Мінск: марафон "РАДУГА"-2013 без ДАЖДЖУ

Андрэй Караленка
Мінск: марафон “РАДУГА”-2013 без ДАЖДЖУ
IMG_9725.rv_.jpg
Без дажджу, -- павязло! -- але вецер моцны і халодны.
Для каго -- падумаеш, важнасць якая(!), “а кому -- иначе”. Але і я свабодна прабег 14 кіламетраў (пяць кругоў) і адчуваў сябе нармальна. Праўда, заўтра прышлося “піць таблеткі” ад прастуды -- к вечару крыху аклімаўся і пачаў рыхтаваць фатаграфіі для сайта і рассылкі па пошце.
IMG_9651.rv_.Fb_.jpg
Для анонса адабраў 11 фатаграфій. Чытаць далей...

Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

Андрэй Караленка
Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

IMG_9488.rv11.jpg Чарговы перыяд летніх дажджоў пачаўся навальніцаю ў чацвер, 11 ліпеня.
У суботу, па дарозе ў Жлобін мы праехалі ажно праз тры навальніцы.
Пасля Бабруйска дажджу не было, але ў дварах Жлобіна стаялі лужы, што сведчыла: уліло добра!

Пад парасонам я ішоў ад дома да аўтастанцыі, абыходзячы лужы.
IMG_9492.rv11_0.jpg
Так мы ехалі ў Жлобін: дарога паміж Мінскам і Асіповічамі.

IMG_9583.rv11.jpg Раніцаю 14 ліпеня было “прахладна” -- самае-самае, “што трэба” для бега.
Таму беглася добра! Ды ўвогуле АТМАСФЕРА была па-жлобінску: жадаць лепшай некарэктна, нават цынічна.

Але Ірына Іванаўна ад імя арганізатараў спаборніцтва папрасіла прабачэння "за неудобства”.

IMG_9585.rv11.jpg Чытаць далей...

19 мая: "КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО" - 2013

Андрэй Караленка

19 мая: “КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО” – 2013
IMG_9276.RV_.2.jpg IMG_9285.RV_.2.jpg
Той жа спорткомплекс… Той жа куст бэзу – цвіце. Чытаць далей...

1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013

Андрэй Караленка

1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013

Перш-наперш паказваю галоўнага пераможцу марафона – Генадзій САКАЛОЎСКІ.
IMG_9224.RV_.1.jpg
На гэтым фота ён яшчэ не пераможца – пераадолеў толькі першы этап, але ў мяне лепшай магчымасці не будзе. Тут важна іншае: паставіць у загаловак менавіта гэтую фатаграфію, бо Генадзій з Маладзечна.

IMG_9213.RV_.1.jpgПершаМАЙскі марафон у Маладзечне за апошнія 10 галоў некалькі разоў мяняўся па фармату, -- арганізатары шукалі аптымальны варыянт, -- але цікавасць марафонцаў да яго не спадае: прыехалі і “чыстыя” марафонцы і “камандныя” (эстафета 4 Х 10 550). А барацьба на дыстанцыях была цікаваю і захапляючаю.
Прыемна, што арганізатары ўлічылі магчымасці і слабейшых – самых старых (былых) марафонцаў і самых малых: яны беглі дыстанцыю тры кіламетры.

Арганізацыйныя пытанні-нюансы, -- рэгістрацыя, памяшканне, судзейства, -- вырашаныя, як заўсёды, адмыслова. Нават болей: пасля прабегу нас адвезлі на станцыю Уша на службовым аўтобусе. Чытаць далей...

BRAGIN-2013: "Брагінская дзесятка", "Званы Чарнобыля" und FREUNDSCHAFT

Andrei KARALENKA

100px-Coat_of_Arms_of_Brahin,RV.1.png

BRAGIN-2013: “Брагінская дзесятка”, “Званы Чарнобыля” und Freundschaft

IMG_9079.RV_.jpg
IMG_9077.RV_.1.jpgIMG_9078.RV_.jpg
IMG_9090.RV_.jpg

IMG_9088.RV_.1.jpg Кожны “чарнобыльскі” прабег – мемарыяльны: бег -- як рэквіем.
Трывожны, трагічны матыў не знікае яшчэ доўга -- гучыць і сёння ў хаце, дзе сяджу за кампутарам, будзе гучаць і ў полі на Дурной Савецкай Дачы, куды паеду праз гадзіну. Ён будзе суправаджаць мяне на зваротным шляху дамоў. І яшчэ доўга-доўга…

Гляджу на фатаграфіі -- чую:
“Спасибо всем, кто приехал почтить память людей, что пожертвовали собой, чтобы спасти нас от беды…” Чытаць далей...

