Postfactum

Погляд на падзею, здарэнне, што адбыліся сёння, ўчора, на-днях. І раней.

ЖОДЗІНА-2013: крос "БЕЛАЗ-65"

Андрэй Караленка
Міла Караленка (фота)

ЖОДЗІНА-2013: крос “БЕЛАЗ-65”

90.RV11.JPG2 лістапада ў Жодзіне праводзілася адкрытае першынство па лёгкаатлетычнаму кросу сярод навучэнцаў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва (СДЮШАР) Беларускага аўтазавода па праграме мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю прадпрыемства.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах настаўнікі прывезлі дзяцей не толькі з бліжайшых да Жодзіна гарадоў -- Барысава, Мінска, Смалявічаў і Чэрвеня, а нават з далёкага Жлобіна.

Што тычыцца непасрэдна Жодзіна, то разам з навучэнцамі белазаўскай спартыўнай школы ўдзельнічалі і вучні дзвух агульнаадукацыйных сярэдніх школ -- № 4 і № 6.
IMG_0302.RV_.jpg
4.RV_.JPG Чытаць далей...

МАЛАРЫТА-2013: 30-ы Міжнародны МАРАФОН

Андрэй Караленка
МАЛАРЫТА-2013: 30-ы Міжнародны МАРАФОН

IMG_0173.RV_.jpgДля нас, прыезджых, МАЛАРЫТА -- Маларыцкі марафон, “фетываль бега”: дзеля яго і ехалі “у такую даль”.

Для раёна, горада і гараджан перш -- ДАЖЫНКІ, “свята ўраджаю” па-савецку, кірмаш і СВЯТОЧНЫ ДЗЕНЬ, у які можна сустрэцца з раднёю, сябрамі або проста пахадзіць па гораду -- “паглядзець на людзей і сябе паказаць”, “Кто -- в чём, кто -- с кем?”.

Апошнія нюансы і сёння важныя не меньш, чым 30 гадоў таму, бо людзі яшчэ больш часу “сядзяць дома” -- у тэлевізараў і за компамі, а “сустракаюцца” віртуальна.

Сярэдняя школа № 1, дзе нас кармілі-частавалі, падрыхтавала не толькі фізкультурнікаў да спаборніцтваў на дыстанцыі 3 км і ў эстафеце, але і невялікую фотавыставу “Гісторыя нашага горада”. Чытаць далей...

Мінск, 29.09.: "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2013"

Андрэй Караленка
Мінск, 29.09.: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2013”

IMG_0040.RV12.jpgIMG_0043.RV121.jpg

IMG_0060.RV1_.jpgТам, дзе мы беглі МАЗаўскую “Залатую восень”, мала асенняга “золата”. Яшчэ меньш мы яго заўважалі, бо раніцаю было пахмурна і халаднавата. Але не было дажджу!!! Вось як нам вязе трэці раз запар! Дождж пры халодным ветры…
Таму беглася з задавальненнем -- для чаго і прыехалі. Чытаць далей...

Мінск, 15.09.: "ЭКО-МАРАФОН-3013"

Андрэй Караленка
Мінск, 15.09.: “ЭКО-МАРАФОН-2013”
Адразу -- удакладненне: арганізатары замянілі марафонскую дыстанцыю на ПОЎ-марафон.

IMG_9958.RV_.jpgПавязло нам і на гэты раз: без дажджу…
Ды -- Прыгожая Восень…
І марафонцаў прыехала не меньш, чым у мінулыя гады, хаця сёння ніхто ні на якія прызы не спадзяваўся. Марафонцы ўвогуле ЕДУЦЬ ЗА МАРАФОНАМІ, як мы калісці ехалі "за запахом тайги". Разумеецца, не ўсе: хто -- ісцінна за запахам тайгі, а хто за “грошы не пахнуць”.

Прыехалі нават расіяне, хаця ў гэты дзень у іх быў свой, НОВЫ Маскоўскі Марафон (ММ замест ММММ). Першы ММ…

Беглася добра -- лёгка, свабодна. Але я выбраў “7 км”, каб мець магчымасць зрабіць ФОТА-рэпартаж. Сёння -- толькі анонс.

IMG_9859.RV_.jpg
IMG_9862.RV_.jpg Чытаць далей...

Мінск: марафон "РАДУГА"-2013 без ДАЖДЖУ

Андрэй Караленка
Мінск: марафон “РАДУГА”-2013 без ДАЖДЖУ
IMG_9725.rv_.jpg
Без дажджу, -- павязло! -- але вецер моцны і халодны.
Для каго -- падумаеш, важнасць якая(!), “а кому -- иначе”. Але і я свабодна прабег 14 кіламетраў (пяць кругоў) і адчуваў сябе нармальна. Праўда, заўтра прышлося “піць таблеткі” ад прастуды -- к вечару крыху аклімаўся і пачаў рыхтаваць фатаграфіі для сайта і рассылкі па пошце.
IMG_9651.rv_.Fb_.jpg
Для анонса адабраў 11 фатаграфій. Чытаць далей...

Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

Андрэй Караленка
Жлобін-2013: БЕГ пасля НАВАЛЬНІЦЫ

IMG_9488.rv11.jpg Чарговы перыяд летніх дажджоў пачаўся навальніцаю ў чацвер, 11 ліпеня.
У суботу, па дарозе ў Жлобін мы праехалі ажно праз тры навальніцы.
Пасля Бабруйска дажджу не было, але ў дварах Жлобіна стаялі лужы, што сведчыла: уліло добра!

Пад парасонам я ішоў ад дома да аўтастанцыі, абыходзячы лужы.
IMG_9492.rv11_0.jpg
Так мы ехалі ў Жлобін: дарога паміж Мінскам і Асіповічамі.

IMG_9583.rv11.jpg Раніцаю 14 ліпеня было “прахладна” -- самае-самае, “што трэба” для бега.
Таму беглася добра! Ды ўвогуле АТМАСФЕРА была па-жлобінску: жадаць лепшай некарэктна, нават цынічна.

Але Ірына Іванаўна ад імя арганізатараў спаборніцтва папрасіла прабачэння "за неудобства”.

IMG_9585.rv11.jpg Чытаць далей...

19 мая: "КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО" - 2013

Андрэй Караленка

19 мая: “КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО” – 2013
IMG_9276.RV_.2.jpg IMG_9285.RV_.2.jpg
Той жа спорткомплекс… Той жа куст бэзу – цвіце. Чытаць далей...

1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013

Андрэй Караленка

1 МАЯ: Маладзечненскі МАРАФОН-2013

Перш-наперш паказваю галоўнага пераможцу марафона – Генадзій САКАЛОЎСКІ.
IMG_9224.RV_.1.jpg
На гэтым фота ён яшчэ не пераможца – пераадолеў толькі першы этап, але ў мяне лепшай магчымасці не будзе. Тут важна іншае: паставіць у загаловак менавіта гэтую фатаграфію, бо Генадзій з Маладзечна.

IMG_9213.RV_.1.jpgПершаМАЙскі марафон у Маладзечне за апошнія 10 галоў некалькі разоў мяняўся па фармату, -- арганізатары шукалі аптымальны варыянт, -- але цікавасць марафонцаў да яго не спадае: прыехалі і “чыстыя” марафонцы і “камандныя” (эстафета 4 Х 10 550). А барацьба на дыстанцыях была цікаваю і захапляючаю.
Прыемна, што арганізатары ўлічылі магчымасці і слабейшых – самых старых (былых) марафонцаў і самых малых: яны беглі дыстанцыю тры кіламетры.

Арганізацыйныя пытанні-нюансы, -- рэгістрацыя, памяшканне, судзейства, -- вырашаныя, як заўсёды, адмыслова. Нават болей: пасля прабегу нас адвезлі на станцыю Уша на службовым аўтобусе. Чытаць далей...

