Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 6

Андрэй КАРАЛЕНКА
RV.FotoM2_.500_5.jpg
IMG_8975.RV_.1_7.jpg
(Частка 6:ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава. Заканчэнне.)

Якая ПРАЎДА -- якія ЗЛАЧЫНСТВЫ? -- утоены ў “жыццёвых сюжэтах” пра сям’ю Мірона МАШЭРЫ ў перыяд з 1928 года да 21 чэрвеня 1941-га?
Якая ПРАЎДА, -- якія злачынствы Пятра МАШЭРАВА? -- прыкрытыя “фигурою умолчания” пра 21-е і 22 чэрвеня 1941 года?

IMG_9966.M.63.jpgТайн у Машэрава многа.
Калі казаць дакладна -- незлічона…

ТАЙНЫ Пятра МАШЭРАВА:
канцэптуальны погляд

ПЕРШАЯ тайна – не Пятра Машэрава асабіста, а СЯМ’і Мірона і Дар’і МАШЭРА.
Але і пры такой агаворцы выказвацца, якую з сямейных тайн лічыць Першай, складана: з-за адсутнасці дакладных звестак і неверагоднай(!) блытаніны ў аповедах і храналогіі немагчыма меркаваць пра рэальную важнасць тайн. Ды амаль кожная тайна -- як “матрёшка”.
Таму Першай тайнай (сямейнай), па важнасці і храналогіі, можна назваць “строительство нового дома”: тайн-хлусні ў аповедах біёграфаў – “поўная хата”, ад падмурка да даха.

АПОШНЯЯ тайна Пятра Машэрава вядомая дакладна -- гэта прычыны і матывы аўтамабільнай аварыі і яго гібелі 4 кастрычніка 1980 года.
Менавіта так: ПРЫЧЫНЫ аўтамабільнай АВАРЫІ (фізічныя) і МАТЫВЫ САМАЗАБОЙСТВА Машэрава -- фактычна ДЗВЕ ТАЙНЫ ў адной, як “сіямскія блізняты” у калысцы.
Яна -- апошняя па храналогіі тайна Машэрава асабіста. Але не апошняя ўвогуле. Ды пра яе казаць “сабіста Машэрава” будзе ўмоўна: гэта -- тайна Власти Партизанской Банды ў БССР, якую ён увасабляў і ўзначальваў.

У ПЕРЕСТРОЙКУ стала магчыма бачыць дакументы і свабодна гаварыць пра злачынствы партызан, пра самадурства і грубасць далікатнейшага і образованнейшего вождзя Машэрава, без помпы і фанфар глядзець на яго супер-свінафермы і жывёлагадоўчыя супер-комплексы: ПРЫМІТЫВІЗМ, дурната-з-дурнот і дэманстрацыя-паказуха -- некалькі штрыхоў-дэталяў рэальнага, ІСЦІННАГА “кургана славы” Машэрава.

Вадзіцеля Пуставіта Мікалая Мітрафанавіча, парушэнне правілаў дарожнага руху якім, па афіцыйнай версіі, стала прычынаю аварыі і гібелі Машэрава П.М., Зайцева Е.Ф. і Чеснокова В.Ф., вызвалілі з турмы.
Рэальнасць: прысудзілі да 15 гадоў(!) зняволення, а “адсядзеў” усяго два і два з паловаю “на хіміі”, што раўназначна прызнанню: Пуставіт не віноўны. Або віноўны зусім інакш.
А хто віноўны -- ХТО і ШТО парушыў?
Аўтамабільная аварыя -- здарэнне фізічнае і “рукатворнае”: ШТО адбылося 4 кастрычніка 1980 года на скрыжаванні каля вёскі Пліса, калі віноўны -- і пакараны за віну! -- вінаваты “умоўна”?

Гібель Машэрава ў абсурднай-і-неверагоднай, -- з непрафесійнага і павярхоўнага погляду! – аўтамабільнай аварыі справакавала лавіну слухаў ад “Радыё-абс” і адпаведных міфаў ад яго сям’і, абслугі Власти Партизанской Банды і прымітываў-балбесаў узроўня машэраўскіх акадэмікаў.

Адначасова ўсіліўся звон пра ГЕРАІЗМ легендарнага партызанскага камандзіра і
ГЕНІЯЛЬНАСЦЬ партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, яго звыш-адукаванасць і звыш-інтэлігентнасць.
Звыш-прымітыўны і звыш-абсурдны -- без меры абсурду! -- ЗВОН нечакана для аўтараў стаў “праяўляцца” як КАМУФЛЯЖ на прымітывізме(!) і ўтояных злачынствах(!!!) вождзя, пра якія “крэмлёўскі трыумвірат” выказаўся публічна і канкрэтна ўвогуле(!): НИЧТОЖЕСТВО і МАРОДЁР.
Але без дэталяў. Пазіцыя зразумелая.

