"Тавар трэба яшчэ ўмець прадаваць..."

“Тавар трэба яшчэ ўмець прадаваць…”
(З цыкла “Цёшчыны яблыкі”)
IMG_3745.jpg
Мая цёшча Вольга Мікалаеўна Яскевіч жыла ў вёсцы Межава, што недалёка ад “Аршанскага скрыжавання”, чатыры кіламетры ад аўтастрады Брэст-Масква. (У Віцебскай вобласці ёсць яшчэ адна вёска Межава.)
У вёсцы яе звалі Садоўнічыхай: муж быў садоўнікам саўгаса.
Раней яе сям’я жыла ў невялічкай вёсцы Рагазіна. У 1950 годзе дырэктар саўгаса “Межава”, які ведаў Васіля Палікарпавіча Яскевіча як граматнага агранома і разумнага чалавека, спраўнага і працавітага гаспадара, запрасіў яго ў саўгас на пасаду садоўніка – пасадзіць сад. Запрасіў – хаця аграному было ўжо 60 гадоў.
У 1952 годзе аграном-садоўнік перавёз хату ў вёску Межава – сям’я, ён з жонкаю і дзве дачкі, перасялілася на новае месца.

У той час амаль ва ўсіх вясковых жыхароў былі вулічныя прозвішчы-мянушкі, “прыклееныя” да іх аднавяскоўцамі па якой-небудзь характэрнай прыкмеце, фізічнай, прафесійнай, бытавой, па месцу нараджэння або па звычцы размаўляць, хадзіць, увогуле паводзіць сябе з людзьмі. Мянушкі не заўсёды былі нейтральнымі або добрымі, часцей, трапнымі характарыстыкамі з негатыўным адценнем – як насмешка і здзек, а ў лепшым выпадку нейтральна гумарнымі, шутлівымі. Самыя нейтральныя і, разумеецца, прыемныя – прафесійныя: млынар, мельнік, пчаляр, пасечнік, конюх і іншыя. Большасць нашых фамілій -- ад вулічных прозвішч і прафесій. Ды не толькі ў нас – ва ўсім свеце так. Тэма для даследавання ці размовы надта цікавая!..

Запрошаны дырэктарам аграном-садоўнік аказаўся абаяльным, спакойным, разважлівым і далікатным чалавекам і, што здзівіла многіх вяскоўцаў, надта адукаваным для сельскага спецыяліста – прама як настаўнік. Мясцовыя сяляне не заўважылі ў прышэльца ніякай зачэпкі для ідэнтыфікацыі на новым месцы – застаўся Садоўнікам. А звярталіся да яго – Палікарпавіч.
Натуральна, жонку Садоўніка назвалі Садоўнічыхай.
Садоўнік пасадзіў у саўгасе вялікі сад – сорак гектараў. Свой сад таксама быў вялікім адносна агульнай плошчы пляца – яблыні, грушы, слівы, вішні-чарэшні, чарэшні, смародзіны, парэчкі, маліны, трускалкі. На той час для Беларусі – ого-го! І, разумеецца, пасека – сем вуллёў!

Вядома: садовыя дрэвы пладаносяць праз год. Садоўнік ведаў далікатнасці ў справе -- пасадзіў дрэвы так, каб яблыкі былі кожны год, можна казаць, што дрэвы пладанасілі “у шахматным парадку”. Але ўсё ж у адзін год яблыкаў было болей, нават многа, а ў другі меньш. Атрымалася так, што болей прыпадала на цотныя гады.
У ягоным асабістым саду тое ж: свае яблыкі былі кожны год.

Я паявіўся ў вёсцы, калі Садоўнічыха была ўжо адна. Мяне ніхто не ведаў ні па імені, ні па фаміліі, ды нікаму яны і не патрэбныя, – чужы, ды толькі госць на дзень-два, – таму назвалі прозвішчам па належнасці: Садоўнічыхін Зяць.
Цёшча была яшчэ рухавай жанчынай – сама спраўлялася з гаспадаркаю, я дапамагаў мала: дарога далёкая, дзеці малыя, а ў жонкі праца клапатлівая і адказная – настаўніца ў сярэдняй школе, кіраўнік класа.

