Ответить на комментарий

Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 7 (працяг)

Андрэй КАРАЛЕНКА
RV.FotoM2_.500_7.jpg
IMG_8975.RV_.1_9.jpg
(Частка 7: Ваенныя тайны Пятра Машэрава. Працяг.)

ВАЕННЫЯ ТАЙНЫ Пятра МАШЭРАВА: ПРЕДАТЕЛЬ-ДЕЗЕРТИР

IMG_9763.rvM_.6_1.jpg СЁМАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
ЧАМУ падпольны райкам партыі не загадаў растраляць двойчы здрадніка?

Партрэт Машэрава ад Славаміра Антановіча -- як прадмова.
Антановіч у историческом романе некалькімі штрыхамі даў ПАРТРЭТ “руководителя подпольной организации” Пятра МАШЭРАВА:
Машерова с красивой бородой и усами видят то в одном месте, то в другом. Там же взрываются мосты, горят бензосклады.
…Утром Петр уехал с немцами, потому что у него была справка военной комендатуры о том, что он работал в общине, которую немцы создали вместо колхозов. Машина направлялась в Полоцк, он сошел в Клястицах. Немцы не предполагали, что интеллигент в длинном пальто и фетровой шляпе -- партизанский “бандит”…” (Выдзелена мною. -- А.К.)

Добры партрэт!
Для людзей, якія ні ў чым ні бэ, ні мэ, ні кукарэку, -- замечательный!!!

Але галоўны біёграф не заўважыў адзін важны штрых у “руководителя подпольной организации” Машэрава: “интеллигент в длинном пальто и фетровой шляпе” быў і “в хромовых сапогах” .(!!!)

Невуцтва, глупства, нестыкоўкі-супярэнасці, прымітыўная і нахабная хлусня ў разліку на “homo soveticus” у спалучэнні з моваю Эллачкі-Людаедкі -- штрыхі да партрэта аўтара исторического романа: паказваў і паказваю яшчэ раз.

А тут аўтар прамахнуўся “на ўсе сто” -- даў партрэт не падпольшчыка, а НАЧАЛЬНІКА АДДЗЕЛА ў адміністрацыі die Neue Ordnung.
Увосень 1943 года мне было ўсяго 8 гадоў, але я запомніў такога начальніка: ён не арыштаваў маю маму -- толькі папярэдзіў, каб болей у Грэск не прыходзіла, бо ў наступны раз дамоў не вернецца. І дзіця загіне.

Усе злачынствы Машэрава непазбежна і заканамерна паслядоўныя, звязаныя паміж сабою як “прычына -- дзеянне(вынік)”, бо кожнае прыкрывалася новым злачынствам. Таму пры пошуку разгадкі ШОСТАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава, -- як і якое падполле ствараў і стварыў Машэраў у Расонах? -- выявілася ПЯТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава: ён працаваў НАЧАЛЬНІКАМ сельгасуправы ў Расонскай адміністрацыі die Neue Ordnung.

Начальнік сельгасуправы Машэраў -- фігура не толькі ўплывовая ў Расонскім раёне, але і ЗНАКАВАЯ. Таму ўплывовая ўдвайне.
І таму болей жудасная, чым у даваеныя гады.

Загад ліквідаваць двойчы здрадніка Машэрава на высокай пасадзе ў акупантаў абавязаны быў аддаць сакратар падпольнага Расонскага райкама КП(б)Б ЛАПЕНКА Варфаламей Якаўлевіч.
Але не загадаў -- СЁМАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава.
Чаму? Адказ не такі просты, як можа падацца на першы погляд.

Асаблівасць тайны і ў тым, што тут толькі тайна: злачынства амаль адсутнічае.
Ды тайна не столькі Машэрава, -- хаця тычыцца яго непасрэдна, -- а перш Лапенкі, Васілевіча, Ахоціна і ўсяго падпольнага райкама партыі: ІХ ЗЛАЧЫНСТВА -- злачынства! -- у тым, што не казнілі здрадніка, які здрадзіў паўторна -- пайшоў служыць у адміністрацыю die Neue Ordnung.

