Снега ўжо няма -- амаль вясна: дзень цёплы і светлы – спрыяльныя ўмовы для дзяцей і для фотаплёнкі. Вышлі ў поле для “натурнай” здымкі. Я ведаў месца, таму зараней прадумаў некалькі “сюжэтаў”. На шаснаццаць-дваццаць дзяцей -- чатыры фотаапараты: кожны “сюжэт” здымаем з чатырох пазіцый і па 2-3 кадры з рознай экспазіцыяй – каб пазбегнуць памылкі і мець выбар пры раздрукоўцы на паперу. Наступны “сюжэт” – другія дзеці... Каб так арганізаваць – трэба пастарацца. А вось гэты “сюжэт” дзеці арганізавалі самі: трое, Віця Тулянцаў, Дзіма Церашонак і Дзіма Пятроўскі імгненна залезлі на дрэва, чацвёрты прымяркоўваецца.
Дзіма Пятроўскі -- меньшы, але самы дастатны: хоча ўсё ведаць, усюды быць, усё папробаваць, не адстаць ад старэйшых, а то і апярэдзіць іх. Таму і залез вышэй старэйшых -- крычаць разам: “Грачи прилетели! Фоть!..” Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 40 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 26 недель назад
8 лет 50 недель назад
10 лет 2 недели назад
10 лет 41 неделя назад
10 лет 48 недель назад
11 лет 6 недель назад
11 лет 12 недель назад
11 лет 17 недель назад