ПРАДМОВА: што і пра што?

Zastavka_5.jpgДумка напісаць цыкл невялікіх замалёвак на базе фота-сюжэтаў узнікла гады за тры-чатыры да 45-й гадавіны канструктарска-эксперыментальнай службы. Але абставіны не дазволілі нават пачаць рэалізацыю яе: я працаваў над канчатковай версіяй даследавання “ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: забойства ці самазабойства? Апошняя тайна Пятра Машэрава”. * Хаця яно завершана ў чарнавым варыянце болей двух гадоў таму, вярнуцца да задуманага цыкла не ўдалося. А час ішоў…

Да 60-годдзя завода напісаў, у чарнавым варыянце, міні-партрэты трох інжынераў АГК – меркаваў падаць на конкурс як трыпціх. Але... Адна прычына ў тым, што мяне запрасілі на Іnternet-сайт – я пачаў перапрацоўваць і друкаваць даўно напісанае як чарнавікі-намёткі. Адначасова захапіўся фотарэпартажамі з марафонаў: “лиха беда -- начало”.
Мне спадабалася бегаць – спадабаліся марафонцы і марафонкі, старыя, маладыя і дзеці. Дзеці і іх настаўнікі – асабліва.

Марафоны спадабаліся і вось чаму: пасля 30-ці гадоў непаразумення, непрызнання і дыскрэдытацыі як інжынера і чалавека, -- даходзіла да агавораў, шэльмавання, афіцыйных пагроз з прымяненнем савецкіх методов воспитания, нават у КГБ “вели разработку”, -- на марафонах я адчуў сябе “роўным сярод роўных” не толькі са старымі, як я, але і побач з чэмпіёнамі: там слабейшых падбадзёрваюць, віншуюць -- такая атмасфера. Гэтыя абставіны дазволілі адчуваць сябе на бегавой трасе вольным чалавекам: бягу, як магу і ўмею – ніхто не падганяе, не ўшчувае. Бачу цікавы сюжэт – адкрываю фотаапарат: “Астанавіся, імгненне!”

Мне падабаюцца і арганізатары марафонаў -- энергічныя і вясёлыя хлопцы, прайшоўшыя школу бега ад спартыўнай секцыі да чэмпіёнскіх і алімпійскіх медалёў: яны ведаюць цану не толькі кіламетраў-секундаў, а і дружбы-сяброўства, паразумення і ўзаемадапамогі. Некаторыя і сёння яшчэ бегаюць марафоны (42 км 195 м). І ўсе – аптымісты. А я заўсёды аддаваў прыярытэт дружбе-сяброўству і паразуменню. Калі ўлічыць, што менавіта гэтага пастаянна нехапала, то альтэрнатывы не было: заметкі пра завод адклаў радзі рэпартажаў – каб больш часу быць з аднадумцамі хаця б віртуальна.

Але аказалася, што і на марафонах я не свабодны: 12 верасня ў Мінску на марафоне мяне схапілі(!) псы дыктатара, завалаклі ў свой вагон, паздзекваліся і ў суправаджэнні аўтаматчыка(!) адвезлі голага(!) у міліцыю. Пратрымалі там увесь дзень, нават не дазволілі пагрэцца на сонцы: я прастудзіўся. Не білі. Але отпечатали пальцы маіх паламаных рук і сляпыя вочы. Я паставіўся да афіцыйных бандытаў з паразуменнем: у Диктатуры УБЛЮДКАў і ахоўнікі – вылюдкі-нелюдзі, для іх кожны чэсны і сумленны чалавек – террорист.
На Мінскі марафон я прыехаў, каб прабегчы “дзесятку” і ўскласці кветкі да помніка Загінуўшым Салдатам, сярод якіх мой бацька і яго браты. Таму мая характарыстыка псоў дыктатара “вылюдкі-нелюдзі” далікатная: адпаведнай іх сутнасці няма ні ў беларускім, ні ў рускім лексіконе. Ёсць у немцаў – Schweinehunden: псіна-свіння. У прыродзе немагчымае, а тут – рэальнасць і норма: тут спрыяльныя ўмовы для пачвар.

