Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 7

Андрэй КАРАЛЕНКА
RV.FotoM2_.500_6.jpg
IMG_8975.RV_.1_8.jpg
(Частка 7: Ваенныя тайны Пятра Машэрава)

ВАЕННЫЯ ТАЙНЫ Пятра МАШЭРАВА: ПРЕДАТЕЛЬ-ДЕЗЕРТИР

IMG_9763.rvM_.6_0.jpg ЧАМУ Антановіч, сказаўшы “а”, не ўдакладніў дэталяў паслядоўным “б” -- не даў аніякага лагічна-паслядоўнага працягу, які заканамерна абавязковы?

Пытанне рытарычнае -- адказ вядомы і зразумелы: бо неабходна паслядоўна назваць і нумары арміі, дывізіі і палка, дзе Машэраў быў на “летних сборах”, яго КАМАНДЗІРСКУЮ ПАСАДУ і ВАЙСКОВАЕ ЗВАННЕ -- ракрыць ГАЛОЎНУЮ Ваенную тайну Пятра МАШЭРАВА.

А мэта Антановіча і иже с ним як-раз наадварот -- скрыць-утаіць-схаваць гэтую тайну так, каб ніхто не здагадаўся, што яна існуе.
Тут, як і раней, спосаб прымітыўны: замоўчванне “праўда фактаў”, награмаджэнне хлусні з перавёртваннямі і фальсіфікацыямі рэальнасці і абсурдная балбатня “вокруг да около” з наборам “патриотических” клішэ для “homo sovieticus”.

Але менавіта тут, у ТРЭЦІМ выданні хлусні і фальсіфікацый, галоўны біёграф, па недомылию ды з-за надзвычайнага нахабства пры маніпуліраванні словамі і тэрмінамі, “пракалоўся” -- паказаў “нітачку з вузялком”: калі яе пацягнуць, то бачна ваенная тайна Пятра Машэрава, якую так старанна абхлушваюць біёграфы і ахоўваў-абхлушваў ён сам, -- ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА.

ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА -- ПЕРШАЕ ВАЕННАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Машэрава: з яго пачынаюцца ўсе ваенныя злачынствы легендарнага партызанскага камандзіра.

Яно -- ГАЛОЎНАЕ ў ваенны перыяд, бо аб’ектыўна і непазбежна першае ваеннае злачынства неабходна было прыкрыць паслядоўным злачынствам, магчыма, болей цяжкім, што таксама заканамерна і непазбежна. І потым прыкрываць пастаянна.
Самы надзейны і выпрабаваны метад прыкрыцця злачынства -- ліквідацыя сведак і ненадзейных саудзельнікаў.

Пасля вайны -- працяг злачынстваў непазбежны, толькі хітрэй, кваліфікаваней і крыху іншымі сродкамі: хлусня і фальсіфікацыі такія ж цынічныя, але замест НКВДэшнага маузера -- грыф “сов. секретно” і канкрэтны напрамак даследаванняў: “руководящая роль партии во всенародном партизанском движении” і "легендарный партизанский командир Пётр Машеров".

І ТАК -- пастаянна, штодзённа: выдумляць-хлусіць і балбатаць без умолку пра гераізм легендарнага партызанскага камандзіра Машэрава -- каб пад награмаджэннем хлусні скрыць праўду і “запудрить мозги” даверлівым людзям.

С недаверлівымі і “невменяемыми” -- размова “да двух”: першы раз -- папярэджвалі (“мы можем усомниться в вашей способности здраво мыслить”), у другі -- “ставілі на месца”, якое называлася "навінкамі".

ТАК да канца жыцця ДВАЖДЫ ПРЕДАТЕЛЯ і МАРОДЁРА -- да яго “трагической гибели” 4 кастрычника 1980 года.
Ды і яна -- ЗЛАЧЫННАЯ.
І УСЁ ЖЫЦЦЁ -- злачыннае. (?)

Пытальнік у дужках не таму, што сумняваюся, -- якое сумненне, калі Машэраў асабіста прызнаецца ў злачынствах? -- а для роздуму: не ўсе дакументы даступныя.

Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна -- незлічона.
Важнейшыя з іх -- ваенныя.
Найважнейшая сярод ваенных -- ПЕРШАЯ.

Але толькі першую і яшчэ некалькі можна ўпэўнена называць парадкавымі нумарамі ў якасці ідэнтыфікацыі: яны непазбежна паслядоўныя і пацвярджаюцца дакументамі. Пра храналогію, паслядоўнасць і змест астатніх тайн можна меркаваць па тых жа дакументах і іншых падзеях, якія даюцца біёграфамі як фон гераічнай дзейнасці арганізатара падполля і легендарнага партызанскага камандзіра.

ПЕРШАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА
Гэтая тайна -- не ваеннае злачынства, а амаль “чыстая” “фигура умолчания”.

Амаль “чыстая”, бо ЗАМОЎЧАНЫ, -- быццам не было! -- ключавыя ПАДЗЕІ і АСОБЫ рэальнасці, маючыя непасрэднае дачыненне да ваеных дзеянняў. Але не ваенныя дзеянні і не ваенныя абставіны -- “две большие разницы” з погляду даследчыка-журналіста.
Разумеецца, юрыдычны погляд на такую “фигуру умолчания” крыху іншы.

Калі ўважліва чытаць документальные повести Славаміра Антановіча, художественно-документальную Владзіміра Якутова і биографическую повесть Ольгі Пронько (Машэравай), то здзіўляе адсутнасць у Пятра Машэрава не толькі сяброў, але і аднакласнікаў па Віцебскаму педінстытуту -- цынічны пустазвон у безлюдным асяроддзі: “продолжал кататься на лыжах”, “увлёкся прыжками с трамплина”(!!!), а “на третьем курсе Петр создал команду из лучших лыжников института, которая принимала участие в лыжно-стрелковом переходе по маршруту Витебск-Орша-Могилёв-Минск… Это был 1938 год”.

Вось так проста: Пеця Машэраў захацеў паказаць свае арганізатарскія здольнасці -- і “создал команду” для “лыжно-стрелкового перехода”.
Калі казаць далікатна, то такое мерапрыемства -- не факультэтскага ўзроўню, нават не інстытутскага, а значна шырэй і важней, а галоўнае -- яно палітычнае.

Але самы важны нюанс у гэтай легендзе ў тым, што адміністрацыя педінстытута паручыла -- даверыла! -- сыну “ворага народа” Пятру Машэраву “создать команду” для ўдзелу ў пераходзе, прысвечаным “20-й годовщине создания РККА”: для 1938 года -- з’ява НЕВЕРАГОДНАЯ.

Ад гэтай неверагоднасці -- актуальнае на той час пытанне:
ЧАМУ пасля арышту бацькі адміністрацыя Віцебскага педінстытута не вытурыла Пятра Машэрава ў напрамку гулагаўскага лесапавала, куды выганялі ўсіх дзяцей “ворагаў народа” з інстытутаў і тэхнікумаў па ўсёй краіне?
Выганялі нават з сярэдніх школ -- у дзіцячыя лагеры ГУЛАГа, а потым -- на руднікі, у шахты і леспрамгасы...

Каб не задаваць паслядоўных пытанняў, пакідаю шматкроп’е. Бо пытанняў мноства. І кожнае -- з-за яўнай хлусні і замоўчвання дэталяў рэальнасці.
Сярод дэталяў, -- “в деталях собака зарыта! -- якія характарызуюць час як “праўда факта”, ёсць лёсавызначальны ДАКУМЕНТ.
Тлумачу, ШТО і ЯК было адпаведна яго зместу.

14 жнівеня 1930 года ЦВК і СНК СССР прынялі Пастанову "Об обязательной военной службе": вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка замянялася вышэйшай пазавайсковай ваеннай падрыхтоўкай, г. з. у СССР уводзілася абавязковае ваеннае абучэнне малодшых камандзіраў у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Такая ваенная падрыхтоўка прыраўнівалася да сапраўднай ваеннай службы.

Адпаведна Пастанове выпускнік Віцебскага педінстытута МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч за час вучобы прайшоў поўны курс пазавайсковай ваеннай падрыхтоўкі па спецыяльнасці “Артылерыя”.

