Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО…” Капыльскае…
Для мяне ўсе прабегі-марафоны цікавыя.
І ў мяне цікавасць не да маіх хвілін-секунд (разумеецца, і я хачу бегчы на нейкім узроўні), а перш да МАГЧЫМАСЦІ БЕГЧЫ РАЗАМ з марафонцамі-і-марафонкамі – БЫЦЬ з ІМІ, у ІХ асяроддзі, адчуваць ІХ атмасферу, бо яны, асяроддзе-і-атмасфера, заражаны бодрасцю, аптымізмам сяброўствам. Усе прабегі-марафоны цікавыя тым, што ў кожным ёсць свае аддценні – тэрытарыяльна-геаграфічныя, вытворча-сацыяльныя, фізкультурна-спартыўныя ці культурна-бытавыя са сваімі ж нюансамі.
“Любовь – кольцо, а у кольца начала нет и нет конца…”
Я люблю “Капыльскае кальцо” не толькі таму, што яго бегавая траса непаўторна прыгожая і адначасова спартыўна змястоўная(!), а яшчэ, што адсюль мае карані: тут мая бацькаўшчына па мацярынскім накірунку, мясціны і тапаніміка знаёмыя з дзяцінства. У маім узросце такія адценні важныя.
Поўны фотарэпартаж -- на старонцы "Марафон".
Комментарии
Отправить комментарий