06. 04. 2019: XXXVII АСІПОВІЦКІ МАРАФОН

Андрэй Караленка
06. 04. 2019: XXXVII АСІПОВІЦКІ МАРАФОН

Rv1.IMG_2487.bis__1.jpg XXXVII Асіповіцкі Марафон…
Пакінуў шматкроп’е: амаль за 20 гадоў, як я “у марафонцах” – бег з імі і пад сонцам (з пылам ад машын), і па лужах пад халодным дажджом, і па “снежнай кашы” пад мокрым снегам, амаль мяцеліцай – нармальныя ўмовы: у пачатку вясны надвор’е нестабільнае, можа змяніцца не толькі з дня-на-дзень, а і не адзін раз на працягу гадзіны. Аб’ектыўная рэальнасць – знаёма кожнаму: пра што размова?
Не размова – РОЗДУМ.

Мне ні разу не было СУМНА і ТРЫВОЖНА на Марафоне, а якраз наадварот – весела, аптымістычна. А сёння…
НЕ прыехалі многія-многія марафонцы -- пастаянныя, “штатныя” удзельнікі Асіповікіх марафонаў.
Суб’ектыўнае меркаванне? Увы, фота і пратаколы – сведкі аб’ектыўныя. Ды ў мяне ў Компе засталася частка фатаграфій з мінулых марафонаў.
НЕ прыехалі не толькі “штатныя” расіяне, -- прыехалі іншыя! -- і ўкраінцы, а і многія, хто значна бліжэй.
НЕ прыехалі нават арганізатары прабегаў-марафонаў у сваіх гарадах.
Разумеецца, не “проста так”: у кожнага прычыны-матывы і клопаты-болі. Але, нажаль, занадта многа супадзенняў...
НЕ заўважыў я і асіповіцкай прыгажуні-марафонкі Таццяны.

Мне -- сумна і трывожна: я не сустрэўся з стаўшымі мне блізкімі сябрамі і знаёмымі, не адчуў нашага адзінства і ўзаемапрыцяжэння, не паціснуў многіх-многіх рук, не зрабіў фатаграфій.
Мне вельмі сумна і таму, што я -- самы старэйшы ды самы слабейшы сярод “80 і старэйшых”. А час – цік-так, цік-так: я на Апошнім Перагоне.

А што ж “на душЫ” у арганізатараў Марафона і кіраўнікоў раёна?
Адназначна і безумоўна: “кошкі скрабуць” душу і сэрца…
Але, гледзячы на іх, гэтая пячаль не заўважалася. І на фатаграфіях не будзе бачна: яны з аптымізмам віншавалі пераможцаў і прызёраў, усміхаліся, усім жадалі далейшых поспехаў і запрашалі на Марафон-2020… Болей – no comments: кожны дарослы ведае, якія і колькі трэба прыкласці намаганняў, каб арганізаваць такое спаборніцтва.

Мой сёнешні фота-рэпартаж дужа “несістэмны”: я пайшоў у раздзявалку за прафесійнай фотакамярай і… спазніўся на старт. Недарэчнасць зразумелая: я зняў “слухавыя апараты”, -- каб не згубіць! – таму “недачуў”, што казаў Галоўны суддзя. Вярнуўся – не пазнаў “аудыторыю”: на старце – школьнікі (першы этап).
Але суддзі паставіліся да мяне з паразуменнем – дазволілі бегчы са школьнікамі да адзнакі “Паварот 3 км”: там яшчэ быў кантралёр.
Шчыра дзякую суддзям і арганізатарам Марафона!..
Хаця я хваляваўся, (такая недарэчнасць -- спазненне ды неудачы з фотарэпартажам!), бег усё ж лёгка, свабодна, з задавальненнем.

ПРАДМОВА і ПОГЛЯД
Rv1.IMG_2461.jpg
Вячаслаў ВАРАНЦОЎ ідзе на аўтастанцыю ў Жодзіне. Ён – юбіляр: паслязавўтра – 80 !!!
Мы, Варанцоў, Арнольд Слуцкер і аўтар, меркавалі бегчы разам і зрабіць ПАМЯТНЫЯ фатаграфіі. Але я спазніўся на старт…
Rv.IMG_3749.jpg
“Белазаўскія” жодзінцы. Варанцоў – у цэнтры, аўтар – “по умолчанию”.

Rv1.IMG_2469.jpg
“Ты ж не забудь меня показаць!..” (Віктар Кучынскі, г. Магілёў.)
Не забыў. Пакажу і яшчэ раз – на агульнай фатаграфіі (далей).

Rv1.IMG_2470.jpg
Rv1.IMG_2471.jpg
Салдаты прывезлі гарачы чай.
Гэта асабліва важна для іншагародніх школьнікаў: яны прыехалі без тэрмасаў.

