Андрэй Караленка
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ пачынаецца пасля 15 жнівеня, бо дні ўжо не ІДУЦЬ, а МІЛЬГАЮЦЬ адзін за другім – і наступае 31 жнівеня: ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
Але гэты дзень не мільгане – ён будзе доўгім і поўным клопатаў-турботаў у школьнікаў і іх бацькоў. Чытаць далей...
“Тавар трэба яшчэ ўмець прадаваць…”
(З цыкла “Цёшчыны яблыкі”)
Мая цёшча Вольга Мікалаеўна Яскевіч жыла ў вёсцы Межава, што недалёка ад “Аршанскага скрыжавання”, чатыры кіламетры ад аўтастрады Брэст-Масква. (У Віцебскай вобласці ёсць яшчэ адна вёска Межава.)
У вёсцы яе звалі Садоўнічыхай: муж быў садоўнікам саўгаса. Чытаць далей...
24 кастрычніка:
14-ты прабег “Асенняе лісце”
Апошнім “акордам” лёгкаатлетычнага аматарскага сезона-2009 стаў 14-ты прабег “Асенняе лісце” 24 кастрычніка, які адбыўся ў спартыўна-фізкультурным комплексе “Сілічы”. Праграма штатная: поў-марафон (21 км), 10 і 2 км: кожны фізкультурнік мог выбраць дыстанцыю, прыемлемую для яго здольнасцяў і амбіцый. Чытаць далей...
4 кастрычніка:
Маларыцкі міжнародны марафон
Гісторыя з’яўлення лёгкаатлетычнага прабегу ў Маларыце, невялічкім гарадку недалёка ад Брэста, і станаўлення яго як міжнароднага марафона, пераклікаецца з прабегам, які сёння называецца Нацыянальным фестывалем бегу “Языльская дзесятка”: ён пачынаўся са школы, дакладней, з СПТВ, -- ад такіх жа нераўнадушных настаўнікаў, якія адносіліся да дзяцей па прынцыпу: “Чужых дзяцей не бывае”. Чытаць далей...
27 верасня:
“Залатая восень”
Прабег “Мінская восень” быў прыемным з любога погляду – і па надвор’ю, і па прызах-узнагародах, і па атмасферы, і па бытавых умовах: у душы была гарачая вада. Апошняя абставіна важная: восень, тэмпература плюс дванаццаць, пагрэцца пасля прабегу не толькі прыемна, але і абавязкова -- каб не прастудзіцца. Чытаць далей...
13 верасня:
ММММарафон-2009
Сёлетні маскоўскі марафон – самы прыгожы з пяці, у якіх я ўдзельнічаў: было сонечна, амаль ціха, цёпла. Госці-фікультурнікі – з 40 краін. Асабліва многа – з Японіі: фірма-спонсар SALONPAS прывезла, мабыць, поўны самалёт суайчыннікаў.
Чытаць далей...
12 верасня:
Мінскі марафон
Пра МОЙ Мінскі марафон я сказаў дастаткова. Дабаўляю post scriptum – выказваю падзяку ўсім, хто мяне зразумеў і падтрымаў. Хто мне спачуваў. Такая салідарнасць – важная ў маладосці, а ў маім узросце – най-важная: я не ў адзіноцтве. Дзякуй, марафонцы! Шчырае дзякуй Сяргею-і-Ніне!.. Чытаць далей...
Бегчы прыемна -- дай Бог здароўя...
Бегчы прыемна. Бегчы цікава. А як пабачыш марафонцаў ды марафонак, як прабяжыш з імі на спаборніцтвах -- бегчы цягне. І ад бегу не адцягнуць! Толькі б здароў’е было...
Не парадокс: каб бегчы, трэба быць здаровым. А каб заставацца здаровым, трэба бегчы.
Бегаў па смалявіцкай дарозе: аўтамабіляў мала, часта праязджала gпатрульная міліцэйская машына – складвалася ўражанне, што небяспекі няма. Але стаў заўважаць: вадзіцелі парушаюць “Правила”. Нахабна! Болей – паступаюць подла! Ды подласць іх гранічыць са злачынствам. Чытаць далей...
