1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН

Андрэй Караленка
1 мая, Маладзечна: ПОЎ-МАРАФОН

Rv.IMG_2757.ka__8.jpg.Rv.IMG_2770.jpg
Rv.IMG_2711.jpg Чытаць далей...

ЖУДАСНАЯ ВЕСТКА

rv.M.IMG_1379.jpg
ЧЭВУС Валерый Мікалаявіч

Жудасная вестка – ашаломлены, няма слоў… Баліць галава -- стары і слабы я.
Гляджу ФОТА-архіў: 2017 год… 2016… 2015… 2014…

Менавіта вось ТАКІМ убачыў ЯГО калісці. Дзе? У Сілічах? У Мінску на “ЭКО-марафоне”? Не памятаю…
Гэты ЗДЫМАК зроблены ў 2014 годзе ў Капылі. Чытаць далей...

Мінскі Поў-МАРАФОН-2017 – СОНЕЧНЫ і СВЯТОЧНЫ

Андрэй Караленка
Мінскі Поў-МАРАФОН-2017 – СОНЕЧНЫ і СВЯТОЧНЫ

rv.IMG_9631.jpg
rv.bis_.IMG_9728.jpgСонечна !!!
Зранку вецер быў халодным (для мяне). Таму я надзеў дзьве майкі і штатную хустку -- пад шапку. Ды штатны цёплы шарф -- шармант і камфорт!
Таму бег свабодна і раскованна – з задавальненнем! Чытаць далей...

Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ” -- 2016

Андрэй Караленка
Мінск-МАЗ: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ”-- 2016

RV.IMG_8264.jpg rv.K.IMG_8171.jpgЯ занадта спазніўся са сваім фотарэпартажам. Шкада… У мяне было некалькі аб’ектыўных прычын і абставін, якія не дазвалялі адчуваць сябе свабодным: калі чалавек пастаянна скованы клопатамі – якія і пра што думкі?

Райвыканкам Завадскога раёна, адміністрацыі аўтазаводаў “МАЗ” і “МКЗТ” сумесна з неутамімай Ольгай Іосіфаўнай Сірэнка і яе памочнікамі зноў – мабыць, у пяты раз!!! – арганізавалі для аматараў бегу і дзяцей пераднавагодняе свята – “Карнавальны прабег”. І сёлетні прабег, на маё меркаванне, быў самы-самы “карнавальны”. Mенавіта яго асаблівую “карнавальнасць” можна ўбачыць – і палюбавацца ею! – у прапануемым фотарэпартажы. Чытаць далей...

З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка трэцяя

Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка трэцяя

kl3.IMG_7950_0.jpg КАНЦЭРТ
kl3.bis_.IMG_7924.jpgРазумеецца, да Канцэрта ТАКОГА ўзроўню яго арганізатары на ўсіх ступенях дзяржаўна-адміністрацыйнай і артыстычнай іерархій пачалі падрыхтоўку даўно і рыхтаваліся доўга – праца складаная, карпатлівая і адказная.
Арганізатары Канцэрта запрасілі Маргарыту Цімафеяўну, чатырох маладых жанчын і мяне на ролі мадэляў -- выканаць адзін нумар праграмы: паказаць адзенне Дызайнера. Цікава надзвычай!
У гэтай кампазіцыі Маргарыце Цімафеяўне і мне адводзілася роля ПАРЫ, дуэта, і, як потым аказалася, мы ў цэнтры кампазіцыі. Чытаць далей...

З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка другая

Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка другая

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ фінала конкурса “GOLDEN БЕЛАРУСЬ”
rv.kl_.bis1_.IMG_7775_0.jpg Дуэт фота-мастакоў Kanaplev+Leydik прадставіў фатаграфіі ФОТА-сесіі на конкурс “GOLDEN БЕЛАРУСЬ”, які быў аб’яўлены “Альфа-Банк”. Чытаць далей...