На працягу чатырох гадоў Крэмль моўчкі, -- але выразна і паслядоўна! -- пацвярджаў гэтыя характарыстыкі, а 26 чэрвеня 1978 года публічна і торжественно(!) ўляпіў яшчэ дзве аплявухі на ўзроўні НИЧТОЖЕСТВО -- “размазаў і расцёр” легендарнага партызанскага камандзіра і геніяльнага вождзя.
А Герой Машэраў пакланіўся ў пояс…

Аднак званарам ад Власти Партизанской Банды не ўдалося сцерці з памяці людзей і заглушыць ТРЭСК публічных АПЛЯВУХ, атрыманых Машэравым ад “крэмлёўскага трыумвірата”.
Горш, прымітыўныя і нахабныя званары з хеўры-банды Машэрава не заўважалі, што іх звон адгукваецца рэхам смеху і здзіўлення, -- на той час аудыторыя была яшчэ адукаванаю! -- і працягвалі настойліва гарлапаніць: ГЕРОЙ, РЭФАРМАТАР, “образованнейшый руководитель”…

Пасля з’яўлення ў 1992-м і 1993 годзе аповесцяў “Пётр Машеров” Владимира Якутова і Славомира Антоновича (паслядоўна), у якіх абсурднейшая хлусня на хлусні едзе і абсурднейшай хлуснёю паганяе, а “нестыкоўкі” і супярэчнасці такія, быццам аўтары спецыяльна дэманструюць сваё нахабства, невуцтва і прымітывізм, стала ўвачавідкі:
Герой Савецкага Саюза МАШЭРАЎ П.М. -- абсурдная і абсалютная ЛЕГЕНДА.
І ЗЛАЧЫННАЯ -- “по умолчанию”.

На базе гэтых аповясцяў пачаўся новы перыяд пустазвону-махінацый. А дакладна -- працяг ЗЛАЧЫННАЙ ХЛУСНІ.
Але, мяркую, менавіта відавочнасць цынічнай і нахабнай хлусні біёграфаў, -- праз яе бачныі контуры злачынстваў Машэрава і яго крывавых пакравіцеляў, -- вызвала неабходнасць абнавіць камуфляж легендарнага партызанскага камандзіра і падправіць імідж геніяльнага дзяржаўнага дзеяча: газеты сталі рэгулярна друкаваць інтэрв’ю-успаміны ўдавы Машэрава Паліны Андрэяўны Машэравай(Галанавай). (Журналісты называлі яе “женой Машерова П.М.”)

Прымітывізм і нахабства яе хлусні, супярэчлівасць-блытаніна, элементарнае неразуменне, што ёсць што, ашаламляюць -- гэта АЎТАпартрэт “жены Машерова П.М.”, геніяльнага вождзя Беларусі. Увы…
Журналісткі восхищались яе эрудыцыяй!..
Рэдактары “не заўважалі” хлупства і хлусні -- падпісвалі ў друк такое “абышто”, ад якога павінна быць сорамна нават школьніку. Хітрылі ці “лізалі”?..

Што тычыцца ўспамінаў журналістаў, партызан, старшынь калгасаў і начальнікаў
болей высокага рангу, то і ў іх такая “ахінея” -- быццам аўтары “заблудидись в двух соснах”, якія растуць па розныя бакі дарогі: дурната цынічная.
Ды яна -- на ўзроўні “ЯВЛЕНИЕ Петра Машерова народу”: абсурд увачавідкі. Але аўтары і гэтага не заўважалі -- баялі байкі, “пудрили мозги” людзям, сабе і НАШЫМ дзецям.

Мабыць, для нейтралізацыі абсурду, -- ці ў дадатак?!? -- сястра Пятра Машэрава, Ольга Мироновна Пронько (Машерова), выдала биографическую повесть “Семья Машеровых” з презентацыяй яе як “истины из первых уст”. Іс-ці-ны!..
ІСЦІНА ад сям’і Машэравых аказалася падобнаю на прызнанні поручика Ржевского...

Прышлося зваць на дапамогу генерала КГБ Нордмана Э.Б.: у маладосці ён быў сакратаром камсамольскай арганізацыі гэтай структуры ў БССР.
ШТО звязвала Машэрава з Нордманам -- толькі паралельная “горячая комсомольская молодость” у Заходняй Беларусі і выкананне “поставок рабочей силы и продовольствия” па разнарадках НКВД-МГБ?
Калі і толькі, то колькі ж вёсак-хутароў “горячие комсомольцы” вычысцілі ад ЛЮДЗЕЙ -- колькі СЯМЕЙ яны ліквідавалі і выслалі на лесапавалы і руднікі ГУЛАГа?..
Колькі НЕкамсамольцаў загналі ў шахты Данбаса, Кузбаса, Казахстана, Нарыльска...

