Ответить на комментарий

Бабруйск-2012, post scriptum: НИКТО НЕ ЗАБЫТ?..

Андрэй Караленка
Бабруйск-2012, post scriptum:

"НИКТО НЕ ЗАБЫТ" -- ПОДЛАЯ ХЛУСНЯ


IMG_1334.RV__0.jpg

IMG_7634.RV__0.jpg
IMG_7635.RV__0.jpg

У нядзелю, 3 чэрвеня, не выходзіў з хаты: у жонкі – дзень нараджэння, трэба крыху дапамагчы. Ды а дванаццатай гадзіне пачаўся дождж. З моцным ветрам! А я меркаваў прабегчы хаця б пяць кіламетраў. У 15:30 -- зноў дождж і моцны вецер...
Хмары былі невялікія – дождж слабы і кароткі: вецер уціхаў, выглядвала сонца і амаль адразу высыхалі лужы на тратуарах – можна бегчы. Але неба ненадзейнае: надыйдзе хмара – куды схавацца ад шквальнага ветру ды холаду?

Сядзеў у роздуме – бегчы ці не? -- і разглядаў школьныя і студэнцкія фатаграфіі ды раз-пораз паглядваў на акно: ці ачысцілася неба? Чакаем сына з унукамі: як прыйдуць -- не пабяжыш.
І -- зноў дождж з моцным ветрам! Які бег?..
Дзень Святой Тройцы: ТАКІМ будзе і лета? ХАЛОДНАЕ ЛЕТА 2012 года? Пакуль – халоднае…

Зазваніў тэлефон.
-- Ну, привет! – Сказаў нехта, не прадставіўшыся.
Звычайна я пазнаю субяседніка, -- іх у мяне мала, -- а гэтага не пазнаў: голас “верціцца ў памяці”, а ідэнтыфікаваць не магу.
– Прывітанне, – адказаў спакойна і раўнадушна, што, безумоўна, ён адчуў.
-- Не узнаёшь? Давно не виделись: ты перестал ходить в баню. Сейчас догадаешься, -- смяецца ён. -- Приехал сын, -- теперь же у всех эти ноутбуки, -- и показал мне в Интернете твою статью о соревнованиях в Бобруйске.
-- Цікава.., -- я адразу ажывіўся. – Твой сын таксама бег?
-- Нет. Его жена – из Бобруйска, ездила к маме и ходила с сестрой на ваши бега -- посмотреть: сестра бежала. А потом смотрела награждение и увидела, что какой-то дед-фотограф дал “визитку” бегуну , она переписала у него название сайта: ей же интересно посмотреть на марафон и сестру. Надеялась, конечно, и себя увидеть – это как в зеркало поглядеться: женщины любят… Оказалось, фамилия знакомая сыну по Жодину, показал мне твою фотографию и спросил, знаю ли я этого бородатого деда-фотографа? Конечно, знаю! Но ты что-то перестал в баню ходить – скоро забуду…

-- Цесна ў свеце -- ведаю даўно!.. Але ўсёроўна твой “сюжэт” нечаканы, – сказаў крыху эмацыянальна і ўсміхаючыся, бо здагадаўся, што размаўляю з Максімам. Фамілію ўжо і не помню – не то Дзямідчык, не то Давідчык ці Давідовіч: саромеўся спытаць. А цяпер і ў баню хаджу два разы ў год – як можна сустрэцца? Таму не бачыліся, можа, чатыры-пяць гадоў.
-- А для меня нечакана то, что твоей фамилии нет в нашем телефонном справочнике, -- ашарашыў мяне Максім.
-- Чаму ж няма? Ёсць!..
– Есть, но не ты. А тебя -- нет! И сын искал -- не нашёл. Пришлось вспоминать фамилии ваших конструкторов, даже жена помогала, и искать их по телефону. Нашли двоих, но они не знают твоего телефона. Вот какая у тебя конспирация!..

-- "Канспірацыя" простая -- у “Телефонном справочнике” мая ПРАВІЛЬНАЯ і даўно афіцыйная фамілія: КАРАЛЕНКА. А ты шукаў неправільную, нават знявечаную -- Короленко.
– Ну, ты даёшь! Помню, ты ещё в общежитии говорил, что у нас всё изуродовано -- не только история, но и наши имена и фамилии…

Такая прадмова да невялікага – і нечаканага! – працягу роздуму як Post scriptum.