У ліпені 1938 года студэнт-курсант МАШЕРОВ П.М. на “лагерных зборах” перад строем вучэбнага батальёна ў артылерыйскім палку, на базе якога студэнты-артылерысты праходзілі першую стажыроўку,
прыняў “Военную присягу” на вернасць “трудовому народу”.
.
У чэрвені 1939 года студэнт МАШЕРОВ П.М. ЗДАЎ дзяржаўны ЭКЗАМЕН па курсу ваеннай падрыхтоўкі і ў ліпені прайшоў практычную падрыхтоўку па спецыяльнасці на такіх жа “лагерных зборах”, як у 1938 годзе, і яму было прысвоена вайсковае званне “младший лейтенант” і вайсковая пасада “командир артиллерийского взвода”.

Летам 1940 года малодшыя камандзіры-рэзервісты прайшлі дадатковую падрыхтоўку па спецыяльнасцях з улікам ваенных аперацый 1939 -- 1940 гадоў. Сярод іх мог быць і “командир артиллерийского взвода младший лейтенант МАШЕРОВ П.М.”

У маі (чэрвені) 1941 года Машэрава П.М., як лепей падрыхтаванага сярод рэзервістаў, прызвалі на “летние сборы”, а фактычна скрыта мабілізавалі для “нанесения упреждающего удара” па войсках Вермахта -- для захопу Еўропы, задуманага і амаль падрыхтаванага Сталінам.

Але Гітлер нанёс “превентивный удар” -- так пачаўся НОВЫ ЭТАП Другой Сусветнай вайны, названы Сталінам спачатку “Отечественной войной”, а потым -- “Великой Отечественной войной”.
Гэта было 22 июня…

22 июня 1941 года малодшы лейтэнант Пётр Машэраў камандаваў артылерыйскім узводам у стралковым палку дывізіі, расквартыраванай пад г. Гродна. (Гродна -- умоўна.)

ДРУГАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА (“22 июня”)

004.13.7.jpg

Кароткая Прадмова
да ДРУГОЙ Ваеннай тайны Пятра МАШЭРАВА.
22 чэрвеня 1941 года малодшы лейтэнант Машэраў П.М. -- на “летних сборах” на конкрэтнай пасадзе: командзір артылерыйскага ўзвода АБВ-га палка ГДЖ-й стралковай дывізіі ЛК-й арміі, расквартыраванай пад Гродна. (Гродна -- умоўна.)
Гэта -- ДРУГАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА, яна -- ГАЛОЎНАЯ.

IMG_9072.А3.13.7.jpg Дзве трэці старонкі -- абсурдная мешаніна-блытаніна з цынічна нахабным пустазвонам, для якога характарыстыка “чушь собачья” -- нейтральная, быццам ні пра што.

IMG_9075.13.72.jpg
“Как ни надеялся Петр, а с летних сборов в военное училище его отправить не успели. Война перечеркнула все планы…”

Пра якое “военное училище” размова?
Машеров П.М. -- два гады (два гады!!!) як "младший лейтенант РККА" і "командир артиллерийского взвода", у 1940 годзе прайшоў дадатковую падрыхтоўку.
І ўжо амаль месяц -- на “летних сборах” у артылерыйскім палку ГДЖ-й стралковай дывізіі. А "Ваенную присягу" прыняў летам 1938 года.

ТАМУ галоўны біёграф так нахабна -- і злачынна!!! -- хлусіць: ён выгараджвае здрадніка, ваеннага і дзяржаўнага злачынцу.
У яго хлусні ёсць нечаканы і важны нюанс: ЯК -- якім чынам? -- камандзір артылерыйскага ўзвода малодшы лейтэнант Машэраў 16 июля аказаўся ў Расонах, калі з 22 июня ідзе вайна?
Калі Машэраў уцёк з фронта дамоў, -- дэзерцір! -- то ў Расонах яго адразу ж арыштавалі б і праз тры дні растралялі ў Полацку. А ён застаўся жывым.
Такая хлусня…

ХЛУСНЯ і ФАЛЬСІФІКАЦЫЯ рэальнасці -- ДАКУМЕНТАЛЬНАСЦЬ у документальной повести пра Героя Савецкага Саюза і геніяльнага вождзя Машэрава.

Паставіў кропку: якія каменты?
Дзеля чаго ставіць шматкроп’е, калі ў кожным радку нахабная і ЗЛАЧЫННАЯ ХЛУСНЯ не проста дэманстрацыйна выстаўлена напаказ, а паднятая як сцяг перамогі Зла над Дабром?

Славамір Антановіч на працягу амаль 20 гадоў удасканальваў сваю хлусню -- удакладняў яе па “истине из первых уст” Машэравых, выкарыстоўваючы розныя хітрасці-прыёмы, каб хлусня яўная і агульная выглядала праўдаю.
Але ўбачыў, -- не без чужой дапамогі, -- што ўсе яго патугі-хітрыкі напрасныя: "з гаўна пулю не выплавіш". (Народная прымаўка.)

І зрабіў “ход канём”: трэцяе, “шырокафарматнае” выданне документальной повести ”Пётр Машеров” назваў “историческим романом” – так узаконіў(!?) абсалютную канкрэтную ХЛУСНЮ ў якасці исторической правды ад дня нараджэння Машэрава да дня “трагической гибели”.

Пад шырокім фарматам “исторического романа”, 70 х 100 1/16 (!), -- на белай-белай паперы! -- тая ж замшэлая ўбогасць “районного масштаба”, той жа “пещерный интеллект” і з тымі ж шаманскімі заклінаннямі “Машеров – гений”: прымітыўная, цынічна крыклівая дэманстрацыя – на ўзроўні балбатні самога невука-дэманстранта Машэрава.

Калі казаць вобразна і даступна, красивое изделие господзіна Антановіча напамінае прыгожую каробку цукерак, дзе ў блішчастай абвёртцы -- “шарыкі” зайцоў.
Такія ж, як зімою ў саду.

Помню, мы, 6-7-гадовыя сельскія дзеці, глядзелі зімою на заячыя “шарыкі” пад грушаю і здзіўляліся: чаму зайцы какаюць прыгожымі шарыкамі, а сабакі і свінні – абы як?
Запыталі ў маёй мамы. Яна патлумачыла:
“Гэта ў іх прырода такая – ад Бога”.

З майго далёкага дзяцінства гляджу на господзіна Антановіча: “какаць шарыкамі” навучыцца нельга – гэта прырода такая, біялогія?

Мяркую, менавіта па такой прыроднай здольнасці, -- нехта разглядзеў! -- яго прынялі на пасаду памочніка першага сакратара ЦК КПБ: "Спрос на серость..." (Па Евг. Евтушенко: "сгусток серости -- пуля...")

Увачавідкі: па гэтай жа прыроднай здольнасці, яму даручылі пісаць дакументальныя аповесці пра геніяльнага вождзя Машэрава П.М.: яго геніяльнасць -- на ўзроўні геніяльнасці “конскіх яблык” у параўнанні з "ляпёшкамі" каровы…

Як ні стараўся галоўны біёграф Антановіч схаваць “шыла ў мяшку”, але яго здольнасць надта дробязная ў параўнанні з машэраўскай:
камандзір артылерыйскага ўзвода малодшы лейтэнант МАШЭРАЎ П.М. ЗДАЎСЯ ў ПАЛОН --
ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА.

Абставіны былі жудаснымі: каму павязло загінуць у баю, каму ўдалося вырвацца з акружэння, хтосці арганізаваў “акружэнцаў” у партызанскі атрад, астатнія -- ваеннапалонныя: па-рознаму складваўся лёс ПРЕДАНЫХ вождзём чырвонаармейцаў.

Але геніяльны вождзь народа товарищ Сталин сваёй віны не прызнаў -- толькі чужую:
ПРИКАЗ № 270 Ставки Верховного Главного Командования Красной Армии
16 августа 1941 года
Приказываю: 1. Командиров и политработников, во время боя срывающих с себя знаки различия и дезертирующих в тыл или сдающихся в плен врагу, считать злостными дезертирами, семьи которых подлежат аресту как семьи нарушивших присягу и предавших свою Родину дезертиров.
Обязать всех вышестоящих командиров и комиссаров расстреливать на месте подобных дезертиров из начсостава…”
(Выдзелена мною -- А.К.)

ПРИКАЗ № 270:
командир артиллерийского взвода младший лейтенант Машеров П.М. -- “дезертир из начсостава”, подлежащий “расстрелу на месте”:
ПРЕДАТЕЛЬ-ДЕЗЕРТИР -- ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА.