У дадатак да фотарэпартажаў у мінулым годзе сумесна з Зояй Качаноўскай падрыхтавалі пяць артыкулаў “ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі?” у якасці прадмовы да майго даследавання прычын аўтамабільнай аварыі і гібелі Машэрава. **
Праца расцягнулася на год, бо ў мяне ёсць “дурная савецкая дача” (“дсд”), дзе трэба вкалывать шэсць месяцаў хаця б чатыры дні на тыдні.
Владимир Маяковский, мабыць, крыху памыліўся: пасля таго, як увесь дзень “землю попашешь”, не только “пописывать стихи”, але і чытаць іх няма жадання – толькі адпачыць. Таму для мяне дача – дурная. “А кому иначе”: калі там -- адпачынак, калі -- творчая праца аматара-агародніка, садоўніка і даследчыка-эксперыментатара, калі пад яблыняй – гамак ці раскладушка, а ў хаце – печка, каб пагрэцца-прасушыцца ў непагадзь. Калі праца на дачы – задавальненне.
Я выбраў іншае задавальненне – бібліятэка, архіў, кампютэр. І бег (з фотаапаратам), “чтобы тело и душа были молоды”. Таму на дачы вкалываю.

Фотарэпартаж – праца захапляючая і параўнальна лёгкая.
Заметкі з RetroПоглядам хоць і вельмі захапляючая праца, але марудная, карпатлівая, напружаная, хвалюючая і балючая, патрабуе шмат часу, а ў некаторых выпадках і грошай, што неабходна ўлічваць, бо страта для пенсіянера адчувальная.
Але далей адкладваць задуманае ўжо немагчыма: АГК – 50, мне 75-ты…

RetroПогляд: зразумела, або, як кажа сёняшняя моладзь, nо comments.
32.90: 32 гады і 11 месяцаў я працаваў на заводзе. Арыфметыка, мяркую, даступная.
Што і пра што: фатаграфіі і кароткія заметкі, міні-партрэты тых, з кім працаваў, пазнаёміўся па працы або неяк інакш, і пра тое, што і як бачыў – разумеў і ўспрыймаў: моманты жыцця, мне прыемныя, цікавыя або важныя. У іх ёсць адценні-дробязі, а ў дробязях, мяркуюць англічане, чорт сядзіць – самае галоўнае, далікатнае, патаемнае, знакавае.

Міні-партрэты – “штрыхі да партрэта”, бо партрэт – аповесць ці артыкул-нарыс. Яны спецыфічныя: у большасці з іх той, пра каго вядзецца размова, успрыймаецца як спецыяліст “по умолчанию” -- я паказваю чалавека праз яго паводзіны і выказванні, пра некаторыя з якіх, магчыма, не ведае ніхто, акрамя мяне: не можа спецыяліст быць па-за сабою, перш ён – чалавек са сваім характарам, жыццёвым вопытам і поглядам.
Разумеецца, ва ўсіх апавяданнях і фота-сюжэтах -- далікатнасць, карэктнасць і паразуменне. Не будзе і рабкораўскіх характарыстык: і права за сабою не адчуваю да ацэнак, і на ўзровень раёнкі не магу апускацца. Хаця і не выключаю рэплік адносна чаго-каго.

Пра канструкцыі-машыны – таксама нічога. Яны – фон, на якім былі сустрэчы, размовы, думкі, рэплікі, паступкі, умовы працы, клімат у асяроддзі: як працавалі, адпачывалі, гадавалі і вучылі дзяцей, пра што думалі-непакоіліся, як пераадольвалі розныя перашкоды, ад бытавых да афіцыйна-арганізацыйных і інжынерных.

