27 верасня:
“Залатая восень”
Прабег “Мінская восень” быў прыемным з любога погляду – і па надвор’ю, і па прызах-узнагародах, і па атмасферы, і па бытавых умовах: у душы была гарачая вада. Апошняя абставіна важная: восень, тэмпература плюс дванаццаць, пагрэцца пасля прабегу не толькі прыемна, але і абавязкова -- каб не прастудзіцца.
Ольга Іосіфаўна задаволеная: прыехалі амаль усе, каго чакала. Амаль – бо ўчора, 26-га, беглі “Языльскую дзесятку”.
І на гэты раз яна пастаралася: прызы давалі нават за чацвёртае месца. Гэта ўражвае асабліва: на іншых прабегах бывае, што і за другое месца -- толькі “пахвальная грамата”. Кажу мімаходзь, без “акцэнтаў”: абсалютная большасць фізкультурнікаў удзельнічаюць у прабегах-марафонах выключна дзеля задавальнення ад сумеснага бегу, дзеля адчування нашай калектыўнасці, згуртаванасці. Хіба ж у Барысаве, Маладзечне ці Салігорску няма стадыёна ці зручных для бегу асфальтавых сцежак-дарожак? Выбірай-нехачу. Але ж тамашнія фізкультурнікі прыехалі на стадыён Мінскага аўтазавода. Большасць – пасля “Языльскай дзесяткі”. Ды прывезлі дзяцей!..
Мама з дзецьмі (Салігорск):
Ніна Коваль з пітомцамі (Мінск):
Барыс Марцем’янаў з вучнямі (Жлобінскі раён):
Героі прабега: № 491 і № 405:
Ці то не заўважаў раней, ці то такога не было – сёлета ўзнагародзілі і найбольш актыўныя клубныя каманды і сямейныя міні-каманды. Ды ўзнагароды былі прыгоднымі для калектыўнага выкарыстання – кавуны. І сапраўды – дробязь, але прыемна: арганізатары паклапаціліся. А такі клопат – кругаверці ўдосталь…
У паўзе паміж фінішам і ўзнагароджаннем – міні-канцэрт. Для каго – міні, а для Наталлі – максі: яна грала пасля “дзесяткі”…
Последние комментарии
5 лет 38 недель назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 25 недель назад
7 лет 49 недель назад
9 лет 5 дней назад
9 лет 39 недель назад
9 лет 47 недель назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 10 недель назад
10 лет 15 недель назад