Каб скрыць яе, прыдуманы абсурд з “истребительным батальоном”: Машэраў не толькі не “младший лейтенант РККА” і не “командир артиллерийского взвода”, але і ПРЫСЯГУ не ПРЫМАЎ: у 23 гады яшчэ “в Красной Армии не служил”. (!!!)

ТАМУ за чатыры гады вучобы ў Віцебскім педінстытуце ў Пятра Машэрава "не было" аніводнага сябра, аніводнага проста аднакласніка.
УСЕ загінулі ў вайну?
УСЕ, хто засталіся жывымі, ЗАГІНУЛІ потым -- каб не сказалі і слова праўды пра сумесную вучобу з Машэравым?
Колькі ЗНІШЧАНА аднакласнікаў Машэрава -- увесь курс? Тры курсы -- папярэдні і паслядоўны таксама?

КОЛЬКІ ЗНІШЧАНА ЛЮДЗЕЙ, каб “праўду факта” “Пётр МАШЕРОВ -- ПРЕДАТЕЛЬ-ДЕЗЕРТИР” пахаваць пад легендарнай хлуснёю?
Пытанне рытарычнае…

Ды ЗДРАДА малодшага лейтэнанта Пятра МАШЭРАВА ў ліпені 1941 года -- толькі пачатак яго злачынстваў і злачыннай дзейнасці банды дзеля яго прыкрыцця і ўзвышэння да Героя Савецкага Саюза ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Тут шматкроп’я не стаўлю -- пакажу канкрэтна, што даступна, і акрэслю контурна тое, што недаступна, але праглядаецца як паслядоўнае.

ТРЭЦЯЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА: “побег из вагона”
“на полной скорости поезда” “от прусской границы”.
Пакажу падрабязна хлусню біёграфаў -- каб было бачна: легенда цынічна прымітыўная -- як палка. (Мабыць забылі хлусы-махінатары, што “у палкі два канцы”?)
ШТО прыкрыта абсурднай хлуснёю?

Ольга Пронько (Машерова)
называе сваю хлусню “истиной из первых уст”.
Вось яе “истина”:
“Глубокой ночью у Петра созревает смелое, дерзкое и очень опасное решение -- побег… Ночью 27 июля 1941 года Петр Машеров совершает побег на полной скорости поезда… Сначала шел только лесом, людей боялся. В пути ориентировался по звездам (его интерес к астрономии ему здесь очень пригодился). А путь неблизкий: шел домой от прусской границы через Литву… А вокруг фашисты… В августе 1941 года Петр вернулся домой в Россоны, где его ждала мама…” (стар. 138-139)

Ольга сцвярджае, што гэты эпізод запісала са слоў брата Пятра. Абсурд увачавідкі.
Але і іншыя дэталі легенды важныя як доказы хлусні.
У якасці каментаў спашлюся на афіцыйныя дакументы Машэрава П.М.
“Попал в плен 23.7.41 г. При отправке в Германию 31.7.41 бежал с поезда не доезжая Вильно…” (25 марта 1943 г.)

“Отходя с последними частями Красной Армии в глубь страны в районе северо-западнее г. Невеля, около шоссе Невель-Ленинград, попал в окружение /22 июля 1941 года/ и при попытке перехода линии фронта 24 июля 1941 года попал в плен, откуда через четыре дня, 28 июля 1941 года, бежал. 5-го августа 1941 года возвратился обратно в Россонский район м. Россон…” (3-2-1945 года.)

“24 июля 1941 г. при попытке перехода линии фронта (шоссе Невель-Ленинград), севернее Невеля, попал в плен, через четыре дня, 28 июля 1941 г. бежал (по дороге с поезда).” (3 апреля 1948 г.)

Ольга Міронаўна пахвалілася, што за кожны клас атрымлівала “Пахвальную грамату”. Ды брат Павел выкладаў геаграфію. Але яна “не ведае” нават геаграфічнай азбукі: каб вярнуцца ад прускай граніцы ў Расоны, -- каля 500 кіламетраў! -- Пятру неабходна было пераплыць(!) Нёман, Вілію і некалькі рачулак і пераадолець балоты, на той час яшчэ не асушаныя.
А ісці ноччу па лесе, “ориентируясь по звёздам”, мог бы хіба што поручик Ржевский.
Астатнія нюансы -- no comments.

Владимир Якутов:
“Прыжок из окошка товарняка в темень душной июльской ночи… на полном ходу поезда…”
No comments.
Пра падрыхтоўку да “прыжка” -- амаль на дзвух старонках! -- лепей маўчаць: ніякімі “ступенямі абсурднасці” гэты абсурд не змерыць.
Пасля “прыжка”:
“Пробираясь глухими дорогами и тропинками оккупированной Литвы, минуя населённые пунткты, он с большим трудом добрался до Белоруссии, а потом -- в Россоны…”
Яшчэ раз напісаць “No comments”? У Якутова ўсё -- абсурд на абсурдзе.

Славамір Антановіч:
“Однако под Невелем кольцо окружения замыкается и в районе местечка Пустошка Калининской области он попадает в плен. С группой бойцов его 70 километров гонят пешком, в город Себеж. Здесь всех грузят в товарные вагоны и везут в неизвестность. Но глухой ночью Петру удается бежать из вагона. Ориентируясь по звездам, Машеров и товарищ, изможденные, уходят от прусской границы… Пятого августа Петр прибыл в Россоны, в родительский дом…” (1993, стар. 35)

Бедны барон Мюнхгаузен!.. Не пазавідуешь ні яму, ні доктару Геббельсу: варочаюцца на тым свеце, корчацца ад сораму.

“Однако через три дня, 23 июля, под Невелем кольцо окружения замыкается… На станции всех грузят в товарные вагоны и везут в неизвестность. Глухой ночью 27 июля 1941 года Петру удается бежать из вагона… 5 августа Петр добрался до родительского дома…” (1998, стар. 40)

“Три дня” -- з якога моманту? Па кантэксту -- “3 июля”…
Прамаўчу: там, дзе хлусня на хлусні ды блытаніна-з-мешанінаю, не варта “прыдзірацца”: заблытаўся галоўны біёграф у хлусні -- сітуацыя штатная.

Даты “27 июля 1941 года” і “5 августа” акрэсліваюць канкрэтны тэрмін -- 9 (дзевяць) дзён-сутак на шлях ад прускай граніцы да Расонаў!.. (!!!)

Да якога “родительского дома”? У Расонах -- “двухкомнатная квартира”, у якой жылі меньш года.
Галоўны біёграф геніяльнага вождзя не ведае пра што піша?

“…уже 17 июля немецкие войска оккупируют Россоны. Накануне здесь создали из нескольких сотен добровольцев истребительный батальон. Сюда направили и Петра… Однако через неделю под Невелем кольцо окружения замыкается… На станции всех погрузили в товарные вагоны и повезли в сторону Пруссии. Через четыре дня глухой ночью Петру с товарищем удаётся бежать…” (2011, стар. 37)

ДЗЕЛЯ ЧАГО легендарная і гераічная абсурднейшая ХЛУСНЯ пра “прыжок из оконца товарняка” “на полном ходу из поезда” і вяртанне “от прусской границы” “в родительский дом” за 9 (!!!) дзён?
Яна -- ПРАДМОВА, уверцюра да "гераічнай ЭПАПЕІ" легендарнага партызанскага камандзіра Пятра Машэрава.

Абсурдная хлусня пра “прыжок в неизвестность и обретение свободы” выконвае і ролю камуфляжу на “фигуре умолчания” -- двайное прыкрыцце “праўды факта”:
ЛАГЕР для ВАЕННАПАЛОННЫХ (чырвонаармейцаў) размяшчаўся ў вёсцы Расоны.
У ім было 200 чырвонаармейцаў. Сярод іх -- малодшы лейтэнант Машэраў П.М.

Можна напісаць no comments: усё зразумела.
Але -- КАМУ і ШТО зразумела?
Каб разумець, што і як было далей, неабходна ведаць структуру адміністрацый die Neue Ordnung на тэрыторыі БССР і іх адносіны да насельніцтва ў першы год вайны.
Хто ведае? У газетах у заметках-успамінах чытачоў бываюць дэталі пра асаблівасці гэтых адносінаў, але пра структуру адміністрацый не чытаў нічога.
.
Хто ведае адрозненне die Neue Ordnung у заходніх раёнах Беларусі ад усходніх (“на ўсход ад ст. Негарэлае”)? У даследаваннях гісторыкаў ёсць нейкія звесткі, а ў газетных артыкулах -- глупства і хлусня. Ды хлусня нахабная, подлая, нават злачынная -- каб “было так”, як неабходна Власти Партизанской Банды.

