Андрэй Караленка
БАБРУЙСК: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ… (фотарэпартаж)
Нажаль, працяг фотарэпартажу затрымаўся: да аб’ектыўных прычын, якіх не прадугледзіш, не абмінеш, дабавіліся нейкія абы-якія, што таксама заканамерна і павінна ўспрыймацца з паразуменнем, асабліва ў маім узросце. Але – не: прыкра…
Плюс не незразумелыя мне недарэчнасці ў праграме Windows, -- усе фотарэпартажы пашкоджаныя, -- хаця я не перазагружаў яе. Як такое змяненне магло з’явіцца ў маім Компе?..
Вяртаемся ў Бабруйск: беглася з задавальненнем.
Шкадую, што не мог прыйсці на ўзнагароджанне. Увы, у мяне сур’ёзныя абмежаванні: амаль сляпы і ўжо амаль глухі – як потым аднаму ехаць на вакзал?
Бегчы ў ТАКОЙ кампаніі – ногі самі панясуць…
Я задаволены, што сустрэўся з Сяргеем. І тым, што фатаграфія атрымалася амаль удачная…
Прывітанне, Ягор! Бачыш, я не прамахнуўся: фота амаль бездакорнае... (Магу выслаць па Э-пошце арыгінальны кадр – спадабаецца табе яшчэ болей, чым гэты.)
Амаль штатная фатаграфія, але мне заўсёды падабаецца…
Паказваю “поўным фарматам”: гэтыя хлопцы дастойныя і “большага фармату”, але я не ўмею ім карыстацца…
Жыве Беларусь!..
Комментарии
Отправить комментарий