Пасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!
На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…
Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра!
На “дзесятцы” таксама былі прыемныя “сюрпрызы”: трое малых дзяцей і 24 падлеткі. Шкада, што не мог “запечатлець” іх на дыстанцыі: бег разам з імі. Але можна паглядзець на некалькіх пераможцаў на п’едэстале з узнагародамі.
Вячэслаў Варанцоў (Жодзіна) прабег марафон крыху слабей, чым звычайна, -- прычына агульная, -- але для яго асабіста менавіта гэты марафон асаблівы і важны: праз некалькі дзён Вячэславу Фёдаравічу будзе 70 гадоў. З такой нагоды – фота на памяць з першым намеснікам міністра па фізкультуры, спорту і турызму Уладзімірам Аляшкевічам і галоўным суддзём Аляксандарам Гоцкім, алімпійскім прызёрам. Цікавыя хлопцы!
Сярод марафонцаў быў малады мужчына Мікалай Антошкаў са Жлобіна, які пераадолеў гэтую дыстанцыю ў 50-ты раз. Яго можна ўбачыць ў фотарэпартажы.
У маіх заметках і фотарэпартажы ёсць “мінус”. Але, мяркую, чытач разумее: каб адначасова і бегчы, і фатаграфаваць, і запісваць у блокнот ці дыктафон, адной пары ног малавата.
Спадзяюся, чытачам будзе прыемна ўбачыць хоць некалькі знаёмых і сяброў.
А дасягненні-вынікі ўдзельнікаў марафона -- на сайце www.marathon.by: чытайце, параўноўвайце, “прымярайце” на сябе. І -- бяжыце.
Да сустрэчы ў Крупках!
Комментарии
Отправить комментарий