Ответить на комментарий

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 6 (працяг)

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_4.jpg
IMG_8975.RV_.1_6.jpg
(Частка 6: ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава. Працяг.)

Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна -- незлічона…

ТАЙНЫ як РЭПЕРЫ
Мяркую, менавіта такое, нечаканае і не надта адэкватнае выкарыстанне тэрміна дазваляе разглядзець і акрэсліць ролю, якую выконваў старэйшы сын Павел -- быў правадніком і галоўнаю “кропкаю прывязкі” злачынстваў ад пачатку калектывізацыі да мая-чэрвеня 1941 года.
ЧЫІХ злачынстваў -- ХТО іх планаваў і арганізоўваў?

Парадокс: у заможнай сям’і Мірона МАШЭРЫ старэйшы сын Павел з 17-ці гадоў -- актыўны(!) прапагандыст “коллективного ведения хозяйства”. Перш -- у сваёй сям’і.
ХТО навучыў Паўла і паручыў(!) яму вучыць-абразумляць бацьку, які не жадаў уступаць у калгас?

Такіх актывістаў бальшавікі уважали і поощряли -- заахвочвалі да злачынстваў.
Павел вёў за сабою малодшага брата Петра.
Тых, хто замінаў ім, стаяў “поперёк путя советской власти” – скідвалі на абочыну: чалавек знікаў без імя-фаміліі.
ХТО скідваў -- хто расчышчаў шлях братам Машэравым да кіраўнічых пасад?

Павел МАШЭРАЎ уступіў у ВКП(б): калі, як, дзе, хто прапанаваў і рэкамендаваў?
ЧАМУ знакавая(!) і лёсавызначальная(!) для яго і ўсёй сям’і падзея абсалютна(!) замоўчана біёграфамі – ШТО прыкрыта “фигурою умолчания”?
ЯКОЕ ЗЛАЧЫНСТВА -- якія злачынствЫ? -- здзейсніў Павел Машэраў (супраць каго?), каб быць дастойным(!) неверагодна высокага даверу і ўзнагарод ад бальшавікоў, якіх народ называў нелюдзямі і людаедамі?

IMG_9834.M.62_0.jpg IMG_9836.M.62.jpg
Фота злева:
“Братья Машеровы (слева направо: Петр Миронович -- учитель Россонской СШ, Павел Миронович -- директор Клястицкой СШ. Россоны. 1939 год.”

“Машеров Павел Миронович -- учитель Юховицкой СШ (Россонский район) со старшей сестрой Матреной Мироновной. Витебск. 1938 год.”

Фота (з подпісамі):
Ольга Мироновна Пронько “СЕМЬЯ МАШЕРОВЫХ. Биографическая повесть” Гродненская типография, 2000

Пасля сканчэння Віцебскага педвучылішча Павел два гады працаваў у Дварышчанскай сямігодцы. (Там жа вучыліся Пётр і Ольга -- па аднаму году).
Летам 1937 года арыштавалі першага настаўніка ў вёсцы Дварышча і дырэктара сямігодкі ВАЛКОВІЧА Аляксея Андрэявіча. І растралялі 11.11.1937 года ў Полацку.

ЧАМУ, за ШТО ліквідавалі дырэктара школы, які калісці прыйшоў у вёску Дварышча як першы настаўнік -- вучыць дзяцей?
Штатная аперацыя 1937 года? Так. Але тут трэба задумацца над дэталямі і іншымі пытаннямі.

Які ні быў крывавы 1937 год, усё ж дырэктар сямігодкі ў Глухамані -- не міністр і нават не сакратар абкама КП(б)Б: каб НКВД мог знайсці такога “ворага народа”, патрэбен данос “со знанием дела“.
ХТО НАПІСАЎ такі грунтоўны ДАНОС на дырэктара школы, што яго не павезлі ў барак лесапавала -- ліквідавалі на месцы?
Адказ на паверхні: “новы чалавек у вёсцы”, які “свежим взглядом” ацэньваў паводзіны дырэктара школы і звяраў з курсам партыі. Толькі ён мог ўбачыць у паводзінах ужо немаладога настаўніка-дырэктара сур’ёзныя адхіленні ад людаедскага курса бальшавікоў…

ЧАМУ Ольга нават не ўпамінае – нават не ўпамінае! -- пра трагедыю дырэктара, хаця год вучылася ў Дварышчанскай школе, а пасля, ужо ў Расонскай школе, дружыла з яго сынам Лёвам, які, як яна піша, у 1942 годзе ўступіў у “созданный Петром Мироновичем партизанский отряд”?
Пытанне рытарычнае -- я паказваю “истину из первых уст” сямейнага біёграфа Ольгі: яна ўтойвае праўду, якая можа быць выкарыстана як “вузялок на нітачцы”.