Нечаканы Post scriptum:
САТАНІНСКАЯ СПРАВЯДЛІВАСЦЬ
З Максімам знаёмы па завадскому інтэрнату: ён жыў у комнаце з інжынерам Віктарам Вароніным, працаваў свярлоўшчыкам у цэху запчастак і вучыўся ў вячэрняй школе. Віктар памагаў яму рыхтаваць урокі не толькі па матэматыцы і фізіцы, але і па гісторыі і рускай літаратуры. Віктар зволіўся ў красавіку 1966 года, потым мы пераехалі ў новы інтэрнат, таму з Максімам бачыліся рэдка: там – блокі-секцыі. Ды я перайшоў на працу ў бюро эксплуатацыі – бачыліся выпадкова на вуліцы або ў бані.
Максім скончыў вячэрні тэхнікум і, як казаў мне з гумарам, “нечаянно женился”.

У перыяд майго “изгнания из эксплуатации” ён працаваў наладчыкам “на баме”, таму раз-пораз сустракаліся: я часта бываў на “вялікім канвейяры” і ў МСЦ-2.
Не сябры – добра знаёмыя, ён маладзейшы за мяне на тры гады.

– Мой отец тоже погиб, -- сказаў Максім нечакана, -- трое детей остались с мамой и бабушкой. Но нам государство не помогало: пятьдесят пять старых рублей на троих детей – “сиротские слёзы”, говорила мама. Помогали родители мамы, позже и её сестра, когда сыны служили в армии… То, что ты написал о ветеранах войны – больно и мне: за что им льготы? Они же вернулись живые -- их семьи никого и ничего не потеряли. И им – льготы! А моей маме и нам принесли “похоронку”… Мне не просто больно – мне страшно… А кто ветеран-инвалид, тому ещё и машину дают бесплатно. Такой гараж стоял под моим окном…
-- Усё – так. А здаровым ветэранам -- “жыгулі” i “масквічы” без чаргі: ільготы іх дзецям і ўнукам у дадатак да астатніх ільгот…

-- Андрей, вот как задумаюсь, ей-богу, мне страшно здесь жить… Мама погибла в 49 лет на колхозной ферме. Может, сама виновата: лестница сломалась – она упала, ударилась головой. Но нам никакой помощи не дали: уже взрослые. Колхоз сделал гроб – положено всем колхозникам бесплатно: ГРОБ… А детям и внукам ветеранов – помощь и помощь постоянно… Нам, троим детям-сиротам, до шестнадцати лет помощь была в тысячу раз меньшей, чем сегодня детям ветеранов за один год. Это же издевательство, грабёж -- страшнее всяких оккупантов...

-- Ветэранам бесплатныя пуцёўкі ў санаторыі -- кожны год: дапамога дзецям. А ты хоць раз атрымаў якую дапамогу?..
– О чём ты?!! Кто нас знает? Они только себя знали и знают… Моя старшая сестра каждый год 9 мая плакала: мама погибла 9 мая – двойной удар по нашей семье… Я уже остался один из семьи: сёстры умерли, хотя они моложе ветеранов…
Андрей, очень больно задела твоя статья, но я немного иначе думаю, чем ты: это не сатанинская справедливость, а справедливость мародёров, бандитов.
-- Сатана – агульная характарыстыка, быццам “міфалагічная”. А бандыты і марадзёры – канкрэтная: бальшавікі, ВКП(б), НКВД, увогуле -- УЛАДА. Але такое разуменне нашых рэалій “крыміналам пахне”. Таму – “міфалогія”…

З трубкі чуваць, што Максім з некім размаўляе.
– Ты невнимательно прочитал “Положение” о соревнованиях, -- пачуў я ўжо спакойны голас Максіма.
– Буду рады паслухаць твой камент, -- сказаў з лёгкай іроніяй, бо думаў пра іншае – как крыху супакоіцца.
-- Ты не подшучивай надо мной -- я говорю серьёзно. Я всё выписал – читаю: “награждаются: …самый старший и самый младший участники пробега среди мужчин и женщин при условии прохождения дистанции”. Уловил?
– Безумоўна: што ж тут “лавіць”…
-- Самый старый и самый младший -- при условии прохождения дистанции… А для ветеранов условия не оговариваются: приезжайте, дорогие ветераны, зарегистрируйтесь, пробежите километр или сто метров, но со стартовым номером… А это уловил? Со стартовым номером – и получите призы для своих внуков: ВЫ и ОНИ ЗАСЛУЖИЛИ их…

Маўчу: я даўно гэта “уловил” – яшчэ ў 2003 годзе.
– Это же важное условие, а ты не обратил внимания, -- патлумачыў Максім і папракнуў за неуважлівасць.

