Андрэй Караленка
Мінск, 27 снежня: “КАРНАВАЛЬНЫ ПРАБЕГ” (поўная версія)
Паставіў у загаловак Снягурачку: усё ж “Карнавальны прабег” – НАВАГОДНІ, а яна – другая па рангу асоба ў навагодняй міфалогіі. Разумеецца, яе трэба ставіць побач-і-разам з Дзедам-Марозам… Фатаграфій Дзеда дастаткова, але аніводная не кампануецца, а “рэзаць па жывому” – будзе дрэнная кампазіцыя.
У нашым карнавале ПЕРШАЯ сярод першых і галоўная АСОБА – Ольга Іосіфаўна СІРЭНКА.
Мінус 10, але сонечна – дзень спрыяльны для бега.
Хто бег і тыя, хто проста БАЧЫЎ на ВУЛІЦАХ карнавальных марафонцаў, бачылі: прыгожа беглі – прыгожы быў карнавал. А каб яшчэ хоць крыху снега…
Паглядзім яшчэ раз – на сябе і на сяброў-таварышаў…
.
.
.
.
Шкада, што здымак -- насупраць света-сонца: выбіраць пазіцыю амаль не было магчымасці, бо марафонцы бягуць хутка, адзін за другім, а мае рукі замярзаюць: корпус фотакамеры металічны...
.
.
Спытаў у хлопца на пікеце, ці не холадна яму стаяць?
“Не холадна, -- адказаў ён, -- Апрануты нармальна, ветра няма ды і сонца свеціць, хоць і зімнее…”
.
.
Трыо: Марафонец, яго Цень і Цень-Фатограф.
.
.
Дуэт.
.
.
.
.
.
.
.
.
Дзякуй, Ольга Іосіфаўна за прыгожы марафон! Спадзяюся, яшчэ прабяжым разам... Дай Бог, каб і праз год сустрэцца на гэтым месцы...
Партрэтам Снягурачкі я пачаў рэпартаж, а партрэтам Дзеда-Мароза завяршаю. “Адлучаць” яго ад СВАЁЙ “снягуркі” лічу некарэкным – няхай разам ідуць у НОВЫ ГОД – і да канца…
Да пабачэння, хлопцы! Сустрэнемся на марафонах...
Комментарии
Отправить комментарий