Таму людзі, нарадзіўшыяся пасля 1944 года, нават не падазраюць, што не ўсё было так, як напісана ў артыкулах і кніжках: у die Neue Ordnung былі нюансы.

У нашай вёсцы Мусічы (б. Грэскага раёна) у 13-ці сям’ях сыны або гаспадары служылі ў Чырвонай Арміі і ваявалі супраць немцаў. Сярод іх -- 6 афіцэраў і 2 палітрукі. Але немцы не выяўлялі такіх сямей: салдаты ваявалі па ЗАКОНУ сваёй краіны.
Болей таго: немцы не шукалі ні камуністаў, ні камсамольцаў, ні арганізатараў калгасаў.
Нюансы нямецкай акупацыі -- цікавыя і важныя. Тут спатрэбяцца толькі два.

Напамінаю асобным абзацам:
ЛАГЕР для ПАЛОННЫХ чырвонаармейцаў, у якім было 200 чалавек, знаходзіўся ў вёсцы Расоны. Сярод іх -- малодшы лейтэнант Машэраў, настаўнік Расонскай сярэдняй школы.

Нахабная і абсурдня ХЛУСНЯ пра “побег из вагона” “глухой ночью” “на полной скорости поезда” і вяртанне “от прусской границы” у Расоны, ператвораная ў гераічную легенду як уверцюру гераічнай дзейнасці легендарнага партызанскага камандзіра Пятра Машэрава, пацвярджаецца афіцыйна: УСЁ -- ХЛУСНЯ.

ПРАЎДА: ваеннапалоннага малодшага лейтэнанта Машэрава прывезлі (прывялі) у Расоны салдаты Вермахта -- прама к дому.

ЧАЦВЁРТАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА: легалізацыя
Спачатку разглядзім, ШТО і ЯК было па легендах біёграфаў -- пасля “прыжка из окошка товарняка” і вяртання ў Расоны “от прусской границы”, бо гэтай хлуснёю прыкрытая Чацвёртая Ваенная тайна Пятра Машэрава.
Адначасова ўбачым нюансы die Neue Ordnung, -- у дэталях д’ябал сядзіць! -- якія непасрэдна ўплывалі на лёс Машэрава.

002.Якут.13.7.jpgВладзімір Якутов:
“Осмотревшись, Машеров устраивается счетоводом в нераспущенный фашистами колхоз “Россоны” и одновременно преподает физику и математику в местной школе…”

Стоп, господзін Якутов!..
Уцякач з палону малодшы лейтэнант Машэраў будзе сядзець у гумне, -- у схованцы пад снапамі ! -- і днём нават носа не высуне з гумна, пакуль мама не дамовіцца са старастам вёскі пра яго легалізацыю.

“Якая легалізацыя?” -- здзівіцца чытач, знаёмы з падполлем па кніжках. -- Машэраў жа мясцовы…”
Так, мясцовы. Але на момант прыхода немцаў у Расоны Пётр Машэраў быў камісарам створанага біёграфам Якутовым “истребительного батальона”.

Немцы не маглі ведаць, чаму і як камісар “истребительного батальона” вярнуўся дамоў, але пры прыёме на працу -- пытанне:
“ЧАМУ мужчына прызыўнога ўзросту не на фронце, а дома?”
Адказ мог стаць растрэльным прыгаворам самому сабе.

ТАМУ аповед Якутова немагчыма звязаць з рэаліямі die Neue Ordnung: без дапамогі старасты вёскі Расоны Машэраў не мог выйсці з гумна.
А старасты ў вёсцы “не было”: легенда Якутова -- абсурдная і глупая хлусня.

RV.01.Ант.01.13.7.jpgСлавамір Антановіч
таксама абыходзіць гэты далікатны момант:
“Пятого августа Петр прибыл в Россоны… А в конце августа 1941 года Машеров в Россонах создаёт комсомольско-молодежное подполье…”
Сказка -- ложь. Очевидная…

Каб прыкрыць хлусню, галоўны біёграф далей спасылаецца на Паліну Галанаву:
“Машеров по возвращеннии из-под Невеля некоторое время прятался в моем кабинете, под кроватью. Позднее в Россонах устроился на работу к немцам , бухгалтером…” (1993, стар. 37)

Два радкі ў документальной повести, а для кароткага камента неабходна не меньш 20 радкоў: хлусня абсурдная -- увачавідкі.
Ды не стыкуецца з такой жа хлуснёю на старонцы-36: галоўны біёграф заблудзіўся ў “дзвух саснах”.

Далікатны нюанс: Машэраў мог вылазіць “из-под кровати” і хадзіць у туалет толькі ноччу.
Болей -- no comments.

ЯК Машэраў легалізаваўся, -- як вылез “из-под кровати” і “устроился на работу к немцам”, -- калі старасты ў вёсцы “не было”?
Пытанне элементарнае і непазбежнае -- адказ абавязковы. Але адказу няма: у галоўнага біёграфа УСЁ -- ХЛУСНЯ.

001.Пронь.13.7.jpgОльга Пронько (Машэрава):
“В августе 1941 года Петр вернулся домой в Россоны, где его ждала мама, но уже хозяйничали фашисты…”
No comments.

“Не теряя ни одного дня, бывший учитель, комсомолец Петр Миронович Машеров начал создавать антифашистское подполье…”
“Чырвоны пустазвон”, нахабны і цынічны.
Ды, мабыць, Ольга не чытала таго, што дзесяць гадоў раней сказала Паліна Машэрава (Галанава) біёграфу Славаміру Антановічу.

Прачытаў многа хлусні ад Машэравых -- склалася ўражанне, што Ольга Міронаўна, Паліна Андрэяўна і Наталья Пятроўна Машэравы не толькі не ўзгадняюць паміж сабою, ЯК хлусіць, але не чытаюць таго, што кожная з іх піша ці апавядае -- кожная хлусіць па-свойму. Ды блытаецца ў сваёй жа хлусні.

Калі б у іх аповедах было хаця б АДНО слова праўды, яно было б аднолькавым і ў іх, і ў Антановіча з Якутовым.
Але ўсе словы -- розныя: УСЁ -- ХЛУСНЯ абсурдная.

Як бачна, у Пятра Машэрава не было неабходнасці “бежать с поезда” і, “ориентируясь по звёздам”, “от прусской границы” “пятого августа” “прибыть в Россоны”: малодшы лейтэнант Машэраў знаходзіўся ў палоне ў лагеры, які размяшчаўся ў Расонах.

Такая ПРАЎДА пра “побег из вагона”.
ЯК у рэальнасці Машэраў вызваліўся з палону і легалізаваўся ў Расонах?

Die Neue Ordnung:
да сярэдзіны лістапада 1941 года немцы адпускалі дамоў ваеннапалонных, шэраговых чырвонаармейцаў і малодшых камандзіраў, калі за імі прыходзіў хто з радні з дакументамі ад мясцовай адміністрацыі.
Каб забраць дамоў з лагера сына (бацьку, брата, мужа), сям’я звярталася ў адміністрацыю (праз старасту вёскі!) за пропускам (der Ausweis).
У пропуск запісваліся імёны-фаміліі ваеннапалоннага і тых, хто за ім ішоў у лагер. І
ўказвалася месца знаходжання лагера.

Мама Пятра Машэрава звярнулася да старасты вёскі з просьбаю выпісаць аусвайс на сына. Па хадатайніцтву старасты камендант раёна даручыў выдаць ёй часовы пропуск для вяртання сына ў сям’ю і афармлення на працу.

ТАК -- менавіта ТАК (!!!) -- “глухой ночью” “Петр Машеров совершает побег на полной скорости поезда” і вяртаецца дамоў “от прусской границы”.

Ведаю з дзяцінства: ваеннапалонных адпускалі з канцлагераў у Баранавічах і Барысаве па пропусках, выданых у адміністрацыях die Neue Ordnung б. Грэскага, Капыльскага і Слуцкага раёнаў.
Ведаю ад знаёмых: так было ў Шклоўскім, Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах.
Ведаю ад ветэрана ВОВ і з даследаванняў навукоўцаў: немцы адпускалі палонных у якасці жаніхоў па просьбах -- і па выбару! -- жанчын. (Столькі гісторый і нюансаў -- ад амаль смешных і драматычных да трагічных.)

ПЯТАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА: “устроился на работу к немцам”.
На якую?
Тайна прыкрыта такім награмаджэннем хлусні і фальсіфікацый, -- плюс “фигура умолчания”, -- што без падрабязнага разгляду хаця б асноўных яго дэталяў разгадаць тайну немагчыма.

Выпіскі з афіцыйных дакументаў як ПРАДМОВА.
“АВТОБИОГРАФИЯ Машерова Петра Мироновича
Во время войны, с 15/VIII - 41 год по 18/IV - 42 год работал счетоводом в колхозе Россоно, Россонского р-на, одновременно с этим с 1/II -- по 18/IIV - 1942 г. работал учителем в Россонской семилетке.
18/VII - 42 год Подпіс / Машеров / “
(Выделена мною. А.К.)
“Автобиография” прыкладзена да заявы аб прыёме кандыдатам у ВКП(б).

“ЛИЧНЫЙ ЛИСТОК по УЧЕТУ КАДРОВ
41. IV - 42 Работал в колхозе “Россоно” счетоводом и одновременно с 1.2.42 по 19.4.42 учителем в 6 - 7 кл. Россонской школы.
15 марта 1943 г.”
(Выдзелена мною. А.К.)

Як бачна, у афіцыйных дакументах -- абсурдная хлусня (нюансы я тлумачыў раней), таму пытанне, “Дзе і на якой пасадзе працаваў Машэраў у Расонах “во время войны”?”, застаецца актуальным.
Пашукаем адказ у іншых дакументах.

IMG_9841.7_0.jpgУ “АВТОБИОГРАФИИ Машерова Петра Мироновича” ад 3-2-1945 года ён не “работал счетоводом в колхозе Россоно” і “одновременно с этим с 1/II -- по 18/IIV - 1942 г. работал учителем в Россонской семилетке”: пасля вяртання ў Расоны “от прусской границы” “сразу же начал подпольную работу по организации партизанского движения в районе…

IMG_9841.7.bis__0.jpg
Мінула два гады: Машэраў П.М. яшчэ памятае, што “попал в окружение”, потым “попал в плен, откуда через четыре дня, 28 июля 1941 года, бежал”.
Але пра “сотрудничество с оккупантами” -- ні слова: “устроился на работу к немцам” адсутнічае.

No comments… (!!!)
Калі паставіць не тры клічнікі ў дужках(!!!), а трыста, і без дужак, то і такім каментам нельга выказаць узровень хлусні-фальсіфікацыі ад Машэрава.

Паглядзім яшчэ адну аўтабіяграфію -- ад “26 ноября 1948 г.”.
IMG_9842.7_0.jpgПётр Машэраў не толькі не “работал счетоводом” і “учителем в Россонской семилетке”, але і “в окружение” і “в плен” не “попадал”: ні слова…(!!!)
IMG_9842.7.bis__0.jpg
IMG_9843.RV_.jpg
IMG_9843.RV_.bis_.jpg
“С начала Отечественной войны и до марта 1942 года находился на территории Россонского района, Полоцкой области, в качестве руководителя подпольной комсомольско-молодежной организации по организации партизанской борьбы на территории указанного района”.

Пад ЧЫІМ наглядам пісаў Машэраў “Автобиографии” -- ХТО так пільна і надзейна ахоўваў ДВАЖДЫ ПРЕДАТЕЛЯ і МАРОДЁРА?
Фамілія, вайсковае званнем і пасада пад пячаткаю -- ні пра што, ні пра каго: это кантралёр-ахоўнік на ніжней ступені іерархіі НКВД-МГБ.

Улічваючы пасады Машэрава, -- першы сакратар Маладзечненскага абкама ЛКСМБ і першы сакратар ЦК камсамола БССР, -- можна ўпэўнена назваць фамілію пакравіцеля, ад імя якога кантралёр-ахоўнік зацвярджаў “ліпу”…
Пакідаю шматкроп’е: гэтая тайна Пятра Машэрава -- Перад-АПОШНЯЯ.

СПРОБА адказаць на пытанне, на якую працу “устроился к немцам” Машэраў, аказалася без выніку -- атрымалася толькі Прадмова.
Таму разглядзім магчымыя варыянты, КУДЫ МОГ паступіць на працу вызвалены немцамі з палону Пётр Машэраў?.

“Устроиться” “бухгалтером в нераспущенный колхоз”, безумоўна, мог.
Але такая пасада -- прымітыўная для настаўніка і афіцэра-артылерыста Чырвонай Арміі: немцы, дараваўшыя Машэраву свабоду і жыццё, спадзяваліся на яго верную службу адпаведнага ўзроўня.
Пры гэтым важна разумець: яны мелі магчымасць патрабаваць такой службы.

“Учителем в Россонской семилетке” (“учителем в 6 - 7 кл. Россонской школы”) Машэраў працаваць не мог аб’ектыўна.
Па-першае, па афіцыйных дакументах Трэцяга Райха, на акупіраваных тэрыторыях прадугледжвалася толькі пачатковая адукацыя -- навучыць дзяцей чытаць, пісаць і лічыць. (Акрамя Мінска: там была і гімназія.)
Ды якая “семилетка” магла быць у вёсцы за лясамі-балотамі, калі такой школы не было ні ў Віцебску, ні ў Полацку? Дзе немцы знайшлі настаўнікаў, калі райкам партыі схаваў іх у аддаленых вёсках як падпольшчыкаў і будучых партызан?

Па-другое, афіцыйная азбука -- ЛАЦІНКА: па якіх падручніках вучыць дзяцей “в семилетке”? Праблема шырэй і значымей.
Легендарны арганізатар падполля Машэраў спадзяваўся на вечны “сов.секретно”?
Яго галоўны біёграф нахабна дэманструе адсутнасць ведаў азбукі die Neue Ordnung?
Не! Ён, як і Машэраў, яго сям’я і ўся ІХНЯЯ хеўра-банда, ставяцца да нас, як да быдла: праглынуць любую хлусню і будуць ликовать...

Па-трэцяе, у памяшканні Расонскай сярэдняй школы размяшчалася мясцовая паліцыя адміністрацыі. (!!!)
Дзе і якое памяшканне немцы прыстасавалі пад “семилетку”? Адказу ў біёграфаў няма.

Гэтых рэплік дастаткова, каб зразумець: звестка Машэрава, што ён працаваў “учителем в 6 - 7 кл. Россонской школы” -- бязглуздая і нахабная хлусня.
А што -- праўда: ДЗЕ і КІМ працаваў Машэраў?

Вернемся ў той дзень, калі мама Пятра Машэрава звярнулася да старасты вёскі з просьбаю вызваліць сына з палону.
У вызваленні Машэрава з палону ёсць тры далікатныя нюансы die Neue Ordnung, якія неабходна ведаць і ўлічваць пры аналізе ўсёй хлусні пра “устроился на работу к немцам”.

Першы: усе палонныя чырвонаармейцы -- ТРАФЕІ Вермахта, УЛАСНАСЦЬ Трэцяга Райха.
Другі: адміністрацыя die Neue Ordnung не толькі даравала Машэраву свабоду -- даравала жыццё. А пагаворка “долг платежом красен” -- біблейская.
Трэці: немцы не забіралі настаўнікаў у мясцовую паліцыю і не запрашалі на такую службу -- прапаноўвалі ім арганізацыйна-кіраўнічыя пасады.
А Машэраў яшчэ і камандзір Чырвонай Арміі і сын “ворага народа” -- неверагодная знаходка для новай улады.

Якую ж пасаду прапанавала Машэраву адмінстрацыя die Neue Ordnung?
Ускосныя дэталі дазваляюць меркаваць: настаўнік-і-камандзір РККА Пётр Машэраў працаваў НАЧАЛЬНІКАМ структуры (аддзела) адміністрацыі.
Назва кіраўнічай пасады -- ПЯТАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВ.

Але на гэтым этапе артыкула яшчэ няма разгадкі тайны. Таму буду разглядаць
наступную: усе тайны звязаныя паміж сабою -- знойдзецца “нітачка з вузялком” і ад пятай тайны.

ШОСТАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА: “создал подпольную группу”
У папярэдніх частках я паказаў канцэптуальна:
Пётр Машэраў не толькі не ствараў падполля, а рэальна, па абставінах die Neue Ordnung і сваім статусе ў раёне, не мог мець да гэтага ніякага дачынення, бо Расонскі райкам КП(б)Б стварыў падполле структурна і ў дэталях да прыходу немцаў у Расоны, 15 ліпеня 1941 года (па новых звестках -- 17 ліпеня).
Таму УСЁ напісанае біёграфамі пра “стваральную працу” Машэрава -- АБСАЛЮТНАЯ ХЛУСНЯ-ЛЕГЕНДА.

Паказваю канкрэтна (па выданню “Памяць. Расонскі раён”).
Адпаведна Дырэктывам ЦК КП(б)Б № 1 і № 2 (ад 30 чэрвеня і 1 ліпеня 1941 года) Расонскі райкам партыі па ўзгадненню з Віцебскім абкамам КП(б)Б пакінуў для падпольнай дзейнасці і арганізацыі ў раёне партызанскіх атрадаў 56 чалавек прызыўнога ўзросту -- ваеннаабавязаных, вызваленых ад прызыва на фронт (кіраўнікі раёна, шэраговыя камуністы і камсамольцы, настаўнікі, дактары і медыцынскія сёстры).

Падпольшчыкаў раздзялілі тэрытарыяльна на 7 груп па 5 чалавек (“пяцёркі”).
Кожную “пяцёрку” узначальвалі камуністы -- загадчыкі аддзелаў райкама партыі, райвыканкама і дырэктары прадпрыемстваў.

У падполлі засталося УСЁ КІРАЎНІЦТВА раёна: першы сакратар Расонскага РК КП(Б)Б Лапенка В.Я., старшыня райвыканкама Васілевіч Я.П., загадчыкі аддзелаў райкама партыі і райвыканкама, сакратар РК ЛКСМБ Задаў Д.Л. і члены бюро Канарскі І.Ф., Шастакова К.К., Шаршнёў Я.І.

“У лясах ля азёр Межна, Нешчарда і ва ўрочышчы Дуброўніца на ўсход ад вёскі Забор’е былі закладзены тры базы для будучых партызанскіх атрадаў, куды завезлі зброю, харчы і адзенне…” (“Памяць. Расонскі раён”, стар. 115)

Кожнаму падпольшчыку, задзейнічанаму на шэраговай “пасадзе”, загадзя прыдумалі легенду для легалізацыі і працауладкавання пры die Neue Ordnung.

Якое падполле мог ствараць -- і стварыць! -- Машэраў пасля 15 ліпеня, калі ў канцы ліпеня ён, камандзір артылерыйскага ўзвода, здаўся ў палон і знаходзіўся ў канцлагеры?
Машэраву павязло: канцлагер размяшчаўся ў вёсцы Расоны.

У які дзень жнівеня мама забрала Пятра з канцлагера, сказаць дакладна немагчыма: немцы пачалі адпускаць ваеннапалонных дамоў, калі лінія фронта была за Смаленскам.

Ваеннапалоннаму камандзіру РККА Машэраву немцы даравалі свабоду не задарам: ён перайшоў да іх на службу -- гэта непазбежна.
А з погляду падпольнага райкама партыі Машэраў -- двойчы здраднік.
Двойчы -- толькі па "праўда факту", без уліку канкрэтных злачынстваў на службе.

Падпольны Расонскі райкам партыі меў радыёпрыёмнік, таму яго кіраўнікі ведалі пра Приказ № 270 от 16 августа: малодшы лейтэнант Машэраў -- здраднік-дэзертыр!
Безумоўна, Машэраў быў пад пастаянным наглядам падпольшчыкаў: ніхто не меў права не толькі ўступаць з ім у кантакт, а і "пападаць на вочы" -- элементарнае правіла канспірацыі.

Калі паверыць Машэраву і яго біёграфам, што ён вярнуўся ў Расоны “от прусской границы” “пятого августа”, -- амаль 500 кіламетраў прайшоў за 9 дзён! -- то якое падполле ён мог ствараць, калі яно было створанае да 15 ліпеня?

Аказалася, кіраўнікі Расонскага РК КП(б)Б выканалі Дырэктывы ЦК КП(б)Б дурней не трэба: яны стварылі падполле толькі недзе ў раёне(!), ды не ведама дзе, а пра райцэнтр Расоны забылі: там -- пустата! (!!!)

ТАК НАПІСАНА ў дакументальных(!) аповесцях біёграфаў -- хлусня абсурдная на хлусні едзе і абсурднай хлуснёю паганяе.
Гэты абсурд і ў “Памяці”. Во -- памяць!.. Во -- дакумент!..
“Оригинально !!!” -- усклікнуў бы поручик Ржевский.

Але і гэты абсурд -- толькі пачатак абсурду і “оригинальности”: па версіі біёграфаў двойчы здраднік Машэраў сустрэўся з першым сакратаром падпольнага Расонскага РК КП(б)Б “В. Лапенком”(!) і атрымаў ад яго заданне стварыць падполле ў Расонах і ў раёне.

Не стаўлю шаткроп’я, не выдзяляю шрыфтам: пасля цынічнай хлусні-фальсіфікацыі Пятра Машэрава ў “Автобиографиях” (3-2-1945 года і 26 ноября 1948 г.) пра сябе як арганізатара падполля, не варта здзіўляцца хлусні яго біёграфаў і так званых гісторыкаў з “Памяці”: у іх для хлусні свабода бязмежная.

Быў сведкам злачынстваў капыльскіх бандзітаў, -- і магу паказаць адзін “натуральны дакумент”, -- а тут Машэраў АСАБІСТА прызнаўся ў сваіх злачынствах.

Пасядзім крыху моўчкі…
І пачытаем біёграфаў, каб бачыць, як сёння прыкрываюцца злачынствы двойчы здрадніка і марадзёра Машэрава, пашукаем “нітачкі з вузялкамі”.

Па Владзіміру ЯКУТОВУ,
у Расонскім раёне ніхто і пальцам не пашавяліў, каб выканаць Дырэктывы № 1 і № 2 ЦК КП(б)Б -- стварыць хоць якое падпольнае супраціўленне акупантам.

Прабраўшыся “глухими дорогами и тропками” ад “прусской границы” у Расоны, и “осмотревшись, Машеров устраивается счетоводом в нераспущенный фашистами колхоз “Россоны” и одновременно преподает физику и математику в местной школе. Однако главное внимание патриотически настроенный комсомолец направляет на создание реальной силы сопротивления оккупантам. Он ведет тайные переговоры с коллегами по работе, бывшими учениками, встречается с молодежью Рассонского района… Вскоре образовался костяк Россонского подполья. В его число входили Петровский Сергей Борисович, Езутов Виктор Савельевич, Ефременко Владимир Александрович, Михайловская Мария Михайловна, Шаблов Владимир Александрович, Бондарев Кирилл Анисимович и другие”.

“Подпольщики начали собирать оружие.., распространять листовки.., готовить и осуществлять диверсии.., выявлять надежных людей и расширять сферы своей деятельности...”

Балбатня-пустазвон, брэд, ахінея, “чушь собачья”? Усё разам!
Набалбатана-наварочана, намешана-наблытана так, што любая характарыстыка будзе далікатнаю. Ды “пещерный примитивизм” аповяду пра дзейнасць арганізатара падполля Машэрава -- як на далонях.
Але тут важна звярнуць увагу на вынік “расширения сфер деятельности”, бо ён ашаламляльны:
“Организовались подпольные группы в Альбрехтове, Клястице, Соколище, Ровном Поле, Миловидах, Юховичах, Избище и других местах”.

Перада мною -- геаграфічная карта. Бяру лінейку -- “дистанция огромного размера”: такая дзейнасць аднаго чалавека магчымая толькі па “щучьему велению”.

“Члены подпольной группы, работавшие в Россонской больнице, тайно собирали и накапливали медикаменты, перевязочные материалы…”
Чушь-балбатня-пустазвон! Ды -- “тайно”!..
Хто канкрэтна працаваў “в Россонской больнице”? Хто -- галоўны доктар, адкуль прыйшоў? Адсутнічае базавая дэталь -- пра што размова?

