Шорты ад фрау Мюллер
(Цыкл “Шорты”)
Самыя першыя шорты я “пашыў” з паношаных, ды ўжо не модных штаноў. Калі хто ведае, у 60-я гады* была мода на вузкія штаны, празваныя “дудачкамі”. Я насіў не “дудачкі” – 22 сантыметры(!), але ж не 25...27, і – не “клёш”.
Добрыя былі шорты! Але ў горадзе я ў іх не хадзіў: у мяне і без шортаў была рэпутацыя скандаліста – амаль па-Грыбаедаву: “Он – карбонарий! Он вольность хочет прповедать! Да, он властей не признаёт!.. ”
Уладу савецкую я прызнаваў, але называў яе Диктатурою Негодяев. А тутэйшую, у Беларусі, – Властью Партизанской Банды, за што мясцовая банда закляйміла мяне “диссидентом”. Прыклейвалі і іншыя прозвішчы-мянушкі з негатыўными адценнямі – “этот писатель”, “этот журналист”. Сам сябе я лічыў дисидэнтам. ** Калі б мяне ўбачылі ў горадзе ў шортах, абазвалі б “извращенцем” або “развращенцем”. З такою характарыстыкаю мясцовая банда выгнала б мяне з партыі не ў 1973 годзе, а значна раней – не пазней 69-га.
Першыя амаль сапраўдныя шорты я пашыў з джынсаў. Джынсы былі новыя, купленыя на прадпрыемстве “в счёт зарплаты”. Прадпрыемства купіла іх і шмат іншага “шырпатрэбу” па бартэру – на што быў попыт і што падсунулі (і каму што падсунулі), і прапанавала гэты “бартэр” замест зарплаты. Новыя джынсы праз месяц “палезлі” на каленях. Шкада выкідваць: ножніцы + швейная машина = шорты. Але з гнілых штаноў і шорты гнілыя – выкінуў праз год. І пашыў з сынавых джынсаў – аказаліся не гнілымі, хаця ён купляў іх на тым жа прадпрыемстве.
Мая жонка – настаўніца, паехала з дзяцьмі in Deutschland па гуманітарнай праграме. У мяне былі 3 DM – сувеніры ад сяброў, якія ездзілі ў Нямеччыну на экскурсіі. Даў жонцы і наказаў купіць мне белую шапку: мая галава баіцца сонца, а ў нас белых шапак не прадавалі ў той час..
Фрау Мюллер, шэф-арганізатар гуманітарнай дапамогі, ехала заказваць прадукты. Сама за рулём, хаця даўно на пенсіі! І запрасіла ехаць з ёй старшую настаўніцу. Але нешта ёй не спадабалася ў машыне -- заехала на станцыю тэхабслугоўвання.
Фрау Мюллер – вясёлая, камунікабелная жанчына, сказала механіку, што яе турбуе і нешта яшчэ дабавіла з гумарам. Мабыць, з механікам яны знаёмыя даўно. Ён сеў у машыну, пакруціў руль-калёса, праехаў па двару. Фрау Мюллер зноў пашуткавала. Механік адчыніў нейкі шкафчык, узяў там шапку і надзеў ёй на галаву, сказаў “Feine!” і засмяяўся. Фрау Мюллер збянтэжылася, потым таксама засмяялася – і паехала ў магазін. Ужо ў машыне спытала ў настаўніцы, ці падыйдзе яе мужу такая “мютцэ”? Мая фрау-ваіб паглядзела ўважліва, -- рэгулюецца па галаве, -- і сказала “данке шён”.
3 DM сэканоміліся! Таму жонка купіла мне падарунак на свой выбар – насос да веласіпеда. Смех – ды годзе!!! 1,7 DM. Але ж – падарунак. Фрау Мюллер, убачыўшы пакупку, спытала ў настаўніцы, што падарыць яе мужу? Яна адказала: “Шорты”.
Выбралі шорты з тых, якія маглі быць у мясцовым супер-маркеце -- класічныя! Baumwolle. 5 дзюймаў вышэй каленяў. Колер – пажухлая трава. Цана – 12 DM. У нас на базары прымітыўныя шорты каштавалі 20...30 DM.
У той час маёй жонцы было 60 гадоў. Яшчэ не надта старая кабета, але 36 гадоў працы ў школе – “не маліна”. Ды хімлабараторыя – 2 х 5 метраў! Ледзь дабілася ўстаноўкі вентылятара. Таму -- крыху суетлівая, неупэўненая, быццам вінаватая. Акуляры не насіла, але чытаць магла толькі ў акулярах “+2,5”, яны ляжалі ў сумцы ў футляры.
Фрау Мюллер паказала настаўніцы спісак прадуктаў, за якімі паедуць у магазін: што
дабавіць? Настаўніца адчыніла сумку – узяла акуляры. Надзяваючы іх за вушы, зачапіла дужкаю за раменьчык сумкі – акуляры ўпалі на асфальт...
Па шляху ў магазін фрау Мюллер прывезла настаўніцу ў аптэку – выбралі акуляры па “дыоптрыях” і дызайну. 100 DM! Заплаціла фрау Мюллер...
Deutsche, warum seid ihr denn Menschen?
...........................................
* 60-я гады: у бытавым разуменні -- 1960-1969 гг.; у навуковым – 1951-1960 гг.
** дисидэнт: абрэвіятура – Движение Интеллектуального Сопротивления Диктатуре Негодяев-
Товарищей.
ДИСиДэНТ -- маё разуменне вольнадумства і пратэста ў інтылігентна-інтэлектуальным асяроддзі Савецкага Саюза з пачатку 60-х гадоў да сярэдзіны 80-х супраць духоўнага і фізічнага насілля Диктатуры Негодяев. Менавіта ТАК я называў савецкую сістэму і СССР. А тутэйшую, у Беларусі, Властью Партизанской Банды.
Што тычыцца даты “з пачатку 60-х гадоў”, то, магчыма, супраціўленне пачалося раней, бо з бунтаўшчыкамі я пазнаёміўся пасля сканчэння інстытута, ужо на працы, у 1959 годзе. І сам “падняў бунт” у сакавіку 1961-га. Трэба меркаваць, мой “бунт” мог зарадзіцца ў атмасферы вольнадумства. Таму назва “шасцідзесятнікі”, мяркую, крыху недакладная: у 60-х пратэст стаў легальным і шырокім. Ды і ў нашым БПІ у сярэдзіне 50-х гадоў сярод студэнтаў былі не толькі зубаскалы, расказваўшыя “антысавецкія” анекдоты, але і сапраўдныя вольнадумцы-антыкамуністы.
Характарыстыка “диссидент” прыйшла – прарвалася! -- да на нас праз “глушылкі” ад “Голаса Амерыкі”, “Радыё Свабода” і “Дойчэ Вэлле”, бо псы-лакеі партыйнай прапаганды называлі нас антисоветчиками. І мяне. Хаця я ў прынцыпе не мог быть антисоветчиком: мой бацька і яго браты загінулі ў защитного цвета ўніформе Чырвонай арміі.
Комментарии
Отправить комментарий