Машэраў, стаўшы першым сакратаром ЦК КПБ, прыклаў шмат намаганняў, каб вярнуць Нордмана ў Мінск, але перахітрыць Андропава не ўдалося.
ДЗЕЛЯ ЧАГО Машэраву патрэбен быў у Беларусі менавіта Нордман -- чаму не задавальнялі Петров В.І. і Нікулкін Я.П.? (Петров В.І. -- сват Машэрава.)
Не варта задумвацца: генерал КГБ Нордман напісаў успаміны не дзеля таго, каб паведаць нейкую “тайную праўду”, а каб накрыць яе яшчэ адным слоем камуфляжа -- каб мы і не здагадваліся, што яна ўвогуле існуе.

ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА ў неверагоднай аварыі, -- яна не магла быць натуральнаю, таму і неверагодная, -- справакавала лавіну абсурднейшай хлусні ад прыслугі Власти Партизанской Банды і ўмацавала падмурак яго “кургана славы” у вачах “простого народа” і савецкай інтэлігенцыі. Гэта -- галоўнае!
Менавіта дзеля ўмацавання падмурка свайго “кургана славы” ён і рашыўся на САМАЗАБОЙСТВА: пасля першай публічнай аплявухі ад члена Палітбюро ЦК КПСС сталінскага наркома генерал-палкоўніка Усцінава Д.Ф. Машэрава зноў адолеў СТРАХ перад выкрыццём яго злачынстваў.
САМАЗАБОЙСТВА -- Апошняя тайна Пятра МАШЭРАВА.

Сёння, калі Архіў крыху пры-адкрылі, стала ўвачавідкі: Машэраў спадзяваўся, што яго “трагическая гибель” стане “veto” пры спробе даследавання яго ваенных злачынстваў.
“Veto” было, ёсць і застанецца, але па іншай прычыне: злачынствы Машэрава -- гэта злачынствы НКВД: “Золотую Звезду” Героя Савецкага Саюза Машэраў атрымаў ад Лаурэнція Паўлавіча БЕРЫЯ… праз БШПР і тав. Панамарэнку.

Паміж Першай і Апошняй тайнамі Пятра Машэрава – незлічона тайн.
ВАЕННЫЯ ТАЙНЫ -- на асобным месцы: за імі -- злачынствы і злачынныя шляхі для іх здзяйснення, для ўтойвання і прыкрыцця абставін, пры якіх злачынствы ўчыняліся.

Тайны -- “фигуры умолчания” на злачынствах: злачынстваў “не было”. Не толькі “не было”, а ПРЕДАТЕЛЬСТВО Машэрава і яго паслядоўныя злачынствы грунтоўна замаскіраваныя -- заменены хлуснёй-легендамі, накрытыя гераічным камуфляжам: “побег из вагона от прусской границы”, “арганізатар падполля”, “создал первый партизанский отряд” -- легендарны партызанскі камандзір Пётр Машэраў.
І Герой Савецкага Саюза -- па легенде: легендарны герой-партызан Герой Савецкага Саюза Машэраў.

ЗЛАЧЫНСТВЫ Пятра Машэрава замаскіраваны старанна, але прымітыўна і звыш нахабна: навалены кучы такой “чуши собачьей”, што барон Мюнхгаўзен варочаецца ў магіле ад злосці-завісці. Ды ўся чушь-галімацья -- з патрыятычным(!!!) пустазвонам.
“Чырвоны пустазвон” -- метад ВКП(б)-КПСС па абалваньванню людзей, адзін з напрамкаў ідэалагічнай палітыкі партыі.

У папярэдніх частках я спаслаўся на копіі дакументаў (і паказаў адзін з іх): легенды прагераізм Пятра Машэрава не проста “шыты белымі ніткамі” –
з кожнага шва, з кожнага сцяжка яго камуфляжнага касцюма легендарнага героя-партызана Героя Савецкага Саюза сачыцца кроў арганізатараў падполля і партызанскіх атрадаў, кроў патрыётаў і нявінных ахвяр злачынных авантур людаедаў НКВД-ВКП(б) і палачоў беларускага народа Панамарэнкі П.К., Берыя Л.П. і Цанавы Л.Ф.

Тайн у Машэрава многа.
Частку разгаданых тайн я паказаў -- назваў злачынствы, пасады некаторых злачынцаў і саудзельнікаў у злачынствах. (Канкрэтныя імёны -- у дакументах.) І акрэсліў пытанні для роздуму і пошуку праўды.
УСЯ ПРАЎДА недаступная: яна – на Плошчадзі Лубянка, у Гістарычным і іншых архівах Расіі. Ні мне, ні нават маім унукам яе не пакажуць.

ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава: погляд
004.M.63.jpg Далей будуць разгледжаныя ўсяго некалькі ваенных тайн Машэрава -- самыя значныя, “базавыя”, акрэсленыя як паслядоўна-выніковыя: болей не дазваляе фармат артыкула.

ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава па абсурднасці і цынізму выдзяляецца нават сярод усёй неверагоднай і абсурднай хлусні: у савецкай журналістыцы і гісторыяграфіі няма адказу на самае звычайнае і нармальнае з любога погляду, “штатнае”, пытанне:
ДЗЕ БЫЎ 22 чэрвеня 1941 года Герой Савецкага Саюза МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч?