ПАВЕЛ, настаўнік гісторыі і геаграфіі, па звестках Ольгі, быў актыўным прапагандыстам -- часта выступаў з лекцыямі перад сельчанамі: “у Павлуши в течение учебного года было много работы: и преподавательская, и политико-воспитательная, и просветительская”. “Павел выступал всегда без бумаг, говорил красиво, легко и доступно для слушателей, спокойно и убедительно… После лекции еще долго беседовал с людьми, отвечал на их вопросы конкретно и понятно”: “талант”, “дар божий”.

Такія дэталі важныя як “праўда факта” -- для роздуму: гэта было ў 1934 – 1936 гадах, калі пачаўся новы этап “войны с народом”. А Паўлу 20 – 22 гады.
У 1936 годзе Павел скончыў (завочна) гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута.

Актыўнага прапагандыста Паўла Машэрава заўважылі “старшие товарищи” і ацанілі: у
наступным навучальным годзе яго павысілі -- перавялі з Дварышчанскай сямігодкі ў Юхавіцкую непоўную сярэднюю школу Расонскага раёна: “Юховичи – это довольно большое местечко, расположенное вдоль шоссейной дороги, идущей на Клястицы”.

Нельга выключаць, што для перавода Паўла ў іншую школу быў і дадатковы матыў -- далей ад Дварышча, дзе ён пакінуў адметны след.
Далікатны нюанс: з Паўлам жылі і вучыліся ў школе (па аднаму году) малодшыя брат і сестра. Яшчэ дзеці. А дзеці дружылі, гулялі і размаўлялі з мясцовай дзетварою: у Паўла была поўная інфармацыя аб становішчы ў вёсцы і ў кожнай сям'і...

У Юхавічах таленавіты настаўнік гісторыі і геаграфіі таксама вучыў не толькі дзяцей, а і іх бацькоў -- “читал лекции” у “недействующей красивой церкви”.
Але ўсяго адзін год: у 1938-м таленавітага настаўніка-лектара назначылі інспектарам Расонскага райАНА -- вучыць настаўнікаў і настаўляць іх, каб вучылі дзяцей у адпаведнасці з курсам партыі. Ды кантраляваць, каб не адхіляліся ад яго.

Мабыць, Павел добра вучыў настаўнікаў і пільна кантраляваў іх паводзіны-думкі, бо праз год яго назначылі дырэктарам Клясціцкай сярэдняй школы.
А быўшы дырэктар гэтай школы? Ён згінуў без імя-фаміліі.
ХТО НАПІСАЎ ДАНОС на дырэктара?

Праглядаецца далікатная паслядоўнасць падзей: там, дзе працаваў Павел Машэраў, знікалі людзі.
Працаваў у Дварышчанскай сямігодцы – яе дырэктара арыштавалі і растралялі.
Прыехаў на пасаду інспектара райАНА ў Расоны -- праз год знік дырэктар Клясціцкай сярэдняй школы.
Якую крамолу знайшоў новы інспектар у працы дырэктара, што той імгненна знік?
На апусцеўшае месца прызначылі ідэйнага і пільнага інспектара, сына “ворага народа” камуніста Паўла Машэрава.

І -- вяршыня даверу Паўлу МАшэраву:
“Павлушу забрали в действующую армию, но прежде, чем отправить на фронт, его послали в Смоленск на четырёхмесячные курсы политруков”.
Сын “ворага народа” -- палітрук Рабоче-Крестьянской Красной Армии!.. (!!!)

Роздум: колькі неабходна было выкрыць “кулакоў”, “нацдэмаў”, “трацкістаў” і “ворагаў народа”, каб быць прынятым у ВКП(б) і атрымаць рэкамендацыю(!) паступіць на ГІСТАРЫЧНЫ факультэт Магілёўскага педінстытута (завочна) і заслужыць вайсковую пасаду “палітрук”?
(Вайсковая пасада “палітрук” і званне “малодшы лейтэнант” прысвойвалася выпускнікам педтэнікумаў і педінстытутаў па курсу “гісторыя”.)

