Ответить на комментарий

"ВСЕ МЫ РОДОМ ИЗ ДЕТСТВА..."

Андрэй Караленка

“Все мы родом из детства...”

...Все взрослые когда-то были детьми, только
. мало кто из них об этом помнит.
Антуан де Сент-Экзюпери

IMG_6389.jpg.RV1__0.jpg Чаму загаловак і эпіграф на русском языке?
Я чытаў аповесці-казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы на русском языке. Кніга, збор яго твораў, якая ёсць у мяне, – на русском языке. Хаця валодаю беларускай мовай і русским языком амаль на прафесійным узроўні, усё ж -- і таму! – не маю права перекладваць пераклад: арыгінал, ужо скажоны перакладам, будзе яшчэ раз скажоны, гэта значыць знявечаны. (У мяне ёсць “Дрыгва” Якуба Коласа, перакладзеная на русский язык --“Трясина” : дурней не трэба. Захоўваю. І зрэдку заглядваю...)

У загалоўку не паставіў знак прыпынку: кропка ў загалоўках не ставіцца, а знак пытання(?), які вынікае з эпіграфа, чытач “паставіць” самастойна, калі зразумее, што эпіграф – на ўзроўні прадмовы да майго аповеду-роздуму.

Загаловак таксама ад Маленькага Прынца.

Амаль кожны дзень праходжу міма сярэдняй школы № 6.
IMG_6399.jpg.rv_.jpg
IMG_6398.jpg.rv_.jpg
І амаль кожны раз бачу дзяцей, якія “ганяюць мяч” на ўмоўным футбольным міні-поле. У вучэбныя дні і часы – пад кіраўніцтвам настаўніка, а адвячоркам і ў суботу-нядзелю – самастойна. Так – з сярэдзіны жнівеня па май. І што мяне крыху здзіўляе, -- але не бянтэжыць, -- пры любым надвор’і: хоць сонечна і цёпла, хоць марозна і снежна, хоць у слякаць і дождж.

Калі дазваляюць абставіны, астанаўліваюся – гляджу на футбалістаў, бывае дастаю фотакамеру: у мяне ёсць фотаархівы “Дзеці” і “Фізкультпрывет”. Хаця я ўжо стары, але з дзяцінства помню наказ дзеда Міхаля: “Паміраць збірайся, а жыта сей…”
Мой ФОТАархіў і архіў АГУЛЬНЫ даволі вялікія. Разумею, што ўжо непад’ёмныя для мяне,.. “а жыта сею”.

17 снежня 2011 года, субота: дождж слабы, вецер халодны і парывісты.
Я – з рюкзаком, у цёплай, непрамакаемай куртцы і пад парасонам, але адчуваю сябе неутульна.
Дзеці – пад дажджом, некаторые толькі ў світэрах, даўно прамокшых (іх вопраткі – на дрэвах, абазначаюць “вароты”), бегаюць па мокрым пяску і лужах, смяюцца, радуюцца забітаму голу: ім ўтульна, весела і прыемна. Мне прыемна бачыць іх такімі.
Паглядзеў – і пайшоў па сваёй справе: сёння няма часу глядзець футбол. Ды дождж з ветрам падганяюць: трэба рухацца, каб не замерзнуць.

Вяртаюся праз 30-40 хвілінаў...
IMG_6400.jpg.rv1_.jpg
IMG_6403.jpg.rv_.jpg
IMG_6404.jpg.rv_.jpg
Вяртаюся праз 30-40 хвілінаў – карціна на пляцоўцы тая ж: хлопцы гуляюць у футбол так, быццам няма ні дажджу, ні халоднага ветру, хаця бачна, што адзенне і абутак на іх даўно прамоклі наскрозь. Якія мужныя, цярпялівыя хлопцы, як самааддана, з задавальненнем яны ганяюцца адзін за другім і за мячом! Мне стала сорамна і таму, што я так непаважліва паставіўся не толькі да іх, а і да свайго дзяцінства…
IMG_6406.jpg.rv_.jpg
IMG_6407.jpg.rv_.jpg

Зрабіў некалькі здымкаў, хаця разумеў, што яны будуць не надта ўдалымі: дождж не перастаў, неба цёмнае -- света мала. Паглядзеў на аднаго футбаліста, які стаяў на варотах ад школы: бачна, што куртка і штаны прамоклі, штаны амаль да каленяў у пяску, але красоўкі яшчэ не парваліся.
IMG_6408.jpg.rv_.jpg

– Ці надоўга хапае такога абутку? – Спытаў я ў хлопца.
Ён засмяяўся:
-- Нормально: они прочные… Только надо помыть и просушить.