Афіцыйных перашкод было дастаткова – “бег с барьерами” рознай вышыні і шырыні, скрытае супраціўленне і супрацьстаянне з выкарыстаннем, скажу далікатна, некарэктных метадаў, прычым не толькі супраць канкрэтных інжынераў, а і супраць усяго калектыву АГК. Пра супраціўленне і метады размова будзе таксама далікатная і намёкамі, а канкрэтна – толькі крыху: заметкі ж юбілейныя.

Калі хто чытаў мае аповеды пра марафоны ў “Белорусском автозаводце” (“Новостях БелАЗа”), магчыма, заўважыў: прозвішчы фізкультурнікаў я даю па алфавіту незалежна ад паказчыкаў на дыстанцыі.
Вось на гэтай прынцыповай пазіцыі -- па алфавіту -- адразу ўзніклі супярэчнасці: я пішу або спантанна, або ад якой зачэпкі ў памяці. А памяць, вядома, не “ваўчок”, які чапляецца за ўсё, чым да яго дакранаешся: яна выбірае толькі сваё, асабістае -- па адметнасці падзеі, здарэння, думкі, настрою і адносінаў да рэальнасці па часу, палітычна-сацыяльнаму ці бытавому адценню. Прычым жа алфавіт да памяці? То-та яно-та… Ды, вядома, у кожнага – свае прыярытэты і крытэрыі, прыхільнасці і адхільнасці: яго і права выбіраць.

У заметках пра марафоны поспехі фізкультурнікаў паказваю без каментаў або даю каменты кароткія і далікатныя. Гэта не толькі таму, што не лічу сябе спецыялістам па бегу, а перш таму, што наш бег не спартыўны, а аздараўленчы -- фізкультура: якія дасягненні і каменты? Для аўдыторыі заводскай газеты галоўнае дасягненне -- факт: адбылося фізкультурнае мерапрыемства, у якім удзельнічалі завадчане А, Б, В і г. д. -- твае таварышы прабеглі марафон і “дзесятку” вось з такімі паказчыкамі. Прымяркуй іх да сябе: можа, заўтра і ты абуешся ў красоўкі і прабяжыш з імі поўмарафона? Чыстая прапаганда бегу як фізкультуры.
Так і тут: я паказваю прама ці ўскосна “праўду факта” (“так было”) без каментаў: нюансы мне вядомыя, але яны “за кадрам”. Або – фота-факт плюс тлумачэнне з некалькіх слоў.

Заметкі пра пайшоўшых ад нас па магчымасці ўзгадню з іх раднёю.
Што тычыцца тых, з кім хачу і магу сустрэцца, то спадзяюся на іх паразуменне і дапамогу.

Апавяданне -- на беларускай мове і русском языке ў залежнасці ад часу і асобы. У некаторых выпадках дыялогі на дзвух мовах – як было рэальна, хаця я асабіта такога двухмоўя не заўважаў ні ў папяровых, ні ў Internet-газетах – толькі ў мастацкай літаратуры.
Калі сумею ці ўспею давесці задуманае хаця б да ўмоўнага завяршэння, атрымаецца міні-партрэт КЭА да 50-годдзя. Праўда, “Э” будзе міні-у-міні. Магчыма, хто-небудзь дабавіць некалькі “штрыхоў”. Калі сумею – бо запланавана 50 заметак, а гатовыя для публікацыі ўсяго пяць. Увы…

RetroПогляд – мой погляд на час і на сябе ў ім: сам з сабою, у калектыве і ў грамадстве ўвогуле.
У мяне, як у любога, дастаткова адукаванага і здольнага думаць чалавека і інжынера, не было і не магло быць объективной точки зрения – быў і ёсць мой погляд. А объективная точка зрения -- у камуністаў, прычым, самая объективная ў тых, чый маральны, інтэлектуальны і адукацыйны ўзроўні набліжаліся да мізэрнага – да маразму, нікчэмнасці і вымучанага ці аплачанага дыплома. Таму мяне выключылі з КПСС: там не магло быць месца чэснаму погляду і шчырай размове з чалавекам, які кажа праўду, якую бачыць і ведае, і шукае праўду, якую хаваюць ад людзей зладзеі і махляры-фальсіфікатары – з чалавекам, у якога свой погляд.