Мабыць, ён і свайго бацьку “здаў” у НКВД?..
Але перш -- адрокся ад роду-племені бацькі Мірона МАШЭРЫ і памяняў фамілію -- стаў МАШЭРАВЫМ.
Следам за ім ПРАКЛЯЛІ бацьку Мірона МАШЭРУ Пётр і Ольга -- адракліся ад яго і яго роду і сталі МАШЭРАВЫМІ.
А іх мама? Яна даўно спаліла іконы ў хаце мужа -- адраклася ад клятвы, данай у царкве перад іконай, якой мама благаславіла яе на шчасце, на сямейнае жыццё.
Унікальнейшая сям’я!.. (!!!)

У сувязі з такой унікальнасцю і жудаснымі падзеямі важна паглядзець на пачатковыя крокі Паўла Машэрава да высокіх пасад-узнагарод.

Ольга Мироновна Пронько “СЕМЬЯ МАШЕРОВЫХ. Биографическая повесть”:
“После окончания четырех классов… Павлуша поступил в Бугаевскую семилетку, рядом с Богушевском...
Когда приходил домой на выходной день, соседи собирались к нам вечером, чтобы послушать Павлушу. Он умел очень интересно рассказывать о международном положении…”
Павлуше -- 14 гадоў(!), а ён ужо -- лектар-прапагандыст па міжнародным становішчы.

“Веру в правильность проводимой политики укрепил у родителей и Павел. Он уже был достаточно политически грамотным, чтобы со знанием дела, доходчиво объяснить преимущество коллективного ведения хозяйства перед единоличным… Я помню, как Павел вечерами подолгу сидел с папой и мамой и все говорил, объяснял. А они слушали, спрашивали.
Родители вступили в колхоз в числе первых. За ними потянулись и другие крестьяне… Отец сдал в колхоз лошадь и весь инвентарь: плуг, соху, борону, телегу…
К концу 31-го года организация колхоза в деревне была закончена”.

Трэба разумець, такі поспех у калектывізацыі дасягнуты з дапамогаю актыўнага прапагандыста “преимущества коллективного ведения хозяйства” Паўла Машэрава: яму ўсяго 17 гадоў, але “он уже был достаточно политически грамотным”. Ды -- “талант” і “дар божий”.

УСЁ пра калгас -- ХЛУСНЯ. А што – праўда?
Праўда: Мірон Васільявіч МАШЭРА ўступіў у калгас у 1935 годзе.(!!!)

“…наши родители ежедневно работали в колхозе. Каждое лето, в каникулы, работали в колхозе и Павел с Петром”.
“Павел и Петр летом 1933 года вместе с папой ходили на заработки на разъезд Лычковского, грузили брёвна в вагоны… Сначала вытаскивали бревна из реки Лучосы, складывали в штабеля, а потом, уже на втором этапе работы, подвозили на лошади к вагонам и по лагам загружали…”
No comments.

Як бачна, Мірон Машэра “уступаў у калгас” ажно чатыры гады!..
Астатніх сялян заганялі ў калгас “железной рукой” “товарища маузера” да 1938 года. Але і такім метадам не ўсіх ЗАгналі. Таму ў 1939-м САгналі са сваёй зямлі -- ліквідавалі непакорную вёску…(!!!)

Вёска Шыркі ліквідавана ў 1939-м і 1940-м гадах: “Всех жителей переселили еще до войны в деревню Платоны. Это на километра два ближе к Богушевску…”
ПЕРЕСЕЛИЛИ: людзі для людаедаў – быццам расада капусты ці памідораў: няма ні хаты, ні сядзібы-гаспадаркі, ні дзяцей, ні радні і сваякоў, ні звычак-прывычак, ні радавода-гісторыі…

Вёска Шыркі ў 1939 годзе: 20 гаспадарак -- “вялікі хутар”.
Хутар вялікі, але калгас маленькі, магчыма, брыгада. Такіх калгасаў-брыгад было сотні. Іх пачалі ліквідаваць толькі з 1950 года -- адначасова з “укрупнением колхозов”. (Меньшыя хутары, дзе было дзве-пяць гаспадарак, ліквідавалі да 1939 года.)

ЧАМУ ўлада ліквідавала вёску Шыркі ў 1939 годзе, хаця неадкладных спраў было неуправарот?
ЧАМУ ліквідавалі вёску, якая размяшчалася на беразе ракі(!) і пры чыгунцы(!)?
Можна прыдумаць што-небудзь дурней?
ХТО НАПІСАЎ ДАНОС на непакорную вёску, у якой большасць сямей -- радня і сваякі?

Пастанова аб ліквідацыі вёскі Шыркі прымалася на ўзроўні Віцебскага аблвыканкама і па ўзгадненню з СНК БССР.
Так знішчалі людзей -- маленькі штрых да бальшавіцкага генацыда.

