Дзед Міхаль: “Век пражыў, а як адзін дзень...”

Знаёмства па фатаграфіях

1958 год, сакавік. Гэта мой дзед па бацьку КАРАЛЕНКА Міхаль Купрэяў, яму 94 гады.

Я купіў сабе дэмісезоннае паліто, таму дзеду прывёз зімняе поў-паліто, якое насіў яшчэ ў школе: для студэнта на парозе пятага курса яно было ўжо старамодным, а дзеду -- добрая вопратка. Яно яму надта спадабалася: адразу надзеў і выйшаў з хаты – як будзе на двары адчуваць і выглядаць у ёй? Як бачна на фатаграфіі, добра.

1966 год, кастрычнік. Дзеду 102 гады.

Вярнуліся з сада, селі на ганак (усходцы). Дзед кажа:

“Вот, унучак, век пражыў, а як адзін дзень: мільганула жыццё ластаўкаю...”

Дзедаў век аказаўся крыху даўжэйшым -- 105 гадоў.

Першыя ўспаміны з дзяцінства пра дзеда

У 1941 годзе дзеду Міхалю было 77 гадоў. Ён працаваў сторажам калгаснага агарода. Магчыма, быў не 1941-ы, а 1940 год.

Раніца, сонечна і цёпла, я іду з дзедам на агарод. Абавязак дзеда – праганяць з агарода курэй,
гусей і хлопцаў, якія лазяць за гуркамі і памідорамі. Сёння разумею: дзеці ёсць дзеці – лазілі, хаця ва ўсіх гаспадарках меліся агароды.

Агарод знаходзіўся за вёскаю на загуменні. Загуменне – месца і палетак за гумнамі: калісці кожная гаспадарка мела гумно, яно стаяла ў канцы пляца. Уздоўж пляцаў праходзіла загуменная дарога – для заезда на пляц і ў гумно. К таму часу гумнаў было ўжо мала – усяго шэсць.

Па другі бок вёскі, паўночны, яшчэ меньш – толькі два, палетак называўся загароддзем, а дарога – па загароддзю. Ад яе ўжо не было ўезда ў гумны – яна выходзіла на выган. На дарогу выходзіла вулачка – дарога паміж дзвума пляцамі амаль пасярэдзіне вёскі, каб не аб’язджаць у канец, бо далекавата.

Дзед хадзіў з кіёчкам. Падыйшоўшы да агарода, ён стукаў кіёчкам па жэрдцы агароджы і крычыў “у-у!” – куры і гусі, калі яны былі ў агародзе, выскоквалі і беглі на свае пляцы. Мы абыходзілі агарод кругом, -- недзе каля паўтара кіламетраў, -- і ішлі да кузні. Там было цікава!.. Але дэталі дзедавага і майго з ім старажоўства апускаю.

Радавод ад Купрэя КАРАЛЕНКІ

Прозвішча-фамілія

У вёсцы Мусічы тры сям’і-фаміліі (род) па прозвішчу КАРАЛЕНКА: Данілавы, Конанавы і Купрэявы. Паміж сабою яны не радня: гэта іх прозвішчы – па належнасці да пана Караля, якому належалі прыгонныя сяляне – бацькі Данілы, Конана і Купрэя. У Беларусі шмат прозвішч Сапега і Радзівіл, але яны паходзяць не ад княжаскіх фамілій, а ад прозвішч прыгонных сялян -- па належнасці іх да княжага роду. Як і прозвішча Юрыя Гагарына. У Расіі шмат грамадзян па прозвішчу Дэрыбас, але фамілія толькі ў нашчадкаў графа -- Дэ-Рыбас: яны змаглі захаваць, адстаяць у савецкі час правільнае яе напісанне. Мяркую, у дзяцей ужо свабоднага селяніна Купрэя павінна быць фамільнае прозвішча – Купрэвічы і Купрэйчыкі. Але...

Прозвішча Караленка (Каралёў, Каралёнак, Каралько, Караленя) магло ўтварыцца па традыцыйнай для Беларусі схеме “Каваль-Кавалёў-Кавальчук-Кавалёнак-Каваленя” -- ад імя Караль: этнічны паляк жыў сярод беларусаў, таму яго дзяцей і ўнукаў называлі каралёвымі, караленкамі і караленямі. Магчыма, бо імя Караль у палякаў было даволі распаўсюджаным. Гэтая версія пацвярджаецца і геаграфіяй прозвішча: на ўсход ад ракі Бярэзіна і ў Віцебскай вобласці сярод карэнных жыхароў не сустракаецца Караленкаў і Караленяў. У Магілёўскай і Гомельскай абласцях яны ёсць, але гэта нашчадкі мігрантаў з заходніх абласцей Беларусі і Ўкраіны. Пра Расію вясці размову і сэнсу няма: усе тамашнія Караленкі – мігранты, а іх прозвішчы знявечаныя -- Короленко.