BRAGIN-2013: "Брагінская дзесятка", "Званы Чарнобыля" und FREUNDSCHAFT

Andrei KARALENKA

100px-Coat_of_Arms_of_Brahin,RV.1.png

BRAGIN-2013: “Брагінская дзесятка”, “Званы Чарнобыля” und Freundschaft

IMG_9079.RV_.jpg
IMG_9077.RV_.1.jpgIMG_9078.RV_.jpg
IMG_9090.RV_.jpg

IMG_9088.RV_.1.jpg Кожны “чарнобыльскі” прабег – мемарыяльны: бег -- як рэквіем.
Трывожны, трагічны матыў не знікае яшчэ доўга -- гучыць і сёння ў хаце, дзе сяджу за кампутарам, будзе гучаць і ў полі на Дурной Савецкай Дачы, куды паеду праз гадзіну. Ён будзе суправаджаць мяне на зваротным шляху дамоў. І яшчэ доўга-доўга…

Гляджу на фатаграфіі -- чую:
“Спасибо всем, кто приехал почтить память людей, что пожертвовали собой, чтобы спасти нас от беды…” Чытаць далей...

БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

Андрэй Караленка
БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..

IMG_8831.RV_.2.jpg
2 студзеня. Раніца.
Зірнуў праз акно на вуліцу: неба чыстае. І падмарозіла!..
Напрасна абрадаваўся: ісці па тратуарах і сцежках непрыемна і небяспечна – слізка! Чытаць далей...

Мінск: "РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ" - 2012

Андрэй Караленка
Мінск: “Рождественский пробег”-2012
IMG_8778.RV_.jpg
33-ці.
Нядзеля, 23 снежня. Лёгкаатлетычны спорткомплекс на вуліцы Каліноўскага, 111.
МАРОЗНА! Але не па-Чэхаву: мароз не “крепчал”, а паступова памяншаўся ад 18 да 10-12 градусаў на працягу дня.

СОНЕЧНА! Вецер слабы. На льду возера снег белы – ажно вочы слепіць. Прыгожы дзень! Чытаць далей...

Мінск: прабег "МОЙ РОДНЫ КУТ"

Андрэй Караленка

Мінск: прабег «МОЙ РОДНЫ КУТ»
«Языльская десятка-25» у Мінску, 28.10.2012

IMG_8507.RV1_.jpg Учора выпаў снег. Так хацелася, каб ён растаў – каб было суха! І неба быццам абяцала, што паспрыяе нам...
А раніцаю – дадатковы слой снега каля чатырох сантыметраў.
Я іду да гарадскога галоўпачтамта – там збор на аўтобус. Чытаць далей...

Мінск: прабег "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2012"

Андрэй Караленка

Мінск: прабег "ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2012"
(Дабаўлена інфармацыя пра прабег 28 кастрычніка.)

IMG_7997.RV2_.jpg
Ольга Іосіфаўна Сірэнка запрашае на МАЗ'аўскі прабег “Залатая восень”. (“Марафон каманды Шры Чынмоя”, 18.08.2012)

IMG_8231.os_.RV2__0.jpg Чытаць далей...

Бабруйск-2012, post scriptum: НИКТО НЕ ЗАБЫТ?..

Андрэй Караленка
Бабруйск-2012, post scriptum:

"НИКТО НЕ ЗАБЫТ" -- ПОДЛАЯ ХЛУСНЯ


IMG_1334.RV__0.jpg

IMG_7634.RV__0.jpg
IMG_7635.RV__0.jpg Чытаць далей...

MMMMarathon-2011

Andrei KARALENKA
IMG_6061.jpg.rv_.1.jpg

Міла КАРАЛЕНКА
IMG_5616.jpg.rv_.2.jpg

MMMMARATHON-2011
Маскоўскі Міжнародны Марафон Міру-2011

IMG_5915.jpg.rv_.jpg
IMG_5503.jpg.rv_.jpg
IMG_5509.jpg.rv__0.jpg Чытаць далей...

RSS-материал
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������