Каб зразумець паводзіны Лапенкі і другіх кіраўнікоў падпольнага райкама партыі, патрэбна яшчэ адна прадмова -- неабходна “вярнуцца” у 1938 год, калі Паўла Машэрава назначылі на пасаду інспектара райАНА ў Расонах: ШТО і ЯК адбывалася -- ці маглі тыя падзеі пауплываць на рашэнне Лапенкі?

Пасля сканчэння педвучылішча Павел працаваў у Дварышчанскай сямігадовай школе.
У 1936 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педінстытут і ў 1937 годзе яго павысілі -- перавялі ў Юхавіцкую няпоўную сярэднюю школу.
Няпоўная сярэдняя школа -- “васьмігодка”: у такіх школ быў асаблівы статус.
Таму перавод Паўла ў “васьмігодку” неабходна разглядаць як павышэнне, як прызнанне яго прафесійнага росту і паспяховай працы.

Але ў пераводзе з павышэннем ёсць дэталь: менавіта пры Паўле Машэраве дырэктар Дварышчанскай “сямігодкі” Валковіч А.А. быў выкрыты як “вораг народа” і растраляны ў Полацку 11. 11. 1937 г. -- школу ачысцілі “от вредительского элемента” і “польского шпиона”.
Трэба разумець так: Павел Машэраў за два гады працы ў школе разглядзеў затаіўшагася “ворага народа” і выкрыў яго.
Ці не для такой жа справы, -- для выкрыцця “вредителей”, -- яго перавялі ў Юхавіцкую “васьмігодку”?

Сястра Ольга піша, што Павел яшчэ ў дзяцінстве “умел очень интересно рассказывать о международном положении”, а ў тэхнікуме стаў настолькі “политически грамотным”, што нават свайму бацьку “доходчиво объяснял преимущество коллективного ведения хозяйства перед единоличным”.

1937 год -- трыумфальны для “политически грамотных”, але Ольга не апавядае, як Павел чысціў Юхавіцкую школу ад “ворагаў народа” і “вредителей”. Можна меркаваць, вычысціў грунтоўна, бо ў 1938 годзе яго назначылі інспектарам аддзела народнай адукацыі Расонскага райвыканкама.
Інспектар райАНА -- кантралёр-чысцільшчык для школ усяго раёна.

Павел Машэраў “без года нядзеля” як скончыў завочна педінстытут, а яму паручылі ацэньваць веды, працу і паводзіны вопытных настаўнікаў: так высока ацаніў Расонскі райкам КП(б)Б пільнасць і “разоблачительные способности” “политически грамотного” камуніста Машэрава, сына “ворага народа”.
І не памыліўся: у той жа год дырэктар Клясціцкай сярэдняй школы быў выкрыты як “польскі шпіён”.
На яго месца райкам назначыў пільнага і “политически грамотного” Паўла Машэрава -- важная абставіна ў кар’еры і брата Пятра.

Жнівень 1939 года: Пётр Машэраў пасля сканчэння Віцебскага педінстытута прыехаў у Расоны з сям’ёю -- з мамаю і дзвума сёстрамі. Сям’ю пасялілі спачатку ў доме ў вёсцы Старыя Расоны, а праз год Пятру “дали двухкомнатную квартиру в Россонах, в новом доме, через дорогу от школы”.
Прыём, аказаны маладому спецыялісту, нават па сёнешняму часу -- рэдкасць надзвычайная, а ў 1939 годзе -- на ўзроўні казкі-фантазіі.

Ні сакратар райкама Лапенка, ні райкам сумесна з райвыканкамам не маглі самастойна даць казённую кватэру сям’і Машэравых, якая прадала(!) сваю хату ў вёсцы.
Самастойна -- не маглі!
А калі б далі, то адразу ж апынуліся б у Полацку -- у той камяры, дзе правёў апошнія дні дырэктар Дварышчанскай школы Валковіч А.А.: сістэма даносаў дзейнічала аператыўна і бездакорна. І пакаранне было б непазбежным.