1975 год хоць і не надта ўраджайны, але яблыкі былі вялікія і прыгожыя, асабліва сорта штрэфінг, які ў народзе называюць штрыфелем. Такіх вялікіх яблык, як у саду цёшчы- Садоўнічыхі, я не бачыў нідзе ні да гэтага, ні пасля.
У пачатку кастрычніка Вольга Мікалаеўна прыслала пісьмо з просьбаю дапамагчы адвезці на базар у Оршу крыху яблык, бо яны надта вялікія і прыгожыя, якіх няма ні ў каго ў вёсцы: будуць нейкія грошы. Ды шкада, калі прападуць: можа, хто парадуецца і дзяцей парадуе такімі прыгожымі яблыкамі. Гэта сёння вакол гарадоў незлічона садоў-гародаў, называемых дачамі, а ў той час было мала, і на базары садавіна-гародніна карысталася попытам.

Я прыехаў да цёшчы вечарам у суботу, каб у нядзелю дапамагчы адвезці яблыкі у Оршу. Ехаў на папутнай машыне, -- хутка і зручна! – і ўспамінаў свой “базарны вопыт” у дзяцінстве.
У нашым саду раслі тры яблыні і тры грушы, пасаджаныя калісці дзедам Міхалём, старыя ўжо, болей пяцьдзесяці гадоў. Сад, які пасадзіў мой бацька, вымерз у зіму 1939-40-га гадоў, калі была “фінская вайна”, засталася ўсяго адна груша. У тую зіму маладыя дрэвы ў садах вымерзлі ва ўсёй акрузе, а ў нашай вёсцы ацалелі толькі ў некалькіх гаспадарках, якія стаялі крыху ніжэй і дадаткова былі закрытымі ад паўночнага ветра суседнімі сядзібамі.

Я дапамагаў маме насіць у Слуцк на базар яйкі і яблыкі. Цяжка было: 15 кіламетраў туды і
столькі ж дамоў. Яйкі куплялі амаль адразу, а з яблыкамі мама стаяла доўга, здаралася, што ніхто іх не купляў. Што рабіць? Мама адбірала лепшыя, а астатнія аддавала каму-небудзь. Выйшаўшы за вёску Серагі, там быў сухі луг, мы садзіліся абедаць і адпачываць – елі яблыкі з белым хлебам, купленым за прададзеныя яйкі.

Увайшоў у хату: Вольга Мікалаеўна мыла яблыкі, выцірала рушніком і складвала ў сумкі. Здзівіўся і спытаў, навошта яна мые яблыкі? Усё роўна ж людзі, якія купяць, памыюць іх дома.
-- Вы, Паўлавіч, мабыць, не прадавалі яблыкі, -- Вольга Мікалаеўна звярталася да мяне на “вы”. – Вось паглядзіце…
І паказала толькі што памытае і выцертае яблыка: яно было яркім і блішчастым пад светам 100-ватнай лямпачкі, увінчанай спецыяльна да гэтай аперацыі. Паклала яго на стол, узяла з другой сумкі такое ж вялікае, але не памытае: яно было матавым, тусклым, быццам мурзатае ці пад плёнкаю.
-- Вот, вы, Паўлавіч, якое купілі б? Канешне, вунь тое прыгожае, асабліва, калі для дзяцей. Але ж гэтае не горшае -- яблыкі аднолькавыя і па вялічыні, і па сорту. Нават харошы тавар трэба яшчэ ўмець прадаць.
Да такой хітрасці я паставіўся надта скептычна.

Раніцаю паспяшаліся на першы рэйс аўтобуса. У мяне дзве сумкі з яблыкамі, у Вольгі Мікалаеўны таксама дзве -- вялікая і малая. У малой -- дакументы, грошы і некалькі асабліва вялікіх яблык – ляжаць асобна, каб не памяліся: яны прадстаўнічыя, рэкламныя, каб звярнуць увагу пакупнікоў, заманіць да сябе. Заманіць – не ашукаць: усе яблыкі прыгожыя і сакавітыя.