Безумоўна, сёння ў большасці сямей у дзяцей ёсць запасныя і курткі, і світэры, і абутак. Батарэй у кватэры дастаткова, а нядзеля ў мамы і бацькі – выхадны дзень: усё памыюць і высушаць – можна зноў ісці на футбольную пляцоўку.

RetroПогляд
У нашым дзяцінстве зімы былі снежныя: пераамятала вуліцу на ўзроўні плота, а двары замятала да стрэх. Дзеці ў хаце не сядзелі: як толькі ўціхала мяцеліца, беглі на вуліцу -- лезлі на гуры снегу, капалі ходы-пераходы, нават спрабавалі залезці на страху ніжэйшага хлява ці куратніка, каб з’ехаць, як з гары. Вярталіся дамоў мокрыя, але задаволеныя.
Мама грэла малако, давала скібку хлеба, калі ён быў, і – на цёплую печ, пад дзедаў кажух. А мокрае адзенне і буркі-валёнкі – на прыпечак, сушыцца: заўтра – у школу, а запаснага адзення і абутку няма.

Бабуля Аўдоля Чачкоўская, маміна мама, была неграматнай: з вялікай і беднай шляхецкай сям’і, бацька памёр рана, таму вучылася ўсяго дзве зімы. Але ведала шмат вершаў і біблейскіх легенд, размаўляла па-польску, разумела яўрэйскую мову ідыш, нават пераказвала некалькі яўрэйскіх прыказак і лічылак(для дзяцей) на яўрэйска-беларускай мове. Магчыма, вершы яна ведала ад малодшых дзяцей, якія вучыліся ў 30-я гады, бо старэйшыя дочкі наведвалі школу таксама ўсяго па дзве зімы: якія вершы? Хаця б лічыць навучыліся ды Божы Закон вывучылі.

Гэты верш Якуба Коласа пачуў спачатку ад бабулі Аўдолі:
“Мамачка-галубка, --
Просіць сын так міла, --
Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?..
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся…”

Катацца на санках мы хадзілі “на гОру” -- на Птушыныя Горы, што за пасёлкам з такой жа назваю, дзе працякала рэчка Лакнея: з гары ЛЯЦЕЛІ на САНКАХ ажно да самай рэчкі. І баяліся, каб не ўпасці ў яе, бо ў гэтым месцы бераг быў высокі.
Калі мае саначкі пачалі ламацца, дзед Міхаль не дазволіў браць іх на гОру: саначкі – гаспадарчая прылада, як рыдлёўка, сахор і сякера. І мы ўзялі калгасныя санкі, якія называліся “сучкаю” – прычэп да саней для перавозкі доўгіх бярвенняў.

Калгасныя санкі цяжкія, але трывалыя і вялікія, на іх памяшчалася пяць-сем хлопцаў – ой , як МЫ ЛЯЦЕЛІ з ГАРЫ!..
Хтосці падаў і каціўся ўніз клубком, іншыя саскоквалі перад рэчкаю, каб не паляцець туды з санкамі. А хто старэйшы і мацнейшы, злазіў назад і крыху адварочваў санкі ўбок. Здаралася, яны перакульваліся: хто не саскочыў, падалі або аказваліся пад санкамі. Аказацца пад санкамі было небяспечна: яны цяжкія, маглі моцна стукнуць.

Дамоў вярталіся змарнелыя і ў белым адзенні: снег прымярзаў да адзення, хапала яго і ў валёнках.
Як толькі я ўваходзіў у хату, мама здымала з мяне вопратку, трэсла яе, біла па ёй рукою, каб адваліўся снег – каб світка не прамокла наскрозь, бо доўга будзе сушыцца: заўтра ж у школу…

Катацца на каньках хадзілі не на рэчку, -- там лёд быў дрэнны, ды з трэшчынамі і прамоінамі, -- а на копанкі-сажалкі, што па абодва бакі вёскі, пажарныя вадаёмы, выкапаныя пасля стварэння калгасаў. Далей ад вёскі, у полі і на сухім балоце, былі невялікія натуральныя сажалкі, у якіх ўлетку паілі кароў і коней. Але туды мы не хадзілі: далёка, ды берагі там нязручныя.
Як разумець “нязручныя берагі”, калі катацца на каньках?

Катацца на каньках мы хадзілі на Вялікую Сажалку – амаль натуральную, на ўскрайку балота паміж вёскаю Мусічы і пасёлкам Птушыныя Горы: там бераг, які ад пасёлка, быў высокім – гэта вельмі зручна “катацца на каньках”. Зручна -- бо каталіся мы не на каньках, а на АДНЫМ КАНЬКУ, самаробным, які прывязвалі аборкамі (вяровачкамі) да валёнка і ПРЫКРУЧВАЛІ палачкаю, каб трымаўся надзейна.