З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН…

Андрэй Караленка
З Поўмарафона – на ФОТА-МАРАФОН… Частка першая rv.kl_.IMG_7414.jpg

ПРАДМОВА
rv.kl_.IMG_7162.jpg Чытаць далей...

04.00.16: Мінскі Поўмарафон – прыгожы і вясёлы

Андрэй Караленка
04.00.16: Мінскі Поўмарафон – прыгожы і вясёлы
rv.IMG_7203.jpg
RV.скачанные файлы.jpgФатаграфію я “выцягнуў” з артыкула Машы Калеснікавай на сайце EURORADIO.FM. Прашу прабачэння ў Аўтара і Рэдактара.
Спадзяюся, яны паставяцца да мяне з паразуменнем. (Фатаграфія стала маёй “візітнай карткай” – атрымаўся “працяг” Поўмарафона, нечаканы і цікавы. Яго пакажу крыху пазней.)

rv.IMG_7162_0.jpg У гэтай зале я быў першы раз 32 гады таму на сустрэчы з паэтам Евгеніем Евтушенко (правільна: Генадзь Яўтушэнка). Сёння – у другі раз.

БРАВО арганізатарам: Зала АДПАЧЫНКУ, зала чакання, раздзявалка і камяра захоўвання – свабодна, камфортна і надзейна.

rv.IMG_7163.jpg З Вячаславам ВАРАНЦОВЫМ з Жодзіна бяседуе журналіст TV-БТ. Чытаць далей...

Жодзіна, 03.07.: ДАБРАЧЫННЫ прабег

Андрэй Караленка
Жодзіна, 03.07.: ДАБРАЧЫННЫ прабег

rv.IMG_6612.jpg“Спартыўная секцыя” Аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама запрасіла фізкультурнікаў прыняць удзел у ДАБРАЧЫННАЙ акцыі – прабегу “Вместе мы сильнее” для збора сродкаў на лячэнне хворага хлопчыка В. Ініцыятар акцыі – клуб FitCurves у Жодзіне. Яе падтрымалі медыцынскі цэнтр “Гармония”, таксі “Копейка” і кіраўнікі дзіцячых спартыўных школ.

rv.IMG_6591.jpg Чытаць далей...

БАРЫСАЎ, 25.06.2016: горача, як у Бабруйску…

Андрэй Караленка
БАРЫСАЎ, 25.06.2016: горача, як у Бабруйску…
rv.IMG_8507.jpg

rvK.IMG_6530.jpgСавецкая “візітка” аднаго са старэйшых гарадоў Беларусі – Новага Барысава. У Старым Барысаве штосці захавалася, АЦАЛЕЛА ў амаль бесперапынных войнах апошніх трох стагоддзяў, яго варта бы ўбачыць. Але МЫ – не турысты: з электрычкі – у Спорткомплекс і на Плошчу, з Плошчы – на бегавую трасу, а пасля прабегу – у тую ж электрычку: НАМ не да гісторыі! І падаўна -- не да Гісторыі і яе нюансаў. Ды у НАС няма ні гісторыі, ні Гісторыі – толькі прапаганда, цынічна подлая і пошлая.

Было многа дзяцей – прыемна!..
Мала марафонцаў – умоўна НЕпрыемна. Умоўна, бо ў кожнага – свае рэальныя магчымасці прыехаць.

Спачатку паглядзім на дзяцей, а потым – на сябе: менавіта ТАК я пакажу фотарэпартаж, за “два прыёмы”. Увы, і на гэты раз я спазняюся, за што прашу прабачэння. Чытаць далей...

2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН ("Зімні")

Андрэй Караленка
2015: ДРУГІ Маладзечненскі МАРАФОН
rv.IMG_5706.jpg
rv.IMG_5704.jpg.rv.IMG_5702.jpg Чытаць далей...

