Андрэй КАРАЛЕНКА
Мінск: МАРАФОН «РАДУГА»-2012
(Марафонская каманда Шры Чынмоя)
18 жнівеня, раніца: СОНЕЧНА, вецер слабы – хто пажадае лепшага надвор'я для марафона?
Вецер слабы, але халоднытолькі для мяне, што адназначна: я яшчэ не зусім здаровы, таму буду бегчы 10-14 км.
Праз поўгадзіны пасля старта вецер узмацніўся, набеглі воблакі і лёгкія хмаркі, але дажджу не было да канца дня – толькі пахмурна.
Прыемна, што прыехала шмат марафонцаў і НЕмарафонцаў (гл. фота.). Але шкада, што не ўбачыў многіх з заўзятых аматараў марафонаў не толькі «дальніх», але і тутэйшых, з Мінска і вобласці. Прычыны, мабыць, у кожнага свае і важкія, але агульная – агульна вядомая: дурныя адносіны да фізкультуры Ўлады (на ўсіх узроўнях): ёй патрэбны толькі алімпійскія мядалі, «ледовые дворцы», хакей-футбол для дэманстрыцыі-паказухі ды крыку-ляманту пра ДОСТИЖЕНИЯ і нейкую ЧЕСТЬ. А здароўе людзей? «Подумаешь, важность какая...»
БІВУАК: ХТО ПРЫЕХАЎ? (кароткі погляд)
«Ты покажи нас отдельно...»
Паказваю. І пакажу яшчэ раз -- на трасе, калі ўдачна злаўлю ў камяру.
НА СТАРТ...
Ідзём на старт: арганізатары памерылі і вылічылі: без гэтай «дабаўкі» марафонская дыстанцыя будзе недакладнаю. А бег – па «кароткаму» кальцу.
Арнольду Слуцкеру (№ 17) праз пяць дзён споўніцца 75... Добра было б адзначыць ТАКУЮ дату марафонам, але Арнольд запланаваў усяго 8 кругоў – 16 км.
Ольга Іосіфаўна запрашае на «Мінскую восень» -- 30 верасня.
Я бягу апошнім...
«Умный в гору не пойдёт...»
Я прабег усяго пяць кругоў. Крыху адпачыў, выпіў чаю і пайшоў «шукаць сюжэты»... Што і каго знайшоў, зараз паглядзім-успомнім. Але не ўсіх я злавіў, не ўсё зфокусіравала камяра -- што атрымалася. Некаторыя марафонцы-марафонкі ёсць па два разы, а хто -- ні разу, хаця мне цікава паказаць усіх. Ды з розных ракурсаў.
Маёй віны няма: я злавіў марафонку ў кадр, а ў камяры аказалася дрэнная рэакцыя...
ТРЫ ПАКАЛЕННІ МАРАФОНЦАЎ: Арнольд Слуцкер (Жодзіна), Таццяна Гурская (Асіповічы) і Андрэй Дакука (Барысаў). Андрэй яшчэ не пераадолеў марафон, але набліжаецца...
Шкада, што не змагу ЗАПЕЧАТЛЕЦЬ Тамару НОВІКАВУ на фінішы: мяне завуць у машыну – ехаць дамоў. Спадзяюся, гэты яе марафон і мая «дзесятка» – не апошнія...
«Засталося ўсяго два кругі...»
Бывайце здаровы!
Да сустрэчы на марафоне!..
P.S.
Дзякую Мікалаю ШУРАНКОВУ (ст. № 31) за дапамогу ў фотарэпартажы.
..........................................................................................................................................
Інфармацыя пра прабегі і пратаколы -- на сайтах www.meta42.by і "Виктория".
Адрас для кантакта з аўтарамі: E-mail: andrei@retroview.by
Комментарии
марафон
Спасибо за фотоотчёт! Приятно ещё раз вспомнить свой первый марафон)
Отправить комментарий