ЗИМА БУДЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ

Андрей КАРАЛЕНКА

ЗИМА БУДЗЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ…
Заметки дилетанта

IMG_2801.rv_.jpg

Предисловие:
“НЕОЖИДАННО ГОРЯЧЕЕ и СУХОЕ ЛЕТО”
Где – горячее и сухое?

В Беларуси – горячее, но не сухое: дожди проходили с настолько благоприятной для земледелия периодичностью, что можно просить Бога, чтобы так было всегда. Скажу более точно: на огороде, который я называю “дурной советской дачей”, за всё лето не поливал никакие растения, кроме помидоров в теплице и… гладиолусов. Гладиолусы – моя любовь: поливал аккуратно (не перелить бы!) -- хотел, чтобы цветы были сочными, яркими и “долгодневными”. Те гладиолусы, что взошли почему-то позднее, и созрели поздно -- цвели до конца сентября.

IMG_1539.rv_.лівень.jpg
Лівень 4 чэрвеня 2010 года. Здымак зроблены з цяпліцы з відам на сад і лес.
IMG_2796.rv_.jpg
Апошні гладыёлус (24 верасня 2010 года).

4 апреля -- Вяликдзень (Пасха): солнечный день – без облаков, тихий, тёплый. 5 и 6 апреля – такая же погода. Прогноз по “методике” моей мамы (она знает её от своей мамы): лето будет солнечным, горячим. Прогноз “подтвердился” на Троицу: как и на Вяликдзень, ДЕНЬ БЫЛ СОЛНЕЧНЫМ – лето будет горячее и сухое.
Такой же была погода и над Россией до Уральских гор.

Какой была погода в Европе между двумя Брестами, французским на Атлантике и нашим Брестом-на-Буге, тогда, я, к сожалению, не поинтересовался, а сегодня не могу. (Дотошный читатель может посмотреть и сравнить.)
“Суседку Польшчу” и вообще всю Европу на запад от Буга и Днестра на протяжении нашего “горячего и сухого лета” два раза заливало почти до крыш сельских домов.
Очевидно: на территории от Вислы до Урала-реки климат был совершенно разный, даже “диаметрально” противоположный.

Горячее и сухое лето – в европейской части России (от Москвы до Урала).
Неожиданно? Позволю не согласиться и уточнить: для кого – неожиданно?
Для специалистов-метеорологов и тех, у кого работа связана с сезонными циклами, никакой неожиданности не было и быть не могло. А если специалист признаЁтся, что горяее лето-2010 было неожиданностью, то его необходимо гнать вон: он -- не специталист. И его начальник – тоже. И начальник начальника. Всех – на конвейер и гайковёрт в руки…

Скорее всего было несколько иначе. То, что эта часть России более трёх месяцев горела – из другой оперы, она называется “Два Д”: в едре, как и в тутэйшем лукаморье – диктатура невежд, тупиц и циников. На Дальнем Востоке и в Восточной Сибири леса полыхали уже в мае: явление штатное на территории от Урала до Хабаровска, и было бы удивительно, если бы было иначе – если бы леса не горели.
По российским TV показали (последние по календарю) сгоревшие посёлки – в Волгоградской области: как Сталинград в 1942 году…

RetroПОГЛЯД і ПРАГНОЗЫ ЗАСУХ
Мне амаль 75 гадоў.
Засуху 1920 года помню са школьнай праграмы па гісторыі і геаграфіі. Зіма 1919-20 гадоў, калі меркаваць па мастацкіх творах пра Грамадзянскую вайну, была халоднаю.
1921-1922 гг.: голад у Паволжы, стэпавых раёнах Расіі (да Ўрала) і Ўкраіны. Продразвёрстка, сялянскія бунты, паўстанне ў Тамбоўскай губерніі.

Пра засуху 1931 і 1933 годоў ведаю як выпускнік тарфянога факультэта Беларускага палітэхнічнага інстытута: выкладчык, які чытаў лекцыі па тэхніцы бяспекі, сказаў, што ў 1931 і 1933 гадах было сухое лета, -- благадаць для здабытчыкаў торфа! – і з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў 1933 годзе згарэў пасёлак торфапрадпрыемства імя Классона (Шатурская ГРЭС). Згарэў поўнасцю: усе пабудовы былі драўлянымі.