“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015

Андрэй Караленка
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО”-2015
rv1.IMG_4259.jpg“Капыльскае кальцо”: радасць і боль -- назаўсёды.
Радасць сумная – бо тут сустрэча з Домам, дзе нарадзіўся і вырас, куды ўжо не вярнуся, і УСПАМІНЫ ад дзяцінства да сёння… Боль – бо не бачу (і не ўбачу ніколі!) Віктара Новіка, шчырага чалавека-земляка і Лятучага Марафонца, не пачую яго прывітання “Жыве Беларусь!”…
“Жыве Беларусь!” – так Віктар вітаўся са мною пры кожнай сустрэчы: у Брэсце, у Маладзечне, у Жлобіне… “Жыве Беларусь!” – так вітаўся ён на кальцавой трасе, калі абганяў або бег насустрач. “Жыве Беларусь!” – так мы развітваліся ў Мінску, Асіповічах і “Сілічах”…
Так развіталіся ў Капылі ў 2009 годзе.

RV.IMG_4199.jpg Базар у Капылі маленькі (я паказаў яго фрагмент) і, мабыць, адпавядае гораду. Чытаць далей...

1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)

Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (фотарэпартаж)

rv.1.IMG_4013_0.jpgУпершыню на “А”-прыпынку адсутнічаў аўтобус на пасёлак Чысць, а чакаць наступны рэйс было небяспечна -- мы “паехалі на 11-м нумары трамвая”: 3 км. Ды любая дарога – цікавая… Чытаць далей...

1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)

Андрэй Караленка
1 мая 2015: МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ МАРАФОН (анонс)

rv.1.IMG_4013.jpgНабліжаецца ДРУГІ Маладзечненскі марафон, “зімні”, а я стаўлю фотарэпартаж з ПЕРШАГА, што адбыўся 1 мая…
“Лепш позна, чым ніколі” -- не для такога выпадку! А стаўлю таму, што ёсць некалькі ЦІКАВЫХ МОМАНТАЎ для тых, хто ўдзельнічаў у прабегу. Цікавых ім і мне. Магчыма, не толькі…

Дзень быў не надта цёплы, але і не халодны – прынцыпова спрыяльны як для дзяцей, так і для старых: і тых, і другіх прыехала не меньш, чым у апошнія гады. ЎСЁ было добра, прыемна і цікава – як заўсёды на такіх прабегах-марафонах.

Праўда, на гэты раз я крыху “прамахнуўся” – спазніўся на агульнае пастраенне і старт марафонцаў. Таму фотарэпартаж пачынаю са старта ДЗЯЦЕЙ і ПЕНСІЯНЕРАЎ.
rv.IMG_4003.jpg Чытаць далей...

Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну

Андрэй Караленка
Маладзечна, 31. 10.: ГАДЗІННЫ БЕГ па стадыёну
Фотарэпартаж : Васіль Лебецкі і Сын
bis.DSCN2124+.jpgВасіль Лебецкі

Я не прыехаў на прабег, хаця запісаўся ды вельмі чакаў: не павязло. А, можа, інакш -- не ўлічыў, што ўсё ж да 80-ці бліжэй, чым да 70-ці, калі мог бегчы і ў дождж, і ў снег-непагоду. Жыццё пражыць – не поле перайсці: сёння можна спаткнуцца і на роўным месцы.
…Колькі разоў спатыкаўся, ідучы па полю-сенажаці! Пальцы пабітыя аб камяні, ногі-лыткі парэзаныя-паколатыя іржышчам – ідзеш хоць бы што: ногі балець-шчымець будуць дома, калі памыю цёплай вадою, нагрэтаю ад сонца ў вядры, пастаўленым загадзя.
Назаўтра зноў за вілы і граблі -- ды ў поле: ногі быццам не балелі, не шчымелі... Сёння ногі баляць-шчымяць па-ншаму. Ды каб толькі ногі...
Таму не прыехаў на прабег… Чытаць далей...

RSS-материал