Андрэй Караленка
СУСТРЭЧА ў КІЗІЛА: БЕГ як ВІНШАВАННЕ
Можа, хто ўсміхнецца загалоўку, можа, каму не спадабаецца, але, на маё меркаванне, ён адпавядае і зместу, і духу “сустрэчы ў Кізіла”. Бо віншавалі яго. І вішаваў ён – усіх і канкрэтна Валерыя Заікіна. А потым мы беглі адну гадзіну: хто болей прабяжыць? Пасля -- слухалі песні і атрымлівалі падарункі, пілі чай-кофе і размаўлялі з сябрамі, абмяркоўвалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск, 26 снежня 2010:
“ХХХI РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ”
26 снежня -- зіма сапраўдная: многа снегу, а мінус 4 градусы – добра! Дрэнна -- моцны ўсходні вецер, на тратуарах -- галалёд. Яшчэ горш, асабліва для старых, галалёд на плітачных тратуарах: бегчы трэба надта акуратна. Але ж старым навошта рэкорды – быць бы здаровымі… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Зімні Маладзечненскі марафон-2010
Як і ў папярэднія гады, ён прайшоў у два этапы.
Сёлета (у параўнанні з мінулым годам) адсутнічала дыстанцыя 21,1 км (поўмарафон): увачавідкі, што ў арганізатараў дэфіцыт грошай.
Чытаць далей...
“Осенние листья” ад Кізіла -- у Коваля…
Ужо 15-ты прабег!..
Але на гэты раз назва не адпавядала часу і рэаліям: лістапад даўно скончыўся – глыбокая восень… Атрымалася па аналогіі з беларускім каляндаром: лісце ападае ў кастрычніку, а лістападам называецца наступны месяц -- калі дрэвы ўжо даўно голыя, ды наступаюць халады-маразы. Менавіта ў гэтым месяцы, названым чамусці лістападам, пасля завяршэння ўсіх палявых работ, калісці ў сялян быў КАСТРЫЧНІК: жанчыны церлі лён – атрымлівалася КАСТРЫЦА і лён-валакно. Лён-валакно трапалі – адбіралі самыя доўгія валокны, з іх усю зіму пралі пражу, а праз зіму-дзве ткалі палатно – зрэбнае, суровае, “судьбы моей простое полотно”. Маёй -- і многіх-многіх.
Такі роздум-успамін з нагоды запаздалага прабегу. Чытаць далей...
SRI CHINMOY MARATHON TEAM - 2010
Марафон каманды Шры Чынмоя - 2010
XXX MMMMarathon-2010, 12. September
ХХХ ММММарафон-2010, 12 сентября
4-ы “ЭКА.МАРАФОН-2010”, 31 ліпеня
КОБРЫН: поўмарафон “ВЫЗВАЛЕННЕ-2010”
“ДЗЕНЬ ГОРАДА” пасля “Дажынак-2009”
Чытаць далей...
“Жлобін-2010”: старт у 9-00
Старт у дзевяць гадзін: днём чакаецца да 33 градусаў…
Нас сустракалі з аркестрам…
Марафонцаў усюды сустракаюць ветліва, як жаданых гасцей, -- і ў Бабруйску, і ў Маларыце, і ў Мінску, -- але толькі ў Жлобіне з аркестрам…
Самая малая “марафонка” і яе брат: удакладненне дэталяў. Чытаць далей...
Марафон “ERGO Белые ночи-2010"
У Пецербургу многа адметных, добра ўзнаваемых сімвалаў горада – можна любы ставіць у загаловак: элементарна адукаваны чытач не пераблытае Пецербург з Амстэрдамам, Лонданам і Парыжам. З Масквою – падаўна: там няма нічога еўрапейскага.
Мы ездзілі на экскурсію ў Пецергоф, таму я паставіў фантан “Самсон” (на фоне канала) у якасці сімвала “града Петрова”. Спрэчна?.. Чытаць далей...
“СІЛІЧЫ”-2010, 12 чэрвеня: БЕГ па ЛЕСВІЦЫ ЎВЕРХ
Для мяне ўсе прабегі – цікавыя. Не таму, што я адначасова і фотарэпарцёр, а цікавыя прынцыпова і ўвогуле: тут цікавая атмасфера і людзі-фізкультурнікі -- прыемна бегчы разам з імі і адчуваць сябе як частку НАШАГА калектыву. Цікава бачыць: чалавек бяжыць з задавальненнем, ён атрымлівае задавальненне ад бегу -- быццам ўзнагароду. Проста цікава бачыць вясёлых і нераўнадушных людзей. Нераўнадушных перш да свайго здароўя…
Хаця для мяне цікавыя ўсе прабегі, апошнія “ад Кізіла” і “ад Коваля” адрозніваюцца разнастайнасцю формы і зместу -- маю на ўвазе “экалагічныя” прабегі ў Кізіла і пазнавальна-прапагандысцкія ў Коваля-“Вікторыі”. У гэтых адрозненнях -- пошвук нюансаў, зачэпак для прапаганды бегу як самай даступнай фізкультуры для ўсіх.
І кажу ад сябе: Аляксандар Міхайлавіч і Сяргей Пятровіч, шчырае дзякуй вам і вашым камандам, памочнікам і спонсарам. Мяркую, да маёй падзякі могуць у думках далучыцца ўсе, хто хаця б раз бег “дзесятку” ці марафон, арганізаваныя імі. Чытаць далей...
ПРАТАКОЛ і РАЗМІНКА
Чытаць далей...
Вёска Станькава-2010:
ПРАБЕГ памяці Марата КАЗЕЯ
ПРАДМОВА
Чытаць далей...
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2010:
без ВІКТАРА НОВІКА -- чорнае, сумотнае…
.......................................................................................................................................................................................... Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 15 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 29 недель назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 39 недель назад
10 лет 44 недели назад