Зноў маўчу, бо ўвагу я звярнуў даўно: тут увачавідкі паслядоўнасць ЗДЕКАЎ УЛАДЫ з сямей, з дзяцей-сірат Загінуўшых Салдат. Гэту ўладу мая мама называла “уласцю парцізанскае банды”.
-- Это твоё серьёзное упущение, -- заключыў Максім, не пачуўшы майго адказу. – И сколько там было ветеранов ВОВ?
-- Ніводнага, -- адказаў ціха і раўнадушна.
– Никто не приехал за призами??! Не может такого быть!..
– Ніхто…
– У них же бесплатный проезд!.. – Максім нават павысіў голас.
– Ніхто не прыехаў, -- паўтарыў я з лёгкай усмешкаю.
-- Странно… Вероятно, где-то у них была большая лафа: они не упустят момент, чтобы хапануть…

-- Магчыма. Але хачу сказаць табе пра адзін нюанс: ветэранаў узнагароджваюць не пасля фініша, а перад стартам – на пастраенні: ЯНЫ ВАЯВАЛІ, ЯНЫ ВЫЗВАЛЯЛІ нас ад акупантаў – ЯНЫ ЗАСЛУЖЫЛІ падарункі. Падару-у-ункі…
-- О-о!!! Ты меня убил… Чем же они заслужили подарки? Тем, что остались живые и вернулись домой? А наши отцы НЕ заслужили – потому что не вернулись… Такое могли придумать только негодяи, сволочи… Мама говорила, что если у нас возможна такая несправедливость, то над нами нет Бога.
– Дзе ўлада камуністаў і энкавэдэ, там не можа быць Бога: там улада сатаны…
-- Кто-то же придумал такое издевательство над нами! Грабят открыто и нагло...
-- Як – “кто-то”? Прыдумалі самі ветэраны: яны ж кіравалі краінаю і намі. А сёння кіруюць іх дзеці-унукі пад наглядам энкавэдэ…
-- Да, конечно… Им всё мало – гребут и гребут… Ветеранов всегда награждают вот так, на построении -- за то, что живые?
-- Так і ўсюды: дзесяць гадоў назіраю.
– Они десять лет издеваются над тобой…
-- Я не адзін – нас некалькі марафонцаў, чые бацькі загінулі.
– И как вы переносите такое издевательство?..
– Со слезами на глазах… Яны падыходзяць да мікрафона: “Мы освобождали… Mы победили… Сегодня праздничный день…”

-- Андрей, я тоже знаю их… Оставим, а то больно очень… Вот, ветераны подарки получили -- можно и не бежать? Прошёл квартал и вернулся к старту -- там же будет и финиш, -- и поезжай домой: приз получил, дорога оплачена из наших пенсий…
-- Не! Так ніхто не робіць: яны ж – былыя марафонцы! Гэта было б надта неразумным жульніцтвам. Ёсць і другая абставіна: яны атрымалі не спатрыўныя прызы, а падарункі за тое, што жывыя вярнуліся з вайны. Паўтараю: па-да-ру-ун-кі… Уловил? А за прабег фізкультурнікаў узнагароджваюць пры-за-мі: розніцу адчуваеш? Прыз -- за першае месца, бывае, за другое і трэцяе, па “Положению”. Калі ветэран прабяжыць ці пройдзе ўсю дыстанцыю – атрымае яшчэ і прыз…
-- Теперь уловил! Признаю ошибку: тёмный я стал… Как тридцать лет назад сломал руку, -- её сложили плохо, -- с тех пор на лыжи не становился и к мячу не прикасался: всё забыл. Конечно, нужно было бегать – интересно, но моё – лыжи и волейбол: не смог “перестроиться”… Ну, спасибо! Мы интересно поговорили… со слезами на глазах… И я вспомнил своих сестёр: если бы старшая прочитала твою статью, она бы весь день плакала: так переживала из-за несправедливости…
– Ветэраны, іх дзеці, унукі-праўнукі не перажываюць -- іх не мучыць сумленне.
-- Сумленне – это совесть, что ли? Андрей, ты о чём – о какой совести?!! Скажи им, что у них нет совести – с кулаками кинутся, разорвут: они воевали! Они – победители!.. А наши погибшие отцы?..
– Максім, нашых бацькоў няма!.. У нас сталінская людаедская сістэма: “Нет человека – нет проблемы”… Са мною такое было ў 1991 годзе: ветэран кінуўся на мяне з кулакмі за тое, што я паказаў яму пасведчанне да медаля “За оборону Москвы”, прабітае асколкамі і залітае крывёю. Ён крычаў: “Ты украл! Во-о-р!”… Гэты падонак не толькі абакраў мяне, але і абазваў злодзеям, марадзёрам. А калі б побач быў яго сын, палажылі мяне б на асфальт і – нагамі. Нагамі білі б! Ведаю, што кажу: прайшоў такія здзекі, што здзіўляюся, чаму яшчэ жывы…

-- Ну, ты ж – инженер, знал, что сказать этой сволочи…
-- Дзякуй за званок -- за ўвагу і заўвагу! Дзякуй, што ўспомніў: у нашым узросце – важна. Можа, убачымся …
-- Да, про фотографии: они хорошие, но свою невестку я не увидел…
-- Скажы ёй, калі буду жывы і здаровы, то ў наступным годзе паеду ў Бабруйск: хай трэніруецца і прыязджае – пакажу ў Інтэрнеце. Калі дажыву…