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, ч. 5

Андрэй КАРАЛЕНКА

IMG_9056.135_0.jpg
IMG_8975.RV_.1_4.jpg
(Працяг, частка 5.)

RV.images_1.jpgУ частцы 2 я даў “уступную інфармацыю”:
18 мая 1967 года былы камсамольскі сакратар Карэліі і “кабінетны партызан” АНДРОПОВ Юрий Владимирович, к таму часу ўжо вопытны партыйны дзеяч і дыпламат, назначаны Старшынёй КГБ -- галоўным начальнікам крывавай імперыі Берыя Л.П.

Каб звярнуць увагу чытача на асаблівую важнасць сёнешняй размовы, я адпаведна змяніў кампазіцыю загалоўка -- хачу паказаць ролю Андропава ў ФІНАЛЕ лёса Машэрава: Неизвестный АНДРОПОВ...
Са шматкроп’ем.

Андропаў ПАКАЗАЎ Суславу і Усцінаву ПРАЎДУ:
известный МАШЕРОВ – ЛЕГЕНДА: ЛОЖЬ и ФАЛЬСИФИКАЦИИ;
НЕИЗВЕСТНЫЙ Машеров – Военный и государственный преступник… Чытаць далей...

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, ч. 4

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_2.jpg
IMG_8975.RV_.1_2.jpg
(Працяг, частка 4.)

У частцы 3 я паказаў хлусню сямейнага біёграфа Ольгі Пронько (Машэравай) – некалькі фрагментаў, амаль канспект. Разглядаць шырэй і падрабязней яе “истину из первых уст” няма сэнсу: тыраж 3 000 экз., ёсць у кожнай бібліятэцы Беларусі, дапытлівы чытач, калі пажадае, знойдзе і ацэніць сам.

Тут я пакажу і коратка пракаментую дакументы з Архіва. Не ўсе, усяго некалькі.
А ў якасці прадмовы – фрагмент з успамінаў КАЗЛОВА Васілія Іванавіча “Людзі асобага складу”, дзе ён апавядае пра подзвігі атрада пад яго камандаю. (Упамінаюцца Грэск, Канюхі, Капыль, Слуцк -- мясціны мне добра знаёмыя з дзяцінства.)
IMG_8998.V.13.jpg Першае выданне я купіў на трэцім курсе інстытута і здзівіўся… хлусні. Менавіта – ХЛУСНІ ! Паверыць не мог, бо добра памятаў тых партызан. Чытаць далей...

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_1.jpg
IMG_8975.RV_.1_1.jpg
(Працяг, частка 3.)

Гэтая частка важная тым, што нават пры самым-самым старанным па прыдзірлівасці і нечэснасці поглядзе на маё даследаванне, мяне нельга абвінаваціць ні ў скажэнні фактаў, ні ў хлусні -- ПАКАЗВАЮ тое, што напісана сястрой Машэрава, і прапаную чытачу задумацца і прачытаць самастойна: там, калі чытаць удумліва і разважліва, абсурднай хлусні ў 100 разоў больш, чым я паказваю – на кожнай старонцы.
Таму задаю пытанні і пішу адпаведныя каменты.
Калі параўнаць цынізм і нахабства хлусні з маімі каментамі, то я выказваюся надзвычай далікатна.

68.002.RV_.M.13.jpg У школе я вучыўся добра. У інстытуце – не горш: дзве сесіі здаў на “выдатна”.

За пяць гадоў я вывучаў не толькі вышэйшую матэматыку, “Теоретическую механику”, “Теорию машин и механизмов”, “Теплотехнику” і “Электротехнику”, “Минные заграждения” і “Мосты и переправы” і здаў легендарны “Сопромат” (якая дробязь!), але і прачытаў стаўшую даступнай французскую і англійскую класіку (усё не пералічыць!), “Историю дипломатии” пад рэдакцыяй Евг. Тарле, мемуары нямецкіх генералаў і ўспаміны савецкіх партызан. Чытаць далей...

