Сяргей Коваль – смелы хлопец! Інакш не стаў бы калісці чэмпіёнам... Інакш не ўзяўся б арганізоўваць “касмічны прабег” у Крупках на прызы лётчыка-касманаўта Ўладзіміра Кавалёнка: неразумення і непаразумення было дастаткова. Але ён “не апусціў рук” не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў прамым: прыязджаў, даказваў, пераконваў. І свята бегу адбылося! Свята бегу – Першы лёгкаатлетычны прабег на прызы лётчыка-касманаўта Кавалёнка В.В. па праекту мінскага клуба аматараў бегу “Вікторыя”. ПЕРШЫ – і менавіта 12 красавіка!!!
Тым, хто арганізоўваў прабег, і тым, хто бег, асабліва дзецям, трэба запомніць гэтую сімвалічную абставіну: магчыма, для каго-небудзь Першы “касмічны” прабег у Крупках стане стартавым да спартыўнай вышыні... Хто ведае... Чытаць далей...
У пятніцу ў большасці грамадзян адзін клопат – паспець падрыхтавацца да Вялікадня. А нашы турботы -- ў іншым напрамку: як заўтра даехаць да спартыўнага комплекса “Сілічы”? Недасведчыя людзі здзівяцца: чаго турбавацца з-за нейкіх трыццаці кіламетраў? Калі дакладна, то трыццаці чатырох, але справа не ў кіламетрах, а ў нязручным для нас раскладзе руху і маршруту рэйсавага аўтобуса. Усё ж выйсце знайшлі: даехалі. Ды з камфортам – на “сваёй” машыне.
Усе дарогі ў “Сілічы”, акрамя для жодзінцаў і барысаўчан, праходзяць праз Мінск. А сталічны “аўтатранс” яшчэ не перайшоў на “летні перыяд”: два рэйсы аўтобуса ў дзень – раніцаю і адвячоркам. Таму, хто не паспеў – той спазніўся... Чытаць далей...
Последние комментарии
6 лет 19 недель назад
6 лет 33 недели назад
7 лет 5 недель назад
8 лет 30 недель назад
9 лет 33 недели назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 28 недель назад
10 лет 37 недель назад
10 лет 43 недели назад
10 лет 48 недель назад