Яшчэ выкладчык сказаў, што гарачае лета звязана з цыкламі найбольшай сонечнай актыўнасці, якія паўтараюцца праз 11-15 гадоў, у сярэднім – праз 13 гадоў.
(Выкладчык сказаў – студэнты пачулі і забылі: экзамен не здавалі, толькі залік, у лекцыйнай аўдыторыі, 125 студэнтаў адказвалі на пытанні па жрэбію. Напрасна забылі…)

Засуху 1946 года назіраў і перажыў: страшна было! Глядзіш на неба – ні воблачка, чыстая сінь, гарачыня з ранку. Вусень аб’ела ўсе пладовыя дрэвы – стаялі голыя, быццам ранняй вясною, але сярод зялёных клёнаў, бяроз і ліп. Жудасна!..
Пажухла трава, завяла бацьвінне бульбы і буракоў. Высахлі пажарныя сажалкі, у калодзежах за дзень вычэрпвалася вада: не дай Бог пажару – не ўратуешся…

1947 год -- галодны: следства засухі ў мінулым годзе.
Якой была зіма 1946-47 гадоў не памятаю, бо ў школу хадзілі ў сваёй вёсцы.
У тыя гады ўсе зімы былі халоднымі і снежнымі: снега выпадала многа, здаралася, што за ноч замятала двары да стрэх, а вуліцы перамятала на ўзроўні плоту. Мы, хлапчукі, выкапвалі ў снезе норы -- гулялі ў схованку. Каб праехаць па вуліцы на санях, брагадзір калгаса даваў заданне мужчынам на разчыстку вуліцы ад снегу – снег разраўнівалі па шырыні вуліцы і ачышчалі праезды ва двары.

Лета 1959 года ў Беларусі было гарачым.
Пасля абароны дыпломаў мы праходзілі стажыроўку ў інжынернай дывізіі каля Гродна (сяло Грандзічы) на будаўніцтве танкадрома. Наща служба -- глупства несусветнае, таму курсанты ўцякалі з лагера -- загаралі на ўскрайку леса і купаліся ў магістральнай канаве асушанага балота.
За 25 дзён так загарэлі, што, калі я прыехаў дамоў, мама была ашаломленая маім відам: быццам рудою намазаны, толькі вочы блакітныя.

Лета было гарачым, але не сухім: дажджы праходзілі рэгулярна, на дрэнны ўраджай ніхто не скардзіўся, нават лён урадзіў, помню, дапамагаў маме выбіраць яе ўчастак-норму.

Лета 1959 года было гарачым, а зіма халоднаю і снежнаю. Яна пачалася рана, снега выпала многа – каталіся на лыжах з насыпу чыгункі Масква – Сімферополь у раёне “195 км”. (Я працаваў у Туле першы год пасля інстытута.)
2-га ці 3 снежня нечакана стала цёпла, а 5-га -- адліга! Дзень Канстытуцыі -- свята, “адзначылі”, гулялі ў снежкі. А назаўтра раніцаю – мінус 28 градусаў!!!
Аварыйная сітуацыя ў аўтабазах! Масавыя спазненні на працу, абмаражэнні, прастуды… Мароз паменьшыўся – выпала болей снега: благадаць для лыжнікаў! У лютым на лясных просеках снега было амаль да пояса, калі саступіць з лыж.
Зіма 1959-60 гадоў была марознаю і снежнаю.

Сухое лета 1972 года. Дзе -- сухое? У Беларусі – гарачае, але не сухое. Сухое – у цэнтральных раёнах Расіі, у Падмаскоўі: гарэў торф на выпрацаваных участках торфапрадпрыемстваў – да Вяткі. І ў Беларусі гарылі балоты, але абстаноўка была хутчэй штатнаю, чым аварыйнаю.

У ліпені я быў у камандыроўцы ў Волгаградзе. Выйшаў з самалёта на трап – як у пекла папаў: ГАРАЧЫ ВЕЦЕР!!!
Прыехалі ў стэп на будаўнічую пляцоўку: рабочыя і трактарысты ў шортах і трусах. За машынаю след пылу -- нічога на бачна. У каляінах пыл цячэ, як вада -- мяккі і цёплы. Я хадзіў па каляінах без абутку – успамінаў дзяцінства, пыл на селькіх дарогах і нашу забаву: топнеш нагою па пылу ў каляіне – быццам выстрал, пыл разлятаецца, як пырскі вады. Цікава дзецям! А тут, у стэпу – страшна…

