Марафон

Фатаграфіі і замалёўкі-рэпартажы з аматарскіх спаборніцтваў па бегу – прапаганда т. з. зда-ровага ладу жыцця: марафонцы і арганізатары марафонаў.

МАЛАДЗЕЧНА-2013: гадзінны БЕГ па СТАДЫЁНУ

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА-2013: БЕГ па СТАДЫЁНУ

DSC03372.RV_.JPG Гадзінны бег па стадыёну або ў манежы ўспрыймаецца большасцю аматараў як “междусабойчык”. Такому “іміджу”, мабыць, у значнай меры садзейнічаў КІЗІЛАЎСКІ гадзінны бег у першую нядзелю кожнага наступіўшага новага года -- спаборніцтва і групавая трэніроўка ў спалучэнні з сяброўскай атмасферай.
Плюс -- адчуванне працягу свята Новага Года ў іншай, але СВАЁЙ кампаніі. Чытаць далей...

ЖОДЗІНА-2013: крос "БЕЛАЗ-65" (фотарэпартаж)

Андрэй Караленка
Міла Караленка (фота)

ЖОДЗІНА-2013: крос “БЕЛАЗ-65” (фотарэпартаж)

90.RV11_0.JPG Я спадзяваўся, што поўны фотарэпартаж пакажу праз дзень-другі, -- і нават паабяцаў! -- але абставіны аказаліся настолькі складанымі, што мае магчымасці ніяк не ўпісваліся ў такі фармат. Увы!..

Было даўным-даўно, ажно ў 1966 годзе, -- успомнілася… Чытаць далей...

г. Смалявічы: "ЯБЛОЧНЫЙ КРОСС"

Андрэй Караленка
Смалявічы: “ЯБЛОЧНЫЙ КРОСС”

У канцы верасня ў горадзе Смалявічы, што паміж Мінскам і Барысавам, адбыўся фізкульт-прабег пад назваю “Яблочный кроосс”, прысвечаны 565-годдзю горада Смалявічы.

DSC03214.RV_.JPG
Старэйшым удзельнікам прабегу аказаўся жодзінец Мікалай ШУРАНКОЎ. Чытаць далей...

МАЛАРЫТА-2013: 30-ы Міжнародны МАРАФОН. Фотарэпартаж

Андрэй Караленка
МАЛАРЫТА-2013: 30-ы Міжнародны МАРАФОН. Фотарэпартаж

IMG_0172.RV2_.jpgРаніца: ЧЫСТАЕ неба і ІНЕЙ на траве!..
У апошнія гады менавіта ТАК і выпадала, але без інея -- лепей не прыдумаць!..
Праўда, здаралася і інакш -- горш не прыдумаць: мокры снег -- за ноч выпала каля 4 см! -- лужы і вецер… з мокрым снегам. Беглі!..
Тады я быў маладзейшы на дзесяць гадоў, бег 15 кіламетраў. Чытаць далей...

Мінск, 29.09.: "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2013". Фотарэпартаж

Андрэй Караленка

Мінск, 29.09.: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2013”. Фотарэпартаж

DSCN0002.RV__0.JPG ФАТАГРАФІІ з анонса тут не паўтараюцца: каму паказалася, што я пра яго забыў, вярніцеся на галоўную старонку.

ФОТА-рэпартаж з кароткімі каментамі: хто бег -- той бачыў і адчуў не толькі атмасферу спартыўнага спаборніцтва (яно ж -- галоўнае на марафонах!), але і сяброўскай увагі і ПАВАГІ да гасцей. Чытаць далей...

Мінск, 15.09.: "ЭКО-МАРАФОН-3013". Фотарэпартаж

Андрэй Караленка
Мінск, 15.09.: “ЭКО-МАРАФОН-2013” Фотарэпартаж

IMG_9967.RV__0.jpgПаўтараю ўдакладненне з Анонса: арганізатары замянілі марафонскую дыстанцыю на ПОЎ-марафон. Яно будзе ЦІКАВЫМ у канцы фотарэпартажу…

Што тычыцца вязення на надвор’е, -- марафон без дажджу! -- то бачна на фатаграфіях: Прыгожая Восень…

Хаця я бег лёгка і свабодна, усё ж выбраў “7 км”, каб зрабіць гэты ФОТА-рэпартаж. Чытаць далей...

Мінск: марафон "РАДУГА"-2013 без ДАЖДЖУ

Андрэй Караленка
Мінск: “РАДУГА”-2013 без ДАЖДЖУ
IMG_9725.rv__1.jpg

IMG_9651.Fb_.2.jpg“Радуга” без дажджу -- павязло нам(!), бо вецер быў моцны і халодны… Чытаць далей...

Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ (фотарэпартаж)

Андрэй Караленка
Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ (фотарэпартаж)

DSCN0014.RV_.1.JPGУ анонсе я паказаў: у суботу, 13 ліпеня, мы выехалі ў Жлобін пад дажджом і па дарозе да Бабруйска праехалі ажно праз тры навальніцы.
За Бабруйскам дажджу не было, хаця ў дварах Жлобіна стаялі лужы, што сведчыла: і тут уліло добра!

IMG_9493.rv_.jpg Чытаць далей...

19 мая: "КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО" - 2013

Андрэй Караленка
19 мая: “Капыльскае кальцо” – 2013

IMG_9406.RV_.jpg
Шаноўныя сябры-марафонцы, Чытаць далей...

1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013

Андрэй Караленка
1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН
IMG_9219.RV_.2.jpg
IMG_9221.RV_.jpg
Працяг рэпартажу Чытаць далей...

BRAGIN-2013: "Брагінская дзесятка", "Званы Чарнобыля" und FREUNDSCHAFT

Andrei KARALENKA

100px-Coat_of_Arms_of_Brahin,RV.2.png

BRAGIN-2013: “Брагінская дзесятка”, “Званы Чарнобыля” und FREUNDSCHAFT

IMG_9116.RV_.21.jpg Кожны “чарнобыльскі” прабег – мемарыяльны: бег -- як рэквіем. Чытаць далей...

АСІПОВІЧЫ: МАРАФОН-2013. 31-ы.

Андрэй Караленка

АСІПОВІЧЫ: МАРАФОН -2013. 31-ы.

IMG_9001.RV_.1.jpgМеркаваў напісаць не толькі кароткія заметкі да фатаграфій, але і ДАпісаць артыкул, які застаўся незавершаным ад марафона-2012. Увы…

Паказваю ўсяго некалькі фатаграфій (прыблізна добрай якасці і такой жа прыблізнай інфарматыўнасці): ХТО прыехаў. І ХТО бег “дзесятку”. Чытаць далей...

БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

Андрэй Караленка
БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

IMG_8831.RV_.2_0.jpg
2 студзеня. Раніца.
Зірнуў праз акно на вуліцу: неба чыстае. І падмарозіла!..
Напрасна абрадаваўся: ісці па тратуарах і сцежках непрыемна і небяспечна – слізка! Чытаць далей...

Мінск: "РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ" - 2012

Андрэй Караленка
Мінск: “Рождественский пробег”-2012
33-ці.
Нядзеля, 23 снежня. Лёгкаатлетычны спорткомплекс на вуліцы Каліноўскага, 111.
IMG_8762.RV_.jpg Чытаць далей...

Гомель: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ПРАБЕГ

Андрэй Караленка
Гомель: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ПРАБЕГ з нагоды гадавіны ВЫЗВАЛЕННЯ горада

IMG_8744.RV2_.jpg Штогод у сярэдзіне лістапада у Гомелі праводзіцца лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны вызваленню горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета – 17 лістапада.

Гэты прабег па сутнасці МЕМАРЫЯЛЬНЫ – ушанаванне памяці савецкіх салдат, загінушых пры вызваленні горада, і мірных жыхароў, не дажыўшых да шчаслівага часу.
Калі сказаць, што надвор'е спрыяла для бега, будзе незразумела, таму "расшыфрую": мароза, снега, дажджу і ветра не было – было суха, ціха і ЦЁПЛА . Прыемна! Падкрэсліў гэтыя абставіны, бо нядаўна, 28 кастрычніка, мы беглі ў Мінску па студзёных лужах: дыхнула зіма! Таму не ўсе прабеглі заяўленыя 25 км (па рэгламенту). А ў Гомелі -- па сухіх і чыстых вуліцах, па дагледжанаму і прыгожаму парку, па наберажнай Сожа – усюды людзі: добрая прапаганда бегу як фізкультуры.
На гэты раз школьнікі спаборнічалі на асобным участку наберажнай – не заміналі марафонцам, не "блыталіся пад нагамі". Шутка, але ў ёй праўда. Мяркую, так будзе і далей. Іншагародніх было мала, нават са Жлобіна ўсяго двое.

Паглядзім на мясцовых, у асноўным гэта школьнікі, і тых, хто прыехаў -- як яны, прыехаўшыя, беглі. (Бо, як беглі школьнікі, ні бачыць, ні запечатлець на фота, не мог: бег з імі адначасова.)
IMG_8712.rv_.jpg
IMG_8713.rv_.jpg Чытаць далей...

RSS-материал
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������