Разбягаешся з высокага берага, становішся нагою з каньком на лёд – і кацішся да-лё-ё-ка. Хто далей -- такое было спаборніцтва паміж намі. Не спартыўнае: слова “спорт” мы пачулі толькі ў пятым класе, калі пайшлі ў Дзюдзеўскую сярэднюю школу.

Сажалкі замярзалі паступова: спачатку лёд быў тонкі, ён прагінаўся і трашчаў – было цікава слухаць глухаваты трэск і ЎЦЯКАЦЬ на другі бераг, каб не ПРАВАЛІЦЦА. І гэта таксама спаборніцтва паміж намі: хто болей разоў праскочыць праз сажалку? А лёд пасля кожнага праезду станавіўся слабейшым…
Сажалкі замярзалі па чарзе – спачатку самая малая, што амаль за нашым агародам, потым бОльшыя, што ў полі, і апошняю – Вялікая Сажалка. Калі яна добра замярзала, лёд на ёй трашчаў прыгожа – быццам спяваў ці граў на цымбалах. А каб лепей чуваць яго музыку, мы разбягаліся на лёд удваіх – лёд трашчаў на розныя галасы і заціхаў, калі мы спыняліся.

Адзін раз мы парушылі правіла: лёд на бліжняй сажалцы быў яшчэ тонкі, а мне і Алёшу Барысевічу надта хацелася быць першымі, хто ўжо пакатаўся на каньках.
Мама папярэджвала:
-- Не хадзі, сынок, лёд яшчэ тонкі. Праз дзень-другі акрэпне – накатаешся за зіму.
Алёша ўгаварыў – пайшлі.

Каталіся па аднаму пасярэдзіне сажалкі – лёд прагінаўся і трашчаў, а мы радаваліся і смяяліся. Калі зразумелі, што болей катацца пасярэдзіне небяспечна, пачалі катацца ўздоўж берагоў – удваіх адначасова: каля берагоў лёд таўсцейшы. Гэта – добра. Дрэнна – бо слаба трашчыць. Алёша, выпадкова ці знарок, скіраваў на сярэдзіну – лёд прагнуўся, я нават не пачуў, як ён трашчаў, і Алёша праваліўся. Я – за ім, побач…
Сажалка неглыбокая: вада -- нам да пояса. Але ж марозна, холадна. Балазе хаты блізка…

Мама не сварылася, але ёй было балюча:
-- Сынок, я ж наказвала табе не хадзіць: лёд яшчэ тонкі. Чаму не паслухаў маму, а паслухаў Алёшу? Ды і свой розум трэба мець… А зіма будзе доўга – накатаешся.
Назаўтра Алёша і я ў школу не пайшлі: запасных світак, валёнак і штаноў у нас не было.
Мама надта паважала настаўнікаў, таму схадзіла ў школу і сказала нашай настаўніцы, чаму мы не прыйшлі на заняткі.

Стаю каля плота -- гляджу на дзяцей-футбалістаў: мокрыя з галавы да ног, у гразі-пяску да каленяў – бегаюць, смяюцца, бывае, крычаць адзін на аднага за нейкія памылкі, але радасныя і задаволеныя. І ім не холадна.
Забілі яшчэ адзін гол. Мабыць, зраўнялі рахункі: адны смяюцца-крычаць-радуюцца, другія маўчаць -- канец гульні. Здымаюць з дрэў мокрыя курткі і шапкі – адзяваюцца і разыходзяцца. Ідуць мокрыя і стомленыя, абмяркоўваюць гульнявыя сітуацыі – смяюцца.

Заўтра, нават калі не будзе дажджу, яны наўрад ці прыйдуць: сёння гулялі не меньш, як паўтары гадзіны -- трэба адпачыць і вывучыць урокі. А калі хто хоча вучыцца добра, то і падрыхтавацца да наступных.
Заўтра, калі здарыцца дождж-непагадзь, яны будуць “ганяць мяч” ў спортзале. Два класы адначасова: адзін – каля ўваходу, другі – каля супрацьлеглай сцяны. Бо ў непагадзь настаўнік не павядзе дзяцей на спортпляцоўку.