Па ТВ паказвалі Маскву і Останкінскую башню -- у дыму гарэўшых балот.
Я ўспомніў нашага выкладчыка па тэхніцы бяспекі і яго папярэджанне пра цыклы сонечнай актыўнасці: перыядычнасць ад 11 да 15 гадоў, у сярэднім – 13 гадоў. Засухі – з такой жа перыядычнасцю.
Запісаў вядомыя мне засухі і халодныя зімы (так, як тут напісаў), склаў лічбы “стоўбікамі” і вылічыў, каб убачыць магчымую заканамернасць:
1920 – 1933 год: розніца 13 гадоў,
1933 – 1946 год: розніца 13 гадоў,
1946 – 1959 год: розніца 13 гадоў,
1959 – 1972 год: розніца 13 гадоў.
Чытыры супадзенні? Заканамернасць! І перыядычнасць -- 13 гадоў, як і казаў наш выкладчык па тэхніцы бяспекі.
Зіма 1971-72 гг. была марознаю і маласнежнаю, пашкодзіла пасевы азімых. Прадвесніца гарачага лета?

У гарадской бібліятэцы знайшоў кніжку пра пагоду на Зямлі: сярэдняя перыядычнасць сонечнай актыўнасці 11 гадоў. Гэта не саўпадала з тым, што атрымалася ў мяне, але быў “намёк” на 1931 год і перыядычнасць ад 11 да 15 гадоў, пра якую казаў выкладчык інстытута.

У бібліятэцы імя В.І. Леніна ў Мінску прачытаў крыху іншае: перыядычнасць найбольшай сонечнай актыўнасці – ад 5 да 15 гадоў, у сярэднім – 11 гадоў. Удакладненне “ад 5 да 15 гадоў” вельмі важнае, бо тлумачыць халодную, снежную і працяглую зіму 1965-66 гадоў.

На падставе сваіх назіранняў і звестак з кніг і артыкулаў напісаў прагноз засух і халодных зім яшчэ на чатыры цыклы -- да 2024 года: 1972 + 13 = 1985, 1985 + 13 = 1998, 1998 + 13 = 2011, 2011 + 13 = 2024.

СУХОЕ ЛЕТА 1979 года…
Пасля 1972 года выразных супадзенняў з перыядычнасцю “13” (на тэрыторыі Беларусі) не заўважыў, але нечакана праявілася перыядычнасць “ад 5 да 15 гадоў”.

Я маю на ўвазе халодную і працяглую зіму 1978-79 гадоў і сухое лета 1979 года.
Халодную зіму “1978-79” мала хто помятае, а я – добра: увесь студзень 1979 года ездзіў з Жодзіна ў Мінск за малаком для малых дзяцей. (Дочкі-блізняты нарадзіліся 31 снежня 1978 года, ды астатнія дзеці былі малымі.) Ездзіў у валёнках і кажуху.

Сухое лета 1979 года беларусы майго пакалення і крыху маладзейшыя памятаюць і сёння: вождзь народа Машэраў П.М. прыняў радыкальнае рашэнне: “Я остановлю заводы, но спасу скот!” І загадаў дырэктарам машынабудаўнічых заводаў вывезлі ў вёску інжынераў і рабочых на загатоўку “веточного корма”. Дурната з дурнот! Нават горш. Таму дырэктары схітрылі (савецкі ўзровень!) -- паслалі толькі інжынераў: рабочыя ж “даюць план”.
Старшыні калгасаў і спецыялісты і сёння ўспамінаць дурнату любімого вождзя Машэрава з матам-пераматам: машэраўскія “гвозди и жерди” вылезлі бокам не толькі каровам, а і ім.
Сухое лета 1979 года добра памятнае!..

Сухім было і лета 1981 года. Гэтая з’ява не падпадае ні пад якую перыядычнасць, але ж у
прыродзе “проста так” нічога не здараецца. Тут да места ўспомніць засухі 1931 і 1933 гадоў – праз адзін год. Значыць ёсць нейкая заканамернасць. Спецыялісты разгадалі яе?

Перыяд з 1981-га па 1994 год не вызначыўся пікамі-анамаліямі не толькі ў адпаведнасці з акрэсленымі перыядычнасцямі, але і ўвогуле: 13 гадоў – як адзін(?). Разумеецца, не так! Касмічна-планетныя заканамернасці праявіліся ў іншых рэгіёнах: сілы нябесныя як унутры Зямлі, так і на паверхні, калацілі яе і ўсё, што на ёй стаяла, жыло і расло. А Беларусь бяда-ад-Прыроды абмінула. (А іншая напаткала якраз у гэты час. Ды якая заганая!..)

