Андрэй Караленка
МІНСК, 22.03. “Сямейны бег”
Раннім ранкам -- мінус 7 і моцны вецер. Неба чыстае…
К старту стала СОНЕЧНА!.. А ў канцы сакавіка сонца не толькі свеціць, але і грэе – пацяплела, хаця вецер не сцішыўся.
Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ” (поўная версія)
Паставіў у загаловак Снягурачку: усё ж “Карнавальны прабег” – НАВАГОДНІ, а яна – другая па рангу асоба ў навагодняй міфалогіі. Разумеецца, яе трэба ставіць побач-і-разам з Дзедам-Марозам… Фатаграфій Дзеда дастаткова, але аніводная не кампануецца, а “рэзаць па жывому” – будзе дрэнная кампазіцыя. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА, 14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН
Стаўлю гэтую фатаграфію, каб падкрэсліць, што “марафонская” частка фотарэпартажу – сумесная.
14 снежня – марафон і звыш-марафон. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА
1 лістапада ў Жодзіне адбыўся дзевяты – ужо дзевяты! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МАРАФОН-Маларыта: НЕБА БЛАКІТНАЕ… (увесь фотарэпартаж)
7:30: неба блакітнае і ІНЕЙ на ТРАВЕ…
9:00: вецер слабы, амаль не адчуваецца.
10:20: ЦЁПЛА нават для мяне: “зімнюю” шапку замяніў на летнюю. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
МІНСК: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ -2014” (увесь фотарэпартаж)
Увы, увы…
Я ўжо вярнуўся з Маларыты, паставіў анонс фотарэпартажу са свята ўраджаю і бегу, зняў апошнія яблыкі ў сваім саду, -- зіма блізка! – спаліў смецце-ламачча, а да заканчэння фотарэпартажу з “Залатой восені” галава-і-рукі дайшлі толькі сёння, хаця самі фатаграфіі падрыхтаваныя крыху раней. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск, 23.08.2014: МАРАФОН імя ШРЫ ЧЫНМОЯ (фотарэпартаж)
Працяг фотарэпартажу: ПРАДМОВА-анонс – на галоўнай старонцы.
У гэтым бегавым сезоне, як і раней, я часта пачынаў рэпартаж вось так: “Нам павязло з пагодаю…”
23 жнівеня, субота, было сонечна: на самай справе павязло? Ды яшчэ як!.. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ – АДМЫСЛОВА!..
Гарачыня-спякота, Дурная Савецкая Дача, розныя рэмонты-клопаты + прастуда ў спякоту затармазілі маю працу над другою часткаю фотарэпартажу. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
БЕГ: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ…(фотарэпартаж)
22 июня 1941 года…
У гэтага дня многа савецкіх ПАМЯТНЫХ прыкмет-характарыстык: “векапомны дзень”, “самый длинный день в году”, “до и после”…
“Самый длинный день в году” – ад Константина Симонова. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
БАБРУЙСК: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ… (фотарэпартаж)
Нажаль, працяг фотарэпартажу затрымаўся: да аб’ектыўных прычын, якіх не прадугледзіш, не абмінеш, дабавіліся нейкія абы-якія, што таксама заканамерна і павінна ўспрыймацца з паразуменнем, асабліва ў маім узросце. Але – не: прыкра… Чытаць далей...
Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО...” – КАПЫЛЬСКАЕ (фотарэпартаж)
Спазніўся з працягам фотарэпартажу: было шмат непрадбачных абставін…
Ды фатаграфій тут болей, чым калі-небудзь -- 190!!! Разумеецца, многа дубляў: “запас бяды не чыніць” – павінен быць выбар пад погляд, пад канкрэтнага чалавека, кампазіцыю і агульную канцэпцыю. Чытаць далей...
Андрэй Караленка Абяцаныя мною “сем дзён” для падрыхтоўкі астатніх фатаграфій увялічыліся да “дистанции огромного размера” – месяц і сем дзён. Прашу прабачэння… Скажу шчыра: прычын шмат і ўсе, -- увы! – аб’ектыўныя.
МАЛАДЗЕЧНА: МАРАФОН 1 МАЯ
Дадаткова да прабачэння пакажу некалькі фатаграфій, якія спадабаюцца не толькі тым, хто “у кадры”, але і многім марафонцам.
Андрэй Караленка
32-гі АСІПОВІЦКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)
. Чытаць далей...
Андрэй Караленка
Мінск, клуб “Аматар”: БЕГ-КАРНАВАЛ-2013 (фотарэпартаж)
Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: ЗВЫШМАРАФОН-2013 (фотарэпартаж)
Фатаграфіі, змешчаныя ў анонсе, паўтараць не буду, хіба адну-дзве для тлумачэння “сюжэта”. Таму, каб мець поўнае ўяўленне пра марафон, неаходна яшчэ раз паглядзець анонс. Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 14 недель назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 28 недель назад
10 лет 15 недель назад
10 лет 23 недели назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 38 недель назад
10 лет 43 недели назад