Андрэй Караленка
МАЛАРЫТА-2013: 30-ы Міжнародны МАРАФОН
Для нас, прыезджых, МАЛАРЫТА -- Маларыцкі марафон, “фетываль бега”: дзеля яго і ехалі “у такую даль”.
Для раёна, горада і гараджан перш -- ДАЖЫНКІ, “свята ўраджаю” па-савецку, кірмаш і СВЯТОЧНЫ ДЗЕНЬ, у які можна сустрэцца з раднёю, сябрамі або проста пахадзіць па гораду -- “паглядзець на людзей і сябе паказаць”, “Кто -- в чём, кто -- с кем?”.
Апошнія нюансы і сёння важныя не меньш, чым 30 гадоў таму, бо людзі яшчэ больш часу “сядзяць дома” -- у тэлевізараў і за компамі, а “сустракаюцца” віртуальна.
Сярэдняя школа № 1, дзе нас кармілі-частавалі, падрыхтавала не толькі фізкультурнікаў да спаборніцтваў на дыстанцыі 3 км і ў эстафеце, але і невялікую фотавыставу “Гісторыя нашага горада”.
Выстаўком і фрагмент выставы.
7:30: чыстае неба і ІНЕЙ на ТРАВЕ!
У службы ЖКГ -- нечаканы клопат: учора прыбраныя вуліцы ноччу мароз засыпаў апаўшым лісцем. І лісце падае і падае, каштаны кацяцца па асфальту пад ногі: наступіш -- хрусцяць…
Кірмаш -- як кірмаш, ён усюды амаль аднолькавы, хаця, прыглядзеўшыся, можна ўбачыць “геаграфічныя” нюансы з-за адлегласці паміж Полацкам-Віцебскам і Брэстам-Пінскам. На гэты раз не было часу шукаць-разглядаць іх: старт марафонцаў -- у два этапы: пасля “фотасесіі” старта ў 9 гадзін я ледзь паспеў пераадзецца ў спартыўны касцюм.
Таму крыху спазніўся: не бачыў першай часткі святочнага рытуала -- шэсця працаўнікоў сяла да плошчы.
Разумею, было ТАК, як у 2011 годзе, -- у 2012-м я не прыязджаў, -- але ж мой “маларыцкі стаж” -- 10 гадоў: другія калгаснікі, іншыя музыканты і дзеці.
Старэйшыя марафонцы выйшлі на старт у 9 гадзін.
Поўны ФОТА-рэпартаж будзе крыху пазней на старонцы “Марафон”.
Последние комментарии
6 лет 16 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 40 недель назад
10 лет 45 недель назад