Бегчы прыемна -- дай Бог здароўя...

Бегчы прыемна -- дай Бог здароўя...

Бегчы прыемна. Бегчы цікава. А як пабачыш марафонцаў ды марафонак, як прабяжыш з імі на спаборніцтвах -- бегчы цягне. І ад бегу не адцягнуць! Толькі б здароў’е было...
Не парадокс: каб бегчы, трэба быць здаровым. А каб заставацца здаровым, трэба бегчы. 010.01.jpg

Бегаў па смалявіцкай дарозе: аўтамабіляў мала, часта праязджала gпатрульная міліцэйская машына – складвалася ўражанне, што небяспекі няма. Але стаў заўважаць: вадзіцелі парушаюць “Правила”. Нахабна! Болей – паступаюць подла! Ды подласць іх гранічыць са злачынствам.

Нехта скажа: дробязь, не ўсе ж вадзіцелі -- сволачы. Не ўсе. Але парушэнні на смалявіцкай і лагойскай дарогах кожнадзённыя. Гэта – не дробязі! Ды і дробязныя парушэнні на дарозе -- не дробязі, а злачынствы. Пра дробязі-злачынствы, магчыма, пазней, а спачатку пра бытавыя дробязі, дурныя і прыемныя. Менавіта ў такой паслядоўнасці.

Ідзе па вуліцы “крыху выпіўшы” мужчына – ніхто не здзіўляецца: наша НОРМА, штатная з’ява з дзяцінства. Нас прывучалі да п’янства як нормы жыцця і паводзінаў – каго бацька ў сям’, каго суседзі па дому-двару, каго хлопцы-таварышы, каго – “партия, наш рулевой”.
Схема кароткая, прымітыўная: аналіз сацыяльна-бытавых і палітычных прычын і ўмоў развіцця п’янства – размова не тут.
У савецкіх газетах пісалі, што ў нашым сацыялістычным грамадстве няма сацыяльных прычын для п’янства – толькі ў капіталістычным: там несправядлівасць і безрабоціца – рэальнасці аб’ектыўныя, таму людзі п’юць ад знявагі і безвыходнасці. А наша грамадства – справядлівае, безрабоціцы няма і быць не можа. Але ж людзі пілі і співаліся...

П’яны ляжыць пад плотам, на скамейцы ці пад ёй – хто здзівіцца?
Бягу ў трусах-шортах – прахожыя вочы тарашчаць: дурны ці што здарылася?

“Правила” не парушаю -- бягу па абочыне насустрач транспарту. Калі няма сустрэчнай машыны або яна далей ста метраў ад мяне, магу бегчы па асфальту -- каб абмінуць лужу, круты скос, камень ці іншую перашкоду, якіх на абочыне шмат.
На дарозе -- снежная “каша”, наперадзе лужа, сустрэчных машын няма, таму выбягаю на асфальт. Чую: за мной – машына. Але ж яна на правай паласе... Акуратна перабягаю лужу… Машына, што рухалася за мною, выязджае на сустрэчную паласу, -- я ж не бачу яе! – і акатвае мяне вадой і снегам з граззю...
У Евг. Евтушенко: “Что сволочей хватает – не беда...” Бяда, Жэня! Бяда...

Зіма. Мінус 5 градусаў. Перабег чыгунку на поўстанку – бягу па вузкай сцежцы. Снег глыбокі! Насустрач -- хлопец з дзяўчынаю. Не саступілі: па снегу да каленяў(!) абмінуў іх і пабег далей – на дарогу.
Як абмінаў іх, астанавіліся -- глядзяць на мяне, як на дурня: яны ж – у-у-умные…

Мама вучыла: “Не пераходзь дарогу перад старым: астанавіся і пачакай, пакуль ён пройдзе міма. У гэтым -- павага да старога, каб не хваляваўся лішне. Калі стары ідзе насустрач – саступі ўбок, каб ён прайшоў спакойна. Хто не паважае старых, сам да старасці можа не дажыць. А калі дажыве, ніхто не ведае зараней, у якім ён будзе стане – ці зможа хадзіць? Можа, прыдзецца дапамогі прасіць. А ў каго прасіць, калі сам старых не паважаў і гэтай дурнаце маладых вучыў? Што пасеяў, тое і пажнеш...”

Смалявіцкая дарога. Ліпень. Сонечна, слабы ўсходні вецер. Мінаю смярдзючы сметнік.
Па супрацьлегламу баку ідзе насустрач мужчына з вудамі: побач са сметнікам – вялізны вадаём, там шмат рыбы. Чайкі кружацца стаямі – кормяцца і рыбаю.
Мужык крычыць мне:
-- Делать тебе нечего -- дурью маешься! Делом бы занялся: за рыбой сходил, за грибами – польза была бы. Старый уже, а дурак-дураком -- бежишь...
Звычайна я не адказваю на заўвагі-рэплікі і пытанні: махаю рукамі -- “не магу” або прыкладваю рукі да вушэй – “не чую”. А тут не вытрымаў:
-- Ты горш скаціны: гэтую рыбу ні кошка, ні сабака не хочуць есці, бо смярдзючая. Толькі чайкі-мутанты. А ты жрэш – закусь добрая! Ты ўжо таксама мутант -- дурней жывёліны: здурнеў ад смярдзючай рыбы і чарніла. А мяне вучыш...
“Учитель-рыбалоў” адразу замоўк. Але назад не павярнуў...

Грыбы ў гэтым месцы – паўтары квадратных кіламетраў! -- таксама ядавітыя: тут быўшыя палеткі фільтрацыі. Але людзі кожны год збіраюць ядавітыя(!) грыбы і ягады -- губяць здароўе. А дурныя дурнеюць яшчэ болей. Анекдатычны “дурдом”? Не, рэальнасць: “простые советские люди повсюду творят чудеса”. Чудеса дурнаты.

Жнівень. Субота. Адвячорак. Перабег чыгунку – бягу міма “ёлачак”: кастры-і-п’янкі. Двесце метраў – а колькі рэплік!.. Праўда, не зняважлівых, а наадварот: першая кампанія да сябе запрасіла, з другой да сцежкі падбег хлопец са стаканам віна, а трэцяя прасіла вярнуцца, каб “сфоціцца” разам. Разумею іх: піць у “ёлачках” – норма, бегчы – анамалія, дзіва дзіўнае.
Мілыя хлопцы і дзяўчаты, я запрашаю вас бегчы разам. Бегчы – цікава! І не меньш прыемна, чым піць віно...

Бегаў па раённых дарогах, пакуль не павялічылася колькасць машых -- павялічылася і колькасць парушэнняў. Якраз у гэты час праклалі пешаходна-веласіпедную сцежку да Калюжак, потым – лыжна-роллерную трасу – лепшага жадаць не трэба! На шляху да гэтых сцежак шмат скрыжаванняў са светлафорамі.
На тратуары каля Інстытута земляробства чакае “зялёнага” сігнала пажылая жанчына. Параўняўся з жачынаю, спыніўся – бягу на месцы. Яна павярнулася да мяне:
-- Дай Бог вам здароў’я...
-- Шчырае дзякуй! Дай Бог здароў’я і вам...

“Зялёны” сігнал – шлях на лыжна-роллерную трасу: бягу і думаю пра гэтую жанчыну...
Дай Бог табе здароў’я, Разумная Жанчына. І тваім дзецям-унукам-праўнукам. І ўсім нам – хаця б крыху розуму і чалавечнасці.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������