Лёгкаатлетычны прабег у Жлобіне, які штогод арганізоўвае Беларускі металургічны завод да Дня металурга, падабаецца сяброўскаю атмасфераю -- адсутнасцю бачнага саперніцтва. Прыемна! А прызы? “Подумаешь, важность какая...”: важнасць – людзі, атмасфера, бег. Беларускі аўтамабільны завод, партнёр БМЗ, аказаў дапамогу сваім фізкультурнікам – выдяліў міні-бус “Газель”.
12 ліпеня: сіноптыкі абяцаюць плюс 25 градусаў, таму старт – у 9 гадзін: пакуль сонца прыпячэ, фізкультурнікі ўжо будуць змываць пот пад душам у спорткомплексе..
Калі старт у 9 гадзін, то трэба выязджаць у 4-30. Па розных абставінах выехалі амаль у пяць. Дрэнна! За горадам – туман: бачнасць – 50 метраў. Пасля Чэрвеня – туман з дожджом, хаця і слабенькім. Прыблізіся к Бабруйску (“кальцо”) – дождж перастаў, свеціць сонца... Не спазніліся!
9-00: сонца яшчэ не пякло -- беглася добра. Пакуль камісія разбіралася ў нашых “секундах”, мы памыліся і глядзелі канцэрт самадзейнасці. Хто не атрымаў прыза, купілі жлобінскія цацкі-сувеніры для дзяцей.
Выехалі па раскладу -- у 15 гадзін. Душна... Дамаўляемся па дарозе прытармазіцца на беразе рэчкі Добасна. Вадзіцель ведае месца з’езда – пад ЛЭП, плюс-мінус 20 метраў. Знайшлі: дарожка для аўтамабіля добрая, “наезджаная”, уніз і ўніз. Стоп! Перайшлі ручэй. На беразе каля кустоў ляжыць ржавы пантон з поручнямі: калісці ён быў “прыстанню” для купальшчыкаў. Сёння да яго не падступіцца. Вяртаемся да машыны разачараваныя...
Стаім пад ЛЭП – успомнілася папулярная калісці песня Пахмутавай-і-Добранравава: “Лэп-пятьсот – не простая линия...” Анатолій шутліва ўдакладняе: “Тут не пяцьсот, а ўсяго трыста трыццаць...” Хоць і “усяго трыста трыццаць” – карціна прыгожая...
Нядаўна прайшоў дождж: з нагрэтага асфальта вада выпараецца хутка – амаль казачны пейзаж. У гэтым пейзажы ехаць трэба акуратна...
Вяртаемся да машыны разачараваныя... У кустах бачны разламаны пантон.
Усяго трыста трыццаць кіловольт, а прыгожы “індустрыяльны пейзаж”...
З нагрэтага асфальта вада выпараецца хутка...
Комментарии
Отправить комментарий