Гэта – і ў праекцыі на сёнешнюю рэальнасць: па некаторых нюансах яна дурнейшая, чем у 1972 годзе, хаця ў той час меркавалася, што дурней немагчыма. Меркавалася – бо не ведалі ўсёй праўды. А сёння -- Internet. Сёння… Для заўтра прыняты “государев указ”: Internet будзе афіцыйна “под недреманным оком” “псов государевых”.

З удзячнасцю ўспамінаю Віктара Драздова, якога ведаю па інстытуту. (Шкада, сустракаемся мімаходзь на вуліцы.) Ён падарыў мне кнігу “У шведов” журналіста Геннадия Фиша. Пры гэтым запытаў рытарычна:
-- Чем шведы, финны, датчане, чехи и даже латыши отличаются от нас? В споре они говорят: “А моё мнение вот такое”. Мы: “Ты не прав!” Это -- если деликатно. А не деликатно – матом и кулаком по столу. Или – в партком: там объяснят тебе твою неправоту ещё дурнее и доходчивее. А партия – кто? Они и такие же выше…

Мае заметкі – мае ўспаміны з нагоды Юбілею і маё меркаванне (по умолчанию): нічога не прыдумляю, ніякімі хітрасцямі не карыстаюся, падзей не пераасэнсоўваю (“остроумие на лестнице”): так было і такім быў я.
Але і дурным сябе не паказваю: быў не дурнем-сволаччу, а наіўным і даверлівым. Іншых – таксама: нічога і нікога не очерняю, не искажаю, не извращаю -- так было, так бачыў, так памятаю. Без каментаў, выключэнне -- кароткія.

Дыскусія не прадугледжваецца: якая дыскусія да Юбілею? Яна немагчымая і з іншай пазіцыі: заметкі для сябе. Хто не разумее – жадаю дажыць хаця б да майго ўзросту: калі ёсць у душы паэтычныя струны, стане зразумелым. Хто зацікавіцца -- шчырае дзякуй.
Хто прапануе свае заметкі – прачытаю з удзячнасцю. Спадабаюцца хоць з якога погляду -- надрукую, не – не: тут рэдактар -- мой погляд, маё меркаванне.

Праглядзеў амаль 500 негатываў. У кожным ад 20 да 36 кадраў -- убачыў тых, на каго глядзеў праз акуляр фотакамеры 32.90 гадоў: маладыя і не надта, але вясёлыя і нават зубаскальныя. Сумных не ўбачыў – іх не было: здымкі зроблены на дэманстрацыях, на працы ў АГК і ў калгасе, на суботніках і рыбалках, у паездках і паходах.
Праглядзеў негатывы -- перажыў радасць сустрэч і горыч страт: жыццё як ёсць.

На старонцы “БЕЛАЗ: RetroПогляд 32.90” мяркую друкаваць фатаграфіі-з-заметкамі пакрысе і па настрою, пакуль будзе існаваць сайт. Ужо бачна: праца ідзе марудна, да Юбілею не зраблю і пятай часткі ад задуманага на гэты этап.
Магчыма, буду дабаўляць фатаграфіі і ва ўжо надрукаваныя заметкі: фотанегатываў шмат, але перавод “на цифру” каштуе дорага – неабходна паглядаць на халадзільнік, хаця да кожнага міні-партрэта і аповеда адбіраю мінімум.

Большасць фатаграфій -- з маіх негатываў. Да фатаграфій з чужых негатываў і фотакопій з чужых фатаграфій даю спасылкі на аўтараў.