Такое злачынства, -- менавіта злачынства! -- было магчымым толькі на ўзроўні і пад наглядам абласнога кіраўніцтва НКВД і кваліфікавалася як “в интересах дела”.
ХТО спланаваў аперацыю для выдзялення кватэры сям’і Машэравых?

У Расонскай школе Пятра Машэрава адразу назначылі кіраўніком 10-га, выпускнога класа. Разумеецца, настаўніка, які быў кіраўніком гэтага класа ў мінулым годзе, “разоблачили” як польскага шпіёна, -- 1939 год! -- і ён знік.
У наступным навучальным годзе Пятру зноў даручылі кіраўніцтва выпускным класам, а настаўнік, які два гады вёў гэты клас, прапаў “без права переписки“: мабыць, аказаўся англійскім шпіёнам.

ХТО арганізоўваў гэтыя подласці ў Расонскай школе і дзеля чаго?
Безумоўна, той самы Настаўнік-і-Пакравіцель братоў Машэравых, які загадаў райкаму партыі выдзяліць кватэру для іх сям’і.
Цяпер ён загадаў паказаць высокі педагагічны ўзровень і арганізатарскія здольнасці “педагога-таланта” Пятра Машэрава.
Подласці -- метад і першыя крокі Пятра на шляху ў кабінет дырэктара школы.
Сцэнарый прадуманы адмыслова і цынічна.
Але пачалася вайна…

Ліпень 1941 года: Пётр Машэраў -- здраднік-дэзертыр!
Яшчэ ўчора Павел і Пётр выкрывалі “кулакоў”, “польскіх шпіёнаў”, “ворагаў народа” і “вредителей”, выганялі са школ вопытных настаўнікаў, каб заняць іх месцы, за партыйны і камсамольскі білеты загналі на гулагаўскі лесапавал нават свайго бацьку -- па трупах людзей браты Машэравы паднімаліся вышэй і вышэй…
А сёння Пётр -- здраднік-дэзертыр!..

Праз месяц Пётр Машэраў “устроился на работу к немцам” -- НАЧАЛЬНІК сельгасуправы (Natschalnik selgasuprawi) адміністрацыі die Neue Ordnung у Расонах, галоўны загатоўшчык прадуктаў і фуражу для мясцовага гарнізона і Вермахта: двойчы здраднік, пёс-абслужнік нямецкіх акупантаў.
На віду ўсяго раёна…

Пакідаю шматкроп’е, але без клічніка, хаця навіна для кіраўнікоў падпольнага Расонскага райкама партыі была ашаламляльнаю: яны, мабыць, анямелі ад здзіўлення. А потым -- ад страху: што рабіць?.

ШТО РАБІЦЬ -- як паступіць з двойчы здраднікам?
Адпаведна ПРИКАЗУ № 270 от 16 августа 1941 года Вярхоўнага Галоўнакамандуючага таварыша Сталіна малодшы лейтэнант Машэраў П.М.-- здраднік-дэзертыр.
І здрадзіў у другі раз -- перайшоў на службу да акупантаў.

ЧАМУ начальнікі-камандзіры падпольнага Расонскага райкама КП(б)Б НЕ исполнили ДОЛГ у адпаведнасці з паўнамоцтвамі -- не растралялі здрадніка?

Пытанне рытарычнае -- для роздуму.
За шэсць гадоў працы Паўла і два гады Пятра ў Расонскім раёне ў начальнікаў было столькі клопатаў, яны нацярпеліся столькі страху з-за братоў Машэравых, што ў іх нехапіла смеласці ліквідаваць аднаго з гэтых падонкаў -- струсілі.(?)
Струсілі, бо ведалі, ХТО стаіць за іх спінамі -- ведалі ЯГО пасаду і імя-фамілію.(?)
І разумелі: ЁН знішчыць не толькі іх, а і іх дзяцей, радню -- як знішчыў настаўнікаў, як ліквідаваў вёску Шыркі, сяляне якой не хацелі ўступаць у калгас.(?)
ТАМУ двойчы здрадніку Машэраву даравалі жыццё.(?)

