Андрэй Караленка
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
Кароткі роздум з нагоды так званага "дня ведаў"
ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ пачынаецца пасля 15 жнівеня, бо дні ўжо не ІДУЦЬ, а МІЛЬГАЮЦЬ адзін за другім – і наступае 31 жнівеня: ЗАЎТРА -- у ШКОЛУ!..
Але гэты дзень не мільгане – ён будзе доўгім і поўным клопатаў-турботаў у школьнікаў і іх бацькоў.
Першыя субота і нядзеля пасля 15 жнівеня – пачатак суматошнай падрыхтоўкі да 1 верасня, хаця ўсе сем’і пачалі паціху рыхтавацца загадзя. А сёлета да звычайнай суматохі дабавілася і шалёная інфляцыя. Ды прагноз несуцяшальны: будзе яшчэ горш. Людзі ў роспачы: куды – горш, калі ўсё падаражала ў 2,5 – 3 разы? Магазіны поўныя людзей – бяруць тое, што спатрэбіцца праз год-два-пяць, а то і пазней. Або ніколі. Халадзільнікаў няма даўно – толькі канапы і сталы стаяць.
ЗАЎТРА ў ШКОЛУ -- мне цікава паглядзець на КВЕТКІ на БАЗАРЫ: перад 1 верасня заўсёды многа і прыгожыя букеты.
Сфатаграфаваў гладыёлусы ў сваім саду: ГЛАДЫЁЛУСЫ – мая любоў і сімвал.
Адну кветку зрэзаў. Ваза ў нас вялікая -- не спалучаецца з адной кветкай і кампутарам, таму ў якасці вазы выкарыстаў бутылку з-пад французскага віна “Coeur du Breuil”, якое падарыла мне дачка да 75-годдзя.
ЗАЎТРА – у ШКОЛУ...
(Поўная версія "Роздуму" і фота -- на старонцы "Блог".)
Последние комментарии
6 лет 16 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 40 недель назад
10 лет 45 недель назад