Андрэй Караленка
Мінск, 23.08.2014: МАРАФОН ШРЫ ЧЫНМОЯ (“Радуга”)
У гэтым бегавым сезоне, як і раней, я часта пачынаў рэпартаж вось так: “Нам павязло з пагодаю…”
23 жнівеня, субота, было сонечна: на самай справе павязло? Ды яшчэ як!..
Гэтае вязенне можна поўнасцю ўявіць і зразумець, калі ўспомніць, што ў наступныя два дні ДОЖДЖ ішоў зранку і да вечара, а парывы ветра дасягалі 20 метраў за секунду…
23 жнівеня нам павязло: ДЗЕНЬ БЫЎ СОНЕЧНЫМ, а вецер халодным…
ПРАДМОВА НЕЗВЫЧАЙНАЯ
У гэтым годзе Европейская часть “Бега Міра” (“Peace Run”), аснаванага Шры Чынмоем у 1987 годзе, стартовала 21 лютага в Лісабоне.
Міжнародная команда бегунов пранясе факел як сімвал Міра праз 47 еўрапейскіх краін і фінішыруе ў Белградзе 7 кастрычніка.
“Факел Міра” прынеслі ў Беларусь з Літвы, а далей – праз Ашмяны, Смаргонь, Маладзечна, Заслаўль, Мінск, Стоўбцы, Нясвіж, Баранавічы, Навагрудак, Дзятлаў, Ліду, Шчучын і Гродна ён адправіўся ў Польшчу.
Па шляху да асноўнай каманды (22 чалавекі) далучаюцца мясцовыя марафонцы і дзеці. Адначасова прабегі праходзяць па тэрыторыі Азіі, Афрыкі, Амерыкі (Паўночнай і Паўднёвай), Афрыцы і Аўстраліі.
Прыемнае супадзенне: “Бег Міра” прайшоў праз Беларусь амаль напярэдадні НАШАГА марафона “каманды Шры Чынмоя”.
Маладзечненскія марафонцы Васіль Лебецкі і Уладзімір Крашчанка прымалі ўдзел у прабегу ў Маладзечне і прыслалі фатаграфіі -- атрымалася незвычайная, цікавая і прыемная ПРАДМОВА да рэпартажу…
Уладзімір Крашчанка і Васіль Лебецкі: фота на памяць.
ПРАДМОВА ШТАТНАЯ: хто прыехаў?
Увесь фотарэпартаж будзе на стар. "Марафон".
Последние комментарии
6 лет 16 недель назад
6 лет 30 недель назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 26 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 16 недель назад
10 лет 24 недели назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 40 недель назад
10 лет 45 недель назад