Калі хто не зразумеў важнасці адказу на пытанне і абсурда ў адсутнасці яго, прачытайце, калі ласка, яшчэ раз, але болей уважліва і ўдумліва.

У гэтых заметках я ўжо пісаў, але паўтараю: у дакументальных і біяграфічнай аповесцях, ва ўспамінах і ва УСІХ афіцыйных дакументах Машэрава на даце “22 чэрвеня 1941 года” -- абсалютная(!!!) “фигура умолчания”: ніхто, ні сам Машэраў, ні біёграфы, ні афіцыйныя дакументалісты не называюць яе -- быццам не было ВЕКАПОМНАГА ДНЯ.
Ніхто не ўпамінае ДАТУ нават мімаходзь, хаця яна -- рубежная, лёсавызначальная для краіны і кожнай савецкай сям’і. І для УСЯГО СВЕТУ.
А для Героя Савецкага Саюза Машэрава П.М. і яго сям’і -- ЗНАКАВАЯ.(!)

ЧАМУ “не было” 22 чэрвеня 1941года -- якая ВАЕННАЯ ТАЙНА скрыта за “фигурою умолчания”, калі нават упамінаць ДАТУ -- нават упамінаць!!! -- небяспечна для тайны?

Таму тайну “22 июня”, -- ад ключавога пытання на русском языке, -- я называю ГАЛОЎНАЙ Ваеннай тайнай Пятра Машэрава.

Яна -- ГАЛОЎНАЯ, бо падзеі да яе і пасля, скрытыя пад “фигурами умолчания”, маюць “родавую сувязь” па гістарычных “ступенях” сям’і і краіны: 1928 год, 1931год, 1935 год, 1937 год, 1938 год, 1939 год і 1940 год -- ад замужаства старэйшай дачкі Матрёны і арганізацыі калгаса да ліквідацыі вёскі Шыркі, назначэння Паўла дырэктарам Клясціцкай сярэдняй школы, выдзялення Пятру “двухкомнатной квартиры в Россонах”, “стояло пианино” і іншымі.
А пазней -- з абсурдным (па апісанню Ольгі) “отъездом в эвакуацию” “3 июля” 1941 года сясцёр і нявесткі Ніны.

У гэты перыяд, з 1928-га па 1940-ы год уключна, у сям’і Машэравых адбыліся ашаламляльныя па супярэчлівасці адна другой і рэальнасці(часу) падзеі:
стварэнне калгаса ў маленькай вёсцы Шыркі і ўступленне ў калгас Мірона МАШЭРЫ,
арышт бацькі Мірона Васільявіча МАШЭРЫ як “ворага народа” і паслядоўна --
неверагодныя(!!!) кар’еры сыноў “ворага народа”, Паўла і Пятра МашэраВЫХ.
І дачкі Ольгі МашэраВАЙ: у 1938 годзе дачку “ворага народа” “приняли в члены Ленинского комсомола”. Ды приняли так, быццам узялі на рукі і прынеслі ў Ленинский комсомол.

Яна -- ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава, хаця Другая з ваенных тайн -- паслядоўная ад папярэдняй падзеі-тайны, маючай непасрэднае дачыненне да вайны.
Але не ваенная: Першая прыкрывае Другую, ГАЛОЎНУЮ, таму з яе ўмоўна пачынаецца адлік ваенных тайн.

Яна -- ГАЛОЎНАЯ: трэба разумець так: пад “фигурою умолчания” на даце “22 июня” -- ВАЕННАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Пятра Машэрава.

Яна -- ГАЛОЎНАЯ “нітачка”, пацягнуўшы за якую можна разматаць амаль увесь клубок злачынстваў Пятра Машэрава, прыкрытых цынічным награмаджэннем прымітыўнай і абсурднай легендарнай хлусні-міфалогіі ў разліку “на дурака” і “homo sovieticus”.
Таму РАЗГЛЯДЗІМ ПАДРАБЯЗНА ўсю хлусню пра 22 чэрвеня 1941 года, бо яна прыкрывае і паслядоўныя ваенныя злачынствы Машэрава.

IMG_0012.M631.jpg22 июня было толькі ў 1941 годзе.
Папярэдняя інфармацыя для роздуму.
(Дадаткова да хлусні, паказанай раней.)

Кароткія выпіскі з двух афіцыйных дакументаў, напісаных і падпісаных Машэравым П.М. асабіста: чытач папярэдне можа ўявіць, якая цынічная і ЗЛАЧЫННАЯ хлусня ў асабістых дакументах Машэрава, што захоўваюцца ў даступным Архіве. (А што ў не даступным?)
Гэтая інфармацыя спатрэбіцца як прадмова і далей -- пры аналізе астатніх ваенных тайн Машэрава.

1.
“Личный листок по учету кадров
17. В армии не был
Личная подпись (Подпіс)
Подпись тов. Машерова заверяю
Должность Нач.штаба бр. к-н Дорменёв (Подпись)
15 марта 1943 г.”