Лета 1995 года было гарачым: па ўсёй Беларусі гарэлі лясы і балоты. Зіма 1995-96 гадоў – халодная, снежная. І працяглая! (А лета-1996 – пахмурнае, дажджлівае.)

ЗАСУХА-2010: НЕОЖИДАННАЯ?
Для кого -- неожиданная? Для какой местности -- неожиданная?..

Четыре засухи с 1920 по 1972 год абсолютно соответствуют периодичности 13 лет.
Значит можно с долей вероятности составить прогноз ещё на 52 года. Говорю как дилетант-любитель. Но в каждой стране есть УЧЁНЫЕ, которые профессионально знают нюансы небесной механики и процессов на Солнце. Думаю, таких учёных достаточно и в Беларуси, и в России. Почему же горячее лето и засуха оказались неожиданными? (В России хасуха оказалась не только неожиданной, но и катастрофичной по последствиям.)

Наивный вопрос! Причина одна -- называется “Два Д”. Даже три: “Диктатура Два Д”.
Уточнение нюансов относительно любого “Д” квалифицируется как оскорбление, потому лучше деталей не рассматривать…

Потому российские учёные бегут от злой и подлой Родины-мачехи к ласковой и заботливой тёте -- в Бельгию, Великобританию и в “прочие Швеции”. И там, обласканые, обеспеченные оборудованием и условиями для свободной, творческой работы, -- без склок, подсиживаний, ЕдРёного руководства и селекторных взбучек -- достигают таких высот, что удостаиваются Нобелевской премии. А нашисты-фашисты кричат: “Это наши!..”

Четыре засухи за полстолетия с абсолютной периодичностью 13 лет -- как на ладонях!
Суровые зимы повторяются с периодичностью засух, но либо перед жарким летом, либо после него – “для поддержания” постоянной среднегодовой температуры в регионе.
Следующая зима будет очень холодной?

Зима 2009-10 годов, перед горячим и сухим летом, была относительно холодной и продолжительной, -- одна оттепель, -- потому её можно рассматривать как предупреждение о горячем лете-2010. И, логично, предположить, что она уже “отняла” часть холода у предстоящей зимы 2010-11. Предположение приятное! Сколько “отняла” – вопрос, но всё же можно надеяться хотя бы на какое-то смягчение предстоящей зимы.

Ещё один нюанс – температура в октябре и ноябре: если она будет на три-пять градусов меньше средней за последние 10 лет, то предстоящей зимы можно не бояться.
Рассмотрим ещё один прогноз – сугубо народный.

ПАГОДА на ПАКРОВЫ як ПРАГНОЗ на ЗІМУ?
14 кастрычніка неабходна запомніць з падрабязнасцямі, бо ў народзе існуе павер’е: якое надвор’е на Пакровы, такою будзе зіма.

Апоўдні пайшоў дождж, але не стала холадна, бо вецер быў умеранны, бліжэй да слабага. Дробны дожджык праз поўгадзіны ўсіліўся, а потым стаў сапраўдным дажджом, вечарам і вецер узмацніўся: да 2-х гадзін ночы дождж барабаніў па аконнаму карнізу, чуліся рэзкія парывы ветру, каплі дажджу білі па жэсці, як гарохам… Прыемная мелодыя, цікава слухаць і думаць.

Раніцаю на тратуарах -- замёрзшыя лужы: ноччу даждж перастаў, хмары адыйшлі, неба праяснілася і халодны вецер высушыў невялічкія лужы і замарозіў большыя. У дварах лужы не замерзлі: двары не прадуваюцца ветрам.
15 кастрычніка: сонечна і пахмурна па чарзе -- увесь дзень. Адвячоркам з sud-west надыйшла вялікая цёмная хмара, але з яе быў слабы і кароткі дождж. Праўда, са сняжынкамі – як папярэджанне пра наступленне халоднай восені.(?)
Калі меркаваць па Пакровах, то надыходзячай зімою на лыжах не пакатаешся: будзе цёпла.(?)

Якое надвор’е на Пакровы, такою будзе зіма? Ці ёсць тут заканамернасць?
Я ўжо пісаў, што мая мама ўмела “прадказваць пагоду” не толькі за 1-3 дні, але і на вясну, лета і восень – па пагодзе на Вялікдзень і Тройцу: рэальнасць заўсёды адпавядала прагнозам мамы. Ад яе і я навучыўся “прадказваць пагоду”, праўда, не адразу: запісваў, параўноўваў, удакладняў – атрымлівалася пераканаўча, вось і запомніў. І кожны год запісваю і параўноўваю свае прагнозы з рэальнасцю: адпавядае.