Rv1.IMG_2472.jpg
Адам ДРОЗД, г. Гомель: прыемная нечаканасць!..

Rv.IMG_2474.jpg
Ігар АФНАГЕЛЬ -- адзін з самых-самых МУЖНЫХ людзей...

Rv.IMG_2476.jpg

ПРАТАКОЛ
Rv.IMG_2478.jpg
Rv.IMG_2479_1.jpg
Rv.IMG_2480.jpg Rv.IMG_2481.jpg
Rv.IMG_2489.jpg
Rv.IMG_2490.jpg
Rv.IMG_2491.jpg Rv.IMG_2492.jpg Rv.IMG_2494.jpg
Rv.IMG_2495.jpg
Rv.IMG_2497.jpg
Rv.IMG_2498.jpg
Настаўнік

Rv.IMG_2499.jpg
“Хто падняў руку?..”

Rv.IMG_2500.jpg
…Хлопчык пад нумарам ”15”.
Напішы мне па зваротнаму адрасу – прышлю электронныя фота вялікага фармата: можна раздрукаваць на прынтэры на офісную паперу – фота будзе добрай якасці, на памяць пра Марафон і сяброў.

Rv.IMG_2501.jpg
Галоўны суддзя, якога я не пачуў...

СТАРТ, БЕГ і ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
Rv.IMG_3754.jpg
Хлопчыкі з першага старта (да 7-га класа).

Rv.IMG_3755.jpg
Гэтыя дзяўчаткі будуць бегчы ў другім старце.

Rv.IMG_3757.jpg
Суддзі дазволілі мне бегчы са школьнікамі. У другім старце.
Мне за школьнікамі не ўгнацца, ды я да гэтага не імкнуўся – бег роўна, спакойна, каб адчуць задавальненне. Разумеецца, тры кіламетры – не дзесяць, але і то добра: бег -- не хадзьба. А хаджу я многа...

Пасля паварота я пачаў аглядацца назад, каб “злавіць” хаця б некалькіх 10-км-марафонцаў ды сярод іх -- хаця б адну жанчыну: жаданне мінімум.
Атрымалася!..
Rv.IMG_2504.jpg
Аглянуўся: ЧЭМПІЁН!.. (Арцём Барабаншчыкаў, г. Жодзіна: 32:24.)
Фатаграфія адносна ўдалая, спадзяюся, і яму спадабаецца.

Rv.IMG_2505.bis_.jpg
Аляксандр Алізарчык, трэці ў абсалюце і другі ў групе.

Rv.IMG_2506.jpg
Rv.IMG_2507.jpg
Rv.IMG_2508.jpg
Rv.IMG_2509.jpg
Rv.IMG_2509.bis_.jpg
Ірына Кірыенка, Мінск (42:58). Фота амаль добрае. Другая фатаграфія – пры ўзнагароджанні (далей).

Rv.IMG_2512.jpg
Жодзінцы: бачна, яны задаволеныя бегам, і, магчыма, вынікам.

Rv.IMG_3763.jpg
У цэнтры – Пётр Аўласенка (г. Бабруйск), самы мужны з удзельнікаў Асіповіцкага марафона.
Сёння яго павадыром будзе Высокі Мужчына (на фота – злева). Хто ён? Запытаць не мог, бо без “дапамогі” не чую.

Rv.IMG_3765.jpg
Rv.IMG_3768.jpg
“80 и старше” перад узнагароджаннем.

Rv.IMG_3769.jpg
Rv.IMG_3773.jpg
Rv.IMG_3775.jpg
Rv.IMG_3779.jpg
Rv.IMG_3783.jpg
Rv.IMG_3786.jpg Чакаюць узнагарод 10-км-марафонцы.

Rv.IMG_3789.jpg
No comments.
Rv.IMG_3790.jpg
Rv.IMG_3792.jpg
!!!...
Rv.IMG_3794_0.jpg
Rv.IMG_3797.jpg
!!!... … !!!
Rv.IMG_3798.jpg … …
Rv.IMG_3799.jpg
Rv.IMG_3804.jpg
Rv.IMG_3806.jpg

Cуддзі, якія былі на фінішы, мабыць, не чакалі такога шпаркага ПЕРШАГА марафонца, таму крыху пазнавата заўважылі паяўленне яго перад фінішам. Ды ён невялічкага росту і ў НЕяркай форме…
Кінуліся на фініш!.. І я – таксама…
Вось што “злавіў”:
Rv.IMG_3808.jpg
Rv.IMG_3809.jpg
Rv.IMG_3810.jpg
Аляксандар КОШУР, г. Баранавічы, 2.32:59.

Rv.IMG_3813.jpg
Rv.IMG_3815.jpg
Rv.IMG_3823.jpg

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������