Андрэй Караленка
Мінск: 32-гі “Рождественский легкоатлетический пробег”
Пра прабег чытайце артыкул Аляксандара КІЗІЛА і “Пратаколы” (на сайце www.meta42.by), а я пакажу на ФОТАх, хто прыехаў і як бег. Па магчымасці, з кароткімі каментамі.
Прашу прабачэння за НЕякасць большасці фота: было цёмна і холадна. Ды рука з фотакамерай замярзала. Да таго ж, я дрэнна бачу.
Выбеглі на старт…
Суддзі экіпіраваныя па-зімняму: ім -- стаяць з секундамерамі, а не бегчы…
А марафонцы экіпіраваныя для бегу: каб было і свабодна, і не холадна – такі кампраміс.
Мікалай Пятровіч ужо рэдка прыходзіць на прабегі… Сёння, -- я гэта ўбачу на трасе, -- будзе бегчы на ўзроўні інвалідаў. Увы, час ідзе ў адным напрамку…
No comments
Фотарэпарцёры.
Іван Ілюкевіч сёння не бяжыць – будзе глядзець на нас і фоціць.
І Ігар Афнагель сёння без стартавага нумару – рэгуліроўшчык.
Калісці ТАКАЯ фатаграфія з подпісам “Індустрыя. Прырода. Фізкультура” магла быць нават на першай старонцы вокладкі журнала “Огонёк”.
Не звярнуць на яго ўвагу немагчыма: толькі адзін ён – у трусах і майцы, а ўсе астатнія адзеліся “кампрамісна” па-зімнему, што бачна на фотах. (Не запытаў яго імя-фамілію, а стартавых нумароў у пратаколах няма.)
Шкада, што фотакамера і пагода крыху “падвялі”.
Фота па якасці амаль добрае, але “інтэр’ер” не адпавядае фізкультурнаму мерапрыемству.'
Не агарчайся, Віктар, а звярні ўвагу на дзяўчыну побач: ЯК яна глядзіць на нейкага дзядзьку, што так ШПАРКА абыходзіць яе. Ды за кіламетр да фініша…
Вось з ТАКОГА погляду фотка адмысловая!
Хоць фотакамера крыху прамахнулася, усё ж фота добрае па кампазіцыі, таму даю поўным фарматам.
Аляксандар Міхайлавіч на “інспектарскай праверцы”: ЯК праходзіць прабег? Бо на гэты раз не выдзелілі нават машыну хуткай дапамогі “103”. Увы. А на трасе шмат ухабаў і ў прамым, і ў пераносным сэнсах.
На “ледовые дворцы”, на аплату замежных хакеістаў і трэнераў – мільярды рублёў, сотні тысяч і мільёны $-US, а на аздараўленчую фізкультуру для людзей – ні капейкі: “Ищите спонсоров…” На прапаганду фізкультуры – колькі спонсары дадуць; на задавальненне амбіцый аднаго чалавека – мільярды, аднятыя ў людзей быццам бы на фізкультуру для іх…
Амаль удалае фота!..
Хлопцы ў чырвоных штанах…
У іншых ЗІМОВЫХ умовах (і крыху іншай кампазіцыі) магла быць ПРЫГОЖАЯ і ЯРКАЯ фатаграфія…
УЗНАГАРОДЖАННЕ
“Вот с кого нужно брать пример: им больше 80-ти, а выглядят замечательно!.. И бегут!.. Бег – это путь к здоровью…”
Прызы ўсім ва ўзроставай групе 70-74 гады – каб маладым было на каго раўняцца…
“Подожди… Я даю тебе не тот диплом…”
“Не могу прочитать фамилию: вроде как не твоя…”
“Моя! Я правильно читаю свою фамилию даже если она ногами вверх …”
Фамілія Васіля аказалася з прызам…
А ШТО там?..
“Покажи майку от спонсора…”
Фота для спонсара
І гэта -- фота для спонсора.
Шаноўны господзін Генеральный Директор,
у наступны раз, калі ў Вас з’явіцца магчымасць быць спонсарам прабегу, прапаную “наклеіць” на майкі ПАРТРЭТ гэтай дзяўчыны, -- мяркую, яна пагадзіцца, – будзе адмысловая рэклама Вашаму прадпрыемству.
Калі сумняваецеся, зірніце на фота дзяўчыны, зробленае мною ў той дзень на трасе. (Паказваю паўторна і поўным фарматам.)
У маіх фотарэпартажах з прабегаў ёсць адмысловыя фота і іншых прыгажунь-марафонак. Загляніце на старонку “Марафон” -- убачыце.
Мілые пані і паненкі-марафонкі,
Шаноўныя марафонцы,
Сябры-таварышы,
Аляксандар Кізіл, яго калегі-памочнікі і спонсары павіншавалі нас з Раджаством Хрыстовым – арганізавалі прабег, нашу сустрэчу і нават далі падарункі. Дзякуй ім!
Віншую Вас з Новым Годам! А мой падарунак (і мне таксама) – гэты фотарэпартаж як паўтор сустрэчы: мне было прыемна сустрэцца яшчэ раз.
Кожны наступаючы год – свята. У маім узросце -- асабліва. І я спадзяюся на сустрэчы-2012. Першая – 1 студзеня “у Кізіла”.
Да сустрэчы!
Последние комментарии
6 лет 17 недель назад
6 лет 32 недели назад
7 лет 4 недели назад
8 лет 28 недель назад
9 лет 31 неделя назад
10 лет 18 недель назад
10 лет 26 недель назад
10 лет 36 недель назад
10 лет 41 неделя назад
10 лет 46 недель назад