Вёска Станькава-2010:
ПРАБЕГ памяці Марата КАЗЕЯ
ПРАДМОВА
ЛІНЕЙКА
СТАРТЫ
Я бег амаль апошнім. На скрыжаванні ўбачыў вялізную калону байкераў. Што? Чаму? З якой нагоды яны аказаліся тут? Вядома ж, не выпадкова… Затрымаўся крыху – два здымкі.
Прабег памяці Героя Савецкага Саюза Марата Казея праводзіцца ў трэці раз. База -- Станькаўская школа-інтэрнат: тут фізкультурнікі збіраюцца, регіструюцца-пераадзяваюцца, фінішуюць і атрымліваюць узнагароды.
А галоўнае ў гэтым прабегу – Фзкультурнае Свята для дзяцей. Напісаў сімваламі, каб падкрэсліць: менавіта гэта – галоўнае ў спартыўным мерапрыемстве. І рыхтаваліся да свята і школа, і школьнікі. Школьнікі і ўдзельнічаюць – беглі. І з іншых школ раёна – таксама. Дзецям цікава, магчыма, для кагосці гэтыя спаборніцтвы стануць падзеяй у жыцці, бо тут дзеці, як і ў любой сельскай школе, фізкультуру-спорт бачаць толькі па тэлевізару.
Пасля фінішу прыйшоў на стадыён: байкеры ладзілі фізкульт-шоў для дзяцей. Менавіта для гэтага яны і прыехалі ў школу – як шэфы.
Хлопцы цікавыя, вясёлыя, з гумарам, фігуры ў многіх карытныя, -- былі і дзяўчаты, але неяк збоку, як суправаджэнне, -- што можна ўбачыць на фота.
Самая даступная і знаёмая кожнаму з дзяцінства спартыўная прылада – рагатка. Байкеры паказваюць дзецям, як з яе страляць па мішэні.
Адстраляўшыся, байкеры арганізавалі гульню ў валейбол: каманда байкераў – супраць зборнай каманды школы.
Мяч папаў у хлопцыка-гледача – ён ажно ўпаў.
Ад валейбола – да перацягвання каната. У зборнай камандзе школы нават міліцыянт: свой жа…
Байкеры, не занятыя ў фізкультурна-спартыўнай праграме, вазілі дзяцей на матацыклах па бегавой дарожцы стадыёна. Стачатку – самых маленькіх, пасля – усіх па чарзе. Калі ўсіх жадаючых задаволі, прыехалі на двор школы – удзельнічалі ў канцэрце мастацкай самадзейнасці.
Вясёлыя хлопцы, байкеры!..
Вось якія былі “харлеі”, “хонды”, “сузукі” і іншыя “японкі” – заглядзенне!..
(На заднім плане – джып “хонда”. Чаму ж не хвалёны-расхвалёны “зелёный козлик”?)
Спектакль
УЗНАГАРОДЖАННЕ і развітанне
Ольга Іосіфаўна пра нешта турбуецца
Ад'язджаюць байкеры... Апусцеў школьны двор… Сумна…
Фота на памяць -- пра сустрэчу і бег, пра школу-інтэрнат, пра байкераў
Комментарии
Отправить комментарий