WORLD HARMONY RUN у Жодзіне, Беларусь
Хто пацікавіцца, што ёсць што, можа прачытаць на сайце www.worldharmonyrun.org: болей, чым там, я не ведаю, таму і не скажу.
Я хачу толькі паказаць, хто бег Эстафету па гораду і хто сустракаў гэтых цікавых, сімпатычных энергічных, мужных і нераўнадушных людзей. Нераўнадушных у шырокім-шырокім сэнсе.
Прыгожых! Абаяльных! Свабодных! Раскованых. Камунікабельных…
Менавіта ПАКАЗАЦЬ, бо апавядаць няма неабходнасці. Паказаць -- з кароткай інфармацыяй да кадра-сюжэта, але без каментаў. І без імёнаў канкрэтных персон: на фатаграфіях бачна, хто ёсць хто і для чаго, а горад Жодзіна не настолькі вялікі, каб не ведаць або не разумець. Ды можна па Skype або па тэлефоне запытаць у таварыша, знаёмага, калегі.
Толькі паказаць – без каментаў: хто не разумее, што гармонія і дружба не сінонімы, ён не зразумее нічога. Бо гармонія – перш погляд на сябе і ў сябе, гармонія з самім сабою, з асяроддзем, гармонія ў сям'і і калектыве. Адсюль -- гармонія ў грамадстве, дзяржаве. Менавіта пра гэта казалі нам разумныя і прыгожыя хлопцы і дзяўчаты. А савецкая дружба даўно ўсяму свету “в печёнках сидит”…
У Беларусі не разумеюць -- "крутят ту же пластинку" "ДРУЖБА"...
Гэта было 19 верасня, сярэдзіна дня.
БІВУАК
Гэта – яны, каманда інтэрнацыянальная, але большасць – немцы, бо ў Беларусь ехалі праз Балтыю.
Да граніцы з Расіяй разам з імі будуць ехаць і бегчы некалькі грамадзян Беларусі. Гара з гарою не сходзіцца: мы сустрэлі дваіх знаёмых па марафонах. Прыемна!
Перакладчык (іх двое), ён жа і прэс-сакратар: інфармацыя на сайт.
Пачатак знаёмства.
Фізкультура -- абавязкова, калі ўсяго плюс 14 па Цэльсію.
А ў нас размова "на фоне" іх фізкультуры: чаму толькі мы? А дзе НАША БУДУЧЫНЯ -- дзеці?
Працяг знаёмства
Спартыўны кіраўнік Жодзіна знаёміцца з камандаю Эстафеты.
Прыйшла НАША БУДУЧЫНЯ -- пяцёра школьнікаў. Але чамусці без настаўніка. Дзеці -- самастойна? Нават без так званага піянерважатага...
ЭСТАФЕТА: БЕГ па гораду
АФІЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА
АУДЫТОРЫЯ
Арт-фрагмент
ПРАТАКОЛ
Дзеці перадаюць факел…
Auf Wiedersehen!
Auf Wiedersehen!
Комментарии
Отправить комментарий