Ответить на комментарий

ЖОДЗІНА, "Адкрыццё сезона": ДВА ФАЛЬСТАРТЫ -- дурней не трэба

Андрэй Караленка

ЖОДЗІНА, “Адкрыццё сезона”: ДВА ФАЛЬСТАРТЫ -- дурней не трэба

Прадмова:
“Можна было б і горш зрабіць, але будзе занадта…”
Аляксей Ф. -- чалавек зубаскальны і смякалісты, балагур-шутнік, не без “грэха” (любіў “это дело”), працаваў спачатку электразваршчыкам на аўтазаводзе, дзе мы і пазнаёміліся ў маладосці, потым, гадоў праз пятнаццаць, перайшоў у будтрэст. Каменшчыкам!.. Сустрэліся выпадкова і змену працы ён патлумачыў арыгінальна і даходліва:
“Здесь бывает холодно и даже очень холодно, зато я дышу воздухом, а не дымом. И никто меня в шею не гонит «давай-давай». Какой заработок? У меня голова и руки на своих местах, задница – тоже: родители ничего местами не перепутали. Спасибо им! Пусть живут долго…”

Усмешка – “на 32”! А рука ў кішэню – паказвае пачку купюр:
“Сухое? Коньяк? Помнишь югославский вермут? Во был напиток! Водку не предлагаю: пошловато для такой встречи, да ты, как помню, не любил её…”
Прыемна чуць “старыя матывы”! Ды прапанова добрая, і амаль з кампліментам…

З магазіна ідзём па дварах: ямы-калдобіны, тратуарная плітка разламана, прыбудовы каля пад’ездаў пад сметнікі развальваюцца, апора казырка трымаецца “на чэсным слове” -- усё пачало развальвацца амаль адразу, як дом засялілі. Рамантуюць, а толку няма, бо рамонт такога ж кшталту, як і будаўніцтва: каб адразу не развалілася.

Паказаў Аляксею “з намёкам”, хаця ведаю, што ў той час, як будавалі нашы дамы, ён працаваў на заводзе і дачынення да будаўніцтва не мае. Аляксей усміхнуўся хітра:
“В нашей деревне говорили: “Можна было б і горш зрабіць, але будзе занадта”. Здесь “занадта” – дом развалится. За это могут и “статью” пришить…”
Ён хлопнуў мяне па плячу і патлумачыў шопатам, як змоўшчык:
“А посадят кого? Каменщика-халтурщика, хотя он даже не видел мешков с цементом: их украли до того -- на раствоном узле или раньше…”
Мы засмяяліся і пайшлі ў дом: авось не разваліцца.

Адкрыццё сезона ці фінал дурнаты? Роздум
Так і з жодзінскім прабегам “Адкрыццё сезона”. За апошнія пяць гадоў сёнешні начальнік аддзела спорту ужо пяты, а колькасць дурнаты пры арганізацыі спаборніцтва не толькі не зменшылася, але ў гэтым сезоне – па Аляксею Ф.: “Можна было б і горш зрабіць, але будзе занадта”.

Усе назначаныя і потым звольненыя начальнікі аддзела спорту гарвыканкама – прафесіяналы ў спорце-фізкультуры, вопытныя арганізатары і настаўнікі, калісці самі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, гэта значыць ведаюць справу, якой займаюцца. Дык хто ж публічна – і цынічна нахабна! – ужо ў які раз паказвае сваю прафесійную некампетэнтнасць у спалучэнні з раўнадушшам -- ХТО “камандуе парадам”?

Дзесяць гадоў удзельнічаю ў прабегах, а такой дурнаты, як у Жодзіне, нідзе не заўважаў. Наадварот – клопат і павагу. Бываюць – здараюцца! – нейкія непрыемныя для марафонцаў нюансы, дробязныя недапрацоўкі-недадумкі арганізатараў, але ў наступным сезоне -- няма нават і намёка на іх: памылка ўлічана, выпраўлена.
А тут наадварот: няма і намёка, што нехта заўважае свае памылкі і глупствы ці прыслухоўваецца да разумных і далікатных заўваг і парад. Упартасць жодзінскіх арганізатараў у сваёй некампетэнтнасці, ігнараванні элементарных правілаў прыёма і адносінаў да гасцей, забяспячэння фізкультурнікам элементарна нармальных умоў для спаборніцтваў ажно ашаламляе пастаянствам. Гэтае пастаянства неразумення азбукі адносінаў да людзей дайшло да такога ўзроўню, што ў 2010 годзе пасля прабегу Аляксандар Кізіл выказаўся публічна ў друку(!), хаця і лакальным: давялі! А сёлета -- яшчэ дурней…

Магчыма, ПАСЛЯ ПРАБЕГУ я пакажу як роздум усю жодзінскую дурнату падрабязна і ў параўнанні з тым клопатам, удумлівасцю і далікатнасцю, з якімі ва ўсіх месцах-гарадах адносяцца да запрошаных гасцей-фізкультурнікаў.
Пасля прабегу. Бо на гэты раз магчымыя быць, -- і ўжо праглядаюцца, -- дадатковыя нюансы, непрыемныя і для фізкультурнікаў, і для арганізатараў прабегу. Толькі праглядаюцца. Добра, калі не вылязуць...

