Мінск, 22 жнівеня:
“Sri Chinmoy Marathon Tem”
Большасць аматарскіх спаборніцтваў па бегу -- “дэмакратычныя”: атмасфера шчырая, сяброўская, ніхто асабліва не рвецца ў перадавікі-прызёры (а тыя, хто рвецца, вядомыя), хаця “дух” спаборніцтва, безумоўна, ёсць. Іншай атмасфера і не можабыць, бо наша галоўная мэта – здароўе і сустрэчы-бяседы. Разумеецца, у ісцінных(?) марафонцаў ёсць і галоўная мэта: марафонская дыстанцыя. Таму і новыя аматары аздараўленчага бегу лёгка ўваходзяць у каманду аднадумцаў -- адразу ж становяцца сваімі сярод сваіх.
Але сярод усіх спаборніцтваў, -- у каляндарным гаду іх можа быць і болей сарака, -- самае “дэмакратычнае” – “Марафон каманды Шрычынмоя”, які штогод праводзіцца ў Мінску ў канцы жнівеня.
Жнівень у нас або дажджлівы, або сухі. Сёлетні жнівень -- чацвёрты год запар сухі.
Крыху падрабязней я паведаю пра гэты марафон пазней (фотарэпартаж у раздзеле “Марафон”), а тут скаху толькі пра галоўную асаблівасць сёлетняга прабегу: у ім удзельнічалі тры марафонцы з Фінляндыі, гэта значыць, што ён упершыню быў міжнародным.
І два фіны-марафонцы паехалі дамоў не толькі са штатнымі ўзнагародамі (яны сціплыя, уручаюцца ўсім удзельнікам прабегу), але і з прызамі і медалямі пераможцаў.
Фіны-марафонцы на прабегу “Sri Chinmoy Marathon Tem”:
Фота на памяць
Suomi і Беларусь: Freundschaft-Дружба
Узнагарода
Aufwiedersehen! І яшчэ – фота на памяць з чароўнай перакладчыцай
Последние комментарии
7 лет 14 недель назад
7 лет 29 недель назад
8 лет 1 неделя назад
9 лет 25 недель назад
10 лет 28 недель назад
11 лет 15 недель назад
11 лет 23 недели назад
11 лет 33 недели назад
11 лет 38 недель назад
11 лет 43 недели назад