Бабруйск: прабег у Дзень хіміка

Марафон БабруйскПрабег у Дзень хіміка арганізоўвае Беларускі шынны камбінат “Белшына”. У лёгкаатлетычных прабегах, прымеркаваных да “прафесійных свят” і падзей мясцовага значэння, “спартыўны” узровень фізкультурнікаў ніжэй, чым у так званых рэспубліканскіх: “перыферыя”, сціплыя прызы, няма TV- і фота-рэпарцёраў.

Аматарскія спаборніцтвы – самадзейнасць, сапраўдная, “чыстая ад спорту” ФІЗКУЛЬТУРА, якая вельмі неабходная ўсім – ад малога да старога: малым – каб акрэпнуць фізічна і прымеркаваць свае магчымасці да спартыўных ступеняў, маладым – каб быць крэпкім і здаровым, старым – каб запаволіць старасць і падрымліваць арганізм у добрым фізічным стане і бадзёрым духу. А здаровы і бадзёры чалавек – прыгожы, прыемны.

Удзел у прабегах – магчымасць, хай і ўмоўная, праверыць свой фізічны стан, паглядзець на сябе “збоку” і побач з іншымі, абмяняцца думкамі-меркаваннямі і проста ўбачыцца, што асабліва важна для людзей старэйшага ўзросту.

Арганізатары прабегаў -- клапатлівыя пра фізкультурнікаў. Гэта прыемна бачыць, адчуваць. Для дальніх па адлегласці фізкультурнікаў асабліва важна – начлег. Бабруйчане “Белшыны” і сустракаюць “з хлебам-соллю”, і начлег даюць, і праважаюць з прызамі, і запрашаюць прыязджаць праз год. Хіба ж можна адмовіцца?..

Дзень выдаўся сонечны! Калі ўлічыць, што тры кіламетры 5-ці і 15-кіламетровых маршрутаў фізкультурнікі беглі па гораду, то і занадта: у горадзе вецер цёплы, ён не ахалоджвае, а награвае. Таму слабейшым неабходна ўважліва “прыслухоўвацца” да свайго арганізма, каб не перагрэцца: усё ж спаборніцтвы – дзеля здароўя і сустрэч.

Сустрэчы на спаборніцтвах прыемныя. Асабліва, калі сустракаеш равесніка: 70 гадоў для большасці -- гранічны ўзрост для бегу. Гранічнасць, разумеецца, ўмоўная: у прабегах Беларусі ўдзельнічаюць сем фізкультурнікаў ва ўзросце болей 80 гадоў – бягуць тры і пяць кіламетраў. Шасцёра – мінчане, адзін з Маладзечна. Шкада, нікога з іх у Бабруйску не было: шлях надта “ізвілісты”, трэба выязджаць за дзень да прабегу. А хто далей Мінска – ехаць ажно ўвесь дзень.
Гэтая “ізвілістаць” шляху ў Бабруйск, нават з Магілёва, -- і грошай на дарогу трэба больш, і адзін дадатковы дзень, -- сказваецца на колькасці ўдзельнікаў. (Сёлета былі і дадатковыя абставіны: прабег у Гродне, а 31 мая – у “Вікторыі”)

Прыемная сустрэча – Сяргей і Елена Гурло з сынам. Кожны год бачу іх не толькі ў Асіпавічах, Жлобіне і родным Бабруйску, а і ў Жодзіне, Старых Дарогах, нядаўна бачыліся ў Капылі. Сяргей – марафонец, актыўны прапагандыст фізкультуры на “Белшыне” і ў горадзе.

Другая сустрэча – настаўнік Барыс Марцем’янаў з вучнямі. Барыс Алегавіч – настаўнік фізкультуры ў сярэдняй школе вёскі Старая Рудня Жлобінскага раёна. Два гады таму стварыў секцыю лёгкай атлетыкі і ўжо выязджае з выхаванцамі на спаборніцтвы. Разумеецца, і сам бяжыць. У Бабруйску не толькі вучні, а і ён прыз атрымаў. Першы раз аўтар заўважыў іх у Чачэрску, потым сустракаўся ў Капылі.

Настаўнік Марцем’янаў выказаў сваю пазіцыю: “У вучняў селькіх школ меньш магчымасцяў для равіцця па здольнасцях, для заняткаў спортам-фізкультураю, чым у гарадскіх. Таму нам, настаўнікам, неабходна прыкладваць значна больш намаганняў, каб сельскія дзеці не адчувалі сябе “на абочыне жыцця” – каб былі не толькі нараўне з гарадскімі, а нават і пераўзыходзілі іх. На сяле болей адчуваецца абшчыннасць жыццёвага ўкладу, таму ўвачавідкі: усе дзеці – НАШЫ ДЗЕЦІ. І кожны павінен клапаціцца, як аб сваіх. Вось і я клапачуся...”

Яшчэ адна прыемнасць у Бабруйску – прызы.
Прызы адносна сціплыя, зато – па справялівсці: узнагароджваюцца ўсе ўдзельнікі, а пераможцы і прызёры – дадаткова. Дадаткова ды – зноў жа! -- па справядлівасці: за першае, другое і трэцяе месцы -- адпаведныя.

Такія ўзнагароды – прызнанне не спартыўных дасягненняў (акрамя ў юных і маладых удзельнікаў), а перш --віншаване-і-падзяка за захаванне свайго здароўя. Свайго! Падзяка за прапаганду фізкультуры. Бо фізкультура – здароў’е, жыццё без наркотыкаў, сігарэт і віна-чарніла. А такое жыццё -- актыўная і творчая праца фізкультурніка, дасціпныя паводзіны ў калектыве і, трэба разумець, у сям’і.
Таму арганізатар прабегу, адміністрацыя камбіната “Белшына”, узнагароджвае і фізкультурныя каманды цэхаў прадпрыемства і асобных фізкультурнікаў, чыя фізкультура і прапаганда яе асабліва заметныя ў калектыве.

Сям’я Гурло (Бабруйск)
Марафон Бабруйск
Мікалай Чэча з дачкою Марынаю (Барысаў).
Марафон Бабруйск
“Жыве Беларусь!”
Марафон Бабруйск
Хоць каманда і малая, але пад Пагоняю (Салігорск).
Марафон Бабруйск
Настаўнік Б.А. Марцем’янаў з вучнямі
Марафон Бабруйск
“БелАЗ” і “БелМЗ”
Марафон Бабруйск
Пастраенне і пратакол
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Учора быў добры дождж...
Марафон Бабруйск
На дыстанцыі 15 кіламетраў...
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Старт на 5 кіламетраў...
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Фініш “5-кіламетровых” фізкультурнікаў
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Марафон Бабруйск
Віншаванне сваіх...
Марафон Бабруйск
Булка (з макам) і чай – прыз для ўсіх.
Марафон Бабруйск
Узнагарода камандзе цэха.
Марафон Бабруйск
Цэхавая каманда-пераможца
Марафон Бабруйск
Гомельчане: фота на памяць
Марафон Бабруйск
“Гомсельмаш” і “Белаз”.
Марафон Бабруйск
Настаўнік Марцем’янаў з прызам.
Марафон Бабруйск
Прыз Сяргею Гурло
Марафон Бабруйск

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 11 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������