Абсурдная(!) фармулёўка “В армии не был” -- у афіцыйным дакуменце 1943 года!..
Хто са спецыялістаў па Вялікай Айчыннай вайне ведае хаця б што падобнае? Калі ўлічыць, што Машэраву 25 гадоў, то нават камент "уявіць немагчыма" -- быццам ні пра што: "мала ці што здаралася".
У СССР "здарыцца" такое не магло: той, па чыёй віне "здаралася", -- нават калі і здаралася! -- атрымліваў 10 гадоў "у клетачку".
Але галоўнае тут -- ХЛУСНЯ, фальсіфікацыя “праўда факта”.(!)

Маладая аудыторыя Інтэрнета, магчыма, не разумее майго “шматкроп’я” і клічнікаў(!), таму тлумачу: такая фальсіфікацыя рэальнасці называецца “укрывательством дважды предателя”.

2.
“Личный листок по учету кадров
27. Военная служба: в Красной Армии не служил
3 апреля 1948 года”
Подпіс. Пячатка.
No comments.

Якое ВАЕННАЕ ЗЛАЧЫНСТВА Машэрава скрыта пад хлуснёй “в Красной Армии не служил”?
Бо, паўтараю, “не служить” не мог -- СЛУЖЫЎ… (!!!)

Адзначу як лакальны P. S.:
Асоблівая далікатнасць СЁНЕШНЯЙ хлусні і фальсіфікацый у тым, што ў нашым заканадаўстве адсутнічае тэрмін даўнасці для ваенных злачынстваў перыяда Вялікай Айчыннай вайны.

001.Пронь.131.jpgОльга Миронована Пронько “СЕМЬЯ МАШЕРОВЫХ . Биографическая повесть”
Гродненская типография, 2000

Хлусню сястры Машэрава П.М. можна -- і неабходна! -- разумець толькі ў тым, што яна мае права НЕ АПАВЯДАЦЬ ПРА ЗЛАЧЫНСТВЫ свайго брата і іншай радні і сваякоў.

Але ваенныя злачынствы “прывязаныя” да дэталяў рэальнасці. Таму яна ўтойвае дэталі -- усю рэальнасць пераварочвае “нагамі ўверх”: у яе аповедах -- абсалютная хлусня і фальсіфікацыі.

Каб не ўпамінаць дату “22 июня”, сямейны біёграф Ольга не упамінае і дату “21 июня”, хаця ў гэты дзень адбыўся ВЫПУСКНЫ ВЕЧАР у Расонскай сярэдняй школе. А яе брат, “учитель-талант” Пётр Машэраў, быў кіраўніком выпускнога класа.

ЧАМУ ён не прысутнічаў на важнай для дзяцей і яго асабіста падзеі – ДЗЕ знаходзіўся,
чым быў заняты настаўнік Машэраў?
ЧАМУ не прысутнічаў на ўручэнні атэстатаў выпускнікам Клясціцкай сярэдняй школы яе дырэктар Павел Машэраў?

А “заўтра была вайна”…
“Из репродукторов вся страна услышала страшное слово -- ВОЙНА”.
Без даты і часу, без выступлення Молатава В.М., без іншых характэрных прызнакаў дня 22 чэрвеня.
І Павел з Пятром нечакана-негадана аказваюцца у “двухкомнатной квартире” у Расонах.(!!!)
ЯК яны аказаліся ў Расонах, калі УЧОРА іх не было? Чаму, адкуль і дзеля чаго з’явіліся?

Далей Ольга апавядае, што было ў дзень “ВОЙНА”:
“Павлушу и Петра вызвали в военкомат”.

У ТОЙ ДЗЕНЬ, калі “прокричали репродукторы беду”, г. з. 22 чэрвеня, нікога нікуды не вызывалі -- толькі партыйных і адміністрацыйных кіраўнікоў: УКАЗ аб мабілізаціі будзе падпісаны(!) у другой палове дня.
А ў раённых ваенкаматах пачнуць выпісваць і разносіць ПАВЕСТКІ ноччу і ў наступныя дні: першы дзень мабілізацыі -- 23 чэрвеня.
ШТО прыкрыла біёграф Ольга нахабнай хлуснёй пра 22 июня?

Вайна: кожны дарослы чалавек у Савецкім Саюзе “запомнил час, когда узнал о ней”: 22 чэрвеня ў 10 гадзін з выступлення Молатава.
Запомнілі ўсе -- акрамя братоў і сясцёр Машэравых. Унікальная сям’я!..
“Что-то с памятью моей стало…”

Далей:
“Петра оставили в Россонах в истребительном батальоне, а он просился на фронт…”
Дэталь: “Пастанова СНК СССР об стварэнні “истребительных батальонов” прынята 24 чэрвеня.
Дэталь: “Истребительные батальоны” камплектаваліся людзьмі, НЕпрыгоднымі для вайсковай службы, г. з. для ўдзелу ў ваенных аперацыях.
Дэталь: Пятру не было неабходнасці “проситься на фронт”: у “Мобилизационном предписании” у яго ваенным білеце напісана, калі і куды явіцца ў час “М”.

