Прабег у Дзень хіміка арганізоўвае Беларускі шынны камбінат “Белшына”. У лёгкаатлетычных прабегах, прымеркаваных да “прафесійных свят” і падзей мясцовага значэння, “спартыўны” узровень фізкультурнікаў ніжэй, чым у так званых рэспубліканскіх: “перыферыя”, сціплыя прызы, няма TV- і фота-рэпарцёраў.
Аматарскія спаборніцтвы – самадзейнасць, сапраўдная, “чыстая ад спорту” ФІЗКУЛЬТУРА, якая вельмі неабходная ўсім – ад малога да старога: малым – каб акрэпнуць фізічна і прымеркаваць свае магчымасці да спартыўных ступеняў, маладым – каб быць крэпкім і здаровым, старым – каб запаволіць старасць і падрымліваць арганізм у добрым фізічным стане і бадзёрым духу. А здаровы і бадзёры чалавек – прыгожы, прыемны. Чытаць далей...
“Кто сказал, что любви больше нет? Нет любви лишь для тех, кто не любит… “ А “любовь -- кольцо“. Капыльскае. У песеннага кальца “начала нет”, а ў капыльскага было: 17 мая адбыўся 21-ы прабег “Капыльскага кальца”. Маё ж асабістае “кальцо” -- 8-е. Афіцыйна. А колькі было іх у далёкім дзяцінстве – не злічыць: тут Бацькаўшчына мамы і яе бацькоў.
А першае запомнілася не толькі як першае, -- уражанні заўсёды застаюцца, -- а і тым, што яно было АПОШНІМ двухдзённым і трохэтапным. Цікавейшае!.. Сёння такія прабегі – “непад’ёмныя” ні для арганізатараў, ні для ўдзельнікаў: крызіс і ў нас. Горш тое, што ён не толькі (і не столькі!) эканамічны -- крызіс агульны, глабальны: разбурана -- і разбураецца глыбей! – уся спартыўна-фізкультурная структура краіны, бо “Хакеісту № 1” патрэбен хакей, “ледовые дворцы” і чэмпіянат свету – дзеля задаволення яго “хакейных” і іншых амбіцый... Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 17 недель назад
6 лет 31 неделя назад
7 лет 3 недели назад
8 лет 28 недель назад
9 лет 31 неделя назад
10 лет 18 недель назад
10 лет 26 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 41 неделя назад
10 лет 46 недель назад