Аляксандар Пятровіч: “Усе товарищи – зладзеі-сволачы…”

Стары майстарЯшчэ і ў пасляваенных вёсках былі людзі, якіх ведала ўся акруга як адмысловых майстроў -- сталяроў, бондараў, кавалёў, шаўцоў, плотнікаў. Разумелася, што гэтыя людзі былі здатнымі і ў іншых справах, але інструметы ў іх былі толькі па асноўнай: шавец не мог зрабіць аконныя рамы і бочку -- не меў інструментаў. Ды не распыляліся людзі – у чымсці адным знаходзілі сябе. У калгасе яны працавалі на ўсіх работах – аралі, сеялі, касілі, вазілі снапы, малацілі, вілі вяроўкі, а вечарам і ў непагадзь браліся за СВАЕ інструменты. Акрамя кавалёў...

Безумоўна, кавалі таксама былі здатнымі на іншыя справы, але брагадзір не пасылаў іх нават касіць: накавальня ў кузні звінела з ранку да цямна, а перад касавіцаю і жнівом, здаралася, і ў нядзелю. Але не таму, што бальшавікі, камандаваўшыя калгасамі, былі антыхрыстамі, іне прызнавалі нядзелю за свята, а перш з-за неабходнасці: у кожнай жанчыны па два сярпы, іх трэба назубіць і навастрыць. А яшчэ вазы-калёсы, плугі і сошкі пачыніць, зрабіць клямкі-завесы, сякеры, нажы, матыгі... Хапала спраў!

К вечару кавалі стамляліся так, што да іншай справы-занятку рукі “не даходзілі”. Таму вяскоўцы не запрашалі іх на ўласнае будаўніцтва: кавалю хоць бы крыху перадыхнуць ды сваю гаспадарку дагледзяць.

Сярод сельскіх майстроў-умельцаў на асобным рахунку быў пячнік. Адмысловыя пячнікі меліся не ў кожнай вёсцы, таму былі, як сёння кажуць, нарасхват.
Мусіцкага пячніка Аляксандара Пятрова, -- так яго звалі ў акрузе, але гэта не фамілія, а імя па бацьку, -- ведаў увесь Грэскі раён. Ён быў не адзіным у раёне пячніком, але, я мяркую, самым дасціпным, бо з мая па верасень амаль кожны вечар клаў печы ў нашай і суседніх вёсках. Заказы на наступны год яму давалі з восені: зімою і вясною ў сваёй падпаветцы-майстэрні ён рабіў апечкі-зрубы пад канкрэтныя печы. Мой дзед Міхаль, старэйшы за яго на сорак гадоў, казаў: “Калі зрабіў Аляксандар Пятроў, то ніхто не пераробіць на лепшае: і моцна, і прывабна – прыемна самаму глядзець і не сорамна перад людзьмі”. А печ жа не толькі, каб глядзець на яе – перш каб хлеб пячы і стравы варыць, самаму грэцца, прамокшае адзенне і абутак сушыць. На печы было добра і дзеду, і дзецям, і кату.

У Аляксандара Пятровіча, аднаго ў вёсцы, была хата з кухняю, “пяцісценка”; падлога не толькі ў хаце, але і ў сенцах. А ў падпаветцы, за сенцамі, -- майстэрня: сталярны вярстак і мноства розных інструментаў, зручных і прыгожых, заўсёды навостраных і спраўных. Ён адзін у вёсцы трымаў пчол – каля дзесяці калод. Не ў кожнага на гэта хопіць снароўкі і ведаў, -- трэба ж вуллі зрабіць, кніжкі пачытаць, -- а перш -- цярпення і пастаяннага клопату.

Самастойныя людзі падабаюцца не ўсім: многія недалюблівалі яго за ганарлівасць і насмешкі – лайдакі-абібокі, няўмекі і выпівохі, бо перш ён не любіў іх і выказваўся якой-небудзь насмешкаю. І хаця насмешкі былі шутлівыя, гумарныя і ў большасці выпадкаў не надта абідныя, успрыймаліся яны балюча, бо адпавядалі праўдзе. Яно і зразумела, слова дасціпнага чалавека, майстра, магло стаць мянушкаю: калі ён сказаў, то так і ёсць -- слоў на вецер не выкідвае.
Разважаў Аляксандар Пятровіч спакойна, з лёгкаю ўсмешкаю ў жоўтых ад тытуню вусах, якія падкручваў, -- з усмешкаю! – калі выказваў закончаную думку: ён любіў разважаць з роздумам, асабліва для ўважлівых слухачоў.

Разумеецца, у Аляксандара Пятровіча, як ва ўсіх сялян, мелася і вулічнае прозвішча-мянушка – Дзэгусь: ён быў высокага росту, хадзіў размашыста і шпарка, а пры кожным кроку быццам паднімаўся ўверх і апускаўся ўніз – дзэгаўся. Мянушка не абідная, шутлівая, але калі хто хацеў неяк ушчыпнуць яго, -- завочна, разумеецца! – называў Дзэгусем. А “г” тут, як у словах “гуз”, “гузік” і “ганак” – як нямецкае “g”. Ды і наша “ганак” -- ад нямецкага “Ausgang” – праз Польшчу і Балтыю.