Пра брата Паўла:
“Павлушу забрали в действующую армию, но прежде, чем отправить на фронт, его послали в Смоленск на четырёхмесячные курсы политруков”.
Калі “Павлушу забрали в действующую армию” і “послали в Смоленск”, то чаму ён да “3 июля” уключна быў у Расонах?
А “3 июля” Павел і сёстры з яго жонкаю Нінаю, “отъезжавшие в эвакуацию”, выйшлі за Расоны на дарогу(!) і селі в “военную грузовую машину” з адступаючымі чырвонаармейцамі. І паехалі… у Віцебск.
No comments.
3 ліпеня ў Расонах не магло быць адступаючых чырвонаармейцаў... А на машынах -- і падаўна: было наадварот -- чырвонаармейцы, -- АРМІЯ! -- рухалася к фронту, к рубяжу, дзе ішоў бой.

Сестра Ольга так ЗАВРАЛАСЬ, што не заўважыла, што яе хлусня -- смяротныя прыгаворы братам Паўлу і Пятру: яны дэзертыры.(!!!)

Як бачна, “истина из первых уст” Ольгі Пронько (Машэравай) -- ХЛУСНЯ АБСУРДНАЯ, у якой няма нават і кроплі праўды.
Ды ў хлусні УСЁ ПЕРАВЁРНУТА і пераблытана так, што аўтар сама не разумее, ШТО яна піша.
І далей у аповесці такая ж нахабная “чушь собачья”:
ЯКОЕ ЗЛАЧЫНСТВА прыкрыта ўблюдачным камуфляжам -- адсутнасцю даты “22 июня”?

002.Якут.131.jpgВладимир Якутов “Петр МАШЕРОВ. Художественно-документальная повесть”, Минск, МП “Русь Белая”, 1992

Даю ўсяго чатыры кароткія цытаты: абставіны і дзеянні Машэрава, маючыя непасрэднае дачыненне да 22 чэрвеня.
“Машеров, видя суету и неразбериху в Россонах, побежал в райком комсомола, но там толком никто ничего не знал. Такую же картину он застал и в исполкоме райсовета. Лишь военком действовал более-менее соответственно обстановке. Он спокойно собирал и регистрировал военнообязанных и давал им сразу направления в воинские части. Но через некоторое время люди возвращались обратно и угрюмо сообщали:
-- Нас нигде не принимают, отмахиваются, -- и, вздыхая, добавляли: -- Ни в Боровухе, ни в Полоцке мы не нужны…”

No comments.

Абсурдней немагчыма?..
”-- Создадим свой истребительный батальон и будем сражаться против гитлеровцев, -- сказал Машеров. -- Я думаю, что выразил мнение многих…
Его горячо поддержали комсомольцы и молодежь всего района. В считаные часы в батальон записалось несколько сот человек добровольцев…”

No comments.

“…невооруженному истребительному батальону пришлось отступать на восток.
…но танковые части фашистов опередили их. Отборный, натренированный и вооруженный до зубов полк гитлеровцев , окружив безоружных россонских добровольцев, повел интенсивный огонь. Десятки были убиты и ранены, остальных захватили в плен…
Попал в плен и Машеров”.

Чамусці ў “истребительным батальоне”, створаным Машэравым, не было камандзіра.(!)
Болей -- no comments.

Але і гэта яшчэ не вяршыня абсурду.
Уражанне такое, што ў аўтара нехапіла фантазіі на абсурд, таму, каб самаму не мучыцца, ён спасылаецца на нейкага Разитдина Инсафутдинова, якога прадстаўляе як быўшага камісара атрадаў імя Сергея і імя Г.І. Катоўскага: камісар у сваіх “успамінах” апавядае пра мытарствы истребительного батальона і “побег с поезда” Машэрава.
“На защитного цвета гимнастерке Машерова схватившие его фашисты увидели пуговицы со звёздочками.
“Комиссар” -- определил один из гитлеровцев.
Машеров был брошен за колючую проволоку на пустыре в Пустошке…”

No comments.

АБСУРД на АБСУРДЗЕ -- пра подзвігі будучага легендарнага Героя Савецкага Саюза і геніяльнага вождзя…

Што тычыцца дэталяў, то іх не пералічыць. Акрэслю чатыры, з рознымі “адценнямі”.
Першая -- пытанне: адкуль “защитного цвета гимнастерка” на Машэраве, калі ў Расонах не было вайсковай базы -- толькі раённы ваенкамат?

Другая: “истребительный батальон” -- самадзейнасць, як пазней у СССР былі “дружыны”: “бойцы истребительного батальона” -- у цывільным адзенні. Акрамя камандзіра: камандзір (адпаведна пастанове СНК СССР) -- не ніжэй намесніка начальніка аддзела НКВД раёна, ва ўніформе НКВД.