Якой будзе наступная зіма мама вызначала спачатку ў сярэдзіне студзеня (па зорках), а потым удакладняла ў верасні па нейкіх прыкметах на небе, я іх не помню, і ў трэці раз -- на Пакровы. Ці супадалі яе прадказанні, сказаць не магу, -- колькі часу мінула! – але мне запомніўся адзін момант з восені 1965 года.
Водпуск мне далі ў кастрычніку, таму я разарваў яго на некалькі частак. Першую частку, адзін тыдзень, быў у вёсцы ў мамы. 14 кастрычніка: Пакровы. Халодны дзень! Мама кажа:
-- Быў такі год, калі на Пакровы снег выпаў – і лёг. Здарылася гэта праз год, як саўгасы раскідалі і ўтварылі калгасы… Халодная зіма была. І цяжкая: скаціна рана стала ў хлеў, таму вясною корму нехапіла, ды вясна спазнілася і была халодная.
Халодны дзень на Пакровы -- халодная зіма? Супадзенне ці заканамернасць?

Калі я зразумеў і ўсвоіў маміну навуку прадказваць пагоду, -- я ж і кніжкі, і газетныя артыкулы чытаў, -- то засупярэчыў маме:
-- Вялікдзень і Тройца прывязаныя да адноснага палажэння Сонца, Месяца і Зямлі і да фазы Месяца – заканамернасць з’яў на Зямлі адпавядае з’явам на Небе. І гэтая заканамернасць застаецца – уплывае на пагоду на Зямлі на працягу года, цыклічна паўтарацца па фазах Месяца. Пакровы -- 14 кастрычніка: дата прывязаная толькі да Сонца, а Месяц выключаны ад уплыву на Зямлю. Як жа ўбачыць заканамернасць без Месяца?
Мама спасылалася на свой вопыт і памяць. Спрачацца з ёй – абідзець маму. Таму не спрачаўся.

У выпадку, дзе неабходна дакладнасць, памяць – ненадзейны аргумент: запамінаецца толькі непрыемнае, балючае і пад сваё меркаванне, а штатныя, нармальныя з’явы не запамінаюцца, бо ў іх няма чым зачапіцца ў памяці. Так і атрымліваецца: помняцца толькі супадзенні прагнозаў – вельмі холадна або вельмі слякатна.
Таму я ніколі не звяртаў увагі на пагоду на Пакровы: на маё меркаванне, гэты дзень нейтральны для прагнозаў. Сёння ўпершыню адзначыў і запісаў – каб удакладніць меркаванне.

ЯКОЙ ЖА БУДЗЕ ЗІМА?
Канчаткова адказаць можна пасля 15 лістапада. Калі ў гэтую палавіну тэмпература будзе ніжэй сярэдняй, то баяцца зімы не трэба: на ўзроўні мінулай – НАРМАЛЬНАЯ ЗІМА.
Колькі выпадзе снегу? О, пра гэта толькі Бог ведае.

А калі лістапад будзе цёплым, як “бабіна лета”, -- чакай зімы суровай, халоднай.
Да такой і неабходна рыхтавацца.

А што буде рэальна? Цікава і – навука: век жыві – век вучыся.

P. S.
“РЯБИНА, РЯБИНА, ДЕВИЧЬЯ ПЕЧАЛЬ…”
На рабіне перад маім акном плады-ягады заўсёды былі яркімі чырвонымі да сярэдзіны зімы. У студзені-лютым прылятала вялікая стая птушак, у асноўным гілі-снягіры: за імгненне яны з’ядалі амаль усе ягады. Некалькі хвілін птушкі сядзелі на бярозах і ліпах у двары, яшчэ раз апускаліся на рабіну – збіралі астаткі і адляталі са двара. І не вярталіся.

