Ответить на комментарий

"Какой вы деликатный дедушка!.."

“Какой вы деликатный дедушка!..”

Бліжэйшая да дома аптэка ў нядзелю зачынена – пайшоў у “дальнюю”.
Сакавік, 15 гадзін. Лёгкі сняжок прыпарушыў тратуары. Іду асцярожна, не спяшаюся: я – інвалід па зроку... Выйшаў з аптэкі. На вуглу дома – труба зліўная, тратуар запарушаны пушыстым снегам, таму не ўбачыў, што вада, якая ўчора цякла з трубы, замерзла – паслізнуўся, падаю на правы бок, а ўхваціцца за сцену немагчыма...

Здарэнне штатнае для гэтай пары і для пажылых людзей: мне было 67 гадоў.
Станцыя “Хуткай дапамогі” – праз дарогу. Адвезлі ў бальніцу – доктар наклаў шыны.
А рука “ныла” і праз сем дзён, і праз дваццаць сем. І -- пасля таго, як знялі шыны. Кісць аказалася “сагнутаю” адносна прадплечча ў двух плоскасцях пад вугламі пятнаццаць градусаў: два пераломы ў запясці.

Пры малейшым шавяленні – боль такі, што галава быццам разрываецца. Доктар накіраваў у працэдурны кабінет: “Рука разработается – боль пройдёт, всё будет нормально”.
Я – інжынер-механік, доктар машын, таму з доктарам чалавека не спрачаюся: некарэктна.

Медсястра паказала мне, што і як трэба рабіць – я ажно закрычаў “Ой!” і адчуў халодны пот. Яна ўсміхнулася:
-- Какой вы деликатный дедушка! Нужно быть терпеливее, иначе рука не выздоровеет.
Ачухаўся, выцер пот хустачкай:
-- Я сапраўды далікатны, але ў іншым сэнсе. Паглядзіце…
І паказаў ёй руку так, каб убачыла гэтыя “пятнаццаць градусаў” з двух бакоў.
-- У нас все с переломами. И женщины, -- яна кіўнула на дзвух жанчын, -- но никто не кричит, как вы…

Я паступіў далікатна: болей не пайшоў у працэдурны кабінет – зрабіў прыспасобу па свайму разуменню, а гантэлі ў мяне меліся даўно. Праз месяц я мог паціху працаваць на агародзе, хаця кісць “ныла” і была яшчэ апухшаю.
Мяркую, з паразуменнем паставіўся не толькі да медсястры, -- у яе столькі капрызных пацыентаў! – а і да доктара: ці то ён аказаўся занадта самаупэўненым (аперацыя ж штатная!), ці то ён “пасля ўчарашняга” (хто з нас не грэшны?), ці перада мною ў яго быў надаедлівы пацыент. Ды мала якія яшчэ бываюць абставіны: доктар – таксама чалавек.

Ехаць на веласіпедзе – рука баліць і мерзне, асабліва адчувальна, калі шыны накачаныя добра. Надзеў на правую руку войлачную салдацкую рукавіцу – камфортна! Пазней салдацкую рукавіцу замяніў чорнай аўчыннай пальчаткай: яна ўсё ж элегантная.
І так езджу шэсць гадоў: нават летам у гарачыню -- у рукавіцы на правай руцэ.
Другая “далікатнасць” у гэтай недарэчнай абставіне ў тым, што я езджу ў шортах: люблю шорты. І адзення гэтага ў мяне – “как гуталина на гуталиновой фабрике”, розных фасонаў-мадэляў, колеру і шырыні: двое – з паношаных джынсаў, адны – спартыўныя, адны – выхадныя. (Белыя, з касцюмнай тканіны, “класічнага” фасону, пашыла дачка па майму эскізу.) Ёсць “дачныя” і “веласіпедныя”. І ўсе – пяць-сем дзюймаў вышэй каленяў…

З-за рукавіцы і шортаў я пачуў столькі “кампліментаў” (мне ўжо амаль 74 гады), што ўспомніць усе не змагу -- паведаю пра некаторыя: яны паказваюць узровень нашага грамадства і яго хвалёную талерантнасць, а перш – узровень культуры (культуры ў вузкім паняцці) электарата Всенародноизбранного.
Але спачатку пра шорты -- увогуле і канкрэтна: калі і чаму спадабаліся, якія здараліся з-за іх забаўныя, непрыемныя і недарэчныя моманты. Гэта, як кажуць сацыёлагі, “зрэз грамадства”, невялічкае “люстэрка”, у якое, мяркую, варта глянуць. На саміх сябе

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������