Ведаю некалькі сакрэтаў, у свой час важных не толькі для АГК, але і для завода.
Магчыма, паведаю пра два-тры, да якіх ёсць дакументы ў Архіве або ў мяне. Маю на ўвазе толькі тыя сакрэты, якія тычацца мяне асабіста прама або ўскосна, і да якіх дакументы без сумневу ў іх натуральнасці.

Магчыма, на старонцы “Блог” адкажу на пытанні чытачоў.
Ёсць важны нюанс: у інжынераў, каму болей 60-ці, няма Internet-a. А якраз яны былі б самымі зацікаўленымі і строгімі маімі чытачамі.

Такая прадмова -- у агульным плане.
Да некаторых заметак будзе дадатковая, індывідуальная прадмова – тлумачэнне нейкай уласцівай
адметнасці ў партрэце асобы, абставінах сустрэчы, размовы ці напісання заметак.

Зваротны адрас: E-mail: andrei@retroview.by.

P. S.
Прадмову напісаў даўно – ляжала на самарэдакцыі: меркаваў скараціць – атрымалася наадварот.

Internet-аўдыторыя не любіць вялікія артыкулы: у яе слабая агульная адукацыя, асабліва па гісторы і літаратуры, таму яна не ўмее чытаць. І нежадае вучыцца: такі час і тэндэнцыя ў грамадстве. Шкада. Бо менавіта “у дробязях чорт сядзіць” – самае важнае, патаемнае, на ўзроўні інтымнага.
На нашай гісторыі “семь одёжек і все без застёжек” -- засцёжкі патаемныя, на сакрэтных кодах. Болей: людзі, якія ведаюць асаблівасці важнай для іх ці грамадства падзеі, накінулі на яе яшчэ і камуфляж -- каб і саму падзею ніхто не заўважыў.

Я прааналізаваў падрабязна ЖЫЦЦЕАПІСАННЕ б. першага сакратара ЦК КПБ Героя Савецкага Саюза МАШЭРАВА Пятра Міронавіча па пяці дакументальных і адной біяграфічнай (яго сястры Ольгі Пронько) аповесцях і амаль па поў-кубаметры газетных артыкулаў і прыйшоў да высновы:
ЖЫЦЦЕАПІСАННЕ Машэрава П.М. ад дня нараджэння 13 февраля 1918 года да трагічнай гібелі 4 кастрычніка 1980 года ёсць АБСАЛЮТНАЯ ЛЕГЕНДА – хлусня прамая, “фигура умолчания” і фальсіфікацыі.

З гэтага вынікае лагічнае і непазбежнае – і непазбежна жорсткае! -- пытанне:
ХТО, чаму, як і ДЛЯ ЯКОЙ МЭТЫ прысвоіў Машэраву званне Героя Савецкага Саюза і падняў на “курган славы” і вяршыню ўлады?

Пасля 25 чэрвеня 1980 года Машэраў не сумняваўся ў непазбежнай страце ўлады.
СТРАХ перад магчымым выкрыццём ваенных злачынстваў прымусіў яго ў апошні раз выканаць salto mortale -- арганізаваць аўтамабільную аварыю як ІНСЦЭНІРОЎКУ ЗАМАХУ на ЯГО.

Машэраў быў на ўзроўні бога для большасці беларусаў, асабліва для ветэранаў і партызан. Застаўся б жывым – стаў бы ЖЫВЫМ Іісусам Хрыстом ад камуністаў Беларусі, непадсудным “кремлёвской мафии”.
Апошняе salto mortale ён выконваў без страхоўкі. Гэтая авантура аказалася і Апошняю тайнаю Пятра Машэрава: афіцыйнай хлусні ніхто не паверыў – яго нашчадкі і недасведчыя людзі стварылі міф.

Запрашаю чытачоў пазнаёміцца з артыкуламі Зоі Качаноўскай на гістарычнай старонцы сайта: яны – прадмова да Даследавання.
Буду шчыра ўдзячны за крытычныя і разгромныя заўвагі. За дакументы – асабліва.