Далей будзе бачна: ліквідацыя маленькай вёскі Шыркі – драма-трагедыя не толькі яе жыхароў: паслядоўна ліквідавалі некалькіх настаўнікаў у Расонах і раёне, якія выпадкова аказаліся на шляху Паўла і Пятра Машэравых да ўлады-кар’еры -- людзі зніклі без імя-фамілій.

ЧАМУ Ольга не сказала пра ліквідацыю вёскі Шыркі ў той час, калі апавядала пра ад’езд, -- там жа заставалася іх радня!!! -- а “успомніла” мімаходзь праз пяць гадоў?..
Пакідаю шматкроп’е.

ХТО напісаў сцэнарый КРЫВАВАЙ КАР’ЕРЫ братоў Машэравых і арганізаваў драмы-трагедыі суседзяў-сялян і настаўнікаў?
ЯКАЯ МЭТА гэтай сатанінскай аперацыі -- ШТО задумаў-запланаваў аўтар?..

“Стояло пианино...”
“Стояло пианино”: музычны інструмент з “дворянского гнезда” стаяў у хаце сяляніна Мірона Машэры на хутары Шыркі -- най-най-далікатнейшая дэталь!..
А ў ёй -- нюанс: пианино толькі “стояло”: дзеці не гралі на ім.
ЯК яно аказалася ў “мужыцкім гняздзе” -- адкуль і дзеля чаго?
ЧАМУ ніхто з біёграфаў не ўпамінае пра пианино нават на ўзроўні “праўда факта”?

Пасля пераезду ў Расоны пианино нейкім чынам аказалася ў “двухкомнатной квартире”: як, калі і на чым перавезлі яго? (Напамінаю: маса інструмента – ад 700 да 900 кг.)
Піяніна -- не гармонік: на той час -- ПАДЗЕЯ не толькі ў сям’і, а ў вёсцы, нават у раёне.(!)
Але ва ўспамінах Ольгі -- ні слова пра пианино, хаця яно “стояло”.

Біёграф Владзімір Якутов пахваліўся “знаходкаю”: калі немцы прыйшлі ў кватэру для праверкі, пианино быццам бы выручыла Пятра -- ён сыграў для іх “собачий вальс”, чым адцягнуў увагу ад сябе-падпольшчыка.
Хлусня абсурдная і цынічная, але ў ёй “праўда факта”: “пианино стояло” у “двухкомнатной квартире” Машэравых у Расонах.

І пианино знікла назаўсёды.
Як і “двухкомнатная квартира” у Расонах: пасля вызвалення раёна ад немцаў ніхто з Машэравых ні разу не наведаўся ў яе.(!?!)
Нават Ольга, вярнуўшыся “из эвакуации”, не заглянула ў Расоны, хаця там засталіся неабходныя ёй рэчы, перш – адзенне, посуд, мэбля.
І – пианино, пра якое яна не ўпамінае ў сваёй аповесці.

Ольга не наведалася ў Расоны? У рэальнасці такога не магло быць. Не магло!..
ЧАМУ Ольга хлусіць – ШТО прыкрыла хлуснёю? Прыкрыла “двухкомнатную квартиру”, пианино і сустрэчы з аднакласнікамі і суседзямі.
А паслядоўна і абставіны гібелі мамы -- каб не сказаць праўду, якую пачула ў Расонах “па гарачых слядах” ад непасрэдных сведак. Таму напісала: “Её выдал предатель”.

Які предатель?
Ніхто з біёграфаў не называе аніводнага(!) вяскоўца (ні па імені, ні ўвогуле), хто хоць як служыў у немцаў: у Расонах “не было” ні мясцовай паліцыі, ні стараст у вёсках, ні бургомістра ў раёне -- якая акупацыя?

Працавалі ў немцаў толькі два канкрэтныя жыхары Расонскага раёна: настаўнік Машэраў П.М. і “зубной техник” Галанава П.А., яго нявеста. Вось і ўсе предатели.
Супраць каго, чаго і якіх акупантаў і предателей змагаўся Машэраў і прыдуманая для яго “подпольная группа”? (Хто прыдумаў?)

“Стояло пианино” у сялянскай хаце Мірона Машэры на хутары за балотамі – важная
і най-далікатнейшая дэталь у сям’і Машэравых і ў біяграфіі Пятра.
Але на “стояло пианино” -- “фигура умолчания” амаль абсалютная: ЯКОЕ ЗЛАЧЫНСТВА прыкрыта ею -- ХТО, КАЛІ і ДЗЕЛЯ ЧАГО яго здзейсніў?