У Расіі яшчэ ў пачатку 20-га стагоддзя ў некаторых вёсках ва ўсіх сялян была аднолькавая фамілія – па імені або па фаміліі памешчыка. Паміж сабою яны называліся па вулічнаму прозвішчу – Кузнецов, Бондарев, Концевой, Подгорный, Хромой, Долгій, Седой. Да стварэння саўгасаў і калгасаў гэтая акалічнасць не перашкаджала сялянам вясці сваю гаспадарку. А ў саўгасе-калгасе ўзніклі складанасці з вядзеннем рахункаў. Таму арганізатары калгасаў пераіменавалі калгаснікаў -- кожнаму прысвоілі фамілію па асноўнаму занятку, вулічнаму прозвішчу або па яго жаданню. Але пашпартоў калгаснікам не выдалі, -- каб не збеглі з калгасаў! – і ў царкоўных і сельсавецкіх кнігах фамілій не памянялі... Яшчэ і сёння тая самадзейнасць арганізатараў калгасаў рэхам адгукваецца некаторым нашчадкам Бондаравых і Падгорных, якія пры жыцці не здагадаліся ідэнтыфікаваць сябе з былымі Апраксінымі, Гагарынымі, Дэрыбасамі і Шэрэметамі.

Даследаванне паходжання прозвішч-фамілій – цікава! Магчыма, пагутарым пра гэта крыху пазней. І пра бытавыя і юрыдычныя кур’ёзы з прозвішчамі-фаміліямі: яны не толькі цікавыя, але і павучальныя.

Дзеці

У Купрэя Караленкі было тры сыны і тры дачкі.

Пасля адмены прыгоннага права Купрэй, ажаніўшыся, атрымаў ад пана надзел зямлі і дапамогу ў пабудове хаты. Дзед Міхаль казаў, што да адмены прыгоннага права яго бацькі жылі вельмі бедна: хлеб пяклі з высяўкі, не прасейваючы, нават падмешвалі мякіну. Таму цара Аляксандара Другога яны называлі Асвабадзіцелем. Дзед – таксама.

Старэйшы сын Міхаль даслужыўся у арміі да унтэр-афіцэра і застаўся на два гады звыш тэрміну, каб, ажаніўшыся, купіць зямлю і пабудаваць хату. Ён ажаніўся на ВАСІЛЕВІЧ Настусі Васілёвай з вёскі Сцяпкоў, недалёка ад Грэска.

Сярэдні сын Кузьма жыў у нашай вёсцы, у яго былі сыны Кузьма і Аляксандар. Ведаю іх і іх дзяцей і ўнукаў, бачыў некалькі праўнукаў і аднаго пра-праўнука.

Малодшага сына звалі Аляксеем, у яго былі дзве дачкі. Ведаю толькі адну яго ўнучку і аднаго праўнука.

Старэйшая дачка Вера выйшла замуж у сваю вёску. У яе былі дзве дачкі: Алюта выйшла замуж у Грэск, а Волька -- у Мусічы, за Аляксея Караленку з роду Ніканавых.

Сярэдняя Дачка выйшла замуж у вёску Дзюдзеў: у яе былі сыны Андрэй, Мікалай, Ігнат, Цімох і дачка Ўльяна. З Аняю, дачкою Ігната, вучыўся ў школе.

Малодшая Дачка выйшла замуж у вёску Бранаў: у яе быў сын Якаў і дачка Домна. Калі ездзіў з дзедам касіць сена на балота за Бранаў, заходзілі да іх.

Унукі (па Міхалю)

Старэшы сын Міхаля-і-Настусі Міхаль загінуў у студзені 1940 года на “Лініі Маннергейма”. Праз некалькі дзён ад цяжкага гора адыйшла яго мама. Ёй было 63 гады.

Сярэдні сын Павел, мой бацька, пайшоў на вайну ў панядзелак, 23 чэрвеня 1941 года. Першым і адзіным з вёскі. Астатнія – праз два дні. Першым – хаця не ўмеў страляць, бо па сямейнаму стану не служыў у арміі, а толькі прайшоў месячныя зборы для азнаямлення з уставамі і вінтоўкаю і прыняцця прысягі.

Болей сутак навабрацы прасядзелі ў Грэску каля райваенкамата – пад плотам і ў парку, а адвячоркам 24 чэрвеня іх адвезлі на машыне ў Мінск. Ва Ўруччы абмундзіравалі, выдалі вінтоўкі, па дзве абоймы патронаў (10 штук), “катомку” і адну фляжку на дваіх.

27 чэрвеня паміж станцыямі Калодзішчы і Смалявічы батальён амаль безаружных чырвонаармейцаў быў акружаны немцамі: плен. Спачатку палонныя былі ў лагеры каля Мінска, потым іх павезлі на машынах у Слуцк. Але ў Слуцку іх ужо не маглі ўціснуць на тэрыторыю рынка, ператвораную ў канцлагер, – пленных адвезлі ў Баранавічы.

Пасля Приказа № 270 от 16 августа 1941 года савецкая авіяцыя зрабіла два налёты на лагер ваеннапалонных у Баранавічах – выконвала функцыю растрэльнай каманы НКВД. У час першай бамбёжкі каля поўсотні чырвонаармейцаў уцяклі з лагера. Каго немцы не злавілі, тыя вярнуліся дамоў. Сярод іх былі бацькавы таварышы з Грэска і Сцяпкова. Другая бамбардыроўка лагера прымусіла немцаў перавезці палову ваеннапалонных ў “лагер пад Варшаваю”: Масква паклапацілася, каб чырвонаармейцы, преданные Москвой, і таму названыя ею предателями, аказаліся ў Асвенцыме. Мой бацька быў з імі…

Малодшы сын Хведар скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча ў 1936 годзе. Загінуў 8 кастрычніка 1944 года пад горадам Огрэ(Ogre), Латвія. Пра яго баявы шлях будзе асобны артыкул.

Дачка Параска выйшла замуж за Васіля Капцэвіча. У іх было два сыны і дзве дачкі.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
11 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������