Пасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!
На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…
Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра! Чытаць далей...
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад