Андрэй Караленка
19 мая: “Капыльскае кальцо” – 2013
Шаноўныя сябры-марафонцы,
прабачце за спазненне фотарэпартажу: у мяне такі цайтнот, што нават не паехаў у Гродна, хаця быў спонсар, -- дарога дарагая для пенсіянера! -- і ў Бабруйск не паехаў з начоўкаю: тут не мог “жэртваваць лішнім днём”, а ў дзень прабегу нехапіла для мяне месца ў машыне “папутнага” таварыша-марафонца.
Крытычны цайтнот!..
Але фотарэпартаж максімальна падрабязны – каб УСЕ і УСЁ былі бачны: я ж – слуцка-капыльскі, тут мне ўсё знаёмае і роднае з дзяцінства, быццам па Якубу Коласу: “мой родны кут, як ты мне мілы…”
Ды – Віктар Новік, балючая рана. Наўрад ці загоіцца хоць калі…
Прыгожая Марафонка на фоне Стадыёна
Мікалай Васільявіч ЖУК:
"Этот пробег – 25-й. Команда во главе с Ольгой Иосифовной в 25-й раз будет бежать “Копыльское кольцо”. Поздравляем их!...”
Настаўнік-трэнер белазаўскай ДЮСШ Скараход Максім Аляксандравіч і яго пітомцы ўдзельнічаюць у прабегу “Капыльскае кальцо” упершыню…
Пакідаю шматкроп’е: “Будут внуки. Потом всё опять повторится с начала…”
Ужо паўтараецца: старэйшая ўнучка Ольгі Іосіфаўны настаўляе малодшую, сваю сястрычку, самую-самую маленькую…
І вось сястрычка ўжо на фінішы!
Старт дзевачак. Можна разглядзець самую-самую маленькую – трэцяя з правага боку.
Пераможца!..
Дзіцятка, паглядзі на фота ўважліва: адзін ШНУРОК РАЗВЯЗАЎСЯ...
Твая мама, магчыма, памятае: калі Юрый ГАГАРЫН ішоў па каўровай дарожцы ад самалёта да Мікіты Хрушчова для рапарта, у яго на адным бацінку развязаўся шнурок...
У Усэйна БОЛТА на 100-мятроўцы ў 2009 годзе развязаўся шнурок на адной красоўцы...
Дзіцятка-38,
дай Бог, каб і ў цябе "развязаўся шнурок" на Алімпійскім стадыёне...
Праіграла…
Яна яшчэ не разумее, што ў фізкультуры, -- а не ў спорце! – праіграўшых не бывае.
Бягуць хлопчыкі: фота на фоне “алімпійскіх кольцаў”…
Можа, хто-небудзь з іх дабяжыць і да Алімпіяды…
Самы-самы маленькі хлопчык.
Магчыма, праз 20 гадоў ён будзе фінішаваць на Алімпіядзе...
Хлопчыкі ў ружовых майках – ад “Аматара”: “почырк” Ольгі Іосіфаўны…
Старэйшая ўнучка Ольгі Іосіфаўны сустрэла яе на трасе – прынесла воду…
На пярэднім плане – дачка Ольгі Іосіфаўны.
Валянціна,
азірніся: якая ПРЫГОЖАЯ (!!!) горка...
Пакуль я “прыглядаўся” да марафонца, каб лепей яго “злавіць”яго, дык упусціў важны момант, якога чакаў… Таму наступны кадр вось такі…
Хаця гэтых марафонак я ўжо паказваў на трасе, пакажу яшчэ раз – НА МАСТУ, бо чамусці не помню іх “на масту” у мінулыя гады: хай фота застанецца ім на памяць, калі ўбачаць.
А вось і хлопцы!..
Калісці і ў нас была свая “скакалка” на рацэ Лакнея: мы разбягаліся – з берага У-У-Х у “Валодзеву яму”. Глыбокая!!! Унізе вада хало-о-дная: там быў ключ (вір)…
Той самы-самы маленькі хлопчык…
Пераможцы... на фоне навальніцы.
Але навальніца толькі краем зачапіла нас...
І праз год, і праз два, і праз дзесяць будзе цвісці бэз – “всё опять повторится с начала…”
Магчыма,.. і навальніца…
Комментарии
Отправить комментарий