Андрэй Караленка
БАРЫСАЎ-2011:
ПРАБЕГ, прысвечаны 70-годдзю пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ вайны
Фота на памяць з ветэранамі ВОВ як АГУЛЬНАЯ ПРАДМОВА да прабегу.
Кароткая Прадмова
Магчыма, барысаўчане папракнуць мяне за фатаграфію ў загалоўку: няма нічога адметна барысаўскага. І аніводнага барысаўчаніна на фота…
Папрок справядлічвы, бо ў Барысаве дастаткова сімвалаў, якія адпавядалі б заяўленаму прысвячэнню прабега. Мая некарэктнасць увачавідкі і з іншага погляду: амаль ва ўсіх фотарэпартажах я стаўлю ў загаловак фатаграфіі адметных у горадзе помнікаў ці будынкаў. Іншая справа, калі ў горадзе няма “эксклюзіва” – артэфакты не захаваліся часам ці ліхім часам знішчаныя. А ў Барысаве шмат чаго захавалася і не меньш створана. Я панадзеяўся на свой архіў, які дастатковы для такой мэты. Увы!.. Але падвяла мяне не памяць -- мой архіў аказаўся “маленьким бордельеро”.
Прабачце, барысаўчане і ўсе чытачы.
Калі давядзецца сустрэцца яшчэ раз у гэтым слаўным горадзе, пакажу лепей – разумней і шырэй.
Поўны фотарэпартаж – на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Отправить комментарий