“Гестапо схватило трех членов Горбачевско-Мурачевской подпольной группы -- Ланевскую А.Е., Петроченко В.В., Федорова Д.С. и руководителя группы Шалаева Д.С…”
Якое дачыненне меў Машэраў да гэтай групы? Яна -- адна з сямі “пяцёрак”, створаных рашэннем Расонскага райкама: Ланевская А.Е. -- загадчыца Гарбачоўскага ФАПа, Шалаев И.Н. -- старшыня Гарбачоўскага сельпо.
Адкуль аўтар “выкапаў” вёску Мурачево? Хлусня і блытаніна абсурдныя! (!!!)

І далей -- такі ж абсурд “по щучьему велению” з фальсіфікацыяй: аніводнага слова праўды -- ісцінны партрэт аўтара і яго героя, геніяльнага вождзя Машэрава П.М

Па Станіславу АНТАНОВІЧУ -- тры варыянты
стварэння Машэравым падполля. Паказваць іх дэтальна -- доўга, ды хлусня і блытаніна-з-мешанінаю такія, што чытач не разбярэцца і абвінаваціць мяне ў падтасоўках. Таму паказваю коратка, з кароткімі ж каментамі і без іх.

“Пятого августа Пётр прибыл в Россоны…
А в конце августа 1941 года Машеров в Россонах создает комсомольско-молодежное подполье. В группу вошли учителя Сергей Петровский, Виктор Езуитов, Владимир Ефременко, Маруся Михайловская, Полина Галанова и Маруся Шаркова”.
(1993, стар. 35.)
“Вскоре к небольшой группе присоединились врачи, и Полина Галанова, будущая жена Машерова..." (1993, стар. 36.)
No comments.

“Отступая с госпиталем, я попала в плен, -- вспоминает Полина Андреевна и тяжело вздыхает. -- По дороге а Полоцк удалось бежать, а после вернулась в Россоны… В Россонах поселилась в больнице с двумя подругами. Занялись подпольной работой. Мне разрешили открыть зубоврачебный кабинет… Встречались с партизанами в моем кабинете…” (1993, стар. 36.)
“По дороге в Полоцк удалось бежать”, “занялись подпольной работой” -- прасцей простага, буднічна, быццам схадзілі ў кіно, а пасля засталіся ў клубе на танцы.

Гэтак жа буднічна, -- белым днём і пад носам у немцаў і паліцэйскіх! -- “встречались с партизанами в моем кабинете”.
“Встречались” у вёсцы(!), дзе кожны жыхар ведае нават усіх сабак і катоў -- чые, як завуць, дзе і ў каго ўзялі шчанят і кацянят.

Дэталь: “а после вернулась в Россоны ”.
Чаму і як “вернулась в Россоны” фельдшар Сакалішчынскага ФАПа Паліна Галанава, дзе да вайны працавала па размеркаванню і была там прапісаная?
Прапіска пры die Neue Ordnung мела не меньшае значэнне, чым пры Саветах.

“Одну из медсестер выдали наши военнопленные -- ее немцы расстреляли. О моей подпольной деятельности фашисты не догадывались”.
Калі і каго “выдали” -- дата-час і імя-фамілія?

“Не догадывались”? Ваеннаабавязаная, вышла з акружэння, прапісана ў в. Сакалішча, а працуе ў Расонах -- дастаткова, каб дапрасіць разам з “одной из медсестер” і разам жа растраляць.
Нахабства хлусні і блытаніна-з-мешанінаю “зашкаліваюць”: быдло не мае права сумнявацца ў ісціне “из первых уст” дуэта Машэрава(Галанава) -- Антановіч.

ХТО выратаваў Паліну Галанаву ад растрэлу?
“Не догадывались” -- важная падстава фармуляваць пытанне і інакш:
ХТО ВЫДАЎ “одну из медсестер”?..

Паліна Галанава у 1939 годзе “окончила Минское зубоврачебное заведение”, працавала фельдшарам у вёсцы Сакалішча, “лейтенант запаса”: Расонскі райкам партыі пакінуў ваеннаабавязаную, камсамолку Паліну Галанаву для працы ў падполлі пад легендаю “вышла из окружения”.
Розніца паміж “вышла из окружения” і “попала в плен -- удалось бежать” -- ЖЫЦЦЁ: тых, хто ўцёк з палону, пасля допыту растрэльвалі за плотам сядзібы, у якой размяшчалася паліцыя. У лепшым выпадку адвозілі ў канцлагер.

“Позднее в Россонах вместе с Петровским они устроились на работу к немцам бухгалтерами”.
Сяргей Пятроўскі, камуніст, штатны работнік райкама партыі, кіраўнік Цэнтральнай групы (“пяцёркі”): ён выходзіў са сховішча толькі ноччу.(!)

“Машеров по возвращении из-под Невеля некоторое время прятался в моем кабинете, под кроватью”. (1993, стар. 36)
У якасці камента да гэтага абсурду можна ставіць хоць сто клічнікаў, але я не паставіў нават шматкроп’я: тупасць і нахабства хлусні “безразмерныя”.
Ды які Невель? На старонцы-35 “Машеров и товарищ, изможденные, уходят от прусской границы”. (!)

“…Петр Миронович встретился с секретарем Россонского подпольного райкома партии В. Лапенком…”
Пра “встречу” я ужо пісаў. Але...
ДЗЕ, КАЛІ і пры якіх АБСТАВІНАХ яна адбылася?
Яшчэ болей важна -- ХТО ВЫДАЎ двойчы здрадніку Машэраву месца знаходжання падпольнага райкама партыі?
І -- ЧАМУ фельдшар ФАПа, сакратар камсамольскай арганізацыі сельсавета, падпольшчыца-партызанка Паліна Галанава забыла(!) імя і фамілію першага сакратара райкама партыі?
Якія яшчэ неабходны каменты, калі хлусня -- "чушь собачья! -- як на далонях?..

Пасля сустрэчы з “В. Лапенком” -- хлусня яшчэ дурнейшая. Хаця, здавалася, што дурней немагчыма. Увы...
“...выполняя его указания “Дубняк” смело налаживал связь с подпольными группами, действующими в Альбрехтове, Клястицах, Соколищах, Юхновичах… Машерова с красивой бородой видят то в одном месте, то в другом. И там же начинают взрываться мосты, гореть бензосклады…”
”Смело налаживал связь”… по щучьему велению.

"Начинают взрываться мосты"...
А "бензоскладов" у Расонскім раёне было, мабыць, больш, чым у астатняй частцы Віцебскай вобласці.
Уражвае і знешні партрэт кіраўніка падполля: “с красивой бородой”!

Увачавідкі: першы варыянт стварэння Машэравым падполля ў Расонах і раёне па- Антановічу -- хлусня нахабная і абсурдная.

Паглядзім другое выданне документальной повести Антановіча (1998): важна ведаць, ЯК Машэраў ствараў падпольную групу і ХТО ў яе ўваходзіў?

“Присматриваясь к обстановке, людям, он организует в Россонах комсомольско-молодежное подполье. В группу вошли учителя Сергей Петровский (бывший заведующий районным парткабинетом), Виктор Езутов, Владимир Ефременко и медсестра Маруся Михайловская…” (1998, стар. 40.)
Аўтар вядзе размову пра Цэнтральную групу (“пяцёрку”), створаную райкамам партыі, якую ўзначальваў камуніст Сяргей Пятроўскі.

Чаму адсутнічае Паліна Галанава? У першым выданні яна ўваходзіла ў групу, а потым яшчэ і “присоединилась” разам з “врачами”. Няма і Марусі Шарковай.
Як разумець блытаніну? Хлусня?
Каб скрыць яўна тырчачыя вушы хлусні, Антановіч “присоединил врачей” Паліну
Галанаву і Марусю Шаркову да “групы Машэрава” пасля яго быццам бы сустрэчы з Уладзімірам Хамчаноўскім.

Хітрасцьпрымітыўная! Паліна Галанава ўваходзіла ў Сакалішчанскую групу -- па месцы працы і прапіскі: у гэтым і разлік на будучыню -- для аблягчэння легалізацыі і ўладкавання на працу пры die Neue Ordnung.
Другая мэта: у кожнай з сямі груп павінен быць медыцынскі работнік, доктар або медсястра: райкам партыі ўлічваў нюансы канспірацыі і легалізацыі.
І менавіта ў Сакалішча Паліна Галанава “вярнулася” з “акружэння”. А пасля праз старасту вёскі атрымала аусвайс. Хаця стараст у вёсках раёна “не было”.