На базары яшчэ свабодна, але крайнія месцы занятыя: мы размясціліся на “другой” пазіцыі ў сярэднім раду. Вольга Мікалаеўна пайшла ў кантору за вагамі.
Я ўпершыню тут на базары, ды ўвогуле ў Оршы ўсяго другі раз, калі не лічыць, што ў 1957 годзе праездам быў на чыгуначнай станцыі. Акуратна паглядаю на прадаўцоў і іхні тавар: яблыкі прыгожыя, але ў параўнанні з цёшчынымі – меньшыя, нават малыя. Што такое “малыя”? У саду цёшчы ёсць яблыкі “костачка”, невялічкія, жоўта-зялёныя, а смаката такая, што нашы дзеці расхопвалі яблычкі – каму больш дастанецца, прыходзілася нават дзяліць, каб каго не абідзелі самі ж дзеці.

Вольга Мікалаеўна прынесла вагі, намачыла пад калонкаю анучку, працерла стол і пасцяліла паабапал ваг дзве невялічкія хустачкі. На адну паклала самыя вялікія, рэкламныя яблыкі, якія былі ў малой сумцы – атрымалася невялічкая прыгожая пірамідка. На другой хустачцы таксама склала пірамідку, большую – з яблык, што былі ў вялікіх сумках. Яблыкі блішчалі-свяціліся!
Я стаяў крыху збоку і назіраў за базарам: пакупнікі, хаця іх было мала, паглядаюць у наш бок. Адыйшоў да другога раду: вялікія чырвоныя яблыкі на светлых хусцінках ажно зіхацелі, на іх нельга было не звярнуць увагу.

Спытаў у Вольгі Мікалаеўнай, ці патрэбна якая мая дапамога -- ці можна адлучыцца, каб паглядзець на раён, дзе мы знаходзімся: першы раз – усё цікава.
-- Паўлавіч, вы ж далёка не адыходзьце, не баўцеся занадта, -- папярэдзіла яна, -- вунь колькі людзей паглядаюць у наш бок: раскупяць яблыкі хутка.
Далёка не адыходзіць? Паглядзеў, дзе выхад-уваход, і паволі пайшоў. Аглянуўся: каля Вольгі Мікалаеўнай ужо стаялі дзве жанчыны.
Хадзіў не доўга, не болей поўгадзіны. Вярнуўся – Вольга Мікалаеўна абрадавалася:
-- Во, добра, што вы прыйшлі: засталося зусім мала – гэтыя, што на прылаўку, ды ў сумцы некалькі штук… А я вам што казала ўчора? Тавар трэба ўмець прадаваць – паказаць, які ён добры, разумна пахваліць.

Яшчэ два разы, у 1978 і 1980 гадах, я дапамагаў цёшчы прадаваць яблыкі – здаваў на кансерва-сокавыя заводы ў Віцебску і Оршы. Тыя аперацыі былі не меньш цікавымі для мяне, асабліва віцебская – ажно шакіравалі цынічнай дурнатою савецкай сістэмы, якую я, яшчэ будучы “маладым спецыялістам” (у горадзе Тула), назваў Диктатурою Негодяев. І супраціўляўся насіллю дыктатараў тымі сродкамі, якія былі даступнымі -- інтэллектуальнымі.
Пасля нашай “віцебскай аперацыі” Вольга Мікалаеўна піла валер’янку і “каплі Зеленіна”…

Пра тыя аперацыі будзе аповед крыху пазней, а зараз у якасці “P.S.” пакажу некалькімі штрыхамі “преемственность поколений” – дачку Садоўніка-і-Садоўнічыхі маю жонку Галіну Васіляўну і яе асабістыя яблыкі ў нашым садзе-агароде, які я называю Дурною Савецкаю Дачаю (“дсд”).

P.S.
Наша “дсд” даволі вялікая – дзесяць сотак, але ў стане па А. К. Толстому: “Земля у нас богата, порядка в ней лишь нет…” Усё ж дрэвы сада дагледжаныя і, калі вясною замаразкі не пашкодзяць, бывае шмат яблык. Сёлета нават грушы зацвілі, хаця пасаджаныя нядаўна -- свае прышчэпкі.