Трэцяя: камісараў, супрацоўнікаў НКВД і цывільных грамадзян са зброей у 1941 годзе немцы растрэльвалі на месцы: такі быў загад камандавання Вермахта.
Быў бы Машэраў камісарам “истребительного батальона”, “на пустыре в Пустошке” застаўся б яго труп.

Чацвёртая -- пытанне: адкуль Разитдин Инсафутдинов ведае, што і як было ў чэрвені-ліпені пад Невелем, калі яго самога не было ні ў “истребительном батальоне”, ні ў “товарном вагоне”? (У той час ён ехаў з Казані на фронт.)

Увачавідкі: у частцы художественно-документальной повести Владзіміра Якутова, дзе апавядаецца пра 22 июня 1941 года, -- хлусня абсурдная.
ЯКОЕ ЗЛАЧЫНСТВА Машэрава прыкрыта цынічным художественным абсурдам?

У аповесці шмат “сямейных” фатаграфій Машэравых, што адназначна: прадстаўнік сям’і быў кансультантам аўтара, напісанае ўзгоднена з ім, а рукапіс аповесці прачытаны і завізіраваны.
Болей -- no comments.

RV.01.Ант.01.133.jpgRV.01.Ант.02.133.jpgIMG_9072.А3.133.jpg У галоўнага біёграфа Машэрава
Славаміра Антановіча ажно тры выданні
аповесці “Петр Машеров”,
таму можна бачыць, як мяняліся
ХЛУСНЯ і ХІТРАСЦІ
пра “22 июня”
па часу выдання.

RV.01.Ант.01.131.jpgСлавомир Антонович “ПЕТР МАШЕРОВ.
Документальная повесть”
Минск, МП “Веснік”, 1993

“Как ни надеялся Петр, а в военное училище отправить его не успели. В начале июля 1941 года Россоны были оккупированы фашистами…”

ТАК пачынаецца вайна ў Антановіча-і-Машэрава: усяго 21 слова, а “чуши собачьей” і неверагоднай блытаніны-з-мешанінаю не пералічыць.
І аніводнай канкрэтнай(!) дэталі, хаця дэталі таго дня -- галоўныя яго характарыстыкі.
21 слова: УСЁ -- ХЛУСНЯ.

ТАКАЯ дакументальнасць у галоўнага біёграфа геніяльнага вождзя.
(Адпаведна энцыклапедычным выданням, ёёску Расоны немцы занялі не “в начале июля”, а якраз у сярэдзіне -- 15-га.)

“Петр Машеров был зачислен в истребительный батальон, в который попал с летних военных сборов…”
Калі сказаць, што тут хлусня абсурдная-з-абсурдных, то і такая характарыстыка будзе надта далікатнаю, хаця, магчыма, не ўсім зразумелаю з-за награмаджэння афіцыйнай хлусні пра 22 чэрвеня 1941 года. (Падрабязна патлумачу далей.)

“Третьего июля он слушает речь Сталина. Потрясённый, идёт к военкому проситься на фронт. Ему отказывают…”
Два непоўныя радкі ў дакументальнай(!) аповесці, а хлусня і блытаніна-з-мешанінаю такія, што знаёмая з дзяцінства характарыстыка “у агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька” -- на ўзроўні пахвалы. І нават калі назваць “чушью собачьей” -- быццам ні пра што.

RV.01.Ант.02.131.jpg Славомир Антонович “Пётр Машеров. Жизнь. Судьба, Память…
Документальная повесть”
Минск, “Юнацтва”, 1998

“Как ни надеялся Петр, а с летних сборов в военное училище его отправить не успели. Война перечеркнула все планы…”
Дакладна: “Вайна перечеркнула” -- гэта было 22 чэрвеня 1941 года!.. (!!!)
Можна ставіць клічнікі(!) хоць да канца радка і без дужак.

Але і тут Антановіч схітрыў: пасля “не успели” паставіў кропку(.), хаця павінен паставіць дзвухкроп'е(:).
Хітрасць прымітыўная: біёграф выдаў тайну “22июня”: 22 чэрвеня Машэраў знаходзіўся на “летних сборах” недзе пад Полацкам-Баравухай або пад Бабруйскам.

Гэта -- УСЯ ПРАЎДА ў документальной повести Антановіча.

Далей -- “чушь собачья”, як і ў першым выданні:
“3 июля Машеров слушает речь Сталина. Потрясённый, идёт к военкому проситься на фронт. Ему отказывают, как и многим другим…”
Зноў -- прымітыўная хітрасць: “многих других”.

Але ЯК Машэраў змог “3 июля” паявіцца ў Расонах, калі 22 чэрвеня быў на “летних сборах”, а раніцаю гэтага дня пачалася вайна??? (!!!) (...)

Пытанне пакідаю абзацам.
І можна ставіць пытальнікі (?) з клічнікамі (!) і шматкроп’ем (…) хоць на два радкі, хоць да канца старонкі, але і гэтага прыёма будзе недастаткова, каб паказаць узровень цынізма слесара-ідэёлага з парткома завода ў спалучэнні з нахабствам “фельдфебеля, укравшего генеральские сапоги”.
Выказаўся далікатна, бо калі па-сапраўднаму, то толькі “матам”.