25 кастрычніка каля 15 гадзін вялікая стая гілёў-снягіроў апусцілася на нашу невялікую рабіну, клявалі недоўга – селі на бярозы. Я кінуўся за фотакамерай. Ды трэба ж надзець куртку і шапку! Колькі хвілін? Не болей трох. Выйшаў на балкон – птушак няма. Прыглядзеўся да рабіны: засталіся толькі гнілыя ягады…

У суседа па дачы, чацвёртая сядзіба ад мяне, каля хаты вялікая рабіна: сёлета ажно зіхацела – прыгажосць дзівосная! Але па той вуліцы я хаджу рэдка, таму забываў сфатаграфаваць рабіну.
26 кастрычніка ўспомніў – узяў камеру і пайшоў да суседа. Вачам не паверыў: ніводнай чырвонай ягады -- толькі чорныя, гнілыя…

27 кастрычніка прайшоў па свайму мікрараёну – паглядзеў рабіны: на іх засталіся толькі гнілыя ягады. Раней такога не заўважаў: ягады рабіны заўсёды прыгожа глядзеліся на белым снезе.
Птушкі паелі – к чаму сігнал?..

Нашай кошцы 11 гадоў. Яшчэ не старая.
Каты любяць цяпло: у вясковых хатах спяць на печы або на прыпячку ці на табурэтцы каля групкі. Зімою наша кошка (у гарадской кватэры) спала на табурэцы каля батарэі або на падлозе пад батарэяй на мяккай падсцілцы. Знаходзіла і іншыя цёплыя месцы: днём – на каленях у Гаспадыні ці ў куточку на канапе, або прасілася да мяне пад камізэльку.

З канца верасня кошка спіць на стале каля газавай пліты – з боку, дзе стаіць чайнік. Днём і ноччу. Яна і раней выкарыстоўвала гэтае месца для сну і адпачынку, але адразу пакідала яго, як толькі падпальвала пушысты хвост. У кастрычніку кошка два разы падпаліла хвост агнём пад чайнікам, -- хвост у яе вялікі і пушысты! -- але месца не пакінула – памяняла позу. А як агонь пад чайнікам патушаны, яна скручваееца “калачыкам”…

Учора вечарам кошка неспадзявана лягла на “гладзільны стол” у тым месцы, дзе ад батарэі ідзе цёплае паветра. На двары ветру няма, у комнаце цёпла, а кошка грэецца…
Апоўдні, бліжэй да адвячорка, кошка перайшла на кухню – спачатку на прывычнае месца на стале каля цёплага чайніка, а потым размясцілася паміж батарэяй і скрынкаю для “расходнай” бульбы: грэлася.
Складваецца ўражанне, што кошка выбірае месца для зімы, найбольш прыгоднае па тэмпературы і камфорту. Рыхтуецца да халоднай зімы?

Прачытаў і Інтэрнеце:
“Температура в ноябре будет на 3-6 градусов выше нормы”.
Што такое “норма”? Інфармацыя падана непрафесійна. Але ж і я не прафесіянал, а аматар, таму прымаю без пытанняў, -- ды каму іх адрасаваць? – і мяркую: цёплы лістапад нейтралізуе холад кастрычніка – атрымаем “ноль” для змякчэння зімы. Вывад: тэмпература зімою будзе на 3-6 градусаў ніжэй нормы…

ЯКІМ БУДЗЕ ЛЕТА-2012?
Магчыма, вучоныя разгадалі заканамернасці засух 1931-і-1933 і 1979-і-1981 гадоў – дубль праз год, бо паявіліся прагнозы самых страшных, нават знішчальных засух ў 2012-м або 2013-м ці 2014 гадах.
Прагноз як прадчуванне, здагадка? Таму неканкрэтнасць, неупэўненасць? Але і гэта важна – як папярэджанне. А ў 2011 годзе, магчыма, будуць заўважаныя канкрэтныя прыкметы катастрафічных з’яў.

У адпаведнасці з 13-гадовым цыклам найбольшай сонечнай актыўнасці гарачым і сухім павінна было быць лета 2011 года. Калі тэмпература зімою будзе на 3-6 градусаў ніжэй нормы, верагоднасць такога лета не выключаецца. Або праз год -- як пасля сухога лета 1931 года было болей сухое ў 1933-м.

31 кастрычніка 2010 года,
нядзеля

IMG_2820rv.jpg
Пасля марознай ночы – “залатая восень” (5 кастрычніка 2010 года).
IMG_2718rv.jpg
Восень не толькі “залатая”, а і цёмна-цёмна фіялетавая: такі сёлета колер яблык сорта “глостэр”. Яблыкі і іншых сартоў, “мінскае асенняе”, “весяліна”, “антэй”, болей “загарэлыя”, чым у мінулыя гады: лета было сонечным. Але захоўваюцца яблыкі дрэнна -- гніюць...

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������