Адна з дарослых яблынь – Штрэфінг: 17 гадоў таму Галіна Васіляўна купіла прышчэпку на базары – спадзявалася, што яблыкі будуць такія ж вялікія і прыгожыя, як у іх саду ў Межаве. Сёлета, калі яблыня цвіла, яе прыхапіла крыху марозам, таму яблык было мала і, чакалася, што на гэты раз яны будуць вялікія. Не! Сярэднія…
На фатаграфіі ў загалоўку – Штрэфінг з нашага сада. Добрыя яблыкі, але па знешнасці -- ніякага параўнання з яблыкамі з саду Садоўніка-і-Садоўнічыхі ў Межаве: быццам недарослыя…

Мой любімы сорт – Глостэр. Конуснае, прадаўгаватае, з выпуклымі гранямі -- не надта элегантнае, нават наадварот, а вот колер непаўторны – цёмна фіялетавы!.. Разрэжаш – зеленаватая, сакавітая мякаць. І пікантны смак!!!
NB.IMG_0068.jpg
Але ў мяне з ім – невязенне: яблыня засохла. На маю радасць, збоку паявіўся пасынак, а з яго вырасла маладая яблыня. Ад яе зрабіў некалькі прышчэпак на іншых яблынях. Ды зноў невязенне: іх родныя “прыглушылі” чужынцаў. Трэба паўтараць…

Некалькі разоў шукаў Глостэр на базары: няма. Садавод Дацкевіч М.І. з Пружанскага раёна (ф.г.“Зубр”) прапанаваў узамен сорт Веселіна – расхваліў яго і на смак, і на від. Але я не пагадзіўся: я – “рэўнівы”, жонка ўзяла для сябе асабіста. І не нарадуецца: яблыкі надзвычай прыгожыя(!!!) па форме і колеру – “жаночыя”, а не “мужчынскія”. А як разрэжаш – і там “жаночыя”: розава-паласатыя, салодкія. І мяккія…
IMG_0013NB_0.jpg
IMG_0014NB_0.jpg

Мой сябра Саша Санько з Пінска, -- нядаўна ён пайшоў назаўсёды, -- сказаў: “Не агарчайся, у мяне ёсць дзве прышчэпкі – падару табе”. Аказалася, Глостэр і яго любімыя яблыкі. Супадзенне!
Прышчэпкі ў яго былі аднагадовыя, рослыя, прыгожыя. У сярэдзіне таго лета над Пінскам пранеслася вялікая навальніца – абедзьве прышчэпкі абламала па прышчэпу…
Узамен Саша падарыў мне Беларускі сінап. Гэты сорт быў у саду Садоўніка-і-Садоўнічыхі – Галіна Васіляўна задаволеная: напамін пра бацьку з мамаю, пра дом…

Пакуль мае прышчэпкі на дрэвах падрасталі, я знайшоў на базары Глостэр-сажанец. Пасадзіў яблыньку разумна, па правілах, але за два гады яна не падрасла ніколькі – прыжылася, але не расце. Прычыну зразумець не магу. Невязенне з Глостэрам працягваецца...

На фатаграфіях -- яблыкі, сорт Умберто. Купіў прышчэпку на базары. Прадавец надта хваліў, ды назва незвычайная: я добра ведаю журналіста Умберто Эко. Цікава было паглядзець -- што за яблыкі? Прыгожыя!..
NB.IMG_0015.jpg
NB.IMG_0017_0.jpg
Пашукаў у Інтэрнеце -- не знайшоў такога сорта.

Пасля Глостэра сярод "зімніх" яблык мне падабаецца Антэй -- надта сакавітыя і ў студзені. Хаця знешне яблыкі непрывабныя: на іх шмат цёмных пятнаў..

Комментарии

История предков

Здравтвуйте, Андрей Павлович!

Слышал от отца о родственнике, который живет в Жодино.
По всем приметам - это вы!

У вашего отца был брат Федор? Был ли у вас дед Михаил или Алексей?

С уважением,

Эдуард

Адказ Госцю-родственнику Эдуарду

Майго дзеда звалі Міхалём. А Аляксей -- аднафамілец, але сваяк па Жонцы.
Чытай старонку "Фотаальбом" -- там пра НАШ радавод. (Толькі пачатак.)

Напішы мне па E-mail:andrei@retroview.by

яблыкі

Дзякуй.
Прыгожы аповяд.
Дай Бог Вам здароўя.
Улад.

машеров

По этой теме изданы мемуары партизана Ланевского Г.А.

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
10 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������