Сёння – нядзеля. Але думкі і настрой у вяскоўцаў зусім не святочныя: ужо тыдзень, як пачалася вайна. Сем дзён – як адзін: слёзы, трывога, страх, неспакой. А што наперадзе? Мабыць, і сам Бог не ведае.
Дзень пачынаўся, як і ўсе апошнія – сонечным, ціхім.
Зранку сяляне выгналі кароў на пашу, запалілі ў печы і нетаропка рабілі звычайныя для святочнага дня справы – гатавалі ежу і варылі корм для жывёлы. На сяле ўвогуле ніколі на нядзелю сур’ёзнай справы не прымяркоўвалася, -- ня-дзеля ж, свята, - а тут і звычайная, паўсядзённая валілася з рук, бо яны былі быццам не свае - як хворыя, здранцвелыя. У кожнага цяжкі камень ляжыць на душы і нясцерпна балючыя думкі, як стрэмкі, колюць у галаве, прыгнятае цяжэрная невядомасць: дзе нашы – сын, бацька, гаспадар, брат? Што з імі - ці жывыя? І – калі прыдуць немцы? Што будзе з намі? Чытаць далей...
Последние комментарии
3 года 8 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 46 недель назад
5 лет 18 недель назад
6 лет 22 недели назад
7 лет 8 недель назад
7 лет 16 недель назад
7 лет 26 недель назад
7 лет 32 недели назад
7 лет 37 недель назад