Андрэй Караленка
Мінск: прабег «МОЙ РОДНЫ КУТ»
«Языльская десятка-25» у Мінску, 28.10.2012
Учора выпаў снег. Так хацелася, каб ён растаў – каб было суха! І неба быццам абяцала, што паспрыяе нам...
А раніцаю – дадатковы слой снега каля чатырох сантыметраў.
Я іду да гарадскога галоўпачтамта – там збор на аўтобус.
Беларускі аўтазавод выдзяліў вялікі аўтобус: на прабег запісаліся 40 дзяцей завадской ДЮСШ. Прыйшло 11: астатніх бацькі не пусцілі.
Небяспечны не холад, -- усяго мінус адзін градус, вецер слабы, -- а слякаць, халодная вада пад нагамі. А дзеці – у красоўках! І ніхто з бацькоў не здагадаўся даць дзіцяці запасны абутак, адну-дзве пары наскоў і штаны або калготкі. Увы...
Беглася добра! Хаця...
Фотарэпартаж -- на старонцы "Марафон" і сайце www.klbvictoria.com.
Комментарии
Отправить комментарий