1952 год. Зруб, які да вайны зрубіў мой бацька пад новую хату, прастаяў на агародзе ажно 13 гадоў, прыкрыты застрэшкамі з саломы: бацька з вайны не вярнуўся. Хоць дзед Міхаль і стараўся рамантаваць застрэшкі, запясочнікі і падваліны падгнілі; бярвенні на брусы, складзеныя за хлявом, патрэскаліся, дошкі пакрывіліся. Бацькаў зруб паставілі замест старой дзедавай хаты, укараціўшы сенцы на паўтары метраў – атрымалася бацькава хата, крыху большая дзедавай. Бацька меркаваў і кухню прыбудаваць крыху пазней...

Яшчэ з зімы мама замовіла Аляксандара Пятровіча класці печ і дала “задатак” на апечкі-апору, а мы з дзедам адвезлі на саначках бярвенцы, адрэзаныя па яго абмеру. Як толькі мы разбурылі старую хату, прыйшоў Аляксандар Пятровіч і паказаў, дзе, якія і як закапаць камяні, што даўно ляжалі на двары – падмурак пад печ.

Мне было шаснаццаць гадоў -- дапамагаў ставіць апечкі і класці печ на ўзроўні “падай- прынясі” -- ваду, цагліны, гліну, уравень. Аляксандар Пятровіч размаўляў са мною ціха, ветліва і павучальна – распавядаў пра розныя адценні сваёй працы, пра гліну, сталярныя інструменты і розныя прыстасаванні. А ўмеў ён, як я казаў раней, шмат што рабіць. Неяк ён пытае, ці ведаю я, хто такія товарищи? Я разгубіўся – адказаў, што товарищами называюцца камуністы. Але пра камуністаў мама кажа, што ўсе яны – антыхрысты-нелюдзі, ненажэрныя людаеды, зладзеі, лайдакі-п’яніцы.

Аляксандар Пятровіч павольна дастаў кісет, развязаў шнурок і выняў газету, складзеную пад памер цыгаркі. Агледзяў яе з абодвух бакоў і адарваў лісцік з вялікімі літарамі – выкінуў, адарваў другі, сагнуў жолабам, трымя пальцамі ўзяў махорку-самасад, высыпаў у газету і разраўняў. Павольна скруціў цыгарку, паслюнявіў газету і прыклеіў, як заклейваюць паштовы канверт, прымяў газету з абодвух канцоў, каб не высыпалася махорка.

Кісет у яго быў асобны – на два аддзяленні: у другім аддзяленні – крэсіва, крэмень і трут. Хаця ў гэты час запалак ужо было дастаткова, ён карыстаўся крэсівам. Мяркую, у гэтым для яго быў важны нюанс: прыкурванне ад крэсіва – нетаропкая справа, дазваляла прадоўжыць думаць над тым, што хацеў сказаць, і трымаць увагу слухачоў. Так ён рабіў заўсёды – усе чакалі, калі ён прыкурыць і пачне гаварыць.

Прыкурыўшы, склаў усё ў кісет, яшчэ раз зацягнуўся, каб добра гарэла, і кажа:
-- Твая мама разумна кажа пра камуністаў: усе яны – зладзеі і бандзіты. Але каб зразумець гэта, трэба правільна напісаць слова “товарищи”: “товар ищи”. І адразу стане ўвачавідкі: “товарищи” ёсць зладзеі. Калі зладзеяў болей двух – гэта банда. А камуністаў вунь колькі – дзяржаваю кіруюць, а не толькі калгасам… Зацягнуўся зноў, яшчэ раз – каб не патухла цыгарка:
-- Ва ўсіх камуністаў адна мэта – украсці, адняць у людзей тое, што яны зрабілі ці зарабілі, а па-руску – сволочь, па-нашаму – сцягнуць, стырыць…

Я слухаў моўчкі: во, як цікава разважае Аляксандар Пятровіч!
Не толькі мая мама, а і бабуля Аўдоля кажа пра камуністаў тое ж самае. А дзед Якаў аднойчы, як мы прывезлі камяні для падмурка пад хату і сядзелі на ганку свіронка, казаў, што савецкая ўлада – самая лепшая для людзей, але каб без камуністаў: камуністы аднялі зямлю, якую ён купіў у пана, і аддалі лайдакам. Значыць, яны – сволачы, рабаўнікі-ліхадзеі, заадно з лайдакамі-п’яніцамі. Таму яны і павысылалі разумных людзей – каб ім, зладзеям, ляноце і дурням, не пярэчылі.

Мінула 57 гадоў... Аляксандар Пятровіч быў Майстар -- усё ўмеў: і хату рубіць у англійскі вугал, і вокны-рамы і вуллі рабіць, і пчол даглядаць, і печы класці. Смелым чалавекам быў Майстар: не пабаяўся расказаць 16-гадоваму хлопцу самую важную праўду пра камуністаў: зладзеі-бандыты, нелюдзі-ліхадзеі.

Хаця гэтую праўду я з маленства ведаў ад мамы і бабулі Аўдолі, усё ж з удзячнасцю ўспамінаю пячніка Аляксандара Пятровіча за вучобу-адукацыю і давер.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
9 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������