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_0.jpg
IMG_8975.RV_.1_0.jpg
(Працяг, ч. 2. Пачатак 22 сакавіка)

Прапанаваны артыкул -- не самастойнае даследаванне, а выкапіраўкі (з дадаткамі) з даследавання

“Гібель Машэрава: забойства ці самазабойства?”,


якое завершана ў пачатку студзеня 2006 года.
Дадаткі – з даследаванняў у наступныя гады.

Дзяленне артыкула на часткі ўмоўнае: аб’ём вялікі.Ды лічу, што чытачу неабходна “перадыхнуць” ад нечаканасці і падрыхтавацца да нечанасцяў яшчэ большых. Чытаць далей...

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500.jpg
IMG_8975.RV_.1.jpg
13 лютага 2013 года быццам бы споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча МАШЭРАВА:
13 февраля 1918 года: такой даты ў гісторыі СССР (Савецкай Расіі) няма.
І не было рэальна і афіцыйна. Але яна была ў пашпартах Машэрава і ёсць у апошнім, які захоўваецца ў музеі.
26 лютага 1918 года – новая афіцыйная дата нараджэння Машэрава, хаця яе ніколі не было ні ў пашпарце, ні ў іншых яго дакументах.

Такую абставіну людзі называюць “дурнатой сплашною” ці “дурдомам”, пры гэтым круцяць пальцам каля віска. А гісторыкі, навукоўцы ўсіх накірункаў і афіцыйныя інстытуты кваліфікуюць як фальсіфікацыя.
З чаго ўзнікае лагічнае пытанне:

біяграфія Машэрава – “дурдом” і фальсіфікацыі?

ШТО на самай справе ўяўляе сабою “дурдом” Машэрава, калі ён існаваў рэальна – і афіцыйна, -- болей пяцідзесяці гадоў? Ды не поўнасцю разваліўся нават праз трыццаць гадоў пасля ўпакаення яго стваральніка і гаспадара.
ДЗЕЛЯ ЧАГО Машэраў збудаваў і ўмацаваў свой “дурдом” так, што яго не змаглі разбурыць ні вучоныя з дапамогаю дакумента ад Владзіміра Ульянава (Леніна), ні час? Чытаць далей...

БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

Андрэй Караленка
БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

IMG_8831.RV_.2.jpg
2 студзеня. Раніца.
Зірнуў праз акно на вуліцу: неба чыстае. І падмарозіла!..
Напрасна абрадаваўся: ісці па тратуарах і сцежках непрыемна і небяспечна – слізка! Чытаць далей...

Мінск: "РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ" - 2012

Андрэй Караленка
Мінск: “Рождественский пробег”-2012
IMG_8778.RV_.jpg
33-ці.
Нядзеля, 23 снежня. Лёгкаатлетычны спорткомплекс на вуліцы Каліноўскага, 111.
МАРОЗНА! Але не па-Чэхаву: мароз не “крепчал”, а паступова памяншаўся ад 18 да 10-12 градусаў на працягу дня.

СОНЕЧНА! Вецер слабы. На льду возера снег белы – ажно вочы слепіць. Прыгожы дзень! Чытаць далей...

Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА

IMG_8610.rv__0.jpg
IMG_8623.rv__0.jpg
10 лістапада ў Жодзіне адбыўся сёмы – ужо сёмы! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама. Чытаць далей...

Мінск: прабег "МОЙ РОДНЫ КУТ"

Андрэй Караленка

Мінск: прабег «МОЙ РОДНЫ КУТ»
«Языльская десятка-25» у Мінску, 28.10.2012

IMG_8507.RV1_.jpg Учора выпаў снег. Так хацелася, каб ён растаў – каб было суха! І неба быццам абяцала, што паспрыяе нам...
А раніцаю – дадатковы слой снега каля чатырох сантыметраў.
Я іду да гарадскога галоўпачтамта – там збор на аўтобус. Чытаць далей...

Мінск: прабег "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2012"

Андрэй Караленка

Мінск: прабег "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2012"
(Дабаўлена інфармацыя пра прабег 28 кастрычніка.)

IMG_7997.RV2_.jpg
Ольга Іосіфаўна Сірэнка запрашае на МАЗ'аўскі прабег “Залатая восень”. (“Марафон каманды Шры Чынмоя”, 18.08.2012)

IMG_8231.os_.RV2__0.jpg Чытаць далей...

RSS-материал
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������