бег

"Любовь – кольцо..." Капыльскае...

Капыль “Кто сказал, что любви больше нет? Нет любви лишь для тех, кто не любит… “ А “любовь -- кольцо“. Капыльскае. У песеннага кальца “начала нет”, а ў капыльскага было: 17 мая адбыўся 21-ы прабег “Капыльскага кальца”. Маё ж асабістае “кальцо” -- 8-е. Афіцыйна. А колькі было іх у далёкім дзяцінстве – не злічыць: тут Бацькаўшчына мамы і яе бацькоў.

А першае запомнілася не толькі як першае, -- уражанні заўсёды застаюцца, -- а і тым, што яно было АПОШНІМ двухдзённым і трохэтапным. Цікавейшае!.. Сёння такія прабегі – “непад’ёмныя” ні для арганізатараў, ні для ўдзельнікаў: крызіс і ў нас. Горш тое, што ён не толькі (і не столькі!) эканамічны -- крызіс агульны, глабальны: разбурана -- і разбураецца глыбей! – уся спартыўна-фізкультурная структура краіны, бо “Хакеісту № 1” патрэбен хакей, “ледовые дворцы” і чэмпіянат свету – дзеля задаволення яго “хакейных” і іншых амбіцый... Чытаць далей...

Прабег "Вікторыя" у парку Курасоўшчыны

курасовщинаУсе прабегі “Вікторыі” 9 мая прысвячаюцца Дню перамогі. Два апошнія, у 2007 і 2008 гадах, праводзіліся ў парку побач с месцам афіцыйнага мерапрыемства. Такі варыянт, безумоўна, мае важны “плюс”: там многа людзей – прапаганда бегу як самай даступнай і таннай фізкультуры ад малога да старога. А ў “Вікторыі” заўсёды шмат не толькі малых і старых, але і маленькіх, і старэнькіх. Ды старэнькія – бодрыя і шустрыя: глядзіце, грамадзяне, і бяжыце разам з імі.

Але ў такім варыянце ёсць і “мінус”: суматоха-мітусьня, на тратуарах натоўп людзей, а мы бяжым насустрач – перашкаджаем ім ісці, яны замінаюць нам бегчы. Другі “мінус” у тым, што ўклоны там болей 8% -- нагрузка для дзяцей вялікаватая. А ў супрацьлеглым месцы таго ж парка, на лыжна-роллернай трасе, дарожка шырокая, свабодная, уклоны не болей 4% – бяжы і радуйся. Там мы беглі летам 2008: спадабалася ўсім. А асабліва спадабалася адсутнасць пешаходаў на дарожках і адчуванне “сваёй” атмасферы, гэтакай “свабоднай аўдыторыі”. Хто адпачываў на скамейках парка – бачыў: і такой прапаганды дастаткова. Сяргей Коваль прапанаваў бегчы там і 9 мая. Чытаць далей...

Асіпавіцкі марафон 4 красавіка

МарафонПасля “размінак” у Жодзіне, Брэсце і Мінску ў прабегу ў Асіпавічах удзельнічала каля 300(!) дарослых фізкультурнікаў і школьнікаў. Аматарскі марафон у Асіпавічах – цяжкая дыстанцыя па той прычыне, што гэта першы пасля зімы марафон. А тут яшчэ і сонца на чыстым небе!

На старце 53 марафонцы: многа ці мала? Заўважалася адсутнасць вядомых марафонцаў з Барысава, Мінска і з гарадоў заходніх абласцей. І -- з Украіны таксама. Але былі марафонцы з Chernogoria, Егорьевска, Тулы і Мирного!!! Магчыма, выпадкова, “з аказіяй” аказаліся яны ў Асіпавічах, але ўсё ж…

Бачна было, што многія пераадолелі дыстанцыю на прэдзеле, асабліва старэйшыя марафонцы. А вот Леанід Каладко з Жодзіна не толькі абыйшоў сапернікаў на поўгадзіны (4:04.44), але і фінішыраваў так, быццам “дзесятку” прабег. Ведаю, што ўсю зіму ён не сядзеў у хаце -- бегаў па загарадных сцежках-дарожках. Разбегся добра! Чытаць далей...

RSS-материал
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������