Андрэй Караленка
Мінск, клуб “Аматар”: БЕГ-КАРНАВАЛ-2013 (фотарэпартаж)
Я паказаў некалькі дэталяў ОФІСА клуба “Аматар”, аформленага да бега-карнавала 28 снежня 2013 года, да Новага года і да 20-годдзя клуба.
Увачавідкі: КЛУБ -- калектыў людзей шчырых, нераўнадушных і згуртаваных бегам, людзей, якія і працуюць НА клуб “ад душы”.
Мне было прыемна бачыць і адчуваць гэта.
Безумоўна, арганізатар і каталізатар гэтай атмасферы -- Ольга Іосіфаўна. Таму ў яе ТАКІЯ і памочнікі. Інакш не бывае.
Дзень быў туманны, сыры ды з ветрам. Але ўсе ішлі на старт з аптымізмам, весела, с прадчуваннем задавальнення ад бегу.
Час ідзе -- мінуў тыдзень, мы перайшлі ў наступны год. Прапаную аглянуцца ў той дзень…
За спіною гэтых марафонцаў -- уваход у офіс Клуба.
“А мяне здымі аднаго…”
Аляксандар -- мой сусед… з Барысава.
Ольга Іосіфаўна задаволеная: марафонцаў сабралася многа, некаторыя прывезлі дзяцей; хоць туман і сырасць з халодным ветрам, але ж не дождж са снегам…
Паказаў старт паўторна -- каб “заканамерна” перайсці на бегавую трасу…
i
i
i
i
i
i
i
i
i
i
Так сустракалі марафонцаў на фінішы
А Мікалаю Шуранкову яшчэ адзін круг...
З Новым Годам!!!
Комментарии
Отправить комментарий