5 гадоў Антановіч удасканальваў сваю, Машэрава і Машэравых хлусню, каб яна хаця б прыблізна напамінала праўду -- перастаўляў словы ў сказах, а сказы ў радках.
І так стараўся-мудрыў, што з-пад награмаджэння “абсурду-на-абсурдзе” вылез краешак ГАЛОЎНАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава -- “22 июня”:
22 чэрвеня Машэраў знаходзіўся на “летних сборах”.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ пачалася вайна…

Таму яго размова пра “истребительный батальон” -- нават не просто “чушь собачья”, а ПРАДУМАНАЯ ХЛУСНЯ і фальсіфікацыя рэальнасці, каб скрыць ваеннае злачынства Машэрава.

З другога погляду, калі б Машэраў “3 июля” паявіўся ў Расонах, -- дэзертыр!!! -- яго адразу арыштавалі б супрацоўнікі НКВД і адвезлі б у Баравуху: з 22 чэрвеня дзейнічала “Положение о военных трибуналах в местностях, объявленных на военном положении, и в районах военных действий”.
А на трэці дзень растралялі б публічна -- на плацу, перад строем чырвонаармейцаў, якія будуць абараняць Полацк і Баравуху.
Растралялі б абодвух братоў Машэравых -- бо так растрэльвалі ўсіх дэзертыраў.
Але Павел і Пётр -- жывыя! ДЗЕ яны былі “3 июля”?..

Цяпер, калі вядома “а” ГАЛОЎНАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава, уважліва пачытаем трэцяе выданне дакументальнай аповесці Славаміра Антановіча -- исторический роман “Пётр МАШЕРОВ”, і пашукаем “б” -- канкрэтныя дэталі тайны: у якім вайсковым званні і на якой камандзірскай пасадзе знаходзіўся Машэраў на “летних сборах”?

IMG_9072.А3.131.jpg IMG_9073.131.jpg
Славомир Антонович “Петр Машеров. Жизнь. Судьба. Память. Исторический роман”
Москва 2011

“Как ни надеялся Машеров, а с летних сборов в военное училище его отправить не успели. Война перечеркнула все планы. Уже слышна приближающаяся канонада…”

22 чэрвеня: “Уже слышна приближающаяся канонада…”
Беласток? Кобрын? Гродна? Грандзічы? Баранавічы?..

“Наши войска оставили Витебск…”
Які “Витебск” 22 чэрвеня?!? (!!!)

Далей -- прымітыўнейшае(!) і абсурднейшае(!) награмаджэнне мешаніны-з-блытанінаю.
Выказаўся далікатна, бо гэтая “чушь собачья” ад Антановіча -- “с принципиальных партийных позиций”: прадуманая(!) хлусня, цынічна разлічаная на быдла-людзей -- проглотят и не поперхнутся.

“Вскоре прервалась связь с Полоцком и Витебском. Никто не мог предположить, что уже 17 июля немецкие войска оккупируют Россоны. Накануне здесь создали из нескольких сотен добровольцев истребительный батальон. Сюда направили и Петра…”

Учора, 22 чэрвеня, Машэраў быў недзе пад Кобрынам ці Грандзічамі, а сёння -- “17 июля”. І немцы ў Расонах...
(Афіцыйна, па энцыклапедычных выданнях, немцы занялі Расоны 15 ліпеня. Раней у Антановіча было “в начале июля”.)

Дзе Антановіч знайшоў і як сабраў, -- і навошта?!? -- “накануне”(!!!) акупацыі немцамі Расонаў “несколько сотен добровольцев” у “истребительный батальон”?

Усяго некалькі слоў, але яны сведчаць, -- дакументальна і дакладна! -- што галоўны біёграф Машэрава не разумее, што і пра што піша. Нават характарыстыка “чушь собачья” будзе занадта далікатнаю…

Антановіч не разумее? Увы! Ён ставіцца да людзей па-партыйнаму -- як да быдла, якое “не имеет права сомневаться в правдивом слове партии”.

ТАМУ, -- там! -- сказаўшы “а”, Антановіч, не ўдакладніў дэталяў паслядоўным “б”.
Трэба разумець, падстава для “фигуры умолчания” надзвычай важная. Якая?
Гэтая падстава -- ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава, “22 июня”.

ТАК біёграфы ахоўваюць ВАЕННЫЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ Пятра Машэрава: хлусня, "фигура умолчания" і фальсіфікацыі рэальнасці.
ГАЛОЎНУЮ Ваенную тайну Пятра Машэрава Антановіч не раскрыў. Але яна праглядаецца яўна.
Разглядзім усе ваенныя тайны Машэрава па храналогіі.

(Частка 7 “Галоўныя Ваенныя тайны Пятра Машэрава” будзе 30 верасня.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������