…………………………………
* Даследаванне спадабалася сям’і Машэрава П.М.: некалькі базавых дэталяў выкарыстаны для фільма “Убить
реформатора!” (TV-“НТВ”, цыкл “Следствие вели с Леонидом Каневским”, 17 і 20 лістапада 2006 г.), каб з
удзелам мяне знішчыць маю ж версію прычын аварыі.

** На русском языке – “ГИБЕЛЬ МАШЕРОВА: зачем нужны фальсификации?”.

IMG_1100.КАП.1964_0.jpg
1964 год. Горад Тула: апошняя фатаграфія.

68.002.nb_.jpg
СЁННЯ ў гэты час савецкія танкі душылі Пражскую Вясну.
ЗАЎТРА я падрыхтую плакат “MUNCHEN-68”.
Ад допыту ў засценках Лубянкі і нар у мардоўскай Потьме мяне выратаваў Віктар Толстогузов.
Пры выключэнні мяне з партыі камуніст А. напіша на мяне данос: “Протестовал против ввода советских войск в Чехословакию в августе 1968 года”. Хаця ён не зможа патлумачыць, как я протестовал, яго данос будзе ўключаны ў маю характарыстыку.

85.1м.002.nb__0.jpg
1 мая 1985 года: Галіна Васіляўна з дочкамі і меньшым сынам на АГКоўскай дэманстрацыі.

 сабачкам.nb_.jpg
Сабачка Хантэр, які прымусіў-прывучыў мяне бегаць.

!..nb_.jpg
Лозунг беларускіх студэнтаў у час Чарнобыльскага Шляху 1996 года. Фота 2001 года.

 Капылі.nb_.jpg
Пасля поўмарафона. Капыль, 2003 год.

NB.IMG_0787.jpg
Гэтая фатаграфія (снежань, 2007) была на некалькіх сайтах беларускага Internet-а і ў дзвух папяровых газетах. Аўтар – В.Т.
Яна падабаецца і мне: бачна свабода, адкрытасць, задавальненне ад бегу. І ніякіх комплексаў.

IMG_1102.Грыбы_0.jpg
На "дсд": грыбы растуць літаральна за плотам -- ідзі і збірай, калі знойдзеш. На гэты раз мне павязло.


Гладыёлусы -- мае любімые кветкі.

IMG_0013NB.Яблыкі_0.jpg
Яблыкі сорта "веселіна" падабаюцца Галіне Васіляўне. Прыгожыя! А разрэжаш -- і там прыгожыя...

IMG_1104.Заяц_0.jpg
Летнім днём прыбег на агарод заяц!!! Я паціху дастаў "Зеніт", вывернуў штатны аб'ектыў F=58 mm і паставіў аб'ектыў F=135 mm. Гэтак жа асцярожна падыйшоў да месца, дзе сядзеў лясны госць, навёў аб'ектыў на рэзкасць і нажаў на кнопку затвора. А "Зеніт" -- "зеркалка": ад затвора грохат, як выстал з пісталета -- заяц спужаўся і пабег у супрацьлеглы бок, выбег на вуліцу, потым на суседнія агароды...

001.nb_.report_0.jpg
1970 год, эксперыментальны цэх. З Валодзем Гілеўскім прыйшлі, каб зрабіць здымкі да 10-годдзя КЭА. Я прыглядаюся да Аляксандра Захаравіча Гардзеева, а Валодзя -- мяне...

IMG_1101.КАПнаФоне_0.jpg
Спроткомплекс "Сілічы", 2009 год. Я адпачыў пасля "дзесяткі" і прыйшоў да фінішнага знака сустракаць марафонцаў. Бачна за маёй спіною: сюды ж спяшаецца відэа-аператар.

IMG_1055.NB_.jpg
"Сілічы", 18 красавіка 2010 г.
УЧОРА мы прасціліся назаўжды з нашым сябрам Віктарам НОВІКАМ, які трагічна загінуў 15 красавіка. Таму такі касцюм -- чорны...

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 7 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������