У сваіх заметках пра спаборніцтвы для завадской шматтыражкі “Новости БЕЛАЗА” я мімаходзь кажу адно-два словы (у дэталях) пра тое, як да нас адносяцца арганізатары такіх жа спаборніцтваў у іншых месцах Беларусі. Дэталі цікавыя і важныя! Заметкі чытаюць не толькі аўтазаводцы – можна хоць што пераняць жодзінскім арганізатарам: усё ж спаборніцтва ад гарвыканкама, а не ад завода “Энергаканструкцыя”. Ды на ўзроўні Беларусі, а не невялікага прадпрыемства. Ні-ні…

На пабелку дрэў, -- дурната-з-дурнот, ідыятызм савецкіх фельдфебеляў, “укравших генеральские сапоги”, -- ёсць і час, і сродкі. Тысячы, сотні мільёнаў рублёў – на дурнату-паказуху, на ўблюдачную(!) красоту(!), на дэманстрацыю клопату, на адурманьванне яшчэ не зусім адурманеных людзей. А на разумную справу, на сапраўдны клопат пра людзей – капейкі. А колькі шуму-ляманту пра клопаты!..

Некалькі фатаграфій “А У НАС ВО ДВОРЕ…” у Жодзіне
Настаўнік фізкультуры Іван Мікалаявіч Пашэў любіць спорт-фізкультуру і дзяцей. Бачыў, ведаю пра гэта даўно. І бачу амаль кожны раз, калі іду міма школы. (Яна побач з домам.) І маю шмат фатаграфій… Сёння паказваю ўсяго тры, бо болей не ўпішуцца ў фармат гэтых фотазаметак.
IMG_2490.jpg.RV_.jpg
IMG_2480.jpg.RV_.jpg
IMG_2484.jpg.RV_.jpg

Настаўніка Алега Мікалаявіча Краўцова таксама ведаю даўно, маю шмат фатаграфій, на якіх бачны яго клопат пра фізічнае выхаванне дзяцей. Настаўнікі, як ніхто іншы, разумеюць, ведаюць і бачаць кожны дзень і пастаянна: ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ…
IMG_2838.jpg.RV_.jpg
IMG_2830.jpg.RV_.jpg
IMG_2839.jpg.RV_.jpg

IMG_1346.jpg.RV_.jpg
Гэты “дваровы футбол” я назіраў шмат гадоў па дарозе на “дурную савецкую дачу” і на зваротным шляху. Болей не ўбачу: самадзейная дваровая спортпляцоўка разбурана – тут ужо пляцоўка пад новы дом. Кватэры – добра! А дзе дзецям “ганяць мяч”? Не ўсе дзеці аб’ектыўна могуць займацца ў секцыях і гуртках…

IMG_1436.Лёня.jpg.RV_.jpg
Я – на “дурную савецкую дачу”, а Леанід Каладко ўжо прабег поў-марафона -- вяртаецца дамоў.

На дачнай сцежцы часта сустракаю знаёмых марафонцаў і незнаёмых бегуноў рознага ўзросту. Не заўсёды ўдаецца “сфоціць”, але бываюць і ўдачы, хаця не надта якасныя. Усё ж прапаную некалькі адносна ўдачных момантаў.
Назваў-паіменаваў толькі аднаго Леаніда Аляксандравіча – каб усе былі “роўнымі”, бо сярод астатніх ведаю мала каго.
IMG_1438.jpg.RV_.jpg
IMG_2278.jpg.RV_.jpg
IMG_1910.jpg.RV_.jpg
IMG_2315.jpg.RV_.jpg
IMG_2452.jpg.RV_.jpg
Zima 2010 010.jpg.RV_.jpg
Zima 2010 011.jpg.RV_.jpg
IMG_3073.jpg.RV_.jpg
IMG_3800.jpg.RV_.jpg
IMG_3801.jpg.RV_.jpg
IMG_3799.jpg.RV_.jpg
IMG_2864.jpg.RV_.jpg
IMG_2467.jpg.RV_.jpg
IMG_1916.jpg.RV_.jpg
Марафет-паказуха: “Завтра в наш город приедет очень большой и очень грозный начальник…”
IMG_2468.jpg.RV_.jpg

Да сустрэчы!

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 13 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������