Што і як было канкрэтна, -- чаму Лапенка і начальнікі-камандзіры не растралялі двойчы здрадніка Машэрава --
СЁМАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава.
Я не разгадаў яе.
Але зразумеў: камандзіры падпольнага Расонскага райкама КП(б)Б, не падпісаўшы загад на ліквідацыю двойчы здрадніка Машэрава, падпісалі смяротныя прыгаворы самім сабе. І не толькі.

ВОСЬМАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
хто выдаў немцам расонскіх падпольшчыкаў?

У дакументальных аповесцях біёграфаў Машэрава і афіцыйнай “Памяці. Расонскі раён” звесткі пра жыццё ў Расонах пры die Neue Ordnung надзвычай сціплыя, а фактычна -- бязглуздая і нахабная хлусня савецкага агітпропа: у балбатні пра зверствы акупантаў і гераізм Машэрава не бачна рэальнасці -- немагчыма нічога зразумець, уявіць.

Менавіта ІАКАЯ карціна і патрэбна, бо аднаго слова праўды дастаткова, каб зразумець: УСЁ напісанае пра легендарнага арганізатара падполля і партызанскага камандзіра Пятра Машэрава -- “чушь собачья”.
Звесткі пра вёску Расоны ахоўваюцца настолькі старанна, што яна фактычна -- Terra Incognita за перыяд з 1900 года па сёнешні дзень.

У раёнах Беларусі, занятых немцамі да 1 ліпеня 1941 года, ніхто ніякага падполля не ствараў і пры самым-самым вялікім жаданні стварАць не мог: клопаты былі зусім іншыя, а загад “з верху” яшчэ не паступіў.
Тлумачыць не буду: азбука. Ды не да месца.

У раёнах “на ўсход аб Беразіны” (умоўна), дзе падполле структурна і матэрыяльна было створана хаця б на ўзроўні “падмурка”, падпольшчыкі толькі ўвосень пачалі рыхтаваць нейкія аперацыі: ім спачатку неабходна было выйсці са сховішч і легалізавацца, знайсці хоць які прытулак ці працу і атрымаць “аўсвайс”, каб свабодна хадзіць днём, сустракацца быццам выпадкова, мімаходзь ды... шукаць зброю і боепрыпасы на месцах баёў.

П.А. Машэрава(Галанава) у адным інтэрв’ю сказала, што “в первый год оккупации немцы были очень наивными и доверчивыми”.
Прыблізна так і было ў вёсках. Прыблізна, бо Машэрава(Галанава) сказала кроплю поў-праўды, каб чытачы паверылі ў яе прымітыўную хлусню -- як ёй “удалось бежать” з палону, “вернуться в Россоны” (хаця жыла ў Сакалішчах) і “заняться подпольной деятельностью” у “зубоврачебном кабинете” бальніцы, якая знаходзілася амаль насупраць камендатуры: “немцы были очень наивными и доверчивыми”.

Падпольшчыкі яшчэ і мізінцам не кранулі немцаў, а немцы ўжо ў верасні 41-га года арыштавалі і растралялі некалькіх чалавек з “56-ці”, сярод іх -- сакратар падпольнага Расонскага РК камсамола Д. Задаў.
Але як, дзе і калі ён трапіў у рукі немцаў, ніхто не ўдакладняе -- абсалютная “фигура умолчания”. Чаму -- сакрэт?
Праз два месяцы -- новы ўдар па падполлю, хаця ні паравоз, ні чыгуначную станцыю, ні рэйкі ніхто не ўзрываў і ўзрываць не спрабаваў. Але і тут пра дэталі -- ні слова, бо “у дэталях д’ябал сядзіць”.

