Зоя КАЧАНОЎСКАЯ
ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: дзеля чаго фальсіфікацыі? Частка 1.
Андрэй КАРАЛЕНКА шукае адказ
Прадмова
Безумоўна, у дапытлівага чытача адразу ўзнікае неразуменне: фальсіфікацыі чаго?
Удакладняю: загаловак скарочаны – дзеля чаго фальсіфікацыі дэталяў аварыі? Маю на ўвазе перш-наперш фізічныя дэталі, г. з. такія, якія фізічна не могуць змяняцца, знікаць або паяўляцца ў залежнасці ад асобы даследчыка, месца і часу даследавання аварыі як “дтз”, ад яго погляду на Машэрава як на чалавека ці палітычнага і дзяржаўнага дзеяча.
Другое ўдакладненне -- паслядоўнае: менавіта таму і ўзнікае пытанне ў даследчыка Андрэя Караленкі, што аўтары публікацый скажаюць фізічныя дэталі, а ў дадатак да фізічных фальсіфікацый прыдумляюць або перадаюць чужыя байкі-легенды ў разліку на недасведчых, мала адукаваных або замбіраваных людзей.
“Дзеля чаго фальсіфікацыі?” – пытае ён. – “Проста так”? Людзі паказваюць сваё глупства? Не! І – не!!! Ды ёсць жа рэдактары і іх намеснікі, маюцца фатаграфіі і ншыя фізічныя дакументы…”
Нажаль, у гэтай прадмове я вымушана папрасіць прабачэння ў чытачоў: насуперак майму жаданню і чаканню размова з Андрэям Караленкам атрымалася менавіта пра такія фальсіфікацыі. А іншыя ён толькі акрэсліў “контурна”, таму ў мяне засталася надзея сустрэцца з ім яшчэ раз. Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 16 недель назад
6 лет 31 неделя назад
7 лет 3 недели назад
8 лет 27 недель назад
9 лет 30 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 25 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 40 недель назад
10 лет 45 недель назад