“Двухкомнатная квартира” у Расонах: “Квартиру Петр получил в деревне Старые Россоны, километра три от Россон и средней школы.”
Сваю хату прадалі, а атрымалі казённую кватэру?..
Па таму часу арганізатараў і ўдзельнікаў такой аперацыі паслалі б на 10 гадоў на лесапавал. Некаторых, магчыма, -- “без права переписки”.

Трэба разумець: выпускніка педінстытута Пятра Машэрава накіравалі на працу ў школу ў Расоны на ўзроўні ВЫШЭЙ сакратара райкама партыі.
І першы сакратар Расонскага РК КП(б)Б Лапенка В.Я. забяспечыў яму камфортныя ўмовы працы.
ЯКІЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ скрытыя за ўзнагародаю, якую нават уявіць немагчыма? Яна больш, чым фантастычная...

Увачавідкі, аперацыя праводзілася на ўзроўні не ніжэй начальніка аддзела Віцебскага абкама КП(б)Б і ва ўзаемадзеянні з аддзелам НКВД па Віцебскай вобласці: кагосці переселии з “квартиры в деревне Старые Россоны” у барак пад Котласам. Або накіравалі па шляху дырэктара Дварышчанскай сямігодкі Валковіча А.А.

“Осенью сорокового года Петру, наконец, дали двухкомнатную квартиру в Россонах, в новом доме, через дорогу от школы.”
“Наконец”, “в новом доме” -- важныя ноты ў “истине из первых рук”.
Дэталь: “в новом доме” ў Машэравых “не было” аніводнага суседа.
No comments.

І ўсё ж -- камент, бо аудыторыя Інтэрнета надта маладая, яна не ведае нюансаў ЧАСУ.
Яшчэ раз звяртаю ўвагу чытачоў на першага сакратара Расонскага райкама КП(б)Б ЛАПЕНКУ Варфаламея Якаўлевіча, якому на галаву звалілася неверагодная бяда -- забяспечыць кватэраю сям’ю выпускніка педінстытута Пятра Машэрава. У вёсцы!..

Раённаму вождзю не пазайздросціш!
Такі камент, -- нават з клічнікам!, -- павярхоўны: першы сакратар райкама КП(б)Б быў першым у якасці абслугі братоў і сям’і Машэравых.
І кандыдатам на чарговую ахвяру…

ХТО аўтар “расонскай драмы”, калі кіраўнік раёна і партыйна-адміністрацыйны апарат выконвалі ролі па яго сцэнарыю?
Увачавідкі: аўтар-і-рэжысёр -- уплывовы начальнік у Віцебскай вобласці. Безумоўна, ён мае падтрымку на высокім узроўні. І ў яго ёсць апора і ў Мінску.

У кантэксце кар’ернага ўзлёту Паўла і прызначэння Пятра кіраўніком выпускных класаў ў 1939 - 40-м і ў 1940 - 41-м навучальных гадах, -- ад гэтага абавязку вызвалялі вопытных настаўнікаў, -- можна меркаваць: Паўла Машэрава рыхтавалі да пасады першага сакратара райкама партыі. Магчыма, у Расонах.
А Пятра прымяркоўвалі да пасады дырэктара школы: у Расонскай сярэдняй школе “не было” дырэктара. -- толькі “учитель-талант” Пётр Машэраў. Адзін -- на ўсю школу.

"Расонская драма" -- нармальная з’ява для “тысяча дзевяцьсот праклятага года” і паслядоўных? Так, нармальная! Але з “большИм секретом”: Павел і Пётр Машэравы -- сыны ліквідаванага “ворага народа”…
Пакідаю шматкроп’е (…).

ХТО аўтар-і-рэжысёр “расонскай драмы” і ШТО ён задумаў?
Якая ПРАЎДА ўтоена -- якія ЗЛАЧЫНСТВЫ схаваныя ў “сюжэтах” пра сям’ю Мірона МАШЭРЫ ў перыяд з 1928 года да 21 чэрвеня 1941-га?

Хаця дня 21 чэрвеня ў Расонах і ў сям’і Машэравых “не было”.
Як і 22 чэрвеня…
Якая ПРАЎДА, -- якія злачынствы? -- прыкрытыя “фигурою умолчания” пра 21-е і 22 чэрвеня 1941 года?

Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна -- незлічона…

(Частка 6: Галоўная Ваенная тайна Пятра Машэрава. Працяг будзе праз дзень.)

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 7 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������