Немцы арыштавалі і растралялі медсястру М. (“её выдали военнопленные”), а працаваўшая з ёю “зубной врач” Паліна Галанава -- як жонка Цэзара: “вне подозрений”. (Пазней лейтэнант медыцынскай службы Галанава стане жонкаю Машэрава.)

Калі дапусціць, што немцы былі такімі “цёмнымі”, што не ведалі нават азбукі, то іх тутэйшыя памочнікі не былі ні наіўнымі, ні даверлівымі -- “умелі чытаць”. Таму ведалі: усе медыцынскія работнікі -- ваеннаабавязаныя. Іх адказ на пытанне “Чаму не на фронце?” мог быць… прыгаворам.

ЧАМУ тыя “военнопленные” не выдалі Паліну Галанаву, сяброўку медсястры М.?
Трэба разумець, Паліну Галанаву выратаваў ад растрэлу ўплывовы памочнік акупантаў з адміністрацыі die Neue Ordnung.
Якой цаною?..

ДЗЕВЯТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
немцы растралялі ўсіх палонных чырвонаармейцаў канцлагера ў Расонах.

Пра адносіны немцаў да палонных чырвонаармейцаў напісана многа і справядліва, але не сказана галоўнай праўды -- што кіраўнікі Савецкага Саюза, асабіста таварыш Сталін, яго маршал-“мяснік” Жукаў адносіліся да СВАІХ ЛЮДЗЕЙ яшчэ горш: як к дровам для печы.
Чаму немцы павінны шкадаваць ваеннапалонных, калі свая ўлада знішчае людзей на ўзроўні ворагай краіны?

Як бы дрэнна -- ці злачынна? -- не ставіліся немцы да палонных чырвонаармейцаў, але без прычыны, без важнага повада нікога не растрэльвалі.
А ў Расонах растралялі весь канцлагер -- 200 чалавек!
Акрамя аднаго: малодшага лейтэнанта Машэрава па просьбе яго мамы і па хадатайству старасты вёскі Расоны камендант адміністрацыі die Neue Ordnung вызваліў з палону -- аддаў маме, у сям’ю.

Астатніх 199 немцы растралялі.
ТАКОГА не было нідзе, акрамя канцлагера ў Расонах.

Чырвонаармейцаў спачатку дапытвалі ў паліцыі, якая размяшчалася ў будынку сярэдняй школы, а пасля растрэльвалі на школьным двары. Кожны дзень -- растралялі ўсіх.
Дзвесце -- не два: дзе пахаваны растраляныя чырвонаармейцы?

“В начале апреля 1942 года переправили в лес группу военнопленных, которые работали в больнице, -- піша Антановіч. -- Полина осталась в Россонах”.
Хто “переправили” і куды канкрэтна? Чаму ў “атрадзе Машэрава”, -- “14 смельчаков”! -- не было аніводнага чырвонаармейца з той “группы военнопленных”?
“Зубной врач” бальніцы Паліна Галанава зноў “вне подозрений”?
Гаварыць пра болей далікатныя дэталі няма сэнсу: хлусня нахабная і злачынная.

КАМУ было НЕАБХОДНА, каб немцы растралялі ўсіх чырвонаармейцаў канцлагера ў Расонах?
Пра дзейнасць Машэрава я яшчэ не чытаў праўды, таму маю права ставіць пытанне болей канкрэтна:
КАМУ ВЫГАДНА, каб загінулі ўсе чырвонаармейцы, з якімі камандзір артылерыйскага ўзвода малодшы лейтэнант Машэраў здаўся ў палон?
Безумоўна, сярод палонных былі артылерысты ўзвода, якім камандаваў малодшы лейтэнант Машэраў.
Разгадка ДЗЕВЯТАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава -- у адказах на гэтыя пытанні.

ДЗЕСЯТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
прыём Машэрава кандыдатам у ВКП(б) -- МОМАНТ ІСЦІНЫ.(?)
(Заканчэнне “Часткі 7” будзе 18 лістапада.)

Ответить

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������