Мінск, 22 жнівеня:
“Sri Chinmoy Marathon Tem”
Большасць аматарскіх спаборніцтваў па бегу -- “дэмакратычныя”: атмасфера шчырая, сяброўская, ніхто асабліва не рвецца ў перадавікі-прызёры (а тыя, хто рвецца, вядомыя), хаця “дух” спаборніцтва, безумоўна, ёсць. Іншай атмасфера і не можабыць, бо наша галоўная мэта – здароўе і сустрэчы-бяседы. Разумеецца, у ісцінных(?) марафонцаў ёсць і галоўная мэта: марафонская дыстанцыя. Таму і новыя аматары аздараўленчага бегу лёгка ўваходзяць у каманду аднадумцаў -- адразу ж становяцца сваімі сярод сваіх. Чытаць далей...
“Свабоду Валерыю Шчукіну!”
(Цыкл “Шорты”)
З бунтаўшчыком Шчукіным я пазнаёміўся па газеце “Народная Воля”, а летам 1996 года сустрэліся на мітынгу, арганізаваным Віктарам Ганчаром. Недзе ёсць фатаграфія Ганчара на ступенях Палаца Рэспублікі і яго адказы на два мае пытанні.
20 жнівеня 1998 года я прыйшоў на пікет, арганізаваны да 30-годдзя ўдушэння Пражкай Вясны савецкімі танкамі – 20 жнівеня 1968 года. Не прыйсці не мог: калі мяне выключалі з партыі ў 1973 годзе, адно з абвінавачванняў было такім: “Протестовал против ввода советских войск в Чехословакию в августе 1968 года”.
На гэтым пікеце быў і Валерый Шчукін. Так мы пазнаёміліся. Сёння ён мяне ўжо не памятае, -- у яго было столькі падзей і знаёмстваў! – а мне той міні-мітынг помніцца. Чытаць далей...
Яшчэ і ў пасляваенных вёсках былі людзі, якіх ведала ўся акруга як адмысловых майстроў -- сталяроў, бондараў, кавалёў, шаўцоў, плотнікаў. Разумелася, што гэтыя людзі былі здатнымі і ў іншых справах, але інструметы ў іх былі толькі па асноўнай: шавец не мог зрабіць аконныя рамы і бочку -- не меў інструментаў. Ды не распыляліся людзі – у чымсці адным знаходзілі сябе. У калгасе яны працавалі на ўсіх работах – аралі, сеялі, касілі, вазілі снапы, малацілі, вілі вяроўкі, а вечарам і ў непагадзь браліся за СВАЕ інструменты. Акрамя кавалёў...
Безумоўна, кавалі таксама былі здатнымі на іншыя справы, але брагадзір не пасылаў іх нават касіць: накавальня ў кузні звінела з ранку да цямна, а перад касавіцаю і жнівом, здаралася, і ў нядзелю. Але не таму, што бальшавікі, камандаваўшыя калгасамі, былі антыхрыстамі, іне прызнавалі нядзелю за свята, а перш з-за неабходнасці: у кожнай жанчыны па два сярпы, іх трэба назубіць і навастрыць. А яшчэ вазы-калёсы, плугі і сошкі пачыніць, зрабіць клямкі-завесы, сякеры, нажы, матыгі... Хапала спраў! Чытаць далей...
Снега ўжо няма -- амаль вясна: дзень цёплы і светлы – спрыяльныя ўмовы для дзяцей і для фотаплёнкі. Вышлі ў поле для “натурнай” здымкі. Я ведаў месца, таму зараней прадумаў некалькі “сюжэтаў”. На шаснаццаць-дваццаць дзяцей -- чатыры фотаапараты: кожны “сюжэт” здымаем з чатырох пазіцый і па 2-3 кадры з рознай экспазіцыяй – каб пазбегнуць памылкі і мець выбар пры раздрукоўцы на паперу. Наступны “сюжэт” – другія дзеці... Каб так арганізаваць – трэба пастарацца. А вось гэты “сюжэт” дзеці арганізавалі самі: трое, Віця Тулянцаў, Дзіма Церашонак і Дзіма Пятроўскі імгненна залезлі на дрэва, чацвёрты прымяркоўваецца.