Звесткі пра Уладзіміра Хамчаноўскага блытаныя і супярэчлівыя, бо ён, як і Машэраў, -- малодшы лейтэнант, камандзір стралковага ўзвода.
Чаму ён дома, а не на фронце? Меркаваць складана з-за глабальнай хлусні біёграфаў і аўтараў “Памяці”. Мабыць, райкам партыі пакінуў яго ў складзе 56-ці.

У вёсцы Пірагі, дзе жыў Хамчаноўскі, аказаліся таксама старшы лейтэнант Пётр Гігеляў і яго брат Мікалай, палітрук (мал. лейтэнант). Чаму не на фронце?
Самастойна ці па рашэнню Расонскага райкама партыі яны стварылі СВАЮ падпольную групу. Таму -- таму! -- не маглі пайсці на кантакт са здраднікам Машэравым, перайшоўшым на службу да акупантаў.

Далей -- варыяцыі той жа хлусні з перастаноўкаю слоў і радкоў, каб “напусціць туману”. Туман у Антановіча непраглядны -- штатная балбатня:
“Молодые патриоты… писали и распространяли листовки,.. собирали оружие,.. совершали диверсии…”
Хто выконваў “диверсии”, калі групу Сяргея Пятроўскага, створаную райкамам партыі, Антановіч назваў “групай Машэрава”?
Ды Машэраў -- НАЧАЛЬНІК службы (аддзела) ў адміністрацыі die Neue Ordnung: ён заняты з ранку да вечара.

Дэталь для роздуму: “двухкомнатная квартира” Машэрава “через улицу” насупраць школы, дзе размешчана мясцовая паліцыя і стаяць каравульныя.
Побач, у доме, дзе быў райкам партыі, -- адміністрацыя die Neue Ordnung.

Але “Оккупанты встревожились, захотели уничтожить подполье. Но Машеров опередил гитлеровцев. По его сигналу подпольщики 19 апреля 1942 года покинули Россоны и ушли в лес. Их было 15 человек, главным образом старшеклассники Россонской и Клястицкой средних школ”. (1998, стар.42.)

Калі паверыць хлусні на стар. 40 і 41, то ў групе было 10 чалавек прызыўнога ўзросту (з Машэравым): Пятроўскі, Езутаў, Ефрэменка, Міхайлоўская, Галанава, Шаркова, Хамчаноўскі, Пётр і Мікалай Гігелевы.
Дзевяць падпольшчыкаў, узятых(!) Антановічам у Расонскага РК КП(б)Б, -- “група Машэрава”? Яны “ушли в лес” -- сталі атрадам з 15-ці чалавек, у якім “главным образом старшеклассники”.

Далікатны камент: дурната з дурнот!
Але адкуль узяліся “старшеклассники” і чаму Антановіч не называе аніводнай фаміліі?
ПЯЦЬ з пятнаццаці -- “главным образом”?
На стар. 48 -- “14 смельчаков”.
Болей -- no comments: абсурд -- дурней немагчыма!..

Як бачна, і другі варыянт стварэння падполля і партызанскага атрада Машэравым-з-Антановічам -- такая ж цынічная хлусня-на-хлусні і махінацыі, такі ж абсурд, як і ў першым выданні документальной повести пра легендарнага партызанскага камандзіра і геніяльнага вождзя.

Трэцяе выданне дакументальнай аповесці Антановіч назваў “историческим романом” (2011) -- стварыў апрыоры бязмежную прастору для хлусні, “фигуры умолчания”, махінацый і фальсіфікацый.
Але важна паглядзець і на трэці варыянт стварэння Машэравым падполля і партызанскага атрада ў Расонах і раёне.

Прынцыпова ён не адрозніваецца ад папярэдніх, -- тая ж хлусня-на-хлусні, -- але ўражвае настойлівасць аўтара падмануць чытача -- изобразить хлусню-абсурд як рэальную падзею.

Антановіч яшчэ раз мяняе і перастаўляе словы ў сказах, скарачае іх, "цягне за вушы" зашмальцаваныя савецкія характарыстыкі-штампы як арыгінальныя.
Ашаламляе аповед пра Паліну Галанаву: “когда госпиталь взяли в плен”, ёй “удалось незаметно уйти”.
У адпаведнасці з жанрам -- исторический роман! -- Антановіч замяніў кароткі аповед Галанавай аўтарскім тэкстам, дабавіўшы ў яе “развесистую клюкву” столькі абсурду, што і выказвацца небяспечна: “пещерный интеллект” і цынізм зашкаліваюць.

Пра іншыя хітрасці, -- іх не пералічыць! -- так: гэтыя камбінацыі-махінацыі толькі падкрэсліваюць “пещерный интеллект” раманіста: “как вы ни садитесь…”

“В начале августа Петр добрался до Россон, которые были заняты немцами. Он устроился работать счетоводом в сельхозуправе. Начал учительсьвовать в школе”.
Прымітывізм на ўзроўні вучня 7-га класа. А колькі нюансаў!..

У першым варыянце: “устроился работать к немцам бухгалтером”.
У другім: “устроился работать счетоводом в нераспущенный колхоз “Россоны” и учительствовал в школе”. (На наступнай старонцы: “вместе с Петровским они устроились на работу к немцам бухгалтерами”.)

Трэці варыянт: “устроился работать счетоводом в сельхозуправе” (стар. 38).
“В сельхозуправе” -- “вузялок на нітачцы”. (!)
“Колхоз” і “сельхозуправа” -- не проста “две большие разницы”: сельхозуправа --
структура ў адміністрацыі die Neue Ordnung.
Структура!..

Машэраў не “устроился работать счетоводом”, а яму прапанавалі(!) пасаду
НАЧАЛЬНІКА сельхозуправы. Менавіта -- начальніка!
Па-першае, болей адукаванага і ўплывовага чалавека, -- настаўнік і афіцэр-артылерыст! -- у вёсцы Расоны і раёне на легальным становішчы не было: былыя кіраўнікі -- у падполлі.
Па-другое, Машэраў, афіцэр Чырвонай Арміі здаўся ў палон -- адмовіўся ваяваць супраць Вермахта, а пасля атрымаў свабоду ад адміністрацыі die Neue Ordnung: давер абаюдны.
Па-трэцяе, сын знішчанага Саветамі “ворага народа”: хто будзе болей надзейна служыць вызваліцелям?

НАЧАЛЬНІК сельхозуправы -- арганізатар і кіраўнік паставак прадуктаў і фуражу для акупацыйнага гарнізона і часцей Вермахта.
Машэраў прысутнічае на ўсіх нарадах каменданта раёна не толькі як кіраўнік структуры, а і ў якасці кансультанта: ён ведае раён, яго гаспадаркі-калгасы і многіх людзей.
Начальнік сельхозуправы Машэраў ведае Віцебск, выкладчыкаў і выпускнікоў-аднакласнікаў па педінстытуту.
Начальнік сельхозуправы Машэраў ведае значна больш, але я не магу пра гэта казаць з-за адсутнасці дакументаў.

Галоўны біёграф Антановіч хітрыў-махляваў, перастаўляў словы і сказы і… “пракалоўся”: Машэраў працаваў НАЧАЛЬНІКАМ сельхозуправы.
Толькі "сельхозуправа" называлася і запісвалася крыху інакш: SELGASUPRAWA , а пасада Машэрава -- NATSCHALNIK.
Гэта -- ПЯТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава.

У сувязі з гэтым яшчэ болей актуальным стала лагічна-паслядоўнае пытанне:
ЧАМУ падпольны Расонскі райкам КП(б)Б не ліквідаваў здрадніка-дэзертыра Машэрава П.М. на высокай пасадзе ў акупантаў?
Адказ не такі просты, як можа падацца на першы погляд.

Пра пошук адказа на гэтае і паслядоўныя пытанні -- пра разгром Расонскага падполля і гібель яго арганізатара і кіраўніка штаба па каардынацыі партызанскага руху ў раёне ЛАПЕНКІ Варфаламея Якаўлевіча -- СЁМАЯ Ваенная тайна Пятра МАШЭРАВА.

(А заканчэнне часткі 7 будзе крыху пазней.)

Комментарии

Аўтар захлынаецца фекаліямі

Вось некаму муляе Машэраў да сення. Тэкст ўзроўню "советской бялоруссіі". Аўтар, сапраўды, з гаўна пулю не выплавіш, а твой артыкул з яго толькі і складаецца.
Прычым, гэта гаўно выключна твае, а не Машэрава.

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 12 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������