Заметка і фотарэпартаж будуць надрукаваныя у раздзеле "Марафон" крыху пазней: сёння няма магчымасці. Шкада...
Электрычка Асіпавічы--Мінск 17-57. Людзей мала: дачы мінчан пачынаюцца ад Пухавіч. Паабапал дарогі гарыць сухая трава: сізы дым, чорныя палеткі.
Мужчына кажа: "Посмотрите: до самого леса горит поле. Мы оттуда идём. Хорошо, что ветер от леса, а не на лес..."
Летам 1995 года ў гэтых мясцінах гарэў лес на працягу некалькіх кіламетраў. І -- паміж Асіпавічамі і Слуцкам.
Вагон запаўняецца... Насупраць мяне, каля акна сеў малады мужчына ў лёгкай вопратцы, выняў кніжку з "дыпламата" і пачаў чытаць. Але ў электрычцы чытаць цяжка. Побач села жанчына. Мужчына зноў паспрабаваў чытаць -- не чытаецца. Я звярнуўся да яго:
-- Паглядзіце, калі ласка, у акно: што вы бачыце ў полі?
Ён паглядзеў ў акно -- потым на мяне:
-- Вы имеете в виду огонь? Нормально! Для нас любая дурнота -- норма. Если мы не делаем кому-либо зла, то не чувствуем себя: будто это не мы. Сделаем зло -- радость! Делать зло -- это наша идентификация. Нам нужно ломать, бить, поджигать, пачкать, гадить -- "метить" пространство: мы! Я работал в Югославии и Италии, побывал во всех странах Европы: нигде не видел такого, простите, идиотизма. У людей нет мозгов? Какие-то всё же есть -- нет Бога: в нас сидит дьявол. И мы молимся не Богу, а дьяволу...
Жанчына паглядае на мяне і далікатна ўсміхаецца. Кажа-пытае:
-- А вы разве не видите, что у нас вместо Бога -- сатана? Потому в нашей стране атмосфера не созидания, а разрушения... Это -- начало. Если дождя не будет, в конце апреля будет гореть лес.
У Рудзенску сонца села -- сцямнела. Бачна: агонь па палетках ідзе ступенямі...
Каб перасесці ў электрычку Мінск--Барысаў, беглі, як на марафоне. Аддыхаліся, выпілі чаю...
Мінулі Калодзішчы -- агонь паабапал дарогі. Асабліва жудаснае відовішча ў тым месцы, дзе высокія адкосы: агонь на ўзроўні вокнаў вагона...
Мой дом -- вуглавы, літарай "Г". Уваходжу ва двор з "кароткага" боку. Каля першага пад'езда -- група хлопцаў, пяць-шэсць. П'юць, громка размаўляюць: гэта -- іх спаборніцтвы, іх марафоны. Заўтра -- працяг: будуць пахмяляцца. З пятніцы. Цяпер і панядзелак -- выхадны дзень.
НАШЫ дзеці: чужых дзяцей не бывае. Чаму ж яны як ЧУЖЫЯ ў сваіх сем'ях?
Комментарии
Отправить комментарий