Дзіма Пятроўскі -- меньшы, але самы дастатны: хоча ўсё ведаць, усюды быць, усё папробаваць, не адстаць ад старэйшых, а то і апярэдзіць іх. Таму і залез вышэй старэйшых -- крычаць разам: “Грачи прилетели! Фоть!..” Чытаць далей...
Сабачка Хантэр і “марафоны”
На маім агародным участку, які я называю Дурной Савецкай Дачаю (ДСД) стаяла хата без вокнаў і дзвярэй – зруб пад дахам. Ад дома – восем кіламетраў па гораду і раённай дарозе. Таму езджу на веласіпедзе. Або іду пехатою з веласіпедам: ісці – карысна для ног, а на веласіпедзе можна везці-каціць нейкую паклажу.
У той год у студзені быў цёплы перыяд – паехаў, каб хоць зірнуць, што там ёсць.
Калі падыйшоў да ўчастка, з хаты выскачыў невякі камлаты сабачка. Здзівіўся: раней я ні разу яго тут не бачыў. Зайшоў у сенцы – чую нейкі піск з хаты, падлогі там яшчэ не было. Прыглядзеўся: пасярэдзіне, каля стала, на мяшку ляжалі, прытуліўшыся адзін да аднаго, маленькія шчаняткі. Палічыў: пяць, два – бела-чорныя, гладкія, тры – шэрыя, камлатыя, як мядзведзікі.
Што рабіць? Чытаць далей...
Шорты ад фрау Мюллер
(Цыкл “Шорты”)
Самыя першыя шорты я “пашыў” з паношаных, ды ўжо не модных штаноў. Калі хто ведае, у 60-я гады* была мода на вузкія штаны, празваныя “дудачкамі”. Я насіў не “дудачкі” – 22 сантыметры(!), але ж не 25...27, і – не “клёш”.
Добрыя былі шорты! Але ў горадзе я ў іх не хадзіў: у мяне і без шортаў была рэпутацыя скандаліста – амаль па-Грыбаедаву: “Он – карбонарий! Он вольность хочет прповедать! Да, он властей не признаёт!.. ”
Уладу савецкую я прызнаваў, але называў яе Диктатурою Негодяев. А тутэйшую, у Беларусі, – Властью Партизанской Банды, за што мясцовая банда закляйміла мяне “диссидентом”. Прыклейвалі і іншыя прозвішчы-мянушкі з негатыўными адценнямі – “этот писатель”, “этот журналист”. Сам сябе я лічыў дисидэнтам. ** Калі б мяне ўбачылі ў горадзе ў шортах, абазвалі б “извращенцем” або “развращенцем”. З такою характарыстыкаю мясцовая банда выгнала б мяне з партыі не ў 1973 годзе, а значна раней – не пазней 69-га. Чытаць далей...
1962 год, Теберда, Домбай: немцы и чехи – в шортах…
Сентябрь 1962 года. Теберда: отсюда начинается путешествие по туристскому маршруту Теберда-Домбай-Клухорский перевал-Сухуми.
На Кавказе я впервые: ново, необычно, красиво, чарующе и величественно. Любая гора – Её Величество. И долина – тоже.
Экипировка у нас штатная для туриста: китайские кеды “баскетбольная обувь”, спортивный костюм, рубашка в клеточку и куртка-штормовка.
При первом выходе в горы обнаружилось, что “баскетбольная обувь”, удобная для наших полевых дорог и лесных троп, непригодна для горных троп: камни муляюцца(бел.). Вот бы носки шерстяные!.. Местные жители продают носки, но всем нехватает: почти все экипированы одинаково.
Солнце южное – высоко, небо чистое: в спортивных брюках жарко – некомфортно. Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 11 недель назад
7 лет 25 недель назад
7 лет 49 недель назад
9 лет 21 неделя назад
10 лет 25 недель назад
11 лет 11 недель назад
11 лет 19 недель назад
11 лет 29 недель назад
11 лет 35 недель назад
11 лет 40 недель назад