RetroПогляд
1963 год. Горад Тула. Я – член бюро Зареченского райкома комсомола. Нештатный: один раз в неделю, с 13 часов, меня отпускали с работы на заседания бюро. Другие заседания, не по регламенту, проводились после 17 часов.
Юра Копанёв, второй секретарь райкома, учитель по образованию, с группой учителей области ездил в Финляндию по экскурсионной путёвке.
Однажды, после обсуждения вопросов, когда все приглашённые ушли и мы остались вчетвером, он рассказал о том, ЧТО ВИДЕЛ в Финляндии.
Юра предупредил: руководитель делегации наказал всем, чтобы никому ничего не рассказывали о Финляндии. Но он, Юра, считает, что нам необходимо это знать.

В его рассказе всё было интересным и удивительным – как в сказке. Меня особенно поразили две детали.
Первая: в каждой школе есть ПЛАВАТЕЛЬНЫЙ БАССЕЙН.
Вторая: в каждом городе есть ЗАКРЫТЫЙ КАТОК с искусственным льдом.
В 1963 году. В побеждённой Финляндии. К тому времени выплатившей контрибуцию СССР – за что? – 300 миллионов USD.
В Финляндии, у которой могучий CCCР цинично и нагло, -- но с большим трудом! – отнял самые плодородные южные земли. Для могучего соседа отнятая область была северной: на ней ничего не росло. Потому с середины 50-х годов Финляндия поставляла в Ленинград и Ленинградскую область свинину, куриные яйца, муку и рыбу. И одежду, мебель, кабель – для Союза.
И всё это поставляет сегодня – в Россию.

P.S.
1963 год. Юра Копанёв заплатил за путёвку 110 рублей (средняя зарплата инженера и учителя старших классов): 10 дней проживания в гостинице, питание, оплата экскурсий и дороги туда-обратно.
На финские марки, выданные ему на сувениры, Юра купил тогдашний советский дефицит: плащ “болонья” (70 руб.), рубашку нейлоновую (25 руб.), три шариковые ручки (12 руб.), подарки жене и маме.

Я возвращался домой в трамвае и думал: кто же – победитель, а кто – побеждённый?..
Старший брат отца погиб в декабре 1939 года при штурме “Линии Маннергейма”. ЧТО он завоевал ценой своей жизни? Для ЧЕГО и КОГО?..
Его вдова получила льготу: старшего сына приняли в школу ФЗО (г. Орша). А у младших детей, которые жили в деревне с ней, хлеба не было.

Минуло 48 лет – почти полвека.
Для многих советских людей – больше, чем жизнь. А что изменилось? Какая ПОЛЬЗА Советскому Союзу и нынешней России от захваченной в “непопулярной той войне” чужой территории?

Президент огромной России Медведев Д.А. приехал в маленькую Финляндию за… нано-технологиями. Что привёз в обмен? Лес, газ, нефть, руды – поставки штатные. И лично для Президента Финляндии -- “Привет от двух “В”, сами знаете от кого…”
No comments.

Белорусский Правитель-и-Хоккеист № 1 приказал построить “ледовые дворцы” в каждом райцентре.
В принципе будто бы и хорошо. Но они пустуют! На хоккейные матчи людей в качестве зрителей загоняют по разнарядкам через отделы идеологии и образования исполкомов.
Абонементы для занятий детей в секциях недоступны большинству семей.
Городские власти уже сдают “ледовые дворцы” коммерсантам как площади под торговые павильоны: мыльный пузырь лопнул. Надувают следующий, следующий…

А в РАЗДЕВАЛКАХ при спортзалах общеобразовательных школ нет не только душевых, -- если бы автор проекта школы предложил душевую, его отправили бы в психбольницу, -- но даже нормальных вешалок для одежды.
Сельские школы на уровне 1950 года, хотя некоторые – кирпичные.

Откуда родом белорусские правители? Из детства? Почему же не помнят об этом?
Как же – НЕ помнят? Помнят!..
И постоянно ОБ ЭТОМ думают: для себя и своих детей построили домА с бассейнами, кортами, биллиардными. Если дитяти в своём доме тесно или скучно, его возят для занятий в другие спорт-арены и комплексы, ипподромы и аэроклубы.

А для надувательства людей покупают – за НАШИ ДЕНЬГИ -- за границей хоккеистов и футболистов с тренерами, биотлонистов: смотрите, как мы заботимся о развитии спорта-и-физкультуры.
Помнят о своих детях… Но не помнят, что ЧУЖИХ ДЕТЕЙ НЕ БЫВАЕТ.

IMG_6397.jpg.rv_.jpg
IMG_6397.jpg.bis_.jpg
А кто ВСпомнит про этого мальчишку, что стоит на условных воротах – под холодным дождём, в луже?

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
9 + 8 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������