RetroПогляд, 1988 год:
“ОНИ ЖЕ ПОГИБЛИ!..”
Приближалось 45-летие победы над Германией.
Главная забота власти на всех уровнях и в профсоюзе – КАК ОТБЛАГОДАРИТЬ ветеранов ВОВ за победу: в чём они нуждаются, что им дать-подарить? Льгот – достаточно. Квартиры всем уже давно дали, некоторым -- по две и три, без очереди; часов разных марок – не сосчитать; электробритвы есть, портативных радиоприёмников тоже хватает. Деньги -- универсальный подарок: каждый купит то, что ему нужно, или отдаст детям. Нет, деньги – это примитивно: нужно у каждого ветерана спросить, ЧТО ему подарить приблизительно на такую-то сумму – будет ПОДАРОК…

Спросил как между прочим:
-- А вдовам и детям тех солдат, что погибли – какие подарки?
-- А за ЧТО вдовам подарки? Они же не воевали!.. Подарки -- тем, кто воевал…
Cдержался, чтобы не рявкнуть “Ты – подонок, как и твой отец!” -- изменил вопрос, хотя не очень деликатно:
-- А тем, кто погиб -- что?..
Г., сын ветерана ВОВ, не заметил ловушки, потому что уже был “на взводе” -- ответил резко, даже со злостью:
-- Они же погибли!..

Я оторопел… Холодный пот выступил на лбу…
Сжал зубы от обиды, но сказал подчёркнуто спокойно:
– Верно... Некоторые погибли от первого выстрела, от первой бомбы, от первого снаряда. Какой их вклад в победу? Никакого: они погибли в первое мгновение войны…

Стало тихо – никто даже на стуле не повернулся…
Смотрели в никуда -- на стол, на свои руки, колени, потом – на меня, со злорадством и ненавистью: “Вот же сволочь!..”

В мёртвой тишине я встал, аккуратно приподнял и отставил стул, чтобы он не скрипнул, и медленно, вышел в коридор, -- голова и ноги, как в полусне, -- пошёл в туалет, ополоснул лицо холодной водой, вытерся платком: сушилка будет шуметь.
Стал у окна. Солнце, деревья, трава уже зелёная, клумба. И люди куда-то идут – всё, как во сне…

ОНИ ПОГИБЛИ -- за что?
За ЧТО погибли мой отец и его братья?..
За то, чтобы их однополчане, оставшиеся живыми, издевались над их детьми и вдовами? Чтобы грабили их – для благополучия своих детей-внуков ?
Чтобы дети ветеранов ВОВ издевались над вдовами и сиротами Погибших Солдат?..

Они погибли -- МЁРТВЫМ не БОЛЬНО.
А детям Погибших Солдат?

Спустя 11 лет весь мир услышит чудовищно циничное: “ОНА ПОГИБЛА”…
Что такое фашизм?..
И – где он был и есть?..

IMG_7554.RV__0.jpg
IMG_1328.RV_.2.jpg
1 ліпеня раніцай жонка ішла ў храм – потым мне казала, што каля Палаца культуры аўтазавода бачыла многа ветеранов ВОВ, усе з кветкамі. Яна не зразумела, ШТО і да ЧАГО, бо гэта ж яшчэ не 3 ліпеня?
Я патлумачыў: іх павязуць на п'янку на месцы, дзе былі стаянкі партызанскіх брыгад.
-- Дурната нейкая! Няма ў людзей ні сумлення ні розуму: царква збіране для дзяцей-сірот грошы і падарункі, а яны прапіваюць НАШЫ грошы – з нашых пенсій, з зарплат… Ды столькі ільгот набралі для сябе… І – мала!..

Мая жонка – наіўная жанчына: яна нават і прыблізна не ўяўляе, колькі грошай, падарункаў, ільгот і кватэр АДНЯЛІ ў НАС ветераны ВОВ па праву, што вярнуліся з вайны жывымі.

Сёння, 3 ліпеня, яны будуць ВОЗЛАГАТЬ ЦВЕТЫ да Помнікаў загінушым… ЦВЕТЫ купленыя з маёй мізэрнай пенсіі.
Да помнікаў Загінуўшым Салдатам, дзяцей-сірат якіх яны рабуюць амаль 50 гадоў…

Пра здзекі з нас партызан -- размова асобная. Цяжкая, балючая, непрыемная для УЛАДЫ, бо ісцінны адказ на пытанне, "ХТО БЫЛІ АКУПАНТАМІ?" зусім не такі, які яны даюць...
Пра здезкі з нас пасля вайны -- дай Божа не помніць...

